Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 147с.
Мінск 1978
Чарговы этап умацавання Навагрудскага замка прыпадае, як паказваюць даследаванні, на канец XV — пачатак XVI ст. Ен быў выклікан хутчэй за ўсё частымі нападамі перакопскіх татар на беларускія землі. У 1505 г. Навагрудскі замак вытрымаў аблогу татарскіх войскаў, якія ўзначальваў султан БіціТірэй. Абаронай замка тады кіравалі ваявода В. Гаштольд і гараднічы Маскевіч. Моцнай стральбой з замка жыхары нанеслі вялікія страты татарам. Напад паўтарыўся ў 1506 г., калі татары дасягнулі раёна Ліды.
Тады, у пачатку XVI ст., у паўночна-заходнім куце Навагрудскага замка была ўзведзена магутная мураваная вежа Дазорца памерамі
Рыс. 22. Навагрудскі замак. 3 гравюры А. Аляшчынскага пачатку XIX ст.
14X14 м. Археалагічнае вывучэнне яе рэштак паказала, што канструкцыйна яна не звязана з правым праслам Пасадскай вежы і з’яўляецца самастойным будынкам больш позняга часу. У адрозненне ад іншых веж замка 4-мятровы падмурак Дазорцы мае ганкападобную форму. У якасці падушкі выкарыстан палявы камень сярэдняга памеру, пакладзены насуха. Сам падмурак узведзен на вапнавым растворы з каменю і цэглы ў традыцыйнай тэхніцы паласатай муроўкі.
Аблічча вежы можна рэканструяваць па гравюры мастака А. Аляшчынскага, зробленай з натуры ў першай трэці XIX ст.22 На ёй мы бачым вежу з квадратным аснаваннем, якая вышэй падмурка пераходзіць у васьмярык. У ніжняй частцы меліся байніцы для гармат. Вежа Дазорца вельмі нагадвае нарожныя вежы Мірскага замка, узведзенага ў пачатку XVI ст. Мяркуючы па значных памерах фундамента, новая вежа Навагрудскага замка была даволі высокай. Параўноўваючы яе з вежамі ІЧірскага замка, можна дапусціць, што яна мела вышыню, блізкую да 30 м.
Адначасова з новай вежай узвялі прасла сцяны паміж ёю і Шчытоўкай, якое замкнула, такім чынам, кольца замкавых муроў. Сцяна мае даўжыню 51 м і таўшчыню 2 м. Падмурак сцяны па магутнасці і глыбі-
22 М і с k і е w і с z A. Warszawa, 1957, str. 22.
ні залягання не ідзе ў параўнанне ні з адным участкам сцен. Ён мае вышыню 1,5 м, у той час як прасла сцяны, што злучае Шчытоўку і Касцельную вежы,— 3-мятровы падмурак. Як устаноўлена, новай мураванай сцяне папярэднічалі драўляныя ўмацаванні, якія датуюцца XIV—XVI стст.
Хуткае развіццё артылерыі і ўдасканаленне тактыкі асады на працягу XV і XVI стст. зрабілі Малую браму замка, якая звязвала яго з «ме-
стам», не зусім надзейнай. Калодзежная вежа, хаця і фланкіравала падыходы да замкавай брамы, але ў новых умовах гэтага было ўжо недастаткова. Між тым брама па-ранейшаму заставалася найбольш важ-
ным і адказным участкам абароны замка. Гэта прымусіла ў пачатку XVI ст. распачаць будаўніцтва дадатковай вежы ля паўднёва-ўсходняга схілу гары, якая бараніла з боку «места» подступы да ўваходу ў замак. Злучыўшыся прасламі сцен з Калодзежнай і Малой брамай, новая Меская
Рыс. 23. План Навагрудскага замка: A—вежа Шчытоўка XIII—XIV стст.; I —пабудовы канца XIV—XV ст., 2—■ пабудовы канца XV—XVI ст., 3 — месцы раскопак
вежа-брама стала цэнтрам своеасаблівага мураванага бастыёна — «форбурга». Гэтыя дадатковыя ўмацаванні значна павысілі фартыфікацыйныя якасці Навагрудскага замка. Толькі прайшоўшы праз браму, можна было трапіць на тэрыторыю форбурга, пад аховай якога цяпер знаходзілася дарога ў замак.
Сёмая вежа знойдзена ў 1970 г. Сцены вежы зроблены з добра абчасаных камянёў, прамежкі паміж якімі старанна замураваны кавалкамі цэглы і вапнавым растворам. Вызначыць сапраўдныя памеры сёмай вежы з прычыны шчыльнай забудовы тэрыторыі цяпер немагчыма.
Меская вежа звязана праслам мураванай сцяны з К.алодзежнай. Даўжыня сцяны крыху больш за 50 м, таўшчыня 3 м. Муроўка цаглянай сцяны гатычная (чаргаванне 1 лажка і 1 тычка). Другое прасла — да малой уваходнай вежы на замку — дэталёва не вывучана. Шурфоўкай толькі вызначан яго агульны напрамак. Выказваліся думкі, што фарны касцёл, размешчаны ля падэшвы Замкавай гары, на рубяжы XVI— XVII стст. уваходзіў у агульную сістэму ўмацаванняў замка 23.
У XVI ст. Навагрудскі замак меў 7 веж і быў адным з магутнейшых на Беларусі.
Узбраенне гарнізона замка ў 1551 г. складалася з гакаўніц, гармат сярэдняга калібру. Дакументы канца XVI ст. паведамляюць, што тут меліся фальканет вялікі 2-фунтовік, фальканет сярэдні з ядрамі ў 1 фунт
23 Wiadomosci konserwatorskie. 0 zabytkach Nowogrodka.— «Kresy». Wilno, 1923, № 4, str. 5—6.
і серпянтына, якая страляла паўфунтовымі ядрамі24. Каменныя ядры розных памераў знойдзены аўтарам пры раскопках у вежы Шчытоўцы. У 20-я гады 27 ядраў знайшлі польскія археолагі.
У час руска-польскай вайны 1654—1667 гг. рускія войскі двойчы бралі Навагрудак. У 1655 г., у пачатку верасня, яго занялі казакі I. Залатарэнкі. Пры гэтым замак і горад вельмі пацярпелі пад час асады. Часткова ўзноўлены ў 1660 г. замак зноў быў занят войскамі князя A. I. Хаванскага — на гэты раз без бою: наёмны гарнізон, які не атрымаў своечасова плату за службу, адчыніў браму ворагу. Вежы замка Меская, Калодзежная, Малая брама і Пасадская, а таксама праслы
Рыс. 24. Навагрудскі замак. Рэканструкцыя (мастак Я. Кулік) сцен былі разбураны да падмуркаў. Канчаткова ўдар па замкавых мурах нанеслі шведы ў час Паўночнай вайны.
3 прычыны моцных разбурэнняў і спусташэння Навагрудка сейм Рэчы Паспалітай у 1661 г. вызваліў горад ад падаткаў на 4 гады.
У царскай Расіі не клапаціліся аб ахове старажытных помнікаў ваеннага дойлідства. Аб гэтым сведчыць цікавы факт, які датычыцца Навагрудскага замка. У 1802 г. гродзенскі губернатар Бенігсан даў дазвол навагрудскаму гараднічаму Скалону разабраць рэшткі замкавых веж з умовай, што каменнем з іх вымасцяць вуліцы горада. Відаць, работа ішла марудна, бо ў 1828 г. у данясенні Літоўска-гродзенскаму губернскаму праўленшо паведамлялася, што ў Навагрудскім старажытным замку яшчэ ёсць «две башнн довольно... крепкне, немного вверху поврежденные, состояіцне в ведомстве Новогрудской экономнн»25.
У канцы XIX ст. на тэрыторыю замчышча праз пралом у мурах пачалі звозіць з усяго Навагрудка смецце, якое пакрыла больш як 2-мятровым пластам руіны старажытных пабудоў.
24 N о w a k Т. Z dziejow techniki wojennej w dawnej Polsce. Warszawa, 1965, str. 112, 119.
25 ЦДГА БССР y Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 63, -п. 9 адв.
У 1906 г. рухнула Касцельная вежа. Дзякуючы намаганням мясцовага аматара старажытнасцей Т. Корзана рэшткі вежы былі падпёрты двума эскарпамі. У гады першай сусветнай вайны абвалілася паўднёвая сцяна Шчытоўкі.
Толькі ў 1921 г. Навагрудскі замак быў, нарэшце, узят пад ахову, a ў наступныя 1922—1930 гг. праведзена частковая кансервацыя ўцалелых рэшткаў веж. Прычым сцены Касцельнай вежы былі фактычна складзены нанава.
Навагрудскі замак, як і іншыя замкі, цяпер зноў патрабуе кансервацыі.
Гродна
Яркае ўяўленне аб абаронным дойлідстве канца XIV — пачатку XV ст. дае Гродзенскі замак, руіны якога захаваліся да нашых дзён. Гісторыкі называюць яго важнейшым замкам, «ключом да літоўскіх уладанняў з боку Мазовіі і Тэўтонскага ордэна, авалодаць якім крыжаносцы спакушаліся няспынна»26.
Пабудова замкаў накшталт Гродзенскага была вялікай дзяржаўнай справай, таму ажыццяўлялася сіламі феадальна залежнага насельніцтва, якое забяспечвала як здабычу і выраб матэрыялаў, так і непасрэдныя будаўнічыя работы. Да «работы на будованье городов... новых потребных, а старых поправленна» прыцягвалася ўсё працаздольнае насельніцтва, у тым ліку знаць і духавенства. Аб гэтым яшчэ ў 1387 г. абвясціў велікакняжаскі прывілей, які пазней неаднаразова пацвярджаўся князямі і каралямі 27.
Пачынаючы з 1284 г., калі магістр тэўтонцаў Конрад Тырнберг упершыню са сваім войскам асадзіў Гродзенскі замак, паходы крыжаносцаў адбываліся ў 1296, 1306, 1311, 1312, 1328, 1361, 1363, 1373, 1375, 1377 і 1390 гг. Прычым толькі тройчы (у 1284, 1328 і 1390 гг.) замак удавалася захапіць.
На працягу другой паловы XIV і ў пачатку XV ст. сцены Гродзенскага замка неаднаразова вытрымлівалі штурмы. У пачатку 1393 г. вялікае рыцарскае войска, узмоцненае іншаземнымі папаўненнямі, асадзіла Гродна і пасля трохдзённага штурму ўсё ж авалодала замкам, спаліла яго і захапіла шмат палонных. Адноўлены па загаду Вітаўта, драўляны замак у 1398 г. згарэў у час вялікага пажару. Відаць, пасля гэтага і быў узведзен новы, мураваны замак, які разам з Навагрудскім, Троіцкімі (на востраве і паўвостраве), Вільнюскім і іншымі павінен быў адыграць істотную ролю ў разгроме Тэўтонскага ордэна. Ужо ў 1402 г. Гродзенскі замак вытрымаў новую асаду войска крыжацкага.
Перабудаваны ў 1580 г. пры польскім каралі Стэфане Баторыі, Гродзенскі замак двойчы падвергся асадзе шведамі — у 1655 і 1708 гг.— і ператварыўся ў руіны.
Археалагічныя даследаванні на Гродзенскім замчышчы пачаліся ў 1932 г. і працягваліся да 1939 г. польскімі вучонымі I. Іядкоўскім і 3. Дурчэўскім. У 1949 г. гэтыя работы былі закончаны групай савецкіх археолагаў на чале з М. М. Вароніным, вынікі раскопак апублікаваны ў асобнай кнізе «Старажытнае Гродна»28.
мАнтоневнч В. Б. Очерк лсторіін Веллкого княжества Ллтовского до половнны XV в. Кнев, 1878, с. 46.
27 Любавскнй М. К. Очерк лсторлл Ллтовско-Русского государства. М.. 1910, с. 56; Законодательные акты Велпкого княжества Ллтовского XV—XVI вв. Л., 1936, с. 8—9.
28 «Матерпалы н нсследовання по археологлл СССР». М., 1954, № 41.
У ходзе археалагічных раскопак былі вывучаны і рэшткі мураванага замка эпохі Вітаўта. Атрыманыя даныя ў спалучэнні з гравюрай Мацвея Цюндта 1568—1572 гг. дазваляюць скласці даволі поўнае ўяўленне аб Гродзенскім замку тых часоў.
Гродзенскі мураваны замак быў магутным абарончым збудаваннем. Яго сцены, узведзеныя па перыметру замкавай гары, утварылі няправільны ў плане трохвугольнік. Сцяна, якая звернута да Нёмана, роўная 120 м, сцяна з боку Гараднічанкі — 90 м; трэцяе прасла сцяны, узведзенай з боку горада, складалася з дзвюх частак — 46 м і 24 м. Таўшчыня сцен ад 2,5 да 3 м. Высокія і стромкія схілы гары, якія дасягаюць 30 м над чэрвеньскім узроўнем вады р. Нёман (паўднёвы схіл), яшчэ больш узмацнялі фартыфікацыйныя якасці збудавання.
У замку было пяць веж. Вежабрама, пад якой размяшчалася турма, мела пад’ёмны мост праз сухі 50-мятровы роў, якім яна аддзялялася ад горада. У верхняй частцы брамы былі навісаючыя байніцы-абламы, а за зубцамі — баявая пляцоўка.