Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 147с.
Мінск 1978
Другая вежа стаяла на поўдзень ад першай, трэцяя —на заходнім баку гары, на мысе па-над Гараднічанкай, чацвёртая—у паў-
Рыс. 25. Гродзенскі замак у XIV ст. Рэканструкцыя
ночна-ўсходнім нарожніку з боку горада, пятая — у заломе муроў з усходняга боку паблізу ўязной вежы. Пятая вежа была круглая, астатнія — квадратныя (каля 12X12 м).
Паміж чацвёртай і пятай вежамі знаходзіўся палац Вітаўта памерам 45X15 м. Ен быў двухпавярховы, меў тоўстыя сцены. Пакоі ў палацы размяшчаліся ў адзін рад. У сцяне, звернутай у бок горада, вокны другога паверха мелі выгляд вузкіх байніц.
Цяпер ні адна вежа не існуе. Уязная і круглая («стоўп», узведзены ў XIII ст.) былі разбураны ў 1580 г. у час пабудовы палаца С. Баторыя. У канцы XVI ст. у замку стаялі толькі дзве вежы. У інвентары 1578 г. вежа на мысе ўжо не ўпамінаецца зусім, а ў інвентары 1653 г. яна называецца «старой знесенай вежай». Разбураны і астатнія вежы 29.
Цікавыя звесткі аб стане і выглядзе Гродзенскага замка падае інвентар за 1650 г. 3 яго вынікае, што перад мураваным замкам, як бы закрываючы падыходы да яго, размяшчаўся драўляны замак. Вн стаяў на ўскрайку гары і быў абнесен парканам. Цераз сухі абарончы роў, што раздзяляў замкі, меўся мост на пяці мураваных апорах. Каб трапіць на
29 Wojcechowski J. Stary zamek w Grodnie. Biulleteri historii sztuki i kulturv (BHSK), r. 6. Warszawa, 1938, str. 133—138.
мост, неабходна было прайсці праз спецыяльную ахоўную браму, збудаваную ў самым яго пачатку.
3 абодвух бакоў мост агароджвалі мураваныя парапеты з праробленымі ў іх байніцамі — па 8 з кожнага боку. Папярэчныя ахоўныя сценкі надзейна закрывалі стралкоў у час бою. Гэта дазволіла пісару, рабіўшаму інвентарызацыю, назваць такія агнявыя пункты невялікімі вежамі.
Апошні пралёт маста — перад самай брамай — быў драўляны і, відаць, падымаўся. Адсюль траплялі ў браму, вымураваную чэсаным каменем. Палотнішчы варот віселі на 12 завесах. Злева пры ўваходзе ў
Рыс. 27. Выгляд Гродзенскага замка ў XVI ст.
браме знаходзілася памяшканне для размяшчэння пад’ёмнага калаўрота. Другі варотны праём зачыняўся палотнішчамі, абабітымі жалезам (у інвентары паведамляецца, што яны ўвогуле былі «жалезнымі») 30.
Гродзенскі замак той пары ўжо страціў сваю былую моц і веліч.
Адначасова з мураванымі сценамі, якія патроху абсыпаліся, існавалі драўляныя парканы. Ніякай ролі не адыгрывалі яго дзве вежы, якія ўжо ў сярэдзіне XVII ст., верагодна, не існавалі. Ва ўсякім разе, у 1657 г. рускія ваяводы, якія занялі горад, дакладвалі цару Аляксею Міхайлавічу, што ў Гродна «...городовые н острожные крепостн погннлн н обвалнлнсь, а каменная городовая стена обрушнлась. й тайннкн н колодежн зарушнлнсь...» Таму давялося «те рухомые места... сделать м... острог поставнть, где преж сего бывал... й четыре башнн срубнть до третьнх боев н колодез выкопать н от Нёмана рекн к колодезу вал завалнть...» 31
У 1971 г. былі зроблены спробы адшукаць сляды драўлянага Гродзенскага замка, які папярэднічаў мурам, і землянога вала той пары.
На паўднёвым схіле гары пад мураванай сцяной замка выяўлены рэшткі абарончых драўляных сцен канца XIV ст. Пласт абвугленага дрэва таўшчынёй каля 1 м пакрыў увесь схіл старажытнага вала, пачынаючы ад яго вяршыні. Пасля разборкі і расчысткі дрэва стала зразумела, што гэта, верагодней за ўсё, частка навальнай венчатай сцяны-горадні, ссечанай з дубовых бярвенняў таўшчынёй да 20—25 см. Была выяўлена абгарэлая канструкцыя з дубовых брусоў 15X15 см і сасновых дошак, змацаваных каванымі жалезнымі цвікамі. Гэта, відаць, рэшткі гонтавай стрэшкі-навесу над баявым насценным ходам 32.
Драўляныя сцены-горадні вянчалі вяршыню вала, насыпанага са жвіру і пяску. Каб прадухіліць разбурэнне і спаўзанне вала, яго знешні схіл забрукавалі каменнем. Такі прынцып умацавання валаў з’яўляецца традыцыйным і шырока распаўсюджаным на Беларусі ва ўсе часы.
Пасля пажару, якім, магчыма, і быў той памятны пажар 1398 г., калі ледзь не згарэў сам Вітаўт, тут распачаліся вялікія будаўнічыя работы. Пажарышча засыпалі тоўстым пластам жвіру і пяску, а на вяршыні гары, на земляным вале, пачалі ўзводзіць мураваныя сцены новага замка. У адрозненне ад Навагрудскага замка тут зусім невялікі падмурак, у сярэднім вышынёй каля 1 м. Ен складзен з добра абчасаных камянёў на трывалым вапнавым растворы, сцены ж замка ўзведзены ў тэхніцы традыцыйных муровак — лусковай і паласатай. Пасля ўзвядзення сцен і веж муры былі дадаткова ўмацаваны магутнымі контрфорсамі. Стромкасць схілаў гары прымусіла зноў умацаваць схіл вала, забрукаваўшы яго паверхню, пачынаючы ад самых падмуркаў сцен.
Пад паўднёвым праслам сцяны знойдзен патаемны вылаз з замка. Ён меў выгляд прамавугольнага праёму памерамі 1,75X1 м, які праразаў тоўшчу падмурка сцяны і выводзіў на схіл гары.
ІПматвежавыя замкі ў Навагрудку і Гродна з’яўляюцца яркімі ўзорамі беларускага сярэдневяковага абароннага дойлідства эпохі яго найбольшага росквіту і развіцця. Увасобіўшы ўсе найноўшыя дасягненні мясцовага ваенна-інжынернага мастацтва, яны доўгі час былі надзейнымі агульнадзяржаўнымі цытадэлямі на шляху іншаземнай агрэсіі.
30 Пнсцовая кннга Гродненской экономнн, ч. 2. Внльно, 1882, с. 2.
31 Цэнтральны Дзяржаўны архіў старажытных актаў (далей ЦДАСА), ф. 210, стб. 272, лл. 159—160.
32 3 в е р у г о Я. Г., Ткачев М. А. Археологнческне нсследовання в Гродно.— АО 1971 г„ 1972, с. 407—408.
III. ПРЫВАТНАЎЛАСНІЦКІЯ ЗАМКІ КАНЦА XV—XVIII СТ.
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
Канец XV—XVI ст. праходзіў на Беларусі пад знакам няспынных войнаў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай і спусташальных рэйдаў у глыб беларускіх зямель загонаў перакопскіх татар.
Феадальныя звады і міжусобіцы, вострая рэлігійная барацьба перыяду Рэфармацыі і Контррэфармацыі стымулявалі энергічнае будаўніцтва прыватнаўласніцкіх замкаў, за магутнымі сценамі якіх феадалы шукалі надзейнага паратунку. Ведаючы цану справядліваму гневу сваіх прыгонных, яны будавалі замкі-сядзібы воддаль населеных пунктаў, аддзяляючыся ад іх водамі рэк і штучных ставаў, грэблямі і пад’ёмнымі мастамі. Замак стаў асноўным месцам знаходжання феадала, яго сталай рэзідэнцыяй. 3 гэтай прычыны за замкавымі мурамі сталі ўзводзіць велічныя палацы, а сам замак паступова пачаў набываць выразныя рысы свецкасці, аздабляцца, адпавядаючы адначасова і задачам ваенным, і задачам прадстаўніцтва. Плоскія арачныя нішы пакрываюць высокія, складаныя па форме і сіметрычна пастаўленыя цагляныя вежы. Магутныя сцены і вежы зліваюцца ў закончаны ансамбль (Мір, Геранёны, Любча). Жылыя памяшканні павялічваюцца, у іх з’яўляюцца вялізныя парадныя залы, дэкор набывае рэнесансны характар (палац караля С. Баторыя ў Старым замку ў Гродна).
Такім чынам, замак, які служыў феадалу адначасова цытадэллю і жыллём,— адна з характэрных з’яў беларускага жыцця эпохі сярэдневякоўя.
Шырокі размах набыло палацава-замкавае будаўніцтва пасля Люблінскай уніі 1569 г., паводле якой Польшча і Вялікае княства Літоўскае аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву— Рэч Паспалітую, а ўлада караля была абмежавана вышэйшым органам дзяржавы — сеймам, у склад якога ўваходзілі буйнейшыя феадалы і выбарныя прадстаўнікі ад шляхты. Дзяржавай фактычна кіравалі магнаты. Багацце і палітычная сіла дазвалялі ім мець уласныя гарады, дзесяткі тысяч прыгонных сялян, сотні служак, а таксама войскі ў некалькі тысяч чалавек, якія па ўзбраенню не ўступалі каралеўскай арміі. Нажыўшы велізарныя багацці на эксплуатацыі народа, магнаты атрымалі магчымасць будаваць магутныя замкі і велічныя палацы, якія па моцы, хараству і раскошы ўбрання былі не горшымі за каралеўскія. Гэта асабліва стала прыкметным у канцы XVI—XVII ст., калі магнаты пачалі запрашаць з-за мяжы выдатных архітэктараў і высокакваліфікаваных майстроў мастацтва.
У XV—XVII стст. на Беларусі існавала вялікая колькасць прыватна-
ўласніцкіх замкаў. Адны з іх узводзіліся ў традыцыях мясцовага ваеннага дойлідства з дрэва і каменю. У аснове іх архітэктурна-планіровачнай кампазіцыі ляжаў тып 4-вугольнай пабудовы з нарожнымі шмат’яруснымі фланкіруючымі вежамі, вынесенымі за перыметр сцен. Такая планавая кампазіцыя, якая акрэслілася яшчэ ў першай палове XIV ст. у замках Крэўскім, Медніцкім, а ў канцы XIV ст.—у Навагрудскім і Гродзенскім, у XV—XVII стст. атрымала на беларускіх землях далейшае развіццё. Характэрна, што большасць прыватнаўласніцкіх замкаў гэтага часу пабудавана на нізкім рэльефе і мае дадатковыя ўмацаванні ў выглядзе равоў і валаў з драўлянымі абарончымі канструкцыямі. Так былі ўзведзены драўляныя замкі ў Лыскаве, Мышы, Радуні, Запрудах, Гарадку і іншых месцах і мураваныя замкі ў Міры, Геранёнах, Любчы, Іказні, Гайцюнішках. Такая ж планавая кампазіцыя лягла ў аснову храмаў-замкаў — Полацкай Сафіі, Супраслеўскага, Сынковіцкага і Маламажэйкаўскага.
Да гэтай вялікай групы помнікаў прымыкаюць феадальныя замкі, узведзеныя на высокіх пагорках (Гальшаны, Лоск) або на астравах рэк (Радашковічы), лінія сцен якіх іррэгулярна.
Другая група замкаў сярэдзіны XVI—XVII ст. мае цягу да ўзораў еўрапейскай фартыфікацыі, тым больш што асобныя з іх узводзіліся непасрэдна архітэктарамі, запрошанымі з-за мяжы. Уплывалі і актыўныя культурныя сувязі з заходнееўрапейскімі краінамі, дзе вылучалася галандска-фламандская архітэктурная школа. У гэту групу помнікаў уваходзяць у асноўным замкі з бастыённай сістэмай умацаванняў: Заслаўскі, Нясвіжскі, Новы Слуцкі, Жаберскі, Ляхавіцкі, Гальшанскі Новы і інш. Аднак у кожным канкрэтным выпадку прыёмы заходнееўрапейскага фартыфікацыйнага мастацтва адчувалі моцныя ўплывы мясцовых будаўнічых традыцый і асаблівасцей.
Лыскава
У 500 м ад вёскі Лыскава Пружанскага раёна ва ўрочышчы пад назвай «Гарадзішча» знаходзяцца рэшткі сярэдневяковага феадальнага замка. У мінулым стагоддзі ён быў абследаван Ф. В. Пакроўскім, які адносіў яго да каралеўскіх33.
Замак знаходзіцца на правым беразе р. Шчыбы (Муха), на балоцістым поплаве. 3 поўначы, усходу і поўдня ён надзейна бароніцца балотамі. У плане пляцоўка гарадзішча квадратная, памерамі 68X68 м. Захаваліся рэшткі земляных валаў і вадзяных равоў. 3 заходняга боку вал уцалеў параўнальна добра. Ён узвышаецца над пляцоўкай замка на 2,5—3 м і мае шырыню аснавання каля 10 м. На вяршыні вала пляцоўка да 2 м шырыні. Насыпан вал з пяску і часткова з гліны. На кожным рагу вала стаялі драўляныя вежы дыяметрам каля 8 м. Глыбіня рова з гэтага боку дасягае 4,5 м і шырыня— 10 м. ГІасярэдзіне вала захаваўся старажытны ўезд на замак.