Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 147с.
Мінск 1978
43 М н т я н н н А. Я. Оборонные сооруженпя Белорусснп XIII—XVII вв.— «Сборннк научных работ І4н-та стронтельства н архятектуры АН БССР», вып. 1, 1958, с. 153.
4' Рукапісны аддзел бібліятэкі Вільнюскага дзяржаўнага універсітэта (далей РАБВДУ), ф. 4, спр. А-937, л. 2.
43 Т к а ч е в М. А. Нсследовання в Гродненской н Влтебской областях.— АО 1972 г 1973, с. 369.
46 К а л н і н В. В., Т р э п е т Л. В. Мірскі замак,— ПГКБ, 1975, № 1, с. 30—31.
Зыходзячы з формы і памераў барбакана, можна меркаваць, што пад’ёмны мост меў заступападобную форму, даўжыню каля 9,75 м і шырыню 9,5 м. Падняты, ён поўнасцю закрываў браму. Вышыня барбакана дасягала 10 м. Тэхніка гатычнай муроўкі і памеры цэглы (27,5— 27) X (6,5—6)Х(12,5—-12) см дазваляюць лічыць, што барбакан узвялі ле пазней сярэдзіны XVI ст.
3 узбраення цэнтральнай вежы інвентар 1688 г. пазывае 3 няспраўныя гарматы. Дакументы сведчаць, што барбакан існаваў яшчэ ў 1805 г.47
Паўднёва-заходняя вежа захавалася з XVI ст. амаль поўнасцю. У аснаванні яна мае крыху перакошаны квадрат памерамі ЮХЮ м. Вышыня вежы каля 23 м. Падзелена яна перакрыццямі на 5 ярусаў. ГІад вежай ёсць сутарэнні са скляпеністым зводам. На першым паверсе 7 гарматных байніц, з іх адна — ва ўсходняй сцяне. Гэта дазваляла фланкіраваць замкавую браму, заходнюю і паўднёвую сцены, а таксама Beepi франтальны агонь.
На другі паверх вяла мураваная лесвіца, якая цяпер не існуе. Адтуль можна было трапіць у галерэю сярэдняга бою заходняй і паўднёвай сцен. На гэтым паверсе мелася 6 гарматных байніц, частка якіх была перароблена ў XX ст. у вялікія аконныя праёмы. Перакрыцце скляпеністае.
Трэці, чацвёрты і пяты паверхі мелі драўляныя перакрыцці. Тут таксама ёсць гарматныя байніцы, месцамі пераробленыя ў вокны. На чацвёртым паверсе 4-вугольныя сцены вежы пераходзяць у васьмярык. На версе вежавай сцяны месцамі захаваліся напаўзакладзеныя «варавыя» вокны.
Асгатнія вежы замка адрозніваюцца ад вышэйназваных і ахарактарызаваных памерамі аснаванняў і аб’ёмам памяшканняў. Аднак, за выключэннем некаторых дэталей, па ўнутранай плапіроўцы, аб’ёмнапрасторавым рашэнні, прызначэнню памяшканняў і насычанасці агнявымі сродкамі яны паміж сабой вельмі блізкія і падобныя.
Па размяшчэнню вежавых байніц можна меркаваць, што сістэма агню ў Мірскім замку была найбольш масіраваная на важнейшых налрамках, асабліва ў бок горада, на захад.
Агнявая магутнаць 5 замкавых веж адпавядала моцы агню, які вёўся з 10-мятровай вышыні сцен. Непаўторнай асаблівасцю арганізацыі агню са сцен Мірскага замка з’яўляецца наяўнасць тут трох ярусаў бою. Ніжнія зоны ўсіх чатырох сцен былі прарэзаны гарматнымі байніцамі ніжняга бою, якія маюць выгляд камер-пячур. Самым магутным быў першы ярус бою: у заходняй сцяне мелася, відаць, каля 5 байніц, у паўночнай— 9, ва ўсходняй — 9 і ў паўднёвай — 8. Такія байніцы вядомы і ў некаторых помніках рускага ваеннага дойлідства — Івангарод-.скай, Ладажскай, Арэхаўскай і іншых крэпасцях 48. Але там яны адзінкавыя. У Мірскім жа замку гэта сістэма.
Арыгіналыіы сярэдні ярус бою. Унутры сцен, прыкладна на вышыні '8 м ад зямлі, ідзе калідор-галерэя, якая мае паўцыркулыіае скляпенне і вышыню крыху больш 2 м. Галерэя злучала паміж сабою сцены і вежы замка. У абедзвюх сценах галерэі меліся шматлікія ружэйныя байніцы
47 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, спр. 4488, л. 14; РАБВДУ, ф. 4, спр. А-937, л. 10.
44 К о с т о ч к н н В. В. Русское оборонное зодчество конца ХШ—начала XVI веков. М„ 1962, с. 212—213.
для вядзення агню як з вонку, так і ўнутры двара на выпадак прарыву праціўніка.
Верхні ярус бою складаўся з баявой пляцоўкі, якую з напольнага I надворцага бакоў сцяны прыкрывалі цагляныя парапеты. Сцяна завяршалася прамавуголыіымі зубцамі, якія з канца XIV ст. пачынаюць шырока ўжывацца ў каменным дойлідстве.
Аб зубцах Мірскага замка ўпамінаецца ў інвентары 1681 г. Таўшчыня замкавых муроў уверсе 2,2 м, унізе — каля 3 м. На заходняй сцяне, злева ад цэнтральнай вежы, захаваліся машыкулі.
Рыс. 37. Мірскі замак. Рэканструкцыя (мастак Я. Кулік)
Як і сцены веж, замкавыя муры не былі пазбаўлены архітэктурнага ўбрашія. Па ўсяму іх перыметру на вышыні каля 8 м ад узроўню зямлі праходзіў арнаментальны пояс шырынёй каля 70 см (6 радоў цаглянай муроўкі). Верхні і ніжні рады пояса зроблены ў выглядзе парэбрык? Паміж імі праходзіць паласа паглыбленай муроўкі. Пабелены вапнай, гэты пояс выразна чытаўся на чырвоным фоне цаглянай сцяны.
Другі пояс, таксама простага малюнка, ішоў па самым версе сцен. Ніжні рад гэтага арнаменталыіага пояса пададзен у выглядзе выпушчаных на 5 см тычкоў цаглін, якія адстаяць адна ад адной на 40 см. Над імі з такім жа напускам пакладзена па цагліне лажком. Па лажках ужо вялася суцэльная лінія з такім жа напускам цэглы над плоскасцю сцяны.
Будаўпіцтва Мірскага замка падзяляецца на тры этапы.
Пачатковы адносіцца да першага дзесяцігоддзя XVI ст. Тады былі ўзведзены сцены і вежы замка, а ў паўднёва-заходнім куце замкавага двара пабудавалі цагляны аднапавярховы будынак. Другі этап датуецца 20-—30-мі гадамі XVI ст., калі прыбудавалі да паўднёвай і ўсходняй сцен аднапавярховы корпус са скляпамі пад ім, які заняў амаль палову плошчы двара. Тады ж зрабілі і барбакан. У другой палове XVI — першай палове XVII ст,—трэці будаўнічы этап — аднапавярховы корпус надбудавалі да трох паверхаў. Знешнімі сценамі палаца сталі паўночная і ўсходняя. У іх былі замураваны байніцы сярэдняга бою, a на ўзроўні другога і трэцяга паверхаў прабіты вялікія аконныя праёмы. Унутры памяшкання праведзена некаторая рэканструкцыя. 3 прычыны розначасовасці ўзвядзення пабудоў замка тут выразна бачны рысы готыкі, рэнесансу і барока. Гэта праследжваецца ў каменным абрамленні вокнаў, парталаў і балконаў і ў барочнай ляпніне XVIII ст.49
49 R е m е r J. Architektura monumentalna..., str. 45.
Важнымі элементамі абароны Мірскага замка былі земляныя валы, якія ў выглядзе 4-вугольніка акружалі яго з усіх бакоў. На ўсіх вуглах гэтага дадатковага ўмацавання ўзвялі бастыёны галандскага тыпу, добра бачныя яшчэ ў пачатку XIX ст.50 Час іх узвядзення — канец XVI ст.
Па рэштках валаў можна меркаваць, што яны ў плане стварылі 4вугольнік з бакамі 170X150 м. Іх насыпы, вышынёй да 9 м і стромкасіціо схілаў да 45°, верагодна, мелі спецыяльныя земляныя брустверы для «тралкоў. Акрамя таго, ля аснавання вала быў вадзяны роў, які цяпер .заплыў. Спецыяльная плаціна р. Міранкі рэгулявала тут узровень вады.
У валах размяшчалася невялікая ўваходная брама. Яна знаходзілася з заходняга боку пад аховай бастыёна. Аднак ступень разбуранасці валаў Мірскага замка, асабліва паўднёвага, не дазваляе вывучаць гэты цікавы элемент абароны.
Кожны замак, акрамя брамы, павінен быў мець патаемныя выхады, якія б дазвалялі рабіць вылазкі, здабываць ежу, рабіць разведку. Праз іх у крытычныя моманты мсжна выйсці з акружанай цытадэлі. Два падземныя хады знойдзены і ў Мірскім замку. Адзін са склепа пад галоўнай вежай вёў да р. Міранкі, другі з-пад паўночна-заходняй вежы выводзіў за паўтара кіламетра ў мясцовы лес51.
Мірскі замак, як бачым, быў у свой час магутным ваенным збудаваннем, дзе знайшлі прымяненне амаль усе вядомыя элементы сярэдневяковай фартыфікацыі, а таксама традыцыі замкавага дойлідства Полыпчы і Літвы. На жаль, высветліць імя несумненна таленавітага архітэктарабудаўніка да гэтых дзён не ўдалося. Хутчэй за ўсё будаўніком замка, як справядліва лічаць даследчыкі, быў таленавіты народны майстар, які валодаў багатым мастацкім густам і пачуццём прапорцый, быў добра знаёмы з архітэктурай суседніх народаў. He маючы спецыяльнай інжынернай падрыхтоўкі і інструментаў, ён не змог зрабіць дакладнай разбіўкі як планаў, так і фасадаў. Але гэта не пашкодзіла дойліду стварыць першакласнае для таго часу ваенна-інжынернае збудаванне, аздобіўшы яго суровае аблічча цудоўнай гармоніяй фарбаў і разнастайных архітэктурных дэталей. Прыгажосць, непаўторнасць і нацыянальны каларыт замка здзіўлялі сучаснікаў, якія называлі яго «сапраўднай кветкай сярэдневякоўя».
Цікава, што мястэчка Мір яшчэ ў XVI ст. таксама было абведзена земляным валам і мела 4 уязныя брамы: Віленскую, Менскую, Слонімскую і Замкавую. Паводле звестак за XVII ст., брамы былі мураванымі52. Цяпер, на жаль, гэтыя ўмацаванні не існуюць.
Любча
Паселішча Любча (Любч, Любеч) вядома як гандлёвы цэнтр на Нёмане з сярэдзіны XIII ст„ калі яно было надана князем Міндоўгам кіеўскаму баярыну Андрэю Васільевічу Кіяну, уцёкшаму ў Навагрудак ад татарскай навалы. Пры Гедыміне Любча 'была ўжо велікакняжаскім уладаннем. У 1499 г. вялікі князь Аляксандр даруе «двор Любч» дзяр-
50 ЦДГА БССР у Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 63, л. 9 адв.; РАБВДУ, ф. 4, спр. А-937, л. 2.
51 Мнтяннн А. Я. Обороіштельные сооруження Белорусснн XIII—XVII вв„ с. 151.
52 РАБАН ЛітССР, ф. 9-3032, л. 30; Грнцкевнч А. П. Частновладельческне города Белорусснн в XVI—XVIII вв. Мннск, 1975, с. 216; ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4 спо 1035; л. 105, 107.
жаўнаму падскарбію Фёдару Храптовічу 53. Ул. Сыракомля лічыць, што ў канцы XV ст. Любча была «местам»54.
У шэрагу дакументаў 1517—1528 гг. Любча называецца мястэчкам. У 1528 г. яго купіў віленскі ваявода О. Гаштольд, а ў 1547 г — Ян KimKa, які заснаваў тут друкарню. Вядома, што ў 1590 г. Любча атрымала Магдэбургскае права. У XVII ст. мястэчка належала Радзівілам.
Відаць, у пачатку XVI ст. і ўзнік на ўскраіне мястэчка на высокім пагорку замак. Ен заняў участак памерамі, блізкімі да квадрата, 85X80 м на левым беразе
р. Нёман. Замчышча абведзена з трох бакоў ровам шырынёй да 30 м і глыбінёй ад 7—8 м (захад і поўдзень) да 10 м (усход). Зямля з рова хутчэй за ўсё пайшла на падсыпку пляцоўкі замчышча. У выніку гэтага пляцоўка прыўзнята за ваколіцай на 2—2,5 м.
Цяпер на паўднёва-заходнім і паўднёва-ўсходнім рагах замчышча стаяць дзве магутныя мураваныя вежы. Паўднёва-заходняя вежа была праезджай. Яна зроблена ў выглядзе куба, які на вышыні каля 8 м пераходзіць у 8-кантовую прызму. У аснове вежы закладзен квадрат памерамі 10,15Х 9,8 м. Вежа мела 4 ярусы баёў. На першым ярусе 8 ружэйных байніц, на другім — 12 гарматных. Восгм такіх жа байніц на
Рыс. 38. Замак у Любчы. Вежа-брама