• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    Сам жа замак пабудаван у выглядзе квадрата 27X27 м, на кожным рагу якога стаялі мураваныя вежы. Археалагічнае вывучэнне ўцалелых рэштак сцен і веж паказала, што яны былі складзены ў традыцыйнай для Беларусі тэхніцы паласатай мурбўкі з шырокім выкарыстаннем KaMeuro і цэглы, якая ўжывалася ў асноўным для абліцоўкі веж. Вапнавы раствор мае нязначны дамешак тоўчанай цэглы і вызначаецца трываласцю.
    Сцены замка таўшчынёй 1,4 м на асобных участках дасягаюць цяпер да 4 м вышыні. Цяжка меркаваць аб іх першапачатковай вышыні. Ва ўсякім разе, яны былі не намнога вышэй знешняга абарончага вала, бо ён прызначаўся, відаць, у першую чаргу для таго, каб прыкрыць замак ад прамога абстрэлу. Завяршэпне замкавых сцен было, верагодней за ўсё, цагляным.
    Падмуркі зроблены з вялікіх камянёў памерамі 70X50 см, пакладзеных на вапне. Прамежкі паміж імі старанна зароблены кавалкамі цэглы і раствору. Вышыня падмуркаў не перавышае 1 м.
    Вежы Геранёнскага замка мелі цыліндрычную форму і дыяметр 8 м. Двухмятровай таўшчыні сцены, складзеныя з каменю метадам лусковай муроўкі, звонку абліцаваны цэглай, муроўка гатычная. Таўшчыня вапнавага раствору 2—3,5 см. Цэгла — велікамерная, баразёначная, памерамі 29,5Х (13—14) X (6—8,5) см.
    Глыбіня залягання падмурка веж і сцен аднолькавая — каля 1 м. Падмуркі перавязаны, а лініі каменнай і цаглянай муроўкі супадаюць. Аднолькавыя не толькі тэхніка муроўкі, але і памеры цэглы. Гэта з’яўляецца важкім доказам адначасовасці ўзвядзення сцен і веж.
    Рэшткі паўночна-заходняй вежы сведчаць, што ў ёй мелася скляпеністае перакрыцце, якім раздзяляліся два ніжнія паверхі. Захаваўся аконны праём ніжняга паверха вышынёй у 1 м і шырынёй 0,6 м з гатычнай аркай.
    Да паўднёвай сцяны замка прыбудаван палац, які ўзведзен хутчэй за ўсё ў канцы XVI ст. Вядома, што ў 1565 г. панскі палац у замку быў яшчэ драўляны. Яго абслугоўвалі шмат служак, сярод якіх, напрыклад, былі мастак Мікалай, будаўнік Міхаіл, гадзіннікавы майстар («зегармайстар») Себасцян Станіславовіч, высокакваліфікаваны токар і інш.64' Інвентар замка 1765 г. паказвае палац як 2-павярховы будынак на 12 вакон, у якім былі розныя службы на першым паверсе і парадныя пакоі на другім. Дах вянчалі па вуглах бляшаныя зоркі, а па цэнтры —■ флюгер у выглядзе бляшанага бусла. Аднак сцены замка ўжо былі значна пашкоджаны 65.
    У ходзе раскопак знойдзена чарапіца — плоская і карытчатая, якой пакрываліся дахі веж, дахі над баявым ходам сцен і палац.
    Геранёнскі замак узводзіўся ў тыя часы, калі роля артылерыі ў ходзе баявых дзеянняў значна ўзрасла і стала вельмі эфектыўнай. Паколькі спадзявацца на магутнасць замкавых муроў цяпер не прыходзілася,
    61 М о г е 1 о w s k і М. Zarysy syntetyczne..., str. 228.
    63 ЦДГА ЛітССР, ф. СА, спр. 3790, л. 2 адв.; Jankowski Cz. Powiat Oszmianski, cz. 3.
    Peterburg, 1889, str. 108, 112—113.
    асноўны цяжар абароны сталі пераносіць на знешнія ўмацаванні — равы і валы. Прычым валы пачалі ўзводзіць настолькі высокімі, каб яны надзейна закрывалі асноўную частку замкавага будынка. Да таго ж яны значна аддаляліся. У Геранёнах яны аддалены на 80 м, у Міры — каля 60 м. Аднак у Мірскім замку асноўнымі пунктамі адпору былі вежы і сцены. У Геранёнскім мы бачым як бы крок наперад па шляху развіцця тактыкі абароны замкаў. Цэнтр абароны тут акцэнтаваны на знешнім вале, які і цяпер яшчэ дасягае 10-мятровай вышыні. Непаўторнай асаблівасцю пабудовы вала з’яўляецца тое, што з унутранага боку
    ўзведзена мураваная сцяна таўшчынёй 1,25 м, прызначэнне якой было разпастайным. У першую чаргу яна выконвала ролю падпорнай сценкі. Дасягаючы вышыні 4,5 м, яна надзейна прадухіляла апаўзанне вала ўнутр замкавага двара. Акрамя таго, пад яе заслонай у час асады маглі перамяшчацца воіны гарнізона, аб чым сведчыць невялікая брукаваная дарожка, якая ідзе ля самага нізу сцяны. Пасля адной з падсыпак вала будаўнікі былі вымушаны падмацаваць сценку невялікімі контрфорсамі — «бычкамі», узведзенымі амаль праз кожныя 3—3,5 м. I сама падпорная сцяна, і «бычкі» выкананы ў традыцыйнай тэхніцы паласатай муроўкі з выкарыстаннем вялізных (да 1 м) абчасаных камянёў і цэглы, пакладзеных на вапне. Цэгла, як і на замку, баразёначная, памерамі (29—30) X 13,5(7,5—8,5) см.
    Зыходзячыся ў вуглах вала, адрэзкі падпорнай сценкі пераходзілі ў 7-кантовыя вежы-рандэлі, якія былі важнымі агнявымі пунктамі. Таўшчыня сценак рандэляў раўняецца 1,75 м66.
    Мяркуючы па ўцалелых фрагментах рандэляў і іх памерах, можна лічыць, што яны былі не больш, чым 2-павярховыя, з бэлечным перакрыццем. Прычым ніжні паверх вышынёй каля 4,5 м поўнасцю знаходзіўся ў тоўшчы вала. Тут, напэўна, хавалі і розныя ваенныя прыпасы і рыштунак. Другі паверх пачынаўся ад дзённай паверхні вала і нагадваў 7-кантовы мураваны бастыён з перыметрам сцен каля 25 м. Гэта дазваляла размясціць тут некалькі гармат або некалькі дзесяткаў салдат Траплялі на другі паверх па прыступках мураванай лесвіцы, якая пачыналася ля самага нізу падпорнай сцяны, у стыку яе з рандэлем.
    Немалую агнявую сілу можна было сканцэнтраваць і на самім земляным вале. На асобных участках, асабліва з усходу, дзе быў уезд у
    66 Т к а ч е в М. А. Ясследовання памятннков оборонного зодчества Белорусснн.— АО 1972 г„ 1973, с. 408.
    замак, шырыня вяршыні вала дасягае нават цяпер 6—7 м. На такой пляцоўцы можна было пры жаданні размясціць ці традыцыйныя драўляныя сцены венчатай або парканнай канструкцыі, ці характэрныя для XVI—XVII стст. земляныя брустверы.
    Уезд у Геранёнскі замак знаходзіўся з усходняга боку, дзе вал асабліва вызначаецца сваімі стратэгічнымі якасцямі, а абарончы роў нават цяпер дасягае 4 м глыбіні і 15 м шырыні. Уязная замкавая брама размяшчалася ў ніжнім паверсе паўднёва-ўсходняга рандэля, сцены якога мелі таўшчыню каля 2,2 м. Траплялі да брамы па лёгкім драўляным
    Рыс. 44. Замак у Геранёнах. Рэканструкцыя (мастак Я. Кулік)
    мосце, перакінутым праз роў. Магчыма, частка маста перад ёй падымалася на ланцугах.
    Уезд у замак трымаўся пад абстрэлам як з верхняй часткі брамы, так і з прымыкаючых да яе. Акрамя таго, справа ад брамы існаваў бастыёнападобны выступ, тактычнае прызначэнне якога несумненна: ён фланкіраваў агнём і мост, і бліжэйшыя подступы да брамы. Такі элемент абароны з’яўляецца адным з першых вядомых на Беларусі, датуемых пачаткам XVI ст. Гэта як бы правобраз тых бастыёнаў і бастыённай сістэмы ўмацаванняў, якія знойдуць на Беларусі самае шырокае распаўсюджанне ў другой палове XVI ст. і асабліва ў XVII ст.
    He выпадкова, вядома, і месцаразмяшчэнне Геранёнскага мураванага касцёла, узведзенага ў 1519 г. Абнесены мураванай сцяной, ён прымыкаў непасрэдна да абарончага рова перад брамай і, такім чынам, з'яўляўся дадатковай перашкодай на шляху ў замак.
    Геранёнскі замак з ваеннага пункту гледжання быў у пачатку XVI ст. магутным збудаваннем. Ен увабраў у сябе амаль усе вядомыя тады элементы фартыфікацыі, якія дазвалялі на працягу доўгага часу процістаяць тагачаснай тактыцы і тэхніцы аблогі.
    Развіццё па Беларусі ваеннай думкі, тактыкі абароны і аблогі прымушала тагачасных ваенных дойлідаў вынаходзіць рацыянальныя сродкі абароны, найбольш прыстасаваныя да мясцовасці. He выключана, што адным з фактараў, які паспрыяў узнікненню на Беларусі бастыёнаў, было спрадвечнае мысавае размяшчэнне большасці паселішч, што найбольш адпавядала тактыцы абароны.
    Геранёпскі замак — яркі ўзор абарончага будаўніцтва рубяжа XV— XVI стст. Тут хаця і адчуваецца ўплыў еўрапейскай фартыфікацыі, але ўсё ж больш акрэслена і выразна вылучаюцца мясцовыя ваенна-будаўнічыя традыцыі. Аб гэтым сведчаць і будаўнічыя матэрыялы, і прынцып узвядзення валаў, і размешчаны на штучнай выспе 4-вуголыіы ў плане мураваны замак з чатырма вежамі па вуглах, што было адной з характэрных рыс беларускага ваеннага і інкастэляванага царкоўнага дойлідства тых часоў. Геранёнскі замак з’яўляецца як бы звязваючым звяном паміж старымі мясцовымі прыёмамі фартыфікацыі і будучай бастыённай сістэмай умацаванняў, якая атрымае ў Беларусі ў хуткім часе самае шырокае распаўсюджанне. У сувязі з гэтым відавочна памылковасць спроб асобных аўтараў звязваць сістэму ўмацаванняў Геранёнскага замка з замкамі ў Біржах (Літва) і ў Нясвіжы, а тым больш з замкам Бурэн (Галандыя) 67. Якім бы прывабным ні было такое параўнанне, трэба ўсё ж прызнаць, што гэта зусім рознатыповыя і розначасовыя пабудовы. Найважнейшай асновай абароны названых замкаў з’яўляюцца магутныя земляныя бастыёны і самая шырокая сістэма абваднення. А гэта якраз адсутнічае ў Геранёнах. Таму, як нам здаецца, не мае падставы сцверджанне, што быццам бы замак у Геранёнах зрабіў пэўны ўплыў на абвалаванне замка Радзівілаў у Нясвіжы ў канцы XVI ст.68 Тым больш што бастыённы замак у Нясвіжы не быў першым на Беларусі замкам з новай сістэмай умацаванпяў. Як паказалі даследаванні, у яго былі папярэднікі, узведзеныя раней за яго.
    ЗАМКІ 3 БАСТЫЁННАЙ СІСТЭМАЙ УМАЦАВАННЯЎ
    Бастыённая сістэма сваім нараджэннем абавязана Італіі, дзе ўжо ў канцы XV ст. асобныя гарады ўмацоўваліся бастыёнамі. У XVI ст. імёны італьяпскіх фартыфікатараў Антоніо да Сангала, Мішэля Санмішэля, Франчэска да Маршы і іншых былі вядомыя ва ўсёй Еўропе. У розных краінах італьянцы ўзвялі нямала замкаў. Вядома, напрыклад, што ў сярэдзіне XVI ст. італьянскія ваенныя інжынеры былі запрошаны ў Вепгрыю, якая вяла вызваленчую барацьбу супраць Турцыі. Праз чвэрць стагоддзя Венгрыя пакрылася замкамі, якія адпавядалі навейшым патрабаванням ваеннай навукі69. Вопыт італьянцаў садзейнічаў узнікненню ў еўрапейскіх краінах уласных нацыяналыіых фартыфікацыйных школ 70.
    Італія стала радзімай дзвюх фартыфікацыйных сістэм — стараітальянскай і новаітальянскай.
    67 Morelowski М. Zarysy syntetyczne..., str. 51, rys. 14. Яго вывады і рэканструкцыю Геранёнскага замка безагаворачна прыняў і выкарыстаў У. А. Чантурыя ў сваёй «йсторнн белорусской архптектуры», с. 47, 48. Рыс. 6
    Чантурня В. А. Іісторня белорусской архнтектуры. Мннск, 1968, с. 49.
    60 G е г о L a s 1 о. Wloskie fortyfikacje bastionowe na Wegrzech.— KAU, t. 4, z. 1—2, 1959, str. 24, 25, 40.
    70 Langenskiold E. Bastionssystemets upprinnelse och tidigare utveckling. Antiquanska Studier. I. Stockholm, 1943; Gero L. Magyarorszagi varepiteszet, cz. 13. Budapest,