• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    17 B a 1 i n sk i M. Historia miasta Wilna. 1836, t. 1, str. 154; Dybowski B. Dwie Switeze.— «Ziemia». Krakow, 1911, t. 2, str. 131; Lowmianski H. Rys historyczny w-wa Nowogrodskiego w jego dzisiejszych granicach. Wilno, 1935, str. 12.
    ства XIV ст. Новая вежа была 5-павярховай з перакрыццямі па бэльках, ад якіх уцалелі адтуліны памерамі 35X35 см; агульная вышыня каля 25 м. Дах пакрываўся спачатку гонтам, а потым, відаць, з XV ст. плоскай чарапіцай—«дахоўкай». Для завяршэння верху і вуглоў даху ўжывалася карытчатая і фасонная чарапіца, кавалкі якой былі знойдзены пры раскопках.
    Па форме вежа нагадвала 4-кантовую прызму, якая паступова звужалася і патанчалася на конус. Калі таўшчыня яе сцен на ўзроўні I паверха раўнялася 2,75 м, то на ўзроўні II паверха —2,6 м.
    ‘ Тоўшчу сцен вежы праразалі байніцы спічастых абрысаў, а ўнізе — праёмы замкавай брамы. Цяпер праём паўночнап сцяны замураван.
    Мяркуючы па ўсяму, брама наглуха зачынялася знутры вежы. Такім чынам, вежа ў час асады ператваралася ў самастойны апорны пункт, выконваючы адначасова і ролю галоўнага дазорнага і каманднага пункта. На ўсходпяй сцяне вежы на ўзроўні IV паверха захаваліся сляды невялікага эркера. Гэта вежа вядома ў гістарычнай літаратуры пад назвай Шчытовая, Шчытоўка і Цэнтральная.
    У тоўшчы паўдпёвай сцяны Шчытоўкі ішла ўгору мураваная лесвіца. Пачыналася яна ў паў-
    Рыс. 19. Навагрудак. Вежа Шчытоўка
    днёва-заходнім куце вежы, які цяпер, на жаль, разбураны, і, відаць, ішла далей скрозь усе паверхі, маючы, натуральна, на кожным з іх выхад. Сляды яе захаваліся і ва ўсходняй сцяне вежы на ўзроўні IV і V паверхаў. У небяспечны час гэтымі лесвіцамі карысталіся воіны. He выключана, што ўнутры вежы, паміж паверхамі, меліся і драўляныя лесвіцы для штодзённага карыстанпя, паколькі, несумненна, асобныя паверхі выкарыстоўваліся пад жыллё.
    Відаць, да канца XIV ст. Шчытоўка была адзіным мураваным умацаваннем замка. Яна стаяла ў кольцы драўляных сцен. Рэшткі гэтых збудаванняў у выглядзе абвугленых бярвенняў дубовага палісаду сустрэты ў розных месцах пры даследаваннях вала яшчэ да вайны польскімі вучонымі і ў 1969—1970 гг. аўтарам 18. Разглядаючы ўмацаванні Навагрудка той пары, неабходна адзначыць яшчэ адзін важны элемент яго фартыфікацыі — земляны вал і роў, якія ляжалі ля паўночнай асновы замкавай гары. Іх узвядзенне адносіцца да пачатку XIII ст., калі яны засланялі дзядзінец Навагрудка. Пазней, хутчэй за ўсё ў XIV ст., вал апаясаў падножжа Малога замка.
    1S G йг 11 er R. Robota konserwatorska..., str. 186—187; Ткачев М. А. йсследованпя
    памятннков военного зодчества Белоруссян.—АО 1969 г., 1970, с. 312; яго ж. йссле-
    довання памятннков оборонного зодчества Белорусспн.— АО 1970 г., 1971, с. 307.
    У канцы XIV — пачатку XV ст. у Навагрудскім замку распачаліся вялікія будаўнічыя работы, якія супалі з агульнай падрыхтоўкай усёй дзяржавы да рашучага адпору і разгрому рыцараў Тэўтонскага ордэна.
    Ўзвядзенне замкавых муроў у Навагрудку праходзіла ў некалькі этапаў. Спачатку былі ўзведзены тры мураваныя вежы і сцены паміж імі. Прычым на ўчастку паміж Шчытоўкай і паўночна-заходнім кутам абарончага вала доўгі час захоўваліся драўляныя ўмацаванні.
    Справа, на ўсход ад Шчытоўкі (калі глядзець знутры замка), над высокім стромкім схілам гары паўстала высокая прызмападобная Касцельная вежа. У яе аснавапні закладзеп квадрат з бакамі 9X9 м. Яна мела толькі тры паверхі з перакрыццямі па драўляных бэльках. На кожным паверсе было па чатыры байніпы, якія формай, памерамі і абрысамі на-
    Рыс. 20. План 1810 г.: 1 — замак, 2— Малы замак, 3 — вежа-«.млын», 4 — гродскі суд, 5 — храм Барыса і Глеба XII ст., 6—ніжні земляны вал, 7 — фарны. касцёл XIV—XVIII стст., 8 — гара Міндоўга
    гадвалі байніцы Шчытоўкі. Вежа мае даволі значны фундамепт вышынёй у 3 м, складзены з валуноў грубай чоскі на вапне. Асабліва вялікімі памерамі (да 1,0—1,15 м) вызначаюцца вуглавыя камяні. Прамежкі паміж імі старанна закладзены дробнаколатымі каменьчыкамі і замазаны растворам. На вышыню 4 м Каоцельная вежа складзена з каменю. Далей ідзе абліцоўка велікамернай цэглай. Яе сцены, як і сцены Шчытоўкі, паступова патанчаюцца ўверх, але значна ім уступаюць у таўшчыні, дасягаючы толькі 2,15 м. Прасла сцяны паміж гэтымі дзвюма вежамі мае даўжыню 30 м і таўшчыню 2 м. Фундамент сцяны залягае на адным узроўні з падмуркам Касцельнай вежы і перавязан з ім. Са Шчытоўкай сцяна не звязана, а толькі прыкладзена да яе. Муроўка сцяны паласатая.
    3 усходу ад Касцельнай вежы, па строме гары, ішло другое прасла мураванай сцяны даўжынёю каля 80 м і таўшчынёю 2,5 м, якое вяло да наступнай вежы, так званай Малой брамы. 3 прычыны вялікай стромкасці схілу сцяна з усходняга боку была падпёрта контрфорсамі — «быкамі», узведзенымі ўжо пасля пабудовы муру. Каб прадухіліць апаўзанне грунту ад падмуркаў сцен, ужылі спецыяльную канструкцыю: ушчыльную да падмурка паклалі пласт гліны таўшчынёй 20 см і шырынёй 1,5 м. У гліну «ўтапілі» драўляныя брусы памерамі 25X20 см. Пасля таго як гліна высахла, утварылася канструкцыя, якая надзейна ўмацавала вяршыню схілу.
    Малая брама была адкрыта польскімі даследчыкамі ў час археалагічных работ 1924—1925 гг. Аб яе архітэктурных дэталях з прычыны вялікага разбурэння можна сказаць няшмат. У плане яна мае форму прамавугольніка з бакамі 8ХЮ м пры таўшчыні сцен 2 м, падмурак
    вышынёю каля 2 м пабудаван з палявога каменю на вапне 19. Уваход у браму замыкалі дзверы на дубовых брусах-засаўках, якія «ўтапляліся» ў тоўшчы сцен. Уваходныя праёмы мелі шырыню 1,60 м і вышыню каля Зм. 3 вуліцы ў вежу заходзілі па цагляных прыступках.
    Налева ад уваходу ў вежу, калі глядзець з боку замкавага двара, у сцяне ёсць адтуліна ад кансолыіай бэлькі. На яе абапіраўся балкончык, на які з зямлі вялі драўляныя ўсходкі. Па іх узыходзілі на балкон, а з яго праз невялікі праём шырынёй 94 см траплялі ўнутр вежы на другі паверх.
    Мяркуючы па памерах, Малая брама, таксама як і Касцельная вежа, магла мець паверхі з перакрыццямі па бэльках, за выключэннем лершага. Ён меў мураванае скляпенне.
    Паварочваючы ад Малой брамы па захад, ідзе 70-мятровае прасла сцяны таўшчыпёй 2,6 м, канструкцыйна звязанае яшчэ з адной вежай — Пасадскай. У аснаванні яна мае форму квадрата ламерамі 7,7X7,7 м і таўшчыню 2,6 м. Унутр вежы вёў праход шырынёй 1,5 м. Пасадская вежа таксама была знішчана ўшчэнт і таму пра яе знешні выгляд мы нічога сказаць не можам. Архіўныя матэрыялы сведчаць, што злева ад вежы ў тоўшчы сцяны меўся спецыяльны праём—гарматная байніца шырынёй І,0 м і вышынёй 1,30 м. Вежа і байніца былі адкапаны v 1925 г.20
    Правае прасла сцяны вяло ад Пасадскай вежы да паўночнага краю гары і змыкалася ў паўночна-заходнім куце замкавага вала з драўлянымі ўмацаваннямі, якія ішлі да Шчытоўкі. Гэты адзіны ўчастак драўляных умацаванняў існаваў тут, як сведчаць археалагічныя матэрыялы, аж да канца XV ст. Чым жа растлумачыць такую з’яву? Прычыну трэба шукаць перш за ўсё ў стратэгічна выгадным размяшчэнні дадзенага ўчастка абароны замка. Справа, з усходу, гэты 50-мятровы адрэзак землянога вала, які, дарэчы, месцамі дасягае і цяпер 5 м вышыні, надзейна бараніўся Шчытоўкай. Вежа свабодна фланкіравала яго з любога роду зброі. 3 поўначы ён бараніўся ніжнім, падэшвенным, валам, перадзамкавым ровам і схілам гары. Апошні, дарэчы, мае тут найбольшую вышыню — звыш 27 м, вялікую стромкасць і працягласць у 50 м. Калі ж да гэтага дадаць моц высокіх драўляных сцен-горадняў, то прычына такой прыхільнасці да традыцыйных драўляных умацаванняў стане зразумелай. Нарэшце, трэба ўлічыць яшчэ і эканамічпы фактар. Мураванае будаўніцтва было ўсё ж вельмі дарагім. 3 гэтай прычыны там, дзе не патрабавалі абставіны, драўляныя абарончыя збудаванні добра суіснавалі з каменнымі. Вядома, што крэпасць Пскоўскай зямлі Велье ў XIV—XVI стст., якая згадваецца ў Пскоўскіх летапісах, таксама мела ўмацаванні і драўляныя і мураваныя.
    На жаль, да нашага часу абарончыя сцены Навагрудскага замка на поўную вышыню не захаваліся. Праўда, на фотаздымку 1900 г. адзін фрагмент сцяны левага прасла Шчытоўкі бачны прыблізна да вышыні II паверха, г. зн. каля 8 м21. На нашу думку, вышэйшай сцяна і не была. Знешняя паверхня ніжняй зоны сцен замка, мяркуючы па ўцалелых фрагментах і рэштках веж, была зроблена са змяшанай бутацаглянай муроўкі. У верхніх зонах сцен, як у Лідскім і Крэўскім замках, аблі-
    19 L о r е n t z St. Konserwacje ruin zamkowych..., str. 162.
    20 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 3, спр. 573, л. 9.
    21 Там жа, спр. 574, л. 27.
    цоўка была цаглянай. Цаглянымі, несумненна, былі і завяршэнне сцен і праёмы байніц, прыстасаваных для абстрэлу з тагачаснай зброі.
    Узвядзеннем сцен і веж закончыўся першы будаўнічы этап на Навагрудскім замку, які, на нашу думку, датуецца канцом XIV ст.
    Другі этап узвядзення ўмацаванняў Навагрудскага замка прыпадае на пачатак XV ст. Ен звязан з пабудовай ля асновы замкавай гары Калодзежнай вежы і яшчэ аднаго прасла сцяны.
    Праблема водазабеспячэння — адна з важнейшых задач, якая заўсёды стаяла перад будаўнікамі сярэдневяковых гарадоў і замкаў. У На-
    Рыс. 21. Навагрудскае замчышча. Малюнак сярэдзіны XIX ст.
    вагрудскім замку, размешчаным на высокай гары, калодзежа не было, але вада мелася ля падножжа, дзе на ўсходнім схіле білі моцныя крыніцы. Над адной з іх і была пастаўлена патаемная Калодзежная вежа, якая праслам сцяны злучалася з замкам.
    Калодзежная вежа ў плане мае форму квадрата 8X8 м. Тэхніка муроўкі сцен лусковая. Ад самага цокаля фундамента вежа абліцавана велікамернай брусковай цэглай. Таўшчыня цагляных «шчок» 35 см. Забутоўка сцен зроблена з сярэдніх памераў камянёў і вапнавага раствору. Муроўка «балтыйская» з чаргаваннем 2 лажкоў і 1 тычка. Падмурак Калодзежнай вежы вышыпёй каля 2,5 м складзен з камянёў грубай чоскі на вапне. Шчыліны паміж камянямі старанна замазаны растворам.
    Калодзежная вежа злучаецца з замкам праслам сцяны таўшчынёй 2 м, даўжынёй 21 м. Унутры яе меўся скрыты праход да вады. Шырыня праходу 1,06 м, прыступкі каменныя шырынёй 30 см са спускам на 15 см. Вышыню гэтага, несумненна, скляпеністага праходу вызначыць нельга з прычыны поўнага разбурэння сцяны. Аднак само прасла мае амаль 1,5-мятровы каменны падмурак, па тэхніцы муроўкі падобны да падмурка вежы. Прасла сцяны прыкладзена да верхніх замкавых муроў, прычым назіраецца вялікі перапад узроўняў залягання фундаментаў. Гэта яскрава сведчыць аб розначасовасці іх узвядзення.