• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)

    Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)


    Выдавец: Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава
    Памер: 80с.
    Гародня 1997
    40.67 МБ
    Адказы на пытанні
    Білеты па гісторыі Беларусі
    Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)
    Гродна Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава 1997
    УДК 947.6(075.3)
    ББК 63.3(4Бен)-я721
    A 30
    A 30 Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Бела-русі). - Гродна: Выд. Ілюшы В. Мельнікава, 1997. - 80 с.
    ISBN 985-6314-11-9
    У дапаможніку выкладаюцца адказы на пытанні білетаў па гісторыі Беларусі для выпускных экзаменаў за курс базавай школы з беларус-кай і рускай мовамі навучання, падаецца спіс асноўных дат па курсу гісторыі Беларусі.
    ББК 63.3(4Бен)-я721
    © Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава, 1997
    ISBN 985-6314-11-9
    Білет 1.
    І.Першыя пасяленні чалавека на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага ладу.
    Першабытнаабшчынны лад — гэта першая ў гісторыі сацы-яльна-эканамічная фармацыя, якая ахоплівае працяглы перыяд амаль ў сто тысячагоддзяў — ад першага з’яўлення ў краі чала-века да II паловы I тыс. н. э.
    Першабытнаабшчынны лад падзяляюць на тры перыяды: каменны, бронзавы і жалезны.
    Дакладную дату з'яўлення людзей на тэрыторыі Беларусі вызначыць немагчыма. Вучоныя лічаць, што чалавек мог тут жыць каля 300 тыс. гадоў таму назад. На жаль, матэрыяльных звестак пра гэта выявіць пакуль што не ўладалося. Справа ў тым, што вялікія зледзяненні і ледніковыя перыяды, якія паўтараліся ў гісто-рыі кожныя 200 — 250 млн. гадоў назад, не толькі прымушалі чалавека адступаць на поўдзень, але і знішчалі сляды яго існа-вання. Першыя сляды існавання чалавека на тэрыторыі Бела-русі выяўлены каля вёсак Абідавічы Быхаўскага раёна і Пад-лужжа Чачэрскага раёна (120 — 40 тыс. гадоў назад). Пасялішчы людзей размяшчаліся на берагах буйных рэк: Прыпяці, Дняпра, Сожа. Каля 10 тыс. гадоў назад адбылося поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі. Адным з самых старажытных і найбольш вывучаных паселішчаў на Беларусі з’яўляецца Бердыжская ста-янка, якая знаходзіцца каля вёскі Бердыж Чачэрскага раёна. Тут выяўлены рэшткі паўзямлянак, прылады працы з краменя. У цэнтры вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна знаходзіцца станка першабытнага чалавека (каля 26 — 23 тыс. гадоў таму назад, дзе выяўлены рэшткі жытла, крамянёвыя прылады працы, рэчы, вырабленыя з біўня маманта, вогнішча.
    Перыяд першабытнага чалавечага статка характарызаваўся прысваеннем гатовых прадуктаў прыроды. Людзі ў пошуках ежы вандравалі вялікімі групамі, займаліся збіральніцтвам (жанчы-ны), рыбалоўствам, паляваннем. У гэты час людзі жылі маця-рынскімі радавымі абшчынамі. У каменным веку ўтварылася парная сям’я, што садзейнічала пераходу да радавой абшчыны. 3 IX - VI тыс. да н.э. пачалі стварацца плямёны — аб’яднанні некалькі родаў. Першыя плямёны на тэрыторыі Беларусі ўзніклі на Сожы і Прыпяці. 3 V тыс. да н.э. плямёны аб’ядноўваюцца ў
    3
    групы плямён, якія знаходзіліся на тэрыторыі Прыпяці, Случы, Дняпра, Сожа.
    Спачатку бронзавага веку асноўнай галіной гаспадаркі жы-хароў Беларусі становіцца жывёлагадоўля. 3 жывёлы атрымлі-валі скуры і воўну, з якіх шылі абутак і цёплую вопратку. Быкоў і каней выкарыстоўвалі як цяглую сілу. У жалезным веку ў сувязі з развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, паляпшэннем пры-лад працы зараджаецца бацькоўскі род, з’яўляецца маёмасная няроўнасць людзей. 3 бацькоўскага роду вылучаецца бацькоў-ская сям’я.
    3 VI - VIII ст.ст. на тэрыторыі Беларусі рассяляюцца славян-скія плямёны: дрыгавічы, крывічы, радзімічы. Галоўным занят-кам сялян было земляробства, жывёлагадоўля, паляванне, ры-балоўства, борніцтва, а таксама развіваліся некаторыя віды ра-мяства (ганчарнае, апрацоўка жалеза).
    Рэлігія ў сялян была язычніцкая. Верылі ў багоў дабрабыту (Дажбог), Род — галоўны бог Неба, сонечныя бажаствы — Купа-ла і Каляда, бог грому —Пярун.
    2.	Утварэнне БССР, Літоўска-Беларускай ССР. Барацьба з польскай інтэрвенцыяй.
    За перайнаменаванне Заходняй вобласці ў Беларуска-Літоў-скую акругу або аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР выс-тупіў у ліпені 1918 г. Беларускі нацыянальны камісарыят пры Наркамаце па справах нацыянальнай РСФСР. У верасні 1918 года быў праведзены з’езд (Смаленск), на якім была разглед-жана гэта пастанова. Аднак, пад уплывам кіраўніцтва Абылвы-канкамзаха і перш за ўсё Мяснікова і Кнорына прапанова была адхілена . Было прынята рашэнне назваць Заходнюю вобласць «Заходняй камунай».
    30 снежня 1918 г. была склікана Паўночна-Заходняя аблас-ная канферэнцыя. Асноўнае пытанне канферэнцыі — абмерка-ванне ўтварэння БССР. На ёй была прынята рэзалюцыя «Аб абвяшчэнні Заходняй камуны Беларускай Савецкай Рэспублі-кай і РКП(б).
    1	студзеня 1919г. афіцыйна аб’яўлялася ўтварэнне БССР. Амаль уся ўлада на Беларусі аб’яўлялася за Саветамі. Быў ут-вораны Часовы ўрад. Сталіцай Беларусі стаў Мінск. Часовы ўрад са Смаленска пераехаў у сталіцу.
    4
    16 студзеня 1919г. ЦК РКП (б) прыняў рашэнне аб далучэнні дя РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў.
    Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР.
    2-3 лютага 1919 г. у Мінску быў скліканы I Усебеларускі з’езд Саветаў. На з'езде было прынята рашэнне аб аб’яднанні БССР з Літоўскай ССР. Тут жа была прынята Канстытуцыя БССР, якая дубліравана канстытуцыю РСФСР 1918 г.
    Усебеларускі з'езд Саветаў аб'яўляўся вышэйшым органам улады. На чале прэзідыума быў Мяснікоў.
    Барацьба з інтэрвенцыяй Польшчы.
    У лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава, якая ставіла перад сабой мэту аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у ме-жах 1772 (як да першага падзелу). У снежні 1918 г. польскія кіруючыя колы паставілі новую мэту — далучэнне да Польшчы зямель Украіны, Беларусі і Літвы.
    21 снежня 1918 г. быўствораны Савет Дзяржаўнай Абароны, (так як нарастала небяспека з боку Польшчы). На чале Савета стаялі Ластоўскі і генерал Кандратовіч. Таксама было створана Міністэрства беларускіх спраў, на чале з Варонкай. Да пачатку 1919 г. палякі наступалі ў 3-ох напрамках: 1) Вільня, Ліда, Ма-ладзечна; 2) Баранавічы — Мінск; 3) Кобрын — Пінск. Дзесьці ў сярэдзіне сакавіка палякі захапілі Брэст, Ваўкавыск, Слонім, Скідань, Пінск, Баранавічы.
    Бальшавіцкая ўлада не змагла аказаць належнага супраціў-лення польскім войскам, таму што: 1) не змаглі арганізаваць супраціўленне агрэсіі Польшчы; 2) прымусовая мабілізацыя ў Чырвоную армію выклікала незадаволенасць; 3) незадаваль-ненне сярод насельніцтва вызывала палітыка «ваеннага камуніз-му» (палітыка, прынятая на час вайны). Абурэнне прывяло да выступлення супраць бальшавіцкай улады.
    Вясной 1919г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Урад пераехаўу Мінск. Польскае наступленне працягвалася. Савец-кія войскі пакінулі Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін. На лініі р. Бярэзіна фронт стабілізаваўся да вясны 1920 г.
    Бічет 2.
    1.	Полацкае княства ў X — XIII стагодзях.
    У VI - IX ст. у славянскіх плямёнах адбыўся пераход ад перша-
    5
    бытнага ладу да феадальнага. Развіццё феадалізму — гэта ўтва-рэнне феадальна-зямельнай уласнасці і з’яўленне заможнага сялянства. Вылучэнне дамашніх промыслаў у асобную галіну рамеснай вытворчасці, распаўсюджванне на тэрыторыі Бела-русі ворыўнага земляробства, аддзяленне рамяства ад сялянс-кай гаспадаркі садзейнічала пашырэнню вытворчасці прадук-таў земляробства і рамеснай дзейнасці, развіццю феадальнай уласнасці. Развіццю феадалізму спрыяў і рост гарадоў, разла-жэнне родавых абшчын. Адпавядаецца крызіс першабытна-гра-мадскага ладу і ўстанаўленне феадалізму, аб чым сведчыў рас-пад буйных плямённых аб’яднанняў і стварэнне першых кня-стваў. Ствараюцца классы феадалаў і сялян. Адным з самых буй-ных і магугных княстваў на Беларусі было Полацкае. Полацк быў самым старажытным беларускім горадам. Першае ўпамінанне пра Полацкае княства адносіцца да 862 года. Першым полацкім кня-зем быў Рагвалод, які княжыў у Полацку ў 60 - 70-я гады X ст. Асноўным сапернікам Полацку за тэрыторыі, зручныя да ганддю, быў Ноўгарад. Аднак перавага надавалася Полацку. К XII ст. ўладанні полацкіх князёў прасціраліся ад Падняпроўя да Рыжс-кага заліву. Полацкі князь быў галавой, высшым ваеначальнікам і судзёй. Апорай княжацкай улады была дружына. У XII ст. ў грамадска-палітычным жыцці Полацка набыло важнае значэн-не веча. Гэта быў сход ддя вырашэння найбольш важных гра-мадскіх і дзяржаўных спраў. 3 XII - XIII ст. пачынаецца бараць-ба Полацка з Кіевам. Асноўныя гарады —Полацк, Віцебск, Друцк, Копыль, Брацкаў, ОршауХІІ -XIII ст. пачынаюць ператварацца ў цэнтры рамлянства і таргоўлі. У XII ст. Полацкае княства рас-падаеца на дробныя: Менскае, Віцебскае, Лагожскае, Полац-кае княства.
    2.	Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі.
    Пасля лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі ўстанавілася ціка-вае становішча: двухуладзе — Часовы урад, Саветы (палажэне Беларусі было такім жа як і становішча РСФСР).
    Верасень-лістапад 1917 г. — становішча краіны пагоршыло-ся, жыццёвы узровень насельніцтва значна паменьшыўся.
    Палітыка Часовага ўрада выклікала ўсё большае незадаваль-
    6
    ненне. Асноўныя пытанні аб зямлі і міры не былі вырашаны. Вайна выклікала незадавальненне (ахвяры, разбурэнні). Рабо-чыя знаходзіліся ў цяжкім становішчы.
    Кадеты і эсэры вялі барацьбу за ўладу. Адны (эсэры) абара-нялі інтарэсы сялян, другія прызывалі да цвёрдай улады. Курс на бальшавізацыю патрабавалі ўзяць бальшавікі.
    У жніўні 1917 г. быў узняты курс на ўзброенае паўстанне.
    Бальшавікі ўмацавалі свае пазіцыі ў Мінскім і Гомельскім са-ветах. Калі ў Мінску атрымалі звестку аб звяржэнні Часовага ўрада ў Петраградзе, то Мінскі савет, у якім пераважалі бальшавікі, аб-вясціў сябе адзінай уладай ВРК (ваенна-рэвалюцыйны камітэт), абапіраючыся на большавіцка настроеных салдат, ажыццяўляў кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ВРК Заходняй вобласці ўзначальвалі Кнорын, Ландэр, Мяснікоў. Камітэт выратавання рэ-валюцыі на чале з Калатухіным аказваў сур’ёзнае супраціўленне бальшавікам у Мінску.
    Бальшавікі, пасля Кастрычніцкага перавароту, паставілі мэту стварыць адзіную структуру органаў улады і кіравання. Быў пра-ведзены ў Мінску рад з’ездаў (з’езд армій Заходняга фронту, з’езд Мінскай і Віленскай губерняў і інш.), на якіх былі прыняты рэзалюцыі аб усталяванні ўлады Саветаў. 26 лістапада 1917 г. быў створаны ў Мінску Аблвыканкамзах. Старшынёй быў абра-ны Рагозінскі. Таксама быў створаны выканаўчы орган — СНК на чале з Ландэрам. У лютым 1918 г. бальшавікі завяршылі арганізацыю савецкай улады ў губернях.