Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)
Выдавец: Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава
Памер: 80с.
Гародня 1997
43
наваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. Памешчыкі з мэтай павялічэння прыбытковасці маёнткаў пашы-ралі пасевы за кошт сялянскіх падзелаў, але вынікаў не было. 3 1820 г. па 1850 г. сяляне ўсё больш разараліся, не маглі несці павіннасці. Хутка расла запазычанасць памешчыцкім маёнткам.
Адным з яскравых паказчыкаў нарастаючага крызісу існа-ваўшай сэстэмы быў сялянскі рух. Калі ў першай трэці XIX ст. адбылося 46 найбольш буйных сялянскіх хваляванняў, то ў дру-гой трэці - больш за 90. Прычым на Беларусі сацыяльна-кла-савыя супярэчнасці ўзмацніліся нацыянальна—рэлігійнай варо-жасцю паміж сялянамі і панамі. У той жа час дэмакратычныя колы шляхты разгортвалі сярод насельніцтва антыцарскую агі-тацыю (Смаргонь —40-я гг. выступлення сялян). Усё гэта абва-страла крызіс прыгонніцкага ладу і вымушала царызм праводзіць больш гібкую сацыяльна-эканамічную палітыку.
Ініцыятарам першых рэформ быў міністр дзяржаўных маё-масцей Расійскай імперыі — Кісялёў. 28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі (апі-санні дзяржаўных маёмасцей), дзяржаўных маёнткаў у заходніх губерніях. Знішчаліся павінасці сялян і павялічваліся іх зяк'ель-ныя надзелы. У 40 —50 гг. яны былі пераведзены з паншчыны на аброк. У памешчыцкіх маёнтках уводзіліся інвентары, якія выз-началі памеры падзелаў і павіннасцей сялян. Аднак гэтыя па-лавінчатыя меры не закраналі ў цэлым феадальных парадкаў, a таму іх ліквідацыя заставалася жыццёва неабходнай мерай, як у гаспадарчых, так і ў палітычных адносінах.
2. Культура Беларусі ў 1945—1965 гг.
Культурнае жыццё беларускага народа ў першае дзесяці-годзе працякала ў цяжкіх умовах. За гады вайны навука, культу-ра, адукацыя прыйшлі ў заняпад.
Былі знішчаны будынкі, дзеці не маглі атрымаць адукацыю (станавіліся пераросткамі), вучыліся ў зямлянках, на адкрытых пляцоўках, без падручнікаў і пісьмовых прылад.
Вышэйшая і сярэдняя спецыяльная школа Беларусі ў час гітлераўскай акупацыі таксама прыпыніла сваю дзейнасць, таму што многія дзеячы культуры эвакуіраваны былі ў Расію ці пайшлі на фронт.
Ужо з 1945 г. пачалося адраджэнне навукі, культуры і адукацыі.
44
Пачалі рамантаваць школы, у 1945 — 46 гг. іх было адноўлена каля 80%; з’явіліся падручнікі, пісьмовыя прылады; пачалі пра-цаваць вышэйшыя навучальныя ўстановы (ВНУ): Беларускі інсты-туг народнай гаспадаркі, Беларускі Дзяржаўны Універсітэт, інсты-тут фізкультуры, з Яраслаўя пераехаў медыцынскі інстытут (быў эвакуіраваны ў час вайны).
У 1955—65 гг. значна пашыралася значэнне народнай аду-кацыі ў сувязі з развіццём НТР (навукова-тэхнічнай рэвалюцыі)
У 1959 г. была ўведзена васьмігадовая адукацыя, адкрывал-іся школы-інтэрнаты, школа рабочай моладзі, прафесійна-тэхн-ічныя вучылішчы, якія рыхтавалі кваліфіцыраваныя кадры.
Значныя поспехі былі ў БДУ (Беларускім Дзяржаўным Уні-версітэце).
Рэпрэсіі 30-х гадоў, а потым вайна прывялі да значнага ска-рачэння пісьменнікаў. У 1945 г. іх было ўсяго 47 чалавек.
У 1945 — 55 гг. быў моцны ідэалагічны кантроль, гэта значыць сам змест творчасці пісьменнікаў вызначаўся пастановамі ЦК ВКП(б) і ЦК КП(б), прыказвалі, што пісаць і як пісаць; пачалася новая хваля рэпрэсій; адбывалася фарміраванне стэрэатыпаў.
Галоўнай тэмай беларускай літаратуры была вайна, паказ народнага подзвігу, яго гераізму, яго патрыятызму. Але ў многіх творах не паказвалася праўда (пралікі, статы).
К. Чорны пачаў пісаць у сваім рамане “Млечны шлях” аб ро-зуме і лёсе народа ў час вайны. I. Мележ — у гэты час напісаў раман “Ноччу”, I. Шамякін —‘Тлыбокая плынь”, М. Лынькоў — “Векапомныя дні” (галоўны герой — Заслонаў). Цікавыя творы стварылі беларускія драматургі. (Губарэвіч — “Брэсцкая крэ-пасць”.) У 1953 г. пасля смерці Сталіна наступіла адліга. Пача-лося паслабленне таталітарнага рэжыму, таксама пачалася рэа-білітацыя ахвяр сталінскага ГУЛАГА, беларускіх пісьменнікаў.
Была рэабілітавана і вернута беларускай літаратуры твор-часць Ц.Гартнага, М.Гарэцкага, М.Чарота. Пачаўся росквіт твор-чай дзейнасці П.Броўкі, М.Танка, А.Куляшова, І.Мележа, А.Адамо-віча, А.Макаёнка.
Тэма вайны знайшла глыбокае адлюстраванне ў творчасці В.Быкава. Ён вельмі многа зрабіў, каб данесці да сучаснасці праўду аб вайне. У сваіх апавяданнях “Трэцяя ракета”, “Здрада”, “Жураў-ліны крык”, якія выйшлі ў 60-я гады, ён выказвае подзвігі простых людзей, іх душэўную павагу да таварышаў, выступае супраць
45
здрадніцтва, эгаізму, кар’ерызму і бессардэчнасці на вайне. Бе-ларускую гісторыю ў сваіх творах паказаў Караткевіч, які напісаў “Каласы пад сярпом тваім”, І.Мележ “Людзі на балоце”.
У 1945 г. дзейнічала 12 тэатраў, кансерваторыя, 6 музычных школ, 4 музычныя і харэаграфічныя вучылішчы, кінастудыя Бе-ларусьфільм. У 1945 г. былі створаны тэатральныя студыі. У Мінску пры беларускім тэатры Я. Купалы і ў Віцебску пры бела-рускім тэатры Я. Коласа развівалася беларуская драматургіч-ная класіка.
Непаўторныя вобразы стварылі выдатныя акцёры Глебаў, Ржэцкая, Платонаў, Станюта.
У 1955 — 65 гг. пачаўся ўздым тэатральнага мастацтва. Былі пастаўлены пьесы “Лявоніха на арбіце” Макаёнка, “Сэрдца на далоні” I. Шамякіна. Усе яны імкнуліся паказаць праўду жыцця.
Таксама развівалася музычнас мастацтва. Вельмі цікавыя творы стваралі беларускія кампазітары Аладаў, Цікоцкі, Алоўні-каў, Вагнер (песні, сімфоніі, творы, оперы, балеты).
У гэтыя годы мастакоў таксама цікавіла тэма вайны.
У 1955—65 гг. вялікую вядомасць набывалі творы М. Савіц-кага (вайна).
Вызначальны манументалізм характэрны для вядомага жы-вапісца Я. Зайцава (“Парад беларускіх партызан у 1944 г. у Мінску”), В. Волкава (“Мінск 3 ліпеня 1944 г”). I. Ахрэмчыка (“Аба-ронцы Брэсцкай крэпасці”). Манументанізм характэрны быў быў і для архітэктуры. У гэты час сталі вядомымі скульптар З.Азгур, архітэктары А. Воінаў, У. Кароль.
Білет 14.
1. Паўстанне 1863 г.
На пярэдадні паўстання 1863 года ў Польшчы і Беларусі аформіліся 2 напрамкі: “белыя" і “чырвоныя".
“Белыя” (партыя землеўладальнікаў шляхты і буржуазіі) вы-ступалі за аднаўленне Польшчы ў межах 1772 г.
“Чырвоныя” (беззямельная шляхта, інтэлегенцыя, студэнцт-ва) барацьбу за незалежнасць звязвалі з вырашэннем аграр-нага пытання. У свой час “чырвоныя” дзяліліся на левых —прад-стаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў і “правых” — па-мяркоўных.
46
Для кіраўніцтва паўстаннем вясной 1862 г, у Варшаве быў створаны Цэнтральны Нацыянальны камітэт (ЦНК), а летам у Вільні — Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). ЛПК узначаліў вядомы беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат — К. Каліноўскі.
Разам с В. Урублеўскім К. Каліноўскі ў 1862 —1863 гг. вы-даваў на бел. мове газету “Мужыцкая праўда” (усяго выйшла 7 нумароў). Газета растлумачвала сялянам прыгонніцкі харак-тар рэформы, заклікала іх да паўстання.
Паўстанне пачалося 22 студзеня 1863 года ў Варшаве. ЦНК абвясціў маніфест і 2 зямельных дэкрэты, у якіх абвяшчалася свабода і роўнасць грамадзян, спынялася выконванне сялянамі феадальных павіннасцей, ваўласнасць сялян перадаваліся на-дзелы, якімі яны карысталіся. Памешчыкі за гэта атрымоўвалі грашовую дапамогу.
1 лютага 1863 года паўстанне падтрымаў ЛПК і К. Каліноўскі звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняц-ца на ўзброеную барацьбу.
У сакавіку 1863 г. “белыя” захапілі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. У сакавіку 1863г. па ўказанню ЦНК быў створаны “Ад-дзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы” замест распушчанага ЛПК.
У маі паўстанне ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерні-ях было задушана, генерал-губернатарам края быў назначаны М.М.Мураўёў. Тады ж былі створаны змяненні ў “Палажэнні 19 лютага”, — шэраг указаў, каб заспакоіць сялян.
У чэрвені 1863 года кіраўніцтва паўстаннем зноў пераходзіць у рукі Чырвоных. Аднак ажывіць паўстанне ўжо не ўдалося.
28 жніўня 1863 года кіраўніцтва паўстаннем аддало загад аб спыненні ваенных дзеянняў. Паўстанне было задушана.
У студзені 1864 года К. Каліноўскі быў арыштаваны. Знаход-зячыся ў турме, мужны рэвалюцыянер звярнуўся да народа з “Пісьмамі з-пад шыбеніцы”, у якіх заклікаў працягваць бараць-бу. 22 сакавіка 1864 г. К. Каліноўскі быў павешаны ў Вільні.
Па сваіх мэтах і характару гэта была буржуазна-дэмакратыч-ная рэвалюцыя, якая была накіравана супраць самадзяржаўя, рэш-ткаў прыгоннага права, нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай ня-роўнасці. Яна прымусіла царскі ўрад пайсці на найбольш вы-гадныя ўмовы правядзення сялянскай рэформы ў Беларусі і Літве. Паўстанне аказала вялікі ўплыў на ажыўленне рэвалю-
47
цыйнага руху ў Расіі і Западнай Еўропе і садзейнічала абурэн-ню нацыянальнай свядомасці беларускага народа.
2. Удзел Беларусі ў заснаванні і дзейнасці ААН.
ААН — Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.
1. ААН займаецца вырашэннем міжнародных пытанняў.
2. 27 сакавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Фран-цыску заснавала ААН.
3. У гэты час было прынята рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін, заснавальніц гэтай арганізацыі. Раўнапраўным членам ААН прызнавалася БССР за вялікі ўклад у разгром фа-шызму і панесенныя ёю ў ходзе вайны каласальныя людскія ахвяры і матэрыальныя страты.
4. Нягледзячы на адсутнасць дзяржаўнага суверынітэту, член-ства Беларусі ў складзе ААН аб’ектыўна адыгрывала станоўчую ролю. Яно пашырала-.
а) яе міжнародная дыяпазон;
б) садзейнічала ўстанаўленню і развіццю сувязей і кантактаў з іншымі краінамі;
в) садзейнічала набыццю дыпламатычнай культуры;
г) садзейнічала вывучэнню і абагульненню вопыту іншых краін на аснове непасрэднага назірання за працэсамі, якія адбывалі-ся ў свеце;
д) у прыватнасці па прапанове БССР у 1946 г. Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”.
5. Практычнай карысцю ўваходжання рэспублікі ў ААН ддя беларускага народа з’явілася прыняцце яе ў склад членаў адмі-ністрацыі дапамогі і адраджэння Аб’яднаных нацый і атрымала ад гэтай арганізацыі дапамогі ў якасці паставак тавараў машын і іншага абсталявання, хаця дапамога насіла абмежаваны ха-рактар, але паступіла яна ў найбольш цяжкі час, таму мела важ-нае значэнне.
Галоўным вынікам змен, якія адбываліся ў знешнепалітычным жыцці Беларусі ў пасляваенны перыяд з’явіўся выхад праз член-ства ў ААН на шырокую міжнародную арэну. Пачалі дзейнічаць: