Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)
Выдавец: Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава
Памер: 80с.
Гародня 1997
аўтазавод у Жодзіне, завод аўтаматычных ліній у Мінску, Васі-левіцкая ДРЭС, два Салігорскія калейныя камбінаты, Полацкі нафтаапрацоўчы завод, Гомельскі суперфасфатны завод, Мінскі маторны, Баранавіцкі баваўняны заводы.
Адраджэнне сельскай гаспадаркі ажыццяўлялася ў цяжкіх умовах, таму што не было неабходнай сельскагаспадарчай тэхнікі, за гады вайны былі значныя людскія страты, існавала картачная сістэма прадуктовага забяспячэння насельніцтва.
Сельская гаспадарка аказалася ў цяжкім крызісе не толькі ў сувязі з ваеннымі разбурэннямі, але і са стратамі, якія былі на-несены прымусовай калектывізацыяй, якая прывяла да ліквіда-цыі сялянства, якое з'яўлялася прадукцыйнай сілай зямлі.
Акрамя гэтага з 50-х гг. пачаўся адток моладзі на будоўлі ў гарады. I толькі з сярэдзіны 50-х гг. пачаліся станоўчыя зрухі:
а) павысіліся закупачныя цэны на сельскагаспадарчую пра-дукцыю;
б) больш з’явілася тэхнікі на сяле;
в) вёска атрымала рост сельскагаспадарчай вытворчасці.
Нягледзячы на працоўны гераізм беларускага народа, гэтыя поспехі не маглі ў поўным памеры забяспечыць патрэбы на-сельніцтва ў прамысловай і сельска-гаспадарчай прадукцыі.
Білет 12.
1. Адмена прыгоннага права на Беларусі.
У канцы XVIII ст. першай палове XIX ст. на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, феадальна-прыгонніцкі лад пачаў разлагацца, узніклі новыя капіталістычныя адносіны. У прамысловасці ўзрасла коль-касць мануфактур з выкарыстаннем вольнанаёмнай працы. У 20-я гады былі пабудаваны першыя фабрыкі. Найбольш рас-паўсюджанымі былі прадпрыемствы па пераапрацоўцы чэшс-кай сыравіны, вінакурні, цукровыя, мукамольныя, суконыя фаб-рыкі. У сярэдзіне XIX ст. на шэрагу фабрык сталі ўжываць пара-
39
выя рухавікі. Праводзіліся работы па паляпшэнню шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню беларускай гаспадаркі ва ўсе-расійскі рынак. Будаваліся каналы: Агінскі, Бярэзінскі, Днепра-Бугскі, шасэйныя дарогі: Маскоўска—Варшаўская, Пецярбургс-ка-Кіеўская. Ва ўнутраным гандлі ўзрасла роля кірмашоў, ба-зараў. Узрасла роля гарадоў Беларусі. Насельніцтва складала 320 тыс. чалавек. Буйнымі гарадамі Беларусі былі: Віцебск, Мінск, Гродна, Магілёў. 3 Беларусі вывозілі пераважна лён, збожжа, спірт, сала, лес. У Беларусь прывозілі прамысловыя вырабы, прад-меты роскашу. У сельскай гаспадарцы памешчыкі ўсё больш звязваліся з рынкам, павялічылася плошча ворыўных зямель, пашыралася плошча тэхнічных кулыур, ільну, канапель, бульбы, цукровых буракоў. Узнікла авечкагадоўля, свінагадоўля. Пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Сяляне акра-мя асноўнай працы пачалі займацца і прамысловасцю. Пачаў-ся працэс расслаення сялянства на зямельных і беззямельных (цяглавыя, агароднікі, бабылі).
Далейшаму развіццю капіталістычных адносін у эканоміцы пашкаджала феадальная сістэма і прыгоннае права. Каб павя-лічыць прыбытак маёнткаў, яны пашыралі пасевы за кошт ся-лянскіх надзелаў, павялічвалася паншчына. Сяляне ўсё больш разараліся, хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў.
Спробы правесці рэформы ў 30 — 40 гады не прынеслі выніку. Адным з яскравых паказчыкаў нарастаючага крызісу быў сялянскі рух. У першай трэці XIX ст. адбылося 46 сялянскіх хваляванняў. Царызм зразумеў, што неабходна пайсці на некаторыя ўступкі. I ў 1861 годзе ўрад пачаў адмену прыгоннага права.
19 лютага 1861 г. адбылася адмена прыгоннага права. Цар Аляксандр II падпісаў маніфест і палажэнне аб вызваленні ся-лян ад прыгоннай залежнасці. Яны атрымалі асабістую волю, правы чалавека, фармальна таксама незалежнасць ад пана. У абшчыне выбіралі старасту, валасное праўленне, валаснога стар-шыню і суддзю. У асноўным яны займаліся зборам падаткаў. Сяляне атрымлівалі надзел зямлі, але калі да рэформы гэты надзел быў больш, чым па закону пасля рэформы, то лішнюю частку адразалі і перадавалі памешчыку. Чэлядзь, якая праца-вала ў яго доме, зямлю не атрымлівала. Паводле закона селянін павінен быў заплаціць памешчыку выкуп і за зямлю, і за сваю волю. Грошай у сялян не было, таму яны станавіліся часовааба-
40
вязаныя і залежылі ад памешчыкаў да таго часу, пакуль не вып-лацяць грашовую суму. Таму дзяржава аказала дапамогу сяля-нам: сяляне плацілі 20% памешчыку, а астатнія 80% — плаціла дзяржава. Сяляне рабіліся залежнымі ад дзяржавы на працягу 49 гадоў. Выкупіць свае надзелы сяляне маглі толькі праз 9 гадоў, а да гэтага часу заставаліся на паншчыне і чыншу. Усё гэта вызвала абурэнне сялян. У 1862 годзе на Беларусі адзна-чаны 152 выступленні сялян. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцт-вам Каліноўскага прымусіла царскі ўрад пайсці на ўступкі. 31 мая 1863 года часова палепшылася становішча сялян: сяляне пераводзіліся ў разрад уласнікаў зямлі, выкупныя плацяжы зніжа-ліся на 70%. Гэта садзейнічала больш хуткаму развіццю на Бе-ларусі капіталістычных адносін. У 1867 годзе былі пераведзены з аброку на абавязковы выкуп і дзяржаўныя сяляне. Больш па-ловы зямлі аказалася ў руках памешчыкаў.
Рэформа 1861 года з’явілася пераломным момантам паміж эпохамі ў гісторыі Беларусі — феадалізмам і капіталізмам. Аса-бістае вызваленне ліквідавала манаполію памешчыкаў на эксп-луатацыю сялянскай працы, садзейнічала больш высокаму рос-ту рынку рабочай сілы для капіталізму як у прамысловасці, так і ў сельскай гаспадарцы. Умовы рэформы забяспечвалі памеш-чыкам і сялянам пераход ад прыгонніцкай гаспадаркі да капіта-лістычнай. Буржуазная па зместу рэформа 1861 г. захавала разам з тым шматлікія прыгонніцкія перажыткі, асноўным з якіх на Беларусі з’яўлялася памешчыцкае землеўладанне.
2. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх за-хопнікаў.
Атрымаўшы перамогу ў Курскай бітве, Чырвоная Армія рас-пачала наступленне на фронце ад Невеля да Чорнага мора. 3 восені 1943 г. яна ўступіла на тэрыторыю Беларусі і быў выз-валены першы раённы цэнтр БССР —г. Камарын.
Асенне-зімовае наступленне савецкіх войск прынесла поўнае або частковае вызваленне 36 раёнаў і двух цэнтраў: Гомелю і Мазыру. Наступаючым часцям Чырвонай Арміі дапамагалі пад-польшчыкі і партызаны. Яны паралізавалі рух на чыгунках, уд-зельнічалі ў вызваленні Калінкавіч, Васілевіч, Лельчыцаў, такса-ма не дазвалялі ворагу рабаваць і спальваць вёскі, выводзіць на катаргу жыхароў.
41
У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вай-ны. Адбылося поўнае ізгнанне акупантаў з савецкай зямлі, выз-валенне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства, крушэнне гітлераўскай Германіі.
Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла Бе-ларуская наступальная аперацыя пад назвай «Багратыён». Каб яе ажыццявіць, удзельнічалі войскі 1 -га Беларускага (камандую-чы —генерал арміі Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы — генерал-палкоўнік Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы — генерал-лейтэнант Чарняхоўскі) і 1-га Прыбалтыйскага (каман-дуючы - генерал арміі Баграмян), таксама Дняпроўская флаты-лія, авіяцыя далёкагадзеяння, партызанскія атрады.
У Беларусі была сканцэнтрыравана магутная групоўка фа-шысцкіх войск, асноўную сілу якой складала група армій “Цэнтр” (камандуючы — Буш).
Супраць арміі “Цэнтр” быў нацэлены ўдар вялізарнай сілы.
Дзеянні франтоў каардынаваў Маршал Савецкага Саюза Жукаў Георгій Канстанцінавіч. Савецкія войскі пераўзышлі пра-ціўніка па жывой сіле, больш чым у 2 разы па гарматах, мінамё-тах і ў 3 разы па баявых самалётах.
3 вясны 1944 г. разгарнулася старанная падрыхтоўка да на-ступлення.
Наступленне пачалося раніцай 23 чэрвеня 1944 г. Да канца чэрвеня быўвызвалены Віцебск, Орша, Магілёў, штурмам Зліпе-ня быў вызвалены Мінск. Першым уварваўся ў Мінск танк ка-мандзіра ўзвода Фролікава, ён прамчаўся па Савецкай вуліцы. У баях на вуліцах горада вызначыўся камандзір танкавага ўзво-да Колычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якому танкі прайшлі ў цэнтр горада. Колычаў і генерал Будзёны сталі першымі ганаровымі грамадзянамі г. Мінска.
Галоўныя сілы варожай групы “Цэнтр” аказаліся ў так зва-ным “Мінскім катле”. 7 дзён кіпеў кацёл. Фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца - 70 тыс. гітлераўцаў было забіта і 35 тыс. узята ў палон. 28 ліпеня быў вызвалены Брэст.
Нямецка-фашысцкія захопнікі былі выгнаны з беларускай зямлі. Спецгрупа генеральнага штаба Чырвонай Арміі вырата-вала ад знішчэння будынкі Дома ўрада, ЦК Кампартыі Беларусі, Акруговы дом афіцэраў і інш. У знак пашаны збудаваны помнік у гонар воінаў, якія вызвалялі Беларусь “Курган Славы”.
42
Пасля вызвалення Беларусі пачаліся аднаўленчыя работы ў рэспубліцы.
Білепі 13.
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. Крызіс феадальна-прыгоніцкага ладу.
У канцы XVIII ст. — першай палове XIX ст. на Беларусі адбы-валіся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да рас-паду феадальна-прыгонніцкіх адносін і зараджэнню капіталіз-му. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрастала коль-касць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца воль-нанаёмная праца. Першыя фабрыкі былі пабудаваны ў 20-я гг. XIX ст. Яны займаліся вырабам сукна. Найбольш распаўсюджа-нымі былі прадпрыемствы па пераапрацоўцы сельскагаспадар-чай сыравіны, вінакурання, цукравыя і інш. У сярэдзіне XIX ст. на шэрагу фабрык сталі ўжывацца першыя перадавыя рухавікі.
У канцы 50-х гг. на Беларусі налічвалася 549 капіталістычных прадпрыемстваў з 5 — 6 тыс. рабочых, з якіх вольнанаёмныя складалі 43%.
Праводзіліся работы па паляпшэнню шляхоў адносін, што садзейнічала ўключэнню беларускай гаспадаркі ва ўсерасійскі рынак. За перыяд 1825 — 1861 гг. насельніцтва гарадоў Бела-русі павялічылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек. На экспарт у Беларусі пераважала збожжа, спірт, гарэлка, сала, лес. На Бела-русь прывозілі прамысловыя тавары.
Новыя з’явы ў эканоміцы, звязаныя з фарміраваннем капіта-лістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плош-ча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур, уз-расла вага бульбы, цукравых буракоў, у шэрагу памешчыцкіх гас-падарак пачалі выкарыстанне сельскагаспадарчых машын. Пра-пагандаваліся новыя метады земляробства. У 40-х гг. у Горках (Магілёўская губернія) быў адчынены першы ў Расіі земляробчы інстытут. Сяляне займаліся і промысламі, наймаліся на розныя работы, пашыраліся іх маёмаснае рассяленне: выдзяляліся за-можныя сяляне, якія арандавалі мельніцы і вялі гандаль. Далей-шае развіццё прагрэсіўных з’яў у эканоміцы стрымлівалася па-