Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)
Выдавец: Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава
Памер: 80с.
Гародня 1997
3 1795 па 1810 гады ўся тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад трох губерняў:
1. Беларускай;
2. Мінскай;
3. Літоўскай.
У 1810 г. цар Александр I падзяліў іх на пяць губерняў:
1. Віцебскую;
2. Магілёўскую;
3. Мінскую;
4. Гродзенскую;
5. Віленскую (Вільню).
33
Першыя дзве ўключыліся ў беларускае, а тры апошнія ў літоў-скае генерал-губернатарства.
Пашыраліся гандлёвыя сувязі з Расійскімі і Украінскімі гу-берніямі, але становішча сялян не змянілася, яны засталіся ў прыгнятальным становішчы. У сацыяльнай палітыцы царызма на Беларусі выяўляўся яе феадальна-прыгоніцкі характар.
2. Масавае супраціўленне нямецка-фашысцкім захоп-нікам у Беларусі.
На акупіраванай тэрыторыі Бел. ням.-фаш. захопнікі ўводзілі новы парадак: праводзілі меры, накіраваныя на ліквідацыю са-вецкага ладу, эксплуатацыю і перавоз багаццяў і рэсурсаў, прыг-нечанне і знішчэнне людзей.
Ідэйнай асновай гэтага, новага парадку, які быў устаноўлены пасля прыходаў немцаў была:
а) “расавая тэорыя”, якая гаварыла аб перавазе арыйскай (нямецкай) расы над усімі народамі;
б) расшырэнне жыццёвай прасторы ддя немцаў;
в) іх права на сусветнае панаванне.
Беларусь была падзелена на часткі;
1. Tap. Віцебскай, Магілёўскай, частка Гомельскай і Мінскай абл. былі ўключаны ў зону армейскага тылу групы армій “Цэнтр”.
2. Паўд. раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай вобл., Беластоцкай з г. Гродна, Ваўкавыск далучаны да Усход-няй Прусіі.
3. Частка Віленскай вобласці адышла да Літвы і толькі 1 /3 часткі тэрыторыі БССР — гарады Мінскай вобласці, Баранавіц-кая вобласць, Брэсцкая вобласць, Палессе - складалі Акругу Беларусі.
Новы парадак акупанты ўводзілі жорстка:
а) Утварылася акупацыйная адміністрацыя, якая апіралася на СС —ахоўныя атрады, СА — штурмавыя групы, адданыя фюрэру, СД — служба бяспекі.
б) Утварылася паліцыя (гестапа).
в) Пачалі наладжваць работы прадпр., заводы, усе рабочыя і служачыя павінны былі з’явіцца на свае працоўныя месцы.
г) У адпаведнасці з генеральным планам "Ост”:
1. Фашысты распачалі каланізацыю Беларусі. Яны раба-валі і палілі гарады і сёлы, вывозілі ў Германію пра-мысловае абсталяванне, сыравіну, лес, жывёлу, людзей.
34
2. Знішчалі навуковыя ўстановы, школы, тэатры, музеі, біблія-тэкі.
3. Рабочых прымушалі працаваць 12 — 14 гадзін, сялян абкладалі непасільнымі падаткамі.
4. Стваралі канцлагеры.
5. Палітыка генацыду супраць беларускага народа (гэта значыць знішчэнне цэлых груп насельніцтва за прына-лежнасць да камуністаў, або яўрэяў, за любое непаслу-шанне).
д) Немцы дазвалялі прыхільнікам беларускага нацыянальна-га руху распаўсюджваць нацыянальную сімволіку.
е) Арганізоўваць беларускія школы, ужываць беларускую мову, выдаваць беларускія газеты.
ж) Стараліся схіліць, як мага больш спецыялістаў да супра-цоўніцтва.
з) Стваралі карныя атрады.
Задачай немцаў было знішчыць 75% беларусаў, а астатніх анямечыць. Гэта паклала пачатак генацыду яўрэяў. У Мінскім гэта і лагеры смерці “Малы трасцянец” загінула каля 100 тыс. яўрэяў.
Адразу ж пасля варожага ўварвання працоўныя Беларусі сталі на шлях барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ужо 22—26 чэрвеня 1941 г. быў сфарміраваны першы партызанскі атрад, які ўзначальваў Корж. Шырокую дзейнасць разгарнуў начальнік паравознага дэпо К. Заслонаў, які вывеў са сваім ат-радам больш як 200 паравозаў і ажыццявіў каля 100 крушэнняў паяздоў.
К канцу 1941 г. налічвалася 2000 партызанскіх атрадаў і 90 тыс. партызанаў, куды ўваходзілі мясцовыя жыхары, байцы Чыр-вонай Арміі.
6 жніўня 1941 г. першымі ўзнагароджанымі бел. партыза-намі былі Паўлоўскі і Гумашкоў.
У гарадах дзейнічалі падпольныя цэнтры. Быўствораны Мінскі падпольны гаркам КП(б)Б начале з Кавалёвым.
К канцу 1941 г. пачатак 1942 г. - актывізаваўся партызанскі рух. Былаўтворана 1-я Беларуская партызанская брыгада, якой камандаваў Бацька Мінай (Шмыроў). Партызаны Міная, громя-чы фашыстаў, аднавілі Савецкую ўладу на тэрыторыі 15 сельскіх Саветаў. Гітлераўцы кінулі вялікія сілы супраць партызан, але не змаглі ліквідаваць партызанскую зону.
35
У пачатку 1942 г. важную ролю ў станаўленні і развіцці парты-занскага руху на Беларусі адыгралі “Суражскія вароты” - 40-кіламетровы праход у лініі нямецкага фронту, які праіснаваў да верасня 1942 г. 3 вясны 1942 г. складваюцца партызанскія ат-рады, да канца 1942 г. налічвалася 56 брыгад. Партызанскі рух прыняўтакія маштабы, штоўзнікла неабходнасць стварэння цэнт-ра. 30 мая 1942 г. быў утвораны цэнтральны штаб БШПФ парты-занскага руху. Партызаны ўстанавілі кантроль за рухам на важ-нейшых чыгуначных магістралях Брэст—Гомель, Мінск—Орша, Мінск—Бабруйск, Полацк—Віцебск.
Разгарнулася “рэйкавая вайна”.
Рэйкавая вайна праходзіла ў 3 этапы:
1) / этап — пачатак жніўня 1943 г., калі савецкія войскі пачалі наступленне пад Курскам.
2) 2этап рэйкавай вайны называўся “Канцэрт” — другая па-лавіна верасня-кастрычн. 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР.
3) 3 этап пачаўся ў ноч 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Бела-рускай наступальнай аперацыі, і працягваўся да поўнага вызва-лення рэспублікі.
Партызаны вывелі са строю найбольш важныя чыгуначныя лініі і паралізавалі перавозкі ворага на ўсіх дарогах, а гэта мела вялікае значэнне ў ходзе наступлення Чырвонай Арміі.
Білет 11.
1. Беларусь у вайне 1812 года.
У 1812 годзе стаўленік буйной французкай буржуазіі, імпера-тар Напалеон, які марыўаб сусветным панаванні, вераломна пачаў вайну супраць Расіі. Напалеон ставіў сваёй мэтай аслабіць Расію, захапіць Беларусь, Літву і частку Украіны. Свае першыя ўдары Напалеонаўская армія абрушыла на Беларусь. Меўшы значную перавагу ўсілах, Напалеон, імкнуўся знішчыць 1 і 2 рускія армія, якія былі вымушаны адступаць ад заходняй граніцы ў глыб краі-ны. Адступаючы, рускія войскі ўпарта супраціўляліся ў жорсткіх баях каля Вараны і Судзевічы Гродзенскай губерні, пад мястэч-камі Вішнева, Карэлічы Віленскай губерніі, паблізу мястэчка Мір
36
Мінскай губерні. Рускія войскі, стрымліваючы ворага, наносілі яму значныя страты.
15 ліпеня 1812 года адбылая ўпартая бітва пад Кобрынам. У гэтай бітве армія разбіла Саксонскі корпус Рэнье. У ліпені 1812 г. армія Баграціёна каля старога Быхава, азатым пад Сал-танаўскай, што пад Магілёвам, далі бой французам. Дзякуючы бліскучаму манёўру Баграціёна рускія войскі пазбеглі варожага акружэння і адышлі да Смаленска. Захопнікі спальвалі бела-рускія гарады і вёскі, грабілі і забівалі мірных жыхароў. Напале-он хацеў пераўтварыць Беларусь у тылавую базу сваёй арміі. Ён загадаў будавацьуСмаргоні, Ракаве, Мінску, Барысаве, Оршы вялікія прадуктовыя склады. Быў створаны апарат упраўлення акупіраваннай тэрыторыяй. Ён складаўся з польскіх паноў, якія падпарадкаваліся французскаму камандванню. Беларускія ся-ляне выступілі супраць акупантаў, пачаўся партызанскі рух. Ак-туальна дзейнічалі партызанскі атрад вёскі Трасценкі Ігуменс-кага паэта і атрады сялян Барысаўскага павета. Напалеон вы-мушаны быў выдзяліць са сваіх галоўных сіл атрад у 10 тыс. чалавек і адправіць яго на падмацаванне сваіх сіл у Беларусі.
Пасля бітвы пад Барадзіно 26 жніўня 1812 года, захопу Маск-вы і адступлення, французы 4 лістапада аставілі Мінск, 9 лістапа-да — Барысаў, 12 лістапада — Магілёў, 14 лістапада пад вёскай Студзёнай французы пачалі пераправу праз Бярэзіну. Загінула 20 тыс. французаў. 8 снежня 1812 г. расійскія войскі занялі Грод-на. Вайна 1812 г. прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: загі-нула шмат людзей, былі разбураны многія гарады і вёскі, амаль напалову зменьшылася колькасць жывёлы. Пачаліся голад і эпідэміі. Аднак царскі ўрад і ў гэтых умовах працягваў адстой-ваць прыгонныя парадкі.
2. Аднаўленне і развіццё эканомікі Беларусі ў 1945—65 гг.
Развязаная гітлераўскай Германіяй вайна супраць СССР пры-несла вялізарныя матэрыяльныя і людскія страты нз Беларусі. У Беларусі загінуў кожны чацвёрты жыхар, а матэрыяльныя стра-ты склалі звыш 75 млрд. руб., разбурана большасць гарадоў (Мінск, Брэст, Гродна).
Знішчаны:
а) 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, усе электрастанцыі;
б) больш за 6 тыс. км. чыгункі;
37
в) значная частка мастоў, дарог;
Прышла ў заняпад сельская гаспадарка, не хапала жылля.
Працэс аднаўленчага перыяду распачаўся ў канцы 40-х па-чатку 50-х гг.
Галоўная ўвага была сканцэнтравана на развіцці цяжкай пра-мысловасці. К 50-м гг. прамысловая прадукцыя перавысіла да-ваенны перыяд, гэта значыць 1940 г., на 20%.
Асвоены ўпершыню выпуск:
аўтамабіляў, аўтапрыцэпаў, трактараў, веласіпедаў, торфаўбо-рачных машын.
Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць.
Былі пабудаваны Мінскі і Гродненскі суконные камбінаты, абутковыя, трыкатажныя прадпрыемствы, ільназаводы, развіва-лася харчовая прамысловасць.
Спачатку 50-х гг. пачала развівацца НТР — навукова-тэхніч-ная рэвалюцыя, якая захапіла ўсе краіны свету. Савецкая краіна адставала ад краін захаду, але ж яе кіраўніцтва заўсёды імкну-лася да таго, каб пераадолець адставанне.
Тэхнічны прагрэс закрануў у першую чаргу машынабудаванне, металаапрацоўчую прамысловасць, хімічную і нафтахімічную прамысловасць.
З’явілася новае абсталяванне, канвеерна новая тэхналогія, аўтаматыка.
Было пабудавана каля 150 новых буйных прадпрыемстваў: Аршанскі завод швейных машын, Віцебская шаўкаткацкая фаб-рыка.
Значна павялічылася прадукцыйнасць працы — прадукцыя машынабудавання вырасла ў 5,4 разы; вытворчасць электраэ-нергіі і цеплаэнергіі ў 3 разы.
Новым тэхналагічным абсталявнаннем папоўніліся гіганты беларускай індустрыі: аўтамабільны, трактарны, мотавеласіпед-ны, падшыпнікавы заводы, выпуск прадукцыі хімічнай і гумааз-беставай прамысловасці ў 3,7 раза.
На буйных электрастанцыях былі ўстаноўлены магутныя аг-рэгаты, укараняліся механічныя канвееры.
Высокамеханізіраванымі сталі галіны лёгкай прамысловасці. Аднак, негледзячы на высокія тэмпы росту ў прамысловай выт-ворчасці рэспублікі к сярэдзіне 50-х гг. комплексная механіза-цыя не атрымала значнага распаўсюджання, так як побач з вы-
38
сокамеханізаванымі тэхналагічнымі працэсамі выкарыстоўва-лася ручная праца.
Вельмі важным для развіцця прамыловасці быў перыяд с ся-рэдзіны 50-х гг. да сярэдзіны 60-х гг. У гэты час было ўведзена 450 буйных прамысловых прадпрыемстваў: