• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)

    Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)


    Выдавец: Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава
    Памер: 80с.
    Гародня 1997
    40.67 МБ
    1.	Пастаянныя прадстаўніцтвы рэспублікі ў ААН і яе спецыя-лізаваных органах такіх, як:
    а)	ЮНЕСКА (арганізаць'я аб’яднаных нацый па пытаннях аду-кацыі, навукі і культуры);
    48
    б)	МАП (міжнародная арганізацыя працы);
    в)	МСЭ (міжнародны саюз электрасувязі);
    г)	устанавіліся непасрэдныя кантакты і сувязі дэлегацый Бе-ларусі з дэлегацыямі іншых краін;
    д)	развіваліся культурныя сувязі з дзяржавамі свету.
    Білет 15.
    1.	Развіццё капіталістычных адносін у Беларусі ў дру-гой палове XIX ст. — пачатку XX ст.
    Пасля адмены прыгоннага права галоўнай галіной эканомікі Беларусі заставалася сельская гаспадарка, асаблівасцю якой было спалучэнне капіталістычных адносін з перажыткамі феа-далізму. Беларусь выбрала прускі шлях развіцця, пры якім буй-ная памешчыцкая гаспадарка перарастала ў буржуазную.
    У развіцці сельскай гаспадаркі Беларусі можна вылучыць два перыяды. Першы — 60 —70-ыя гады, другі — 80 — 90-ыя гады. Першы перыяд характарызуецца шырокім распаўсюджаннем ў памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарках адработачнай сістэмы, сут-насць якой заключаецца ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі ся-лянскім інвентаром за прадстаўленне сялянам у арэнду ворыў-най зямлі і іншых угодзяў.
    Існавала і капіталістычная форма гаспадарання, якая зак-лючалася ў найме рабочых, якія апрацоўвалі зямлю інвента-ром уласніка. Заснаваныя на гэтай сістэме гаспадаркі набы-валі ганддёва-прадпрымальніцкі характар. Яны ўводзілі шмат-польныя севазвароты, пародзістую жывёлу, палепшаныя пры-лады працы і г.д.
    У 80—90-ых гадах — сусветны эканамічны крызіс, які выклікаў зніжэнне цэн на хлеб. Сельская гаспадарка пачала спецыялізі-равацца на вытворчасці тэхнічных культур (бульбы, ільну і інш.) і мясамалочнай жывёлагадоўлі.
    Важным відам капіталістычнай прадпрымальнасці як у па-мешчыкаў, так і ў заможных сялян з’яўлялася вінакурства.
    Развіццё гандлёвага земляробства, спецыялізацыя яго па асобных галінах пашыралі абмен паміж земляробствам і пра-мысловасцю. Гэта садзейнічала развіццю ўнутранага рынку.
    49
    Колькасць малатаварных маёнткаў, заснаваных на адработач-най сістэме, паступова скарачалася.
    Развіццё капіталістычных адносін у вёсцы ўзмацніла працэс сацыяльнага рассялення вёскі. 3 аднаго боку, расла сельская буржуазія, з другога — павялічвалася маламаёмаснае сялянства.
    Тысячы сялян-беднякоў ішлі ў адходныя промыслы — на бу-даўніцтва чыгунак, у шахты Дамбаса. Заможнія сяляне вялі сваю гаспадарку, выкарыстоўваючы наёмную працу.
    Развіццё капіталізму ў прамысловасці Беларусі прайіло тры галоўныя стадыі: дробныя ганддёвыя вытворчасць, капіталістыч-ная мануфактура, фабрыка.
    У 60-ыя гады лераважала дробная прамысловасць, у асноў-ным прадпрыемствы рамёснага і мануфактурнага тыпу. Сярод мястэчкавых і гарадскіх рамеснікаў былі прадстаўнікі розных прафесій — булачнікі, кандытары, мяснікі, краўцы, шаўцы, ткачы і інш. К канцу XIX ст. іх рамяство давала 34,5% валавой прадук-цыі ўсёй прамысловасці Беларусі.
    У сярэдзіне 60 — 70-ых г.г. XIX ст. шмат прамысловых прадп-рыемстваў Беларусі знаходзілася на стадыі капіталістычнай ма-нуфактуры, якая вырастала на аснове сялянскіх промыслаў і га-радскога рамяства. У канцы XIX ст. мануфактуры пераважалі ў гарбарнай, ганчарнай, цагельнай вытворчасці, суконнай, шкля-ной і тытунёвай прамысловасці і давалі 32,5% валавой прадук-цыі ўсёй прамысловасці Беларусі.
    У гэты час асноўным відам прамысловасці становіцца фаб-рычна-завадская вытворчасць. Фабрыка выцясняла са сферы вытворчасці і рамяства і мануфактуру.
    Асаблівасцю развіцця прамысловасці Беларусі было тое, што цяжкая прамысловасць развівалася марудней, чым лёгкая. Вя-дучае месца займалі прадпрыемствы, звязаныя з пераапрацоў-кай сельскагаспадарчай сыравіны, прадуктаўжывёлагадоўлі (гар-барная, шарсцяная), валанкністых рэчаў і ільну (канапель), за-палкавая, папяровая і іншыя. Найбольш буйнымі прадпрыем-ствамі былі Віцебская льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна”, Доб-рушская папяровая, Пінская і інш.
    У эканоміцы Беларусі ўзмацнілася роля банкаў. Вядучае месца належала Мінскаму камерцыйнаму банку. Сваё аддзя-ленне ў Беларусі мелі Дзяржаўны, Азова-Данскі і Віленскі ка-мерцыйны банк.
    50
    Такім чынам, на Беларусі атрымалі развіццё галіны прамысло-васці, заснаваныя на пераапрацоўцы сельскагаспадарчай, ляс-ной і мясцовай мінеральнай сыравіны, а таксама рамёсла-кус-тарныя промыслы. У сістэме агульнарасійскага капіталізму Бе-ларусь уяўляла рэгіён з высокаразвітай лёгкай прамысловасцю.
    Паскаральным фактарам развіцця прамысловасці Беларусі з’яўлялася чыгуначнае будаўніцтва. Асобныя чыгуначныя лініі на тэрыторыі Беларусі былі пабудаваны ў 70—90-я гг.: Маскоўска-Брэсцкая, Рыга-Арлоўская, палескія дарогі. Гэта садзейнічала ўмацаванню эканамічных сувязей Беларусі з цэнтральнымі гу-берніямі Расіі, Масквой, Пецярбургам, Кіевам і іншымі гарадамі. З'явілася аснова для складвання ўнутранага беларускага рынку.
    Будаўніцтва чыгунак прывяло да хуткага развіцця гарадоў: Мінск, Віцебск, Гродна, Брэст, Гомель, Жлобін і іншыя гарады пе-ратварыліся ў буйныя гандлёва-прамысловыя цэнтры.
    У другой палове XIX ст. на Беларусі адбывалася фарміра-ванне асноўных класаў: пралетарыяту і буржуазіі. Асноўнымі крыніцамі фарміравання рабочага класа Беларусі, былі збядне-лыя сяляне, мяшчане, рамесленікі, дробныя гандляры. Кадры пра-мысловых рабочых фарміраваліся з мясцовага насельніцтва. Асаблівасцю структуры рабочага класа з’яўлялася распылен-насць яго па дробных прадпрыемствах і адносна невялікая коль-касць рабочых, занятых у буйной прамысловасці. Рабочы клас па свайму саставу быў шматнацыянальным.
    Прамыслова-гандлёвая буржуазія на Беларусі фарміравалася з ліку памешчыкаў, якія ўкладвалі свой капітал у прамысловую вытворчасць, вярхушкі рамеснікаў-саматужнікаў, а таксама ку-пецтва і заможных сялян. Буржуазія, таксама была неаднарод-най па-свайму нацыянальнаму саставу. У сістэме расійскага ка-піталізму беларуская буржуазія займала падначаленае станов-ішча, што вызначылаяе палітычную несамастойнасць.
    Такім чынам, капіталізм развіваўся яку прамысловасці, так і ў сельскай гаспадарцы, з адметнымі ддя яго рысамі.
    2.	Грамадска-палітычнае жыццё ў рэспубліцы ў 1965— 1988 гг.
    У	другой палове 60-х гг. пачаўся адыход ад ліберызацыі гра-мадска-палітычнага жыцця:
    а)	стала павялічвацца роля партыі (КПСС, КПБ), як у палітыч-ным, так і ў эканамічным жыцці. 3 1971 г. партыйная арганіза-
    51
    цыя атрымалі магчымасць кантраляваць дзейнасць адміністра-цыі прадпрыемстваў.
    б)	Узмацняўся партыйны кантроль за сродкамі масавай інфар-мацыі, работай клубаў, тэатраў і г.д.
    в)	Узмацнілася барацьба з іншадумцамі. Пісьменнікаў Васіля Быкава і Карпюка абвінавацілі ў палітычна-нездаррвым настррі. Быкава абвінавацілі і ў паклёпе на Савецкую Армію.
    Таму ўстанавілі тайны нагляд, праглядалася перапіска, прас-лухрўваліся іх тэлефоны. Вось так рабілі добрасумленных, але непажаданых уладам людзей ворагамі (так дзейнічалі ў гэты час партыя і Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі).
    г)	Ррля Саветаў была прыніжана, выбары ў Саветы былі без-альтэрнатыўныя, усё прадумана і зацверджана. Фармальна ажыццяўлялі сваю дзейнасць прафсаюзы і іншыя грамадскія арганізацыі.
    д)	Партыя прылагала вялікія намаганні, каб удзейнічаць на грамадскую думку. Арганізоўваліся грандыёзныя святы, дэман-страцыі, спаборніцтвы. Усё гэта павінна было дэманстраваць адзінства партыі і народа.
    Але ўсё гэта былр штучным, прахрдзіла праз цэнзуру, выклю-чала любре іншадумства.
    У 70 — 80 гг. шырокі размах набывае ідэалагізацыя грамадс-кага жыцця.
    Гэта абавязковыя палітычныя заняткі, палітінфармацыі, роз-ныя семінары, канферэнцыі, школы марксізму і ленінізму. Мэта іх — выхаванне камуністычнага светапогляду.
    Пачалася новая хваля праследванняў за рэлігію, забаронена наведваць замежжа некаторым дзеячам культуры, радавым гра-мадзянам.
    Пачаўся новы віток русіфікацыі: краіна набліжалася да палі-тычнага крызісу.
    Бічепі 16.
    1.	Важнейшыя падзеі рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. на Беларусі.
    Першая буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Расіі адбы-валася на працягу 1905 — 1907 гг.
    52
    Асноўнымі падзеямі былі:
    Эстудзеня 1905г. — пачатак рэвалюцыі — "Крывавая нядзеля". 17 кастрычніка 1905 г. — усерасійская палітычная стачка. 10 снежня 1905 г. — узброенае паўстанне ў Маскве.
    1906 г. — Дзейнасць I Дзяржаўнай Думы.
    Зліпеня 1907 г. — распушчана 2Дума — дзяржаўны перава-рот (канец рэвалюцыі).
    Рэвалюцыя пачалася 9 студзеня 1905 г., калі загадзя пад-рыхтаваныя войскі па загаду цара ў розных месцах Пецярбурга расстралялі масавае шэсце рабочых, якія накіроўваліся да Зімня-га палаца з просьбай палепшыць становішча народа. Гэтай ак-цыяй царскі ўрад спадзяваўся прадухіліць рэвалюцыю, але гэ-тым была расстраляна ўся вера ў цара. Яна абудзіла каласаль-ную рэвалюцыйную энергію. Пракацілася хваля выступленняў, стачак, маніфестацый рабочых па ўсёй краіне, у тым ліку і на Беларусі. Кіраўнікамі руху ў салідарнасць з рабочымі Пецяр-бурга выступілі арганізацыі РСДРП, ПРС, частка Бунда. Яны га-варылі аб антынароднай сутнасці самадзяржаўя.
    Студзеньскі рух салідарнасці з рабочымі Пецярбурга ахапіў на Беларусі 30 гарадоў і мястэчак. Палітычныя стачкі адбыліся ў Мінску, Гомелі, Слоніме і г. д.
    У лютым — сакавіку 1905 г. палітычныя выступленні змень-шыліся, але павялічылася колькасць эканамічных забастовак.
    Патрабаванні рабочых насілі эканамічныхарактар:
    1.	Палепшыць умовы працы, жыцця.
    2.	Павялічыць зарплату.
    3.	Аплата забастовачнага часу і г. д.
    Баставала чыгунка. Новы ўздым выступленняў пачаўся ў су-вязі са святкаваннем 1 Мая.
    Рабочы рух на Беларусі набыў салідарнасць з рабочымі Лодзі, Іванава-Вазнясенска (былі створаны Саветы рабочых дэпута-таў — улада рабочых). Летам узмацнілася эканамічная бараць-ба рабочых, адбылося больш 170 стачак.
    Галоўная мэта сялянскага руху — зніжэнне памешчыцкага землеўладавання, але з’явіліся новыя ддя вёскі формы руху — забастоўкі, палітычныя сходы з мітынгамі.
    У лета 1905 г. пахіснулася апора царызму — армія. Адбыло-ся паўстанне на браняносцы “Пацёмкін”. Гэта вызвала выступ-ленне салдат чыгуначнага батальёна ў Мінску.
    53
    3	мэтай аслабіць націск рэвалюцыйных сіл Мікалай II 6 жніўня 1905 г. падпісаў Маніфест аб увядзенні ў Расіі парламента — законадаўчай Дзяржаўнай Думы (Булыгінская Дума).