Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)
Выдавец: Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава
Памер: 80с.
Гародня 1997
Беларуская літаратура была прасягнута пачуццём гонару за свой народ і яго барацьбу за нацыянальнае і сацыяльнае выз-валенне. Вялікі ўклад у развіццё беларускай літаратуры ўнеслі Янка Купала, Якуб Колас, М. Багдановіч, Ц. Гартны, Цётка.
3 драматургічных твораў найбольш вядомымі былі “Паўлін-ка”, “Раскіданае гняздо” і “Прымакі” Я. Купалы.
У пачатку ХХ-га ст. актывізавалася тэатральнае жыццё на Беларусі. У 1910 г. узнік прафесійны тэатр пад кіраўніцтвам Ігната Буйніцкага.
Тэатр прапагандаваў беларускія песні і танцы, драматургіч-ныя творы беларускіх пісьменнікаў. Шырока быў распаўсюджа-ны лялечны тэатр “Батлейка”. У выяўленчым мастацтве ўсталя-ваўся рэалізм. Шырока распаўсюджаны быў пейзаж, партрэт і бытавы жанр.
Найбольш вядомымі мастакамі былі: Жукоўскі, Альперовіч.
2. Развіццё міжнародных сувязей Беларусі (80—90-ыя гг. XX ст.).
1. Дэмакратызацыя грамадзянскага жыцця.
Пераўтварэнні ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, якія адбыліся ў другой палове 80-х гадоў прывялі да:
а) да ўсталявання новага палітычнага мыслення ў сферы міжнародных адносін;
б) прызнання рашаючай ролі агульначалавечых каштоўнасцей.
У гэтай сувязі больш спрыяльныя ўмовы складаліся і для пленнай дзейнасці ў ААН Беларусі, тым больш што ўнутры Са-вецкага Саюза складваліся спрыяльныя ўмовы для пашырэння міжнароднай дзейнасці рэспублік Саюза. У апошнія гады Бела-русь выступала таксама ў ліку сааўтараў па рэзалюцыях аб раз-браенні, умацаванні мер даверу, праве народаў на жыццё ва
69
ўмовах міру, а гэта прыводзіла да росту аўтарытэту рэспублікі на міжнароднай арэне.
2. Перабудова гандлёва-эканамічных сувязей.
а) Рэспубліка з’яўляецца ўдзельнікам міжнароднага руху па-раднёных гарадоў з розных краін свету.
б) Новы характар набылі гандлёва-эканамічныя сувязі рэс-публікі з замежнымі краінамі.
в) Ствараюцца сумесныя прадпрыемствы з замежнымі фірмамі Белвест, Саламандр.
г) Каля 100 прадпрыемстваў і аб’яднанняў рэспублікі ўста-навілі прамыя вытворчыя і навукова-тэхнічныя сувязі з замеж-нымі партнёрамі: БелаўтаМАЗ, Мінскі трактарны завод, “Атлант”.
Рэспубліка падтрымлівае сувязі з замежнымі краінамі ў галіне навукі, культуры:
1. Каля 30 інстытутаў Акадэміі навук Беларусі.
2. Звыш 90 навучальных устаноў розных краін ажыццявілі за тыя гады сумесную распрацоўку больш за 70 навуковых праб-лем і асобных тэм па розных галінах ведаў. Таксама служылі духоўнаму ўзаемаўзбагачэнню народа дні нацыянальнай куль-туры, абмены мастацкімі самадзейнымі калектывамі, выстаўкамі, кінафільмамі.
3. Беларусь — раўнапраўны член сусветнага супольніцтва.
а) Рэспубліка Беларусь на момант кастрычніка 1992 г. была прызнана больш, чым 100 дзяржавамі свету.
б) Ядзерная зброя поўнасцю вывезена за яе межы, а праз 7 гадоў спыніцца вываз і зброі стратэгійнага прызначэння.
в) Удзяляецца ўвага развіццю двухбаковых эканамічных ад-носін з еўрапейскімі дзяржавамі.
г) Важнае месца ў знешнепалітычнай дзейнасці рэспублікі на сучасным этапе займае міратворчае пасрэдніцтва ў выра-шэнні канфліктных сітуацый, абарона правоў чалавека.
Білет 21.
1. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяш-чэнне БНР.
На акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі панавала ва-енная адміністрацыя на чале з нямецкім генералам. Яна заба-
70
раняла бальшавіцкую партыю і тыя грамадскія арганізацыі, якія падтрымлівалі яе.
Аднак была дапусціма дзейнасць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных і кадэцкіх партый. 3 дапамогай немцаў былі адноўлены: Саюз зямельных уласнікаў і органы мясцовага кіра-вання (земствы, Гарадскія Думы). Акупанты перадалі фабрыкі і заводы іх былым уладальнікам (памешчыкам і капіталістам). У выніку чаго ўзрасла працягласць рабочага дня, зменьшылася заработная плата. Памешчыкам вярталіся іх былыя зямельныя ўладанні. Адноўлена была прыватная ўласнасць на зямлю. Ня-мецкія ўлады зачынілі многія прадпрыемствы. А прамысловае абсталяванне і сыравіну адпраўлялі ў Германію. Сяляне абкла-даліся вялікімі харчовымі падаткамі і не маглі без дазволу пра-даць лішкі сваіх прадуктаў. Хлеб, мяса, фураж адпраўляліся на патрэбы нямецкай арміі. Збоку акупантаў парушалася міжна-роднае права (наладжваліся аблавы на людзей, іх вывозілі ў Германію, адпраўлялі ў канцлагеры, а хто пачынаў выступаць -расстрэльвалі). На тых тэрыторыях, дзе дзейнічалі партызанскія атрады, акупанты праводзілі карныя аперацыі (спальвалі вёскі, здекваліся з жанчын, дзяцей, старых).
Аднак палітыка акупантаў адразу сутыкнулася з супраціў-леннем насельніцтва. Сяляне падымаліся на паўстанні. Вяс-ной 1918 г. яны адбыліся ў Слуцкім, Лепінскім, Мінскім, Го-мельскім раёнах.
Абвяшчэнне БНР.
Мірные перагаворы ў Брэсце, на якія не дапусцілі беларус-кую дэлегацыю, былі сарваны Троцкім. Германскае камандван-не аддало загад аб наступленні. Ва ўмовах развалу фронту Аблвыканкам і Савет народных камісараў (СНК) не здолелі ар-ганізаваць абарону беларускага краю ад фашысцкіх акупантаў. Яны ўцяклі з Мінску 19 лютага 1918 года. Уладу ў свае рукі ўзяў Выканкам Усебеларускага з’езда. 9 сакавіка 1918 г. Выканкам Усебеларускага з’езда прыняў другую ўстаўную грамату, у якой абвясціў Беларусь Народнай Рэспублікай (БНР). Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум у якой узначальваў прад-стаўнік БСГ — Я. Серада. Заканадаўчым органам абвяшчаўся Народны Сакратарыят, які быў назначаны Радай і адказны перад ёй. Граматай аб’яўляліся дэмакратычныя прававыя свабоды, ад-мена прыватнай уласнасці на зямлю, бясплатная перадача зямлі
71
сялянам. Граматы паказалі, што Рада БНР узяла курс на ўсталя-ванне ў Беларусі дэмакратычных асноў грамадскага ладу.
2. Культура Беларусі на сучасным этапе.
Сцвярджэнне галоснасці ў грамадскім і культурным жыцці.
Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў рэспублі-цы ў другой палове 80-х гадоў азначала пачатак новага этапу ў развіцці яе культуры.
Вызначальную ролю ў гэтым адыграла галоснасць, якая пра-будзіла грамадства ад скаванасці і страху.
Шмат зрабілі для ўкаранення дэмакратызацыі Гарбачоў, Якаўлеў.
Галоўная роля ў разгортванні шырокай галоснасці на Бела-русі належала сродкам масавай інфармацыі: друк, радыё, тэле-бачанне.
Праўдзівая, поўная, усебаковая і аб’ектыўная інфармацыя ста-ла рашучым крокам у актывізацыі грамадскага жыцця. Неза-лежнасць друку прывяла да размежавання розных перыядыч-ных выданняў.
Найбольш радыкальную пазіцыю заняла рэдкалегія газеты “Літаратура і мастацтва”, “Народная газета”, “Знамя юнасці”. Але некаторыя перыядычныя выданні захавалі поўнасцю старыя па-зіцыі “Советская Белоруспя”, абласныя газеты і інш.
Многія газеты перайшлі ў падпарадкаванне Савета Міністраў Беларусі, які вылучае сродкі для іх фінансавай падтрымкі. Неза-лежнасць друку, як і ўлады, аказалася пад вялікім сумленнем.
Беларускае культурнае адраджэнне.
Галоўнай мэтай ў культурна-нацыянальным адраджэнні Бе-ларусі з’яўляеца вяртанне народу яго роднай мовы. Быў пры-няты закон аб мовах, які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Рэс-публікі Беларусь з’яўляецца беларуская мова. Быў прыняты за-кон аб адукацыі.
У 1988 г. у рускамоўных школах рэспублікі навучалася 86% усяго школьнага кантынгента і толькі 14% у беларускамоўных. На рускай мове вялося выкладанне ў ВНУ.
У чэрвені 1991 г. прыняты закон аб культуры, які накіраваны:
а) на рэалізацыю сувярэнных правоў рэспублікі ў галіне культуры;
б) на ажыцяўленне прынцыпу ідэалагічнай і палітычнай не-залежнасці ад грамадска-палітычных структур.
72
Аднаўленчыя працэсы ў беларускай літаратуры.
Кожны пісьменнік па-свойму бачыць шлях да адраджэння беларускай літаратуры, або лічыць гэта наогул непатрэбным.
Многія пытанні гістарычнага мінулага беларускага народа, якія падымаюцца ў беларускай літаратуры апошніх гадоў, набылі грамадска-палітычны характар.
Па-новаму разглядваецца ў беларускай вясковай літарату-ры праблема бацькоў і дзяцей: Грахоўскі “А маці не спіць”, Пташ-нікаў “Алімпіяда”.
Сучаснаму культурнаму адраджэнню Беларусі ў значнай меры спрыяе вяртанне незаслужана забытых або забароненных тво-раў і імёнаў дзеячаў культуры: Мікуліч, Грахоўскі, Бачыла, Зво-нак. Адноўлены ў памяці народа імены выдатных беларускіх вучоных-гісторыкаў: Ігнатоўскага «Кароткі нарыс гісторыі Бе-ларусі», В. Ластоўскага “Кароткая гісторыя Беларусі”.
73
Асноўныя даты:
100 —400тыс. гг. т. н.
100 — 40 тыс. гг. т. н. —
III тыс. да н. э.
II — пач. I тыс. да н. э.
700 — 600-я гг. да н. э.
VIII — X стст.
862 г.
980 г.
980 г.
988 г.
1009 г.
1054 гг.
50-ыя гг. XI ст.
1044— 1101 гг.
1067 г.
Каля 1104 г,—23 мая 1167 г.
Пач. XVI ст.
Каля 1130 —каля 1182 гг.
Перш. пал. XII ст.
1152 — 1162 гг.
1199 г.
Друг. пал XII ст.
пранікненне першага чалавека на тэ-рыторыю Беларусі.
каменны век.
бронзавы век.
жалезны век.
аб’яднанні ўсходніх славян (на тэры-торыі Беларусі крывічоў-палачан, дры-гавічоў, радзімічаў).
першыя летапісныя звесткі пра г. По-лацк. Пачатак беларускай дзяржаў-насці.
першае летапіснае паведамленне пра самастойныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі — Полацкую зямлю і Тураўс-кае княства.
захоп Полацка наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам.
прыняцце хрысціянства ў Кіеўскай Русі.
першае ўпамінанне Літвы ў заходніх крыніцах.
канчатковы падзел хрысціянскай царк-вы на каталіцкую і праваслаўную. будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.
княжанне ў Полацку Усяслава Бра-чыславіча (Чарадзея).
бітва на р. Няміга паміж войскамі паў-днёва-рускіх князёў Яраславічаў і Полац-кага князя Усяслава Брачыславіча.
жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полац-кай.
утварэнне Гародзенскага княства. жыццё і творчасць Кірылы Тураўскага. заснаванне ў Бельчыцах (каля Полац-ка) Барысаглебскага манастыра. будаўніцтва ў Полацку Спаса-Ефрасін-неўскага храма.
утварэнне Галіцка-Валынскага кня-ства, у склад якога ў XIII ст. уваходзілі паўднёва-заходнія землі Беларусі. будаўніцтва ў Гародні Барысаглебс
74
1203 — 1216 гг.
1206- 1208 гг.
1230-ыя — 1263 гг.
1237- 1241 гг.
15 ліпеня 1240 г.
1242 г.
1264— 1267 гг.
1270—1282 гг.
1293 — 1316 гг.
1316—1341 гг.
1320 г.
1345— 1377 гг.
1377—1392 гг.
8 верасня 1380 г.
14 жніўня 1385 г.
1386 г.
1389—1392 гг.
5 жніўня 1392 г.
1392-1430 гг.
18 студзеня — 11 сакавіка
1401 г.