• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)

    Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)


    Выдавец: Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава
    Памер: 80с.
    Гародня 1997
    40.67 МБ
    Аднак для дваеўладзя былі характэрны значныя супярэчнасці, якія вялі да новых класавых бітваў. Эсэра-меншавіцкая Саветы лічылі, што рэвалюцыя завершана, мэты яе дасягнуты. Калі ца-рызм звергнуты, то Часовы ўрад — адзіны орган дзяржаўнай улады да склікання Ўстаноўчага сходу. 3 гэтай мэтай Часовы ўрад пачаў праводзіць палітыку так, каб умацаваць уладу бур-жуазіі, павялічыцьяе прыбыткі, спыніць далейшае развіццё рэ-валюцыі і захаваць адзіную і непадзельную Расійскую імперыю. Часовы ўрад праігнараваў той факт, што ён здабыў уладу, дзяку-ючы рабочым і салдатам, якія праз рэвалюцыю імкнуліся дабіц-ца міру, хлеба, карэннай ломкі старога рэжыму, устанаўлення дэмакратычных свабод і васьмігадзіннага рабочага дня, кантро-лю над вытворчасцю, падзелу сялянскай зямлі, ліквідацыі нацы-янальнай няроўнасці. Аднак Часовы ўрад не спяшаўся выра-шаць гэтыя пытанні, а заклікаў народныя масы пачакаць да Ўста-ноўчага сходу, весці вайну да пераможнага канца, каб абараніць Айчыну.
    На Беларусі ў выніку палітыкі Часовага ўрада склалася асаб-лівае, чым у іншых раёнах краіны, становішча, умовы якога стрым-лівалі, ці наадварот, садзейнічалі далейшаму развіццю рэвалю-цыі. За спыненне яе на Беларусі выступалі органы Часовага ўрада: стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве, штаб Заходняга фронту ў Мінску. Да таго ж шматнацыянальны рабо-чы клас Беларусі быў на мностве прадпрыемстваў, што не спрыя-ла яго згуртаванню і выхаванню рэвалюцыйнай свядомасці, пе-рашкаджала развіццю рэвалюцыі.
    Разам з тым, на Беларусі было шмат сіл, якія выступалі за далейшае развіцце рэвалюцыі. У першую чаргу гэта нацярпеў-шыйся голаду і здзекаў 250-тысячны атрад рабочага класа, 1,6 млн. салдат Заходняга фронту, якія выказвалі незадаволенасць вайной і чакалі міру. Саюзнікамі рабочых і салдат з’яўляліся абяздоленыя беларускія сяляне, 300 тыс. батракоў і 500 тыс. бежанцаў, якія жылі за кошт выпадковага заработку і міластыні.
    64
    Такім чынам, на Беларусі склалася сітуацыя, якая аб’ектыўна ўзялася за аб’яднанне рабочых, сялян і салдат у барацьбе за іх агульныя інтарэсы. У гэтых умовах дастаткова было б аднаго радыкальнага кроку любой палітычнай сілы, каб народныя масы вырашылі лёс улады. Але гэтага не адбылося, таму што такой сілы на першым часе пасля рэвалюцыі не знайшлося.
    Меншавікі, эсэры, бундаўцы падтрымлівалі палітыку Часова-га ўрада. Бальшавікі заявілі аб поўным недаверы Часоваму ўраду, яны вызначалі курс на перарастанне буржуазна-дэмак-ратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную, абвясцілі лозунг: “Уся ўлада — Саветам”.
    У сакавіку 1917 г. склаліся спрыяльныя ўмовы для стварэння беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый і арганізацый. Першымі на палітычнай арэне пачалі з'яўляцца партыі і гру-поўкі, створаныя буржуазіяй і памешчыкамі:
    У	Гомелі — Саюз беларускай дэмакратыі;
    У	Мінску — Саюз ксяндзоў-беларусаў.
    Часовы ўрад усе яны падтрымлівалі. Шматлікай палітычнай партыяй, якая заняла вядучае месца ў беларускім нацыяналь-ным руху, стала Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ).
    25 — 27 сакавіка 1917 г. адбыўся з’езд беларускіх арганіза-цый. Ён падтрымаў Часовы ўрад, каб з яго рук атрымаць аўтано-мію Беларусі. З’езд стварыў Беларускі Нацыянальны Камітэт (БНК). Старшыня — буйнейшы памешчык польскай арыентацыі Скірмунт.
    У	красавіку на Беларусі акрэсліліся сілы, якія пачалі бараць-бу за ўладу і ўплыў на народныя масы:
    —	Часовы ўрад і яго прыхільнікі;
    —	РСДРП (б);
    —	Нацыянальна-дэмакратычныя партыі.
    Увага ўдзялялася асабліва рабочым. Было створана 126 прафсаюзаў. Пад кіраўніцтвам бальшавікоў ствараліся фабрыч-на-завадскія камітэты, яны арганізавалі 60 забастовак. У войс-ках Заходняга фронту ствараліся салдацкія камітэты.
    17 красавіка 1917 г. адбыўся з’езд ваенных і рабочых дэпу-татаў, арміі і тылу Заходняга фронту. На ім разгарнулася жорст-кая барацьба паміж урадавым блокам і бальшавікамі. Па ас-ноўных пытаннях рэвалюцыі з’езд падтрымаў урадавы блок, быў абраны франтавы камітэт.
    65
    Палітычныя сілы змагаліся на Беларусі за сялянства, якое пачало адкрытую барацьбу за зямлю. Па сіле і размаху аграр-нага руху Беларусь знаходзілася на III месцы ў краіне (Расійскай Імперыі) пасля цэнтральных раёнаў і Паволжа.
    У красавіку 1917 г. адбыўся I з’езд сялянскіх дэпутатаў. Яго старшынёй быўабраны бальшавік М. Ф. Фрунзе. Быў створаны выканаўчы савет сялянскіх дэпутатаў. Калі рашэнні франтавога і сялянскіх з’ездаў сведчаць аб падтрымцы імі Часовага ўрада, то падзеі на месцах паказваюць адваротнае, а гэта азначае, што салдаты і сяляне вызваліліся з-пад уплыву эсэраў і ўсё больш рашуча пераходзілі на бок бальшавікоў. У Саветах бальшавікі ўжо мелі значны ўплыў. У маі 1917 г. Мінскі Савет стаў першым бальшавіцкім.
    18 чэрвеня 1917 г. руская армія пачала наступленне на За-ходнем фронце па загаду Часовага ўрада, якое правалілася. Гэта вызвала палітычны крызіс у краіне, а пасля крывавай расправы 4 ліпеня 1917 г. над удзельнікамі мірнай дэманстрацыі ў Петраг-радзе ўсю паўнату ўлады захапіла буржуазія. Адбываецца канец дваеўладдзя. Часовы ўрад пачаў жорсткія рэпрэсіі і супраць тых, хто вёў барацьбу за далейшае развіццё рэвалюцыі.
    2	. Станаўленне сувярэннай Рэспублікі Беларусь.
    К 80-м гадам XX ст. узнікла неабходнасць карэнных пераўт-варэнняў грамадска-палітычнага жыцця.
    3	сярэдзіны 80-х гадоў пачалося хуткае нарастанне эканаміч-нага, сацыяльнага і палітычнага крызісу. У пачатку 80-х г. экана-мічны рост быў нізкім, па ўсёй краіне наступіла безгаспадар-часць. Тэмпы прыросту прамысловай прадукцыі аказаліся ніжэй-шымі ў паўтара разы, чым у 70-х гадах. Затармазіўся навукова-тэхнічны прагрэс. Абвастрылася становішча ў сацыяльнай сфе-ры. Усе гэтыя негатыўныя працэсы ў эканоміцы склаліся з-за абвастрэння крызісу ўсёй сацыялістычнай сістэмы.
    Спыніць яго, вывесці краіну з крызісу метадамі, што ўтварыліся за гады сталінска-брэжнеўскага апаратнага кіраўніцтва было ўжо немагчыма. Патрабаваліся каранныя пераўтварэнні ўсяго экана-мічнага, сацыяльнага і палітычнага жыцця грамадства.
    Першыя крокі на шляху дэмакратызацыі грамадскага жыцця.
    У 1987 г. адбылася ўсесаюзная партыйная канферэнцыя.
    66
    У 1989 г. быў прыняты закон аб выбарах.
    У 1990 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет на альтэрна-тыўнай аснове.
    Прайшлі змены ў Вярхоўным Савеце, у якім група прыхільні-каў радыкальнай лініі ўтварылі групу БНФ (апазіцыя) “Адрад-жэнне”, лідарам якой стаў Зянон Пазняк.
    Змены ў рабоце Вярхоўнага Савета (абмеркаванне, спрэчкі).
    Фарміраванне ў рэспубліцы шматпартыйнасці.
    Дэмакратыю нельга ўявіць без наяўнасці ў рэспубліцы шмат-партыйнасці. Але гэта працэс складаны і паступовы.
    У 1990 г. прыняты закон СССР аб грамадскіх аб’яднаннях. Ужо ў пачатку 90-х гадоў было больш 10 палітычных партый;
    1.	Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада.
    2.	Дэмакратычная партыя Беларусі.
    3.	Беларускі Народны Фронт (БНФ).
    4.	Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі.
    Найбольш радыкальную пазіцыю занімала БНФ:
    а)	адраджэння беларускай нацыі і культуры;
    б)	паглыблення рэформ;
    в)	ненасілле дзеянняў.
    Перамога дэмакратычных сіл ў жніўні 1991 г.
    Дэмакратычныя пераўтварэнні выклікалі рашучае супраціў-ленне КПБ.
    19 жніўня 1991 г. зроблена спроба спыніць гэтыя пераўтварэнні:
    а)	было ўведзена надзвычайнае становішча;
    б)	прэзідэнт быў адхілены ад улады, яна перайшла ў рукі ДКНС (дзяржаўнаму камітэту па надзвычайным становішчам).
    Але праз тры дні падаўлены.
    Народ падтрымаў дэмакратычныя пераўтварэнні, якія набылі больш глыбокі характар (1991 г.) Прыняты закон аб дэпартыза-цыі органаў дзяржаўнай ўлады і кіравання Беларускай ССР і аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ — КПСС на тэрыторыі БССР.
    Па запатрабаванню апазіцыі сесія вызваліла М. Дземенцея ад абавязкаў старшыні Вярхоўнага Савета.
    18 верасня 1991 года Вярхоўны Савет беларусі выбраў стар-шынёй С. С. Шушкевіча.
    Абвяшчэнне незалежнасці Рэслублікі Беларусь.
    У канцы 80-х пачатку 90-х гадоў узмацніўся рух за нацыя-
    67
    нальны суверэнітэт Беларусі. Усе рэспублікі былога СССР ха-целі набыць суверэнітэт.
    Першымі прыступілі прыбалтыйскія рэспублікі (Латвія, Літва, Эстонія).
    27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.
    26 жніўня 1991 г. быў прыняты закон “Аб забяспячэнні палі-тычнай і эканамічнай самастойнасці БССР” (усе прадпрыем-ствы і арганізацыі на тэрыторыі Беларусі сталі ўласнасцю БССР).
    Верасень 1991 г прыняты закон аб назве БССР — Рэспубліка Беларусь, сцяг (палотнішча з бела-чырвонымі палосамі і герб — Пагоня). Быў прыняты ў гэты час закон аб грамадзянстве Рэс-публікі Беларусь.
    Білет 20.
    1.	Культура Беларусі ў пачатку XX ст. (1926—1927 гг.)
    У пачатку XX ст. царскі ўрад у адносінах да беларускага на-рода праводзіў палітыку вялікадзяржаўнага шавінізму, гэта знай-шло адлюстраванне ў новым выбарчым законе ад 3 чэрвеня 1907 г., ім ігнараваўся факт існавання беларускай нацыі.
    Беларусы па канфесійнай прыналежнасці падзяляліся на рускіх (“праваслаўных”) і палякаў. Ідэолагі западнага русізма адказвалі беларусам у праве самастойна вырашаць свае на-цыянальныя праблемы. Да беларускага адраджэння варожа ад-носіліся і польскія шавіністы. Яны выступалі супраць беларус-кай культуры, не прызнавалі беларускі этнас.
    Барацьбу супраць рускіх і беларускіх шавіністаў узначаліла газета “Наша ніва” (1906—1915 гг.), якая з’яўлялася органам друку БСГ.
    Яна выступала за нацыянальную роўнасць беларускага на-роду, свабоднае развіццё яго культуры, мовы. Значную ролю адыгрывала “Наша ніва” ў нацыянальнай свядомасці, у развіцці беларускай літаратуры.
    Пры яе непасрэдным удзеле выходзіў папулярны беларускі каляндар, часопісы “Саха”, “Лучына”. Прыкметныя змены адбы-ліся ў развіцці асветы. Адкрываліся народныя вучылішчы, вы-шэйшыя пачатковыя школы, гімназіі, рэальныя вучылішчы. Усяго
    68
    налічвалася 7682 тыс. (7,5) школ усіх тыпаў, у якіх навучалася 1 /5 частка дзяцей школьнага ўзросту. У 1909 — 1916 гг. былі ад-крыты 5 настаўніцкіх семінарый, 3 настаўніцкія інстытуты ў Віцеб-ску, Мінску, Магілёве. У развіцці навукі былі зроблены значныя дасягненні ў навучанні беларускай гісторыі і культуры Бела-русі. Вядомымі даследчымі-этнографамі былі Раманаў, Фёда-раўскі, Нікіфараўскі. Яны вывучалі быт і кулыуру Беларусі. Гісто-рыю ВКЛ вывучалі гісторыкі Доўнар-Запольскі, Вацлаў Ластоўскі. Заснавальнікамі беларускай філалогіі быў Карскі, які апубліка-ваў навуковую працу “Беларусы”.