Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)
Выдавец: Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава
Памер: 80с.
Гародня 1997
58
беларускай прозе знайшла сваё яркае ўвасабленне ў творах У.Караткевіча. Яго вядомыя раманы: “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі” і інш. Яго традыцыі прадоў-жылі Дайнека, К.Тарасаў, Н.Гілевіч, Р. Барадулін і інш. Вядомымі беларускімі акцёрамі былі Рахленка, Глебаў, Уладзімірскі, Ана-толь Вольскі (акцёр, пісьменнік). Напісаў “Несцерку” Дудараў -сучасны драматург.
У 1971 г. адкрыўся новы тэатр музычнай камедыі БССР. Сла-вутасць беларускаму кінематографу прынеслі фільмы: “Воўчая зграя”, “Руіны страляюць”, “Крушэнне імперыі”, “Масква—Генуя” і інш. Шырокую вядомасць набыў Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балету. Оперы “Алеся” Я. Цікоцкага, “Зорка Венера” Семянякі і інш. Памножылі скарбонку сусветнай музычнай класікі. Такое ж можна сказаць аб пастаноўках балетаў народнага ар-тыста БССР В. Елізарава (“Стваранне сусвету”), Пятрова і інш. У папулярызацыі беларускай музыкі цяжка пераацаніць ролю ан-самблю “Песняры” пад кіраўніцтвам У. Мулявіна. Яго намаганні памножылі ансамблі “Верасы”, “Сябры”, вакальна-харэаграфіч-ны ансамбль “Харошкі”. У гэты час у галіне мастацтва Беларусь перажывала своеасаблівы культурны ўздым, важнейшай падзе-яй стала адкрыццё Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мас-тацкага інстытута. У гэты час з’явіліся мемарыяльны комплекс “Хатынь” (Селіханаў), “Прарыў” (А. Анікейчык), “Брэсцкая крэ-пасць-герой” (кіраўнік творчага калектыву А. Кобальнікаў), Кур-ган Славы Савецкай Арміі (А.Бембель, А.Арцімововіч).
Такім чынам, культура Беларусі з 1985 г. працягвала сваё развіццё, хаця перашкодай на яе шляху была структура партый-на-дзяржаўнай улады.
Бііет 18.
1. Беларусь у час I Сусветнай вайны.
3 1 жніўня 1914 г. па 11 лістапада 1918 г. адбылася I Сусвет-ная вайна.
Абвастрэнне супярэчнасцей паміж блокамі капіталістычных дзяржаў —Траістым Саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Расія, Англія, Францыя) прывяло да ўзнікнення і Сус-ветнай вайны, якая пачалася 1 жніўня 1914 г. Заходнія губерніі краіны, у тым ліку беларускія, знаходзіліся на ваеным становішчы.
59
У першыя дні вайны на Беларусі прайшлі патрыятычныя ма-ніфестацыі, малебны, сходы, праводзіўся збор сродкаў на “аба-рону айчыны”.
Мікалай II пры наведванні ў кастрычніку 1914 г. Мінска атры-маў ад дварантсва і Гарадской думы 30 тыс. рублёў на патрэбы вайны. Шавінізм ахапіў не толькі памешчыкаў і буржуазію, але і частку рабочых, сялян, вучнёўскай моладзі. На сацыял-шавіні-стычныя пазіцыі сталі эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі выступілі супраць імперыялістычнай вайны, асудзіла вайну га-зета беларускага нацыянальнага руху “Наша ніва”.
Ваенныя дзеянні на Беларуісі пачаліся ў жніўні 1915 г., у гэ-тым жа месяцы былі створаны Заходні фронт, які прайшоў праз тэрыторыю Беларусі. Калі немцы прарвалі фронту раёне Свянца, стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. Руская армія спыніла наступленне немцаў у кастрычніку 1915 г. на лініі Дзвінск — Паставы — Смаргонь — Баранавічы — Пінск. Безвынікова закончылася спроба рускай арміі ў сакавіку 1916 г. прарваць фронт у раёне возера Нарач. Немцы акупіравалі 1 /4 частку Беларусі, дзе жыло да вайны амаль 2 мільёны чалавек. Тут дзейнічала жорсткая сістэма падаткаў, штрафаў, прымусовых работ. Абсталяванне прамысловых прад-прыемстваў, сельскагаспадарчыя прадукты, жывёла вывозіліся ў Германію.
На неакупіраванай тэрыторыі Беларусі знаходзіліся тысячы бежанцаў. Шмат іх загінула ад голаду, эпідэмій. Жыхары прыф-рантавых пастаў, асабліва сяляне, выконвалі цяжкія павінасці: рамонт і пабудова дарог, мастоў, капанне акопаў і інш. Маштаб гэтых работ быў такім вялікім, што дзеля іх выканання не хапала рабочай сілы. Таму ваенныя ўлады вырашылі мабілізаваць на Заходні фронт, як на іншыя франты, насельніцтва з некаторых раёнаў краіны. Першая партыя кітайцаў з Сібіры прыбыла ў Оршу ўжніўні 1916 г. Вайна прынесла вялікія страты эканоміцы Бела-русі. Мабілізацыя ўармію працаздольных мужчын, прымусовыя абарончыя работы, рэквізіцыі жывёлы, фуражу прывялі да глы-бокага заняпаду сельскай гаспадаркі. Пасяўныя плошчы ў неа-купіраваных паветах у 1914 — 1917 гг. скараціліся на 11,4%.
Скарачэнне сельскагаспадарчай вытворчасці і прамысловасці, разруха на транспарце прывялі да вострага недахопу тавараў народнага ўжытку, рост цэн у 5 разоў. Становішча рабочых у
60
гады вайны значна пагоршылася. На прадпрыемствах уводзілі звышурочныя работы, павялічыўся рабочы дзень, выкарыстоўва-лася праца жанчын і дзяцей. Зарплата рабочых паменьшылася ў 2 — 3 разы. Рабочы рух на Беларусі ў гады вайны не набыў такога размаху, як у прамысловых цэнтрах краіны. Больш таго — напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі ён амаль спыніўся да сакаві-ка 1917 г. У гэты час адбылося 32 эканамічныя стачкі і 202 ся-лянскіх выступлення.
Паражэнне рускай арміі, цяжкія ўмовы франтавога жыцця садзейнічалі росту антываеных настрояў сярод салдат. Да са-кавіка 1917 г. з заходняга фронту дэзертыравалі 13648 салдат. Адбылося 130 салдацкіх хваляванняў. Самае буйное — у Гомелі ў 1916 г. на размеркавальным пункце. Паўстанне было задуша-на ваенай сілай.
У гады вайны склаліся неспрыяльныя ўмовы для развіцця нацыянальнага руху. Частка яго ўдзельнікаў была вымушана пакінуць Беларусь. Перасталі друкаваць беларускамоўныя кнігі і газеты. 3 1915 г. у Вільні пачаў дзейнічаць Беларускі Нацыя-нальны камітэт, які выказаўся за незалежнасць Беларусі і Літвы ў форме Вялікага Княства Літоўскага. Пытанне аб незалежнасці Беларусі дзеячы БНК падымалі на Стакгольмскай і Лазанскай канферэнцыях у 1916 г. Ідэю незалежнасці Беларусі прапаган-давала на сваіх старонках газета “Гоман” пад рэдакцыяй Вац-лава Ластоўскага.
2. Эканамічнае становішча БССР у другой палове 80-х пачатку 90-х гг.
3 сярэдзіны 80-х гг. нарасталі негатыўныя тэндэнцыі, а гэта адзначала, што камандна-адміністрацыйная сістэма кіравання сябе ізжыла, таму трэба было шукаць новыя шляхі.
Рэфармаванне эканомікі было зроблена пасля чэрвеньскага пленума ЦК КПСС.
Задачы рэформы:
1. Стварыць новую сістэму кіравання, якая павінна была зрабіць уздзеянне на ўсе бакі працы і жыцця савецкіх людзей.
2. Прыдаць сацыялізму новую якасць і вывесці яго на новую ступень развіцця.
3. Правядзенне рэформы ў жыццё павінна забяспечыць пе-
61
раход ад цэнтралізаваннай каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай.
У 1987 г. значная частка прадпрыемстваў рэспублікі была пераведзена на гаспадарчы разлік і самакіраванне.
Аб пераходзе да рынку пакуль не гаварылася, шукалі нейкі трэці шлях паміж каманднай сістэмай і рыначнай эканомікай.
На прешых парах былі станоўчыя вынікі, але на змену госпла-ну прыйшоў дзяржаўны заказ. Вялікія надзеі ў паглыбленні эка-намічнай рэформы звязваліся з прыняццем закона “Аб дзяр-жаўных прадпрыемствах”. Але закон не ліквідаваў залежнасці прадпрыемстваў ад дыктатаў ведамстваў. Міністэрствы і ве-дамствы па-ранейшаму вялі сябе як уласнікі сродкаў вытвор-часці, і вырабляемай прадукцыі, мала клапаціліся аб эфектыў-най рабоце прадпрыемстваў, іх мадэрнізацыі. Яны захоўвалі свае камандныя пазіцыі.
У 1988 г. была створана рэспубліканская комплексная праг-рама інтэнсіфікацыі (канкурэнтнасць, пераход на гаспадарчы разлік).
Мэта:
павысіць якасць, ажыцявіць мадэрнізацыю (гэта значыць за мяніць тэхніку, якая састарэла, новай, больш прадукцыйнай). Многія калектывы ўзмацнілі сваю работу, пачалі выкарыстоўваць станкі з праграмным кіраваннем, робатаў. Найбольшых поспе-хаўдабіліся: МТЗ, мотавелазавод. Маладзечанскі завод сілавых і паўправадніковых вентыляў.
Праблемай эканамічных пераўтварэнняў з’яўлялася забес-пячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці, канкурэнтназдоль-най на сусветным рынку.
1986 — 89 гг. рост прамысловасці павялічыўся. Але набліжэн-не да рыначнай эканомікі праз гасразлік і самакіраванне ў іх не апраўдаліся.
У 1990 г. былі прыняты новыя заканадаўчыя акты аб арэндзе, аб прыватызацыі. Аднак рэальнай праграмы пераходу да рын-ка не было.
3 1992 г. пачаўся спад прамысловай вытворчасці і працяг-ваецца да сённяшнега дня.
Пасля XIX партканферэнцыі пачалі спрабаваць дэфармаваць сельскую гаспадарку ( г. зн. адмовіцца ад камандвання саўга-самі і калгасамі і даць магчымасць самастойна вырашыць пы-
62
танні ўнутрыгаспадарчай дзейнасці (што і як сеяць, ўбіраць).
У 1988 г. быў прыняты новы прыкладны статус калгаса, па-вышалася роля працоўных калектываў, брыгад, ферм.
Але з 90-х гг. становішча ў сельскай гаспадарке пагоршыла-ся. Уводзяцца прадуктовыя талоны.
У 1990 г. быў прыняты закон аб уласнасці на Беларусі, які пра-дугледжваў прыватную ўласнасць, калектыўную і дзяржаўную.
У лютым 1991 г. быў прыняты закон “Аб сялянскай фермер-скай гаспадарцы” і пастанова аб правядзенні зямельнай рэ-формы. Яго мэта: стварыць раўнапраўныя ўмовы ддя развіцця роўных форм гаспадарання (калгасаў, саўгасаў, фермерскіх гас-падарак).
Білет 19.
1. Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі.
Асноўныя прычыны Лютаўскай рэвалюцыі:
1. Эканамічная — супярэчнасць паміж капіталізмам, які хутка развіваўся ў прамысловасці і часткова ў сельскай гаспадарцы, і перажыткамі феадалізма (самадзяржаўе і буйное землеўладан-не). Аграрнае пытанне было галоўным. Сусветная вайна абвас-трыла эканамічны крызіс — не хапала хлеба, 47% мужчын з вёскі ўзяты на фронт, скараціліся пасяўныя плошчы, павялічыла-ся колькасць безпрацоўных у гарадах — чэргі за хлебам, не ха-пала паліва. Адсюль — масавыя выступленні рабочых і сялян.
2. Налічванне ў Расіі рэвалюцыйнага класу — пралетарыята, было шмат рэвалюцыйных партый (эсэры, бальшавікі, меншавікі).
Ход рэвалюцыі:
Рэвалюцыя пачалася ў Петраградзе 23 лютага 1917 г.
27 лютага паўстаўшыя рабочыя і салдаты зверглі ненавіснае царскае самадзяржаўе. У цэнтры ўзнікла сваеасаблівая з’ява — дваеўладдзе: буржуазны Часовы ўрад існаваў толькі дзякуючы падтрымцы Савета.
На Беларусі ўпершай палове сакавіка 1917 г. былі створаны Саветы рабочых і Саветы салдацкіх дэпутатаў. У большасці выпадкаў арганізатарамі Саветаўз’яўляліся бальшавікі, якія пра-цавалі па заданню сваёй партыі на Беларусі і Заходнім фрон-це. Сярод іх былі Фрунзе (Міхайлаў), Любімаў, Ланге і інш. За 2
63
месяцы пасля рэвалюцыі на Беларусі было створана 37 Саве-таў, у якіх пераважалі меншавікі, эсэры і бундаўцы. Органы Ча-совага ўрада на Беларусі прадстаўлялі губернскія і павятовыя камісары, прызначаныя з прадстаўнікоў буржуазіі і памешчы-каў. У дапамогу ўрадавым камісарам на месцах арганізоўваліся грамадскія камітэты.