• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)

    Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)


    Выдавец: Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава
    Памер: 80с.
    Гародня 1997
    40.67 МБ
    Ліберальна-буржуазныя групоўкі станоўча аднесліся да Думы. Меншавікі падтрымалі лібералаў, бальшавікі байкатавалі выба-ры ў Думу і прызывалі да агульнай стачкі і ўзброенага паўстан-ня супраць царызму. Найвышэйшым уздымам рэвалюцыі з’яві-ліся падзеі Кастрычніцкай усеагульнай палітычнай стачкі і Сне-жаньскага ўзброеннага паўстання ў Маскве. Каб збіць рэва-люцыйную хвалю, 17 кастрычніка Мікалай II падпісаў Маніфест, па якому Дзяржаўная Дума надзялялася заканадаўчымі паўна-моцтвамі, абвяшчалася свабода друку, слова I г. д.
    У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. на прывакзальнай плошчы па загаду губернатара Курлава быў расстраляны мірны мітынг. У цэлым кастрычніцкая палітычная стачка 1905 г. ахапіла 32 населеныя пункты Беларусі. У краіне пасля выдання Маніфесту з’явіліся новыя палітычныя партыі — “Саюз рускага народа”, “Партыя кадэтаў”, “Саюз 17 кастрычніка”. На Беларусі не адбы-лося ўзброенага паўстання. У Маскве ўзброенае паўстанне было падаўлена і рэвалюцыя пайшла на спад. Быў выдадзены новы закон аб выбарах у Дзяржаўную Думу. Першая Дума працава-ла з красавіка па ліпень 1906 г., галоўнае пытанне — аграрнае, але Дума ддя ўлады з'явілася вельмі рэвалюцыйнай, і таму была распушчана. Другая Дзяржаўная Дума працавала з лютага па 2 чэрвеня 1907 г. На выбарах у Другую Думу левыя сілы прынялі актыўны ўдзел, але ддя ўлады яна была яшчэ больш рэвалю-цыйнай. Па загаду Мікалая II міністр унутраных спраў Сталыпін распусціў 2 Думу 3 чэрвеня 1907 г. Гэта быў дзяржаўны пера-варот, бо быў зменены выбарчы закон, адбылося завяршэнне рэвалюцыі.
    2	. Развіццё народнай гаспадаркі ў БССР 1965 — 1985 гг.
    3	сярэдзіны 60 гг. эканамічныя паказчыкі заметна пагоршыліся:
    а)	замарудзіліся тэмпы росту прадукцыйнай працы;
    б)	павялічыліся затраты на адзінку выпускаемай прадукцыі;
    в)	дрэнная якасць асноўнай часткі прадпрыемстваў.
    У сувязі з гэтым патрэбна было палепшыць становішча эка-номікі: была праведзена рэформа ў 1965 г. Яна прадугледжва-ла ўвядзенне элементаў рыначнай эканомікі. Станоўчыя вынікі:
    54
    а)	павысіўся аб'ём прадукцыі на 39%, павысілася прадукцый-насць працы. У другой палове 60-х гг. узнікла больш за 50 буй-ных прадпрыемстваў;
    б)	павысіўря тэхнічны ўзровень прамысловасці;
    в)	пашыралася выкарыстанне станкоў з лікавым праграм-ным кіраваннем, ЭВМ (электронна-вылічальныя машыны);
    г)	у пачатку 70-х гг. пачаўся уздым прамысловай вытвор-часці (шынны камбінат у Бабруйску, у Баранавічах завод аўта-матычных ліній);
    д)	развіцце прамысловасці ў 70 —8 0 гг. 3 сярэдзіны 70-х гг. пачаліся негатыўныя з’явы ў эканоміцы.
    Але:
    а)	марудна ўкаранялася новая тэхніка;
    б)	якасць вырабаў нізкая.
    Галоўнай прычынай няўдачы рэформы 1965 г. з’яўлялася тое, што ажыццяўлялася яна ў рамках старой адміністрацыйна—ка-манднай сістэмы.
    У наступным дзесяцігодзі (1976 — 75 гг.) было пабудавана і ўведзена 80 буйных прадпрыемстваў.
    а)	Уведзены ў строй завод штучнага меху ў Жлобіне, Гро-дзенскі завод штучнага валакна, металургічны завод у Жлобіне; завод металічных парашкоў у Маладзечне.
    Вынікі:
    створаны буйны прамысловы комплекс; аснова яго машы-набудаўнічая, электратэхнічная, радыёэлектрычная, хімічная, выт-ворчасць мінеральных угнаенняў.
    У прамысловасці адбываліся цяжкасці ў сувязі з апярэдж-ваннем вытворчасці групы “А” (якая выпускала прадукцыю для абслугоўвання ваеннапрамысловага комплекса), з вытворчас-цю прадметаў спажывання — група “Б”. Таму прамысловасць групы “А” расла даволі хуткімі тэмпамі, а патрабаванні ў спажы-вецкіх таварах задавальняліся ўсё горш.
    Развіццё гаспадаркі:
    1.	У 60—70 гг. палепшылася матэрыяльная і тэхнічная база (трактары, камбайны).
    2.	Пашыраліся спецыяльныя сельскагаспадарчыя вытворчасці (буйныя гаспадарчыя комплексы) птушкі, рагатага ската.
    3.	З’явілася больш кваліфіцыраваных кадраў.
    4.	Усяго к 80 гг. прадукцыя павялічылася ў 2,5 раза.
    55
    Аднак сельская гаспадарка адставала ад неабходнага ўзроўню:
    а)	харчовая забяспечанасць рэспублікі пагоршылася;
    б)	безгаспадарчасць узмацнілася;
    в)	затраты дзяржавы на сельскую гаспадарку не давалі аддачы;
    г)	спробы дабіцца станоўчых зрухаў шляхам рэарганізацыі кіравання.
    Дзяржаўныя праграмы 1985 г. станоўчых вынікаў не ляпі. Краіне патрэбна была радыкальная рэформа.
    Білеіп 17.
    1.	Сталыпінская аграрная рэформа ў Беларусі
    Сельская гаспадарка пасля адмены прыгоннага права на тэрыторыі Беларусі развівалася па прускаму шляху і праз 40 гадоў пасля рэформы 1861 г. не прывяла да вырашэння аграр-нага пытання. Асновай гаспадаркі пераважнай большасці ся-лян заставаліся зямельные надзелы.
    К пачатку XX ст. пасля неаднаразовых сямейных раздзелаў, надзелы значна адрабнелі, узрасла колькасць беззямельных і малазямельных сялян. Узрасла колькасць шматлікіх падаткаў і павіннасцей. Пры нізкай урадлівасці зямлі сялянская сям’я, маю-чы надзел да 15 дзесяцін, не магла пракарміць і апрануць сябе. Усё гэта тармазіла не толькі сельскую гаспадарку, але і пра-мысловасць. Рост масавага аграрнага, а затым і палітычнага руху сялянства ў 1905 годзе, прымусіў царскі ўрад прыняць не-пазбежные рэформы ў вёсцы.
    Ініцыятарам рэформы выступіў Сталыпін. Сталыпін усвядоміў неабходнасць ломкі сярэдневяковых форм землеўладання з мэтай расчысціць шлях да капіталістычнага развіцця Расіі. Стаўка рабілася з аднаго боку на тое, каб разбіць адзіны агульнася-лянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства, каб яно падтрымала царскі ўрад, і, такім чынам, паставіць пераш-коду ддя развіцця рэвалюцыйнага руху. А з другога боку — каб забяспечыць умовы для шпаркага развіцця эканомікі.
    Важнейшымі сродкамі дасягнення гэтай мэты з’яўляліся:
    1.	Разбурэнне сялянскай абшчыны: права селяніна прада-ваць зямлю, права замацаваць за сабой надзел зямлі (адруб),
    56
    права працаваць на хутары (ліквідавалася церазпалосіца) і пе-расяленне сялян. На рэалізацыю рэформы ў Беларусі адбітак наклаў вялікадзяржаўны накірунак палітыкі царызму.
    2.	Насаджэнне хутараў і перасяленне лішняга сялянства ў Сібір і на Далёкі Усход.
    А ўвогуле, адбываўся пераход ад прускага да амерыканскай фермерскай мадэлі землекарыстання.
    Указ ад 9 лістапада 1906 года дазваляў гаспадару па яго жаданню выйсці з абшчыны і замацаваць у асабістую ўласнасць сваю падзельную зямлю. На рэалізацыю рэформы адбітак на-клаўадкрыты вялікадзяржаўны, па сутнасці, каланіяльны накіру-нак палітыкі царызму за кошт казеных зямель: тут быў створа-ны спецыяльны фонд для рускіх перасяленцаў, якім прадаваліся гэтыя землі. За 9 гадоў ажыццяўлення рэформы ў 5 заходніх губерніях было створана больш 200 тыс. хутароў. Працэнт ство-раных на Беларусі хутароў быў большы, чым у цэлым па Расіі. Аднак эфектыўнасць усей дзейнасці ў цэлым была невысокай з прычыны беднасці сялян. Беднаце рэформа Сталыпіна дала магчымасць прадаць свой надзел і пазбавіцца ад апекі сельс-кай грамады і ад кабалы мясцовага памешчыка. Селянін мог шукаць выгадных умоў продажу сваёй рабочай сілы. Ддя за-можных сялян з’явілася магчымасць для інтэнсіфікацыі гаспа-даркі. Шмат сялян пачалі перасяляцца з заходніх губерняў у Сібір і Сярэднюю Азію, але дапамога ўрада была мізэрнай, і там ад недахопу медыцынскай дапамогі пачаліся хваробы, нішчата. У сувязі з гэтым некаторыя перасяленцы (каля 11%) вымушаны былі вярнуцца назад зусім збяднелымі.
    Рэформа садзейнічала росту сельскагаспадарчай вытвор-часці. Беларусьу 1913 г. была буйнейшым раёнам па вырошч-ванню бульбы. Узраслі пасевы ільну, збожавых культур. Былі створаны мясцовыя органы кіравання —земствы (Віцебская, Ма-гілёўская і Мінская губерніі).
    Яны дапамагалі адкрываць майстэрні, сельскагаспадарчыя гурткі. Дзейнасць земстваў была накіравана на задавальненне інтарэсаў памешчыкаў. Але рэформа не была завершана.
    Асноўнымі прычынамі гэтага было тое, што:
    1.	У 1911 годзе быў забіты Сталыпін.
    2.	У 1914 годзе пачалася першая Сусветная вайна.
    Такім чынам, рэформы Сталыпіна не вырашылі галоўнай праб-
    57
    лемы — аграрнай, і ў краіне абвастрыліся эканамічныя і сацы-яльна-палітычныя супярэчнасці, якія вялі да новай рэвалюцыі.
    2.	Асноўныя дасягненні ў развіцці беларускай культу-ры ў 1965—1985 гг.
    Развіццё адукацыі з 1965 па 1985 гг. характэрызуецца спро-бамі шматлікіх рэформ і рэарганізацый. У 1964 г. школы зноў былі пераведзены на дзесяцігадовы тэрмін навучання. У выніку такая структура захавалася на працягу 20-ці гадоў — да 1984 г., калі перайшлі на сістэму навучання з 6-ці гадовага ўзросту і адбылося вяртанне да 11-ці гадовага тэрміну навучання. Ха-рактэрнай рысай сярэдняй адукацыі ў перыяд з 1977 г. з’яўляў-ся яе абавязковы характар. Вялікая ўвага надавалася падрых-тоўцы рабочай і сялянскай моладзі праз сістэму прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Колькасць яе навучальных устаноў павялі-чылася з 1961 г. да 1985 г. з 105 да 240 і поўнасцю адпавядала патрэбам народнай гаспадаркі. Паспяхова развівалася вышэй-шая школа, якая налічвала ў 1985 г. 33 навучальныя ўстановы. Былі ў гэты час адкрыты ўніверсітэты ў Гомелі, Гродне і інстытут радыётэхнікі ў Мінску, Віцебску — тэхналагічны, лёгкай прамыс-ловасці і інш.
    Рашаючае значэнне ў развіцці эканомікі і культуры Беларусі ва ўмовах НТР адыгрывала навука. Характэрная рыса навукі гэтага часу — развіццё фундаментальных даследванняў. Пача-так гэтаму паклаў вядомы ў свеце беларускі біёлаг В.Р.Купрэвіч, яго справу прадоўжыў М.А.Барысевіч, які з 1969 па 1985 гг. з’яў-ляўся прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. Вядомы даследчык у галіне спектраскапіі, квантавай электронікі, ён у 1992 г. быў выб-раны членам Еўрапейскай акадэміі навук матацтваў і славес-насці. У гэты час працавалі такія вядомыя фізікі Фёдараў, Шуш-кевіч, Сцяпанаў, Грыбоскі і інш. Хімікі - У. Ярмоленка, Н.Ярмо-ленка, Бялькевіч. Матэматыкі—Д. Супруненка, У. Платонаў. Рэс-публіка ператварылася ў краіну з вялізарным навуковым патэн-цыялам, аднак укаранне распрацовак у жыццё адбывалася надз-вычай марудна.
    Уклад у развіццё культуры ўнеслі пісьменнікі: В. Быкаў (“Жу-раўліны крык”), Чыгрынаў (“Плач перапёлкі”), А.Адамовіч (“Сыны ідуць у бой"), І.Мележ (“Людзі на балоце”, “Ваенныя дзённікі”), С.Аляксеевіч (“У вайны не жаночы твар”). Гістарычная тэма ў