• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)

    Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)


    Выдавец: Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава
    Памер: 80с.
    Гародня 1997
    40.67 МБ
    Бііет 3.
    1.	Барацьба з крыжацкай агрэсіяй. Грунвальдская бітва.
    У першай палове 13 ст. палітычна раздробленыя і аслабле-ныя феадальнымі міжусобіцамі землі старажытнай Беларусі сталі аб’ектамі агрэсіі нямецкіх крыжаносцаў з захаду і татара-манголаў з поўдня.
    На самым пачатку 13 ст. нашы продкі жылі, павярнуўшыся тварамі да Балтыкі, адкуль пагражалі крыжакі. Вядома, што пра-соўванне нямецкіх феадалаў на ўсход пачалося яшчэ на рубяжы 8 — 9 ст. Планамернае заваяванне Прыбалтыкі, якая была засе-лена эстамі, лівамі, літвою і іншымі лямёнамі, звязанана з імем
    7
    Альберта, па загаду якога ў 1201 г. у вусці Зах. Дзвіны была пабудавана крэпасць Рыга. Імкнучыя акаталічыць насельніцтва Прыбалтыкі, Альберт пры дапамозе рымскага папы ў 1202 г. ства-рыў рыцарскі ордэн мечаносцаў. Адначасова з Палясціны ў Пру-сію перасяліўся Тэўтонскі ордэн. У 1237 г. гэтыя два ордэны аб'ядналіся і ўтварылі Лівонскі ордэн. Заваёўнікі разглядалі Прыбалтыку як зручны плаццарм для “націску на ўсход”. Гра-бежніцкія паходы прыкрываліся ідэяй распаўсюджвання хрыс-ціянства сярод язычнікаў Прыбалтыкі і “схіматыкаў” Русі. Ігна-тоўскі пісаў, што рыцары шукалі для сябе феадалаў, гандляры — новых рынкаў, сяляне — вольнага жыцця, духавенства — но-вых прыходаў.
    Крыжацкая агрэсія знішчала (пажары) і духоўна анямечы-вала насельніцтва Усходняй Еўропы. Шматлікія прыбалтыйс-кія плямёны былі ў той час раз’яднаны. Гэтыя плямёны шукалі падтрымкі і абароны ў нямецкіх князёў.
    У “Аповесці мінулых часоў” у ліку іншых плямёнаў, што плацілі даніну Русі названы зімгалы, корсь. львы і інш. Плямёны ў Ніжнім Падзвінні падначальваліся Полацку. У другой палове 12 ст. ў нізоўях Зах. Дзвіны ўзніклі два залежныя ад Полацка княствы: Герцыке і Кукенойс.
    Летам 1203 г. дружыны полацкага князя Ўладзіміра ў склад-зе з лівамі асадзілі крэпасці Уксюль, Толь. Аднак прыкметных поспехаў гэта не дало.
    Храбра змагаўся супраць крыжакоў князь Уладзімір Вячка. Ён загінуў у 1224 г. у барацьбе з крыжакамі пад г. Юр’еў (Тарту).
    Крыжакі пагражалі не толькі падрыхтаваць сумесны паход палачан, наўгародцаў і літоўцаў супраць ордэна, аднак у час выступлення ён нечакана памер.
    У пачатку 40-х г. 13 ст. шведскія і нямецкія захопнікі аднача-сова рушылі на паўночна-усходнюю Русь. Князем Ноўгарада быў таленавіты Аляксандр Яраславіч. Ён устанавіў сувязі з По-лацкам і Віцебскам.
    Раніцай 15 ліпеня 1240 г. Ал. Яраславіч з невялікім атрадам нечакана з’явіўся на беразе Нявы, дзе былі ў сваіх шатрах шве-ды, і разбіў іх. За гэту перамогу яго назвалі Неўскім. У Неўскай бітве разам з іншымі змагаліся і воіны Полацкай зямлі. Сярод “мужоў храбрых” быў Якаў Палачанін.
    5 красавіка 1242 г. Ал. Неўскі разграміў крыжаносцаў на лёдзе
    8
    Чудскага возера. Лядовае пабоішча прыпыніла рух крыжакоў на ўсход.
    Агрэсія крыжакоў прывяла да хаўруса (саюза) ВКЛ і Польшчы. У 1385 г. — Крэўская унія. Гэта дало магчымасць аб’яднаць сілы абодвух бакоў у барацьбе супраць Тутонскага ордэна і нанесці яму паражэнне.
    15 ліпеня 1410 г. на вузкім полі каля вёскі Грунвальд (Польшча) сышліся на бітву абяднаныя войскі ВКЛ і Польскага каралеўства з войскам крыжацкім. Гэтая бітва ўвайшла ў гісторыю як вялі-кая. Вялікая таму, што ніводная з бітваў Сярэднявечча не збіра-ла такой колькасці воінаў — некалькі дзесяткаў тысяч. Але вялі-кая яшчэ і таму, што практычна прадвызначыла гістарычнае раз-віццё многіх еўрапейскіх народаў і стала фіналам страшнага, больш чым двухсотгадовага супрацьстаяння двух магутных сіл: славянства і крыжацкіх заваёўнікаў. У складзе войск Вялікага Княства Літоўскага, якімі кіраваў Вітаўт, былі не толькі літоўскія, але і Гарадзенскія, Лідскія, Полацкія, Віцебскія, Слуцкія палкі.
    Пачалася бітва атакамі коніцы ВКЛ, якая панесла значныя стра-ты з прычыны “войчых ям”, накапаных крыжакамі, але астатнія палкі Вітаўта працягвалі біцца. У гэты ж час насмерць стаялі тры харугвы Смаленскай зямлі: Мсціслаўская, Аршанская і Смаленс-кая, што асцерагалі ад магчымага захаду крыжакоў у тыл польска-му войску. Сеча з пераменным поспехам цягнулася 6 гадзін. Потым смаленскія палкі з польскімі — палякі з аднаго боку, ліцвіны — з другога, ударылі па войску магістра. Усе воіны былі перабіты ці ўзяты ў палон. Быў забіты і вялікі магістр Ордэна Ульрых фон Юнгінен. He ўдалося ордэну закаваць славянства ў тыя кайданы, што былі знойдзены пераможцамі пасля бітвы ў крыжацкім лаге-ры. Удар для тэўтонаў быў настолькі ашаламляльным, што землі ўсходніх славян 5 стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі. На месцы бітвы ў 1960 г. быўузведзены помнік.
    3.	Новая эканамічная палітыка на Беларусі (НЭП),
    Палітыка “ваеннага камунізму” і заняпад прамысловасці і сельскай гаспадаркі пасля грамадзянскай вайны выклікалі не-задаволенасць шырокага кола насельніцтва дзейнасцю баль-шавіцкага ўрада. Палітычны і эканамічны крызіс у спалучэнні з сацыяльнай напруджаннасцю патрабавалі ад бальшавікоў шу-каць выхад з крызісу.
    9
    X з’езд РКП(б) у 1921 г. стаў пунктам крутога перавароту ў палітыцы Савецкай дзяржавы. На з'езде была прынята новая эканамічная палітыка (НЭП).
    Задачы НЭПа:
    1.	Уздым эканомікі (як сельскай гаспадаркі, так і прамысловасці).
    2.	Павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню рабо-чых і сялян.
    3.	Пабудова сацыялізму ў краіне.
    Асноўныя напрамкі НЭПа:
    1.	Харчразверстка замянялася харчпадаткам (харчпадатак быў у некалькі разоў меншым за харчразверстку, што давала магчымасць прадаваць лішкі прадуктаў).
    2.	Усталяванне гандлёвых адносін паміж вёскай і горадам.
    3.	На прадпрыемствах уводзіўся гаспадарчы разлік, што давала магчымасці распараджацца сродкамі вытворчасці са-мастойна.
    4.	Дазваляліся розныя формы ўласнасці.
    5.	Развіваліся розныя формы землекарыстання.
    6.	Дазвалялася кааперацыя.
    7.	Аплата працы ў залежнасці ад колькасці і якасці прадукцыі. в.Увядзенне ў абарот савецкага чырвонца (10 руб = 5 $ ЗША) 9. Дэмакратызацыя ўсяго грамадства.
    Вынікі НЭПа:
    1.	У сельскай гаспадарцы:
    —	аднавілася сельская гаспадарка даваеннага ўзроўню к1927 г.;
    —	60 % насельніцтва вёскі былі ахоплены кааператыўным рухам;
    —	палепшыўся матэрыяльны дабрабыт працоўных сельскай гаспадаркі;
    —	на Беларусі павялічылася колькасць хутароў.
    2.	У прамысловасці:
    —	павысілася прадуктыўнасць працы;
    —	павысіўся жыццёвы ўзровень працоўных;
    —	механізацыя і электрыфікацыя прамысловасці.
    Але пераважала, у асноўным, дробная прамысловасць. У сель-скай гаспадарцы 1 /5 гаспадарак не мела плугоў, доля таварнай прадукцыі была нізкай.
    У	другой палове 20-х гадоў новая эканамічная палітыка пра-цавала з усё большым напруджаннем. Гэта палітыка стымулі-
    10
    равала сацыяльнае расслаене, у чым бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх мэт. Узнікае вялікая ўнутраная супярэч-насць. Кіраўніцтва зноў пачынае звяртацца да камандна-адміні-страцыйных метадаў.
    Бйлепі 4.
    1.	Культура Беларусі ў X — XIII ст.
    Адной з самых яскравых падзей у культуры X — XIII ст. стала прыняцце хрысціянства. Яно было прынята па візантыйскаму абраду ў 988 г. кіеўскім князем Уладзімірам. 3 прыняццем хрыс-ціянства пачалі будавацца цэрквы, манастары. Хрысціянства аказала ўплыў на пісьменнасць, жывапіс (іконы, фрэскі).
    Пісьменнасць.
    Звесткі аб пісьме ва ўсходніх славян адносяцца да канца X — пачатка XI ст. Да гэтага часу адносіцца увядзенне кірылаўскай азбукі, якую склалі ў 863 г. браты Кірыла і Мяфодзій.
    Паступова стваралася старажытная літаратурная мова, на якой размаўлялі ўсходнія славяне.
    Да нашага часу захаваліся, знойдзеныя археолагамі, берас-цяныя граматы. У Берасці быў знойдзены грэбень, на якім на-пісаны славянскія літары ад “а” да “я”.
    У XII ст. пісьменнасць ахапіла амаль усе слаі тагачаснага гра-мадства. Пісьмом пачалі карыстацца не толькі царкоўнікі і князі, але і простыя людзі.
    Летапісы і рукапісныя кнігі.
    Летапісанне ва ўсходніх славян пачалося са стварэння ў па-чатку XII ст. “Аповеці мінулых часоў”, якая была напісана мана-хам Кіева-Пячорскага манастыра Нестарам.
    Таксама ёсць звесткі аб існаванні Полацкага і Смаленскага летапісу, якія на жаль да нас не дайшлі.
    Рукапісных царкоўных кніг XI — XIII стст. таксама захавалася няшмат. Найбольш вядомыя з іх — Тураўскае і Полацкае еван-геллі.
    Вяршыняй мастацкай літаратуры ўсходніх славян раннеся-рэднявечнага перыяду лічыцца вядомы ва ўсім свеце твор “Слова аб палку Ігаравым”. Па свайму зместу, мове і форме “Слова” — помнік, агульны для ўсіх усходніх славян. На жаль, да сённяшніх дзён аўтар гэтага твора невядомы.
    11
    Дойлідства, фрэскі, жывапіс.
    Выдатным дасягненнем старажытнай культуры з’яўляюцца помнікі манументальнай архітэктуры — пераважна цэрквы.
    У Полацку быў пабудаваны Сафійскі сабор, які меў 7 купалоў, а ў сярэдзіне быў аздоблены фрэскамі.
    У сярэдзіне XII ст. на беразе Палаты была пабудавана зна-камітая Спаская царква Ефрасінеўскага манастыра.
    Да нашых дзён захавалася пабудаваная ў XII ст. Барыса-глебская (Каложская) царква ў Гродне.
    У Камянцы ў канцы XIII ст.была пабудавана абарончая вёска.
    Адначасова з каменнымі будынкамі з’яўляецца манументаль-ны жывапіс. Жывапісцы распісвалі па сырой сынкоўцы сцены сабораў, пісалі абразц.
    У 1161 г. майстар Богша па заказу Ефрасінні Полацкай зрабіў крыж, які яна падаравала Спаскай царкве. Крыж атрымаў назву — крыж Ефрасінні Полацкай. Крыж лічыцца шэдэўрам выяў-ленчага мастацтва.
    Знакамітыя дзеячы.
    Ефрасіння Полацкая.
    Ефрасіння Полацкая нарадзілася каля 1104 года, у сям’і кня-зя Святаслава-Георгія. Пры нараджэнні атрымала імя — Прад-слава. Яна вырашыла стаць Хрыстовай нявестаю: пайшла ў манастыр і прыняла пострыг пад імям Ефрасінні. Ефрасіння перасялілася ў Сафійскі сабор, дзе пісала і перакладала цар-коўныя кнігі з іншых моў, а грошы, выручаныя з іх, раздавала жабракам.
    Памерла Ефрасіння каля 1167 г. у Іерусаліме, у час паломніц-тва ў Святую зямлю. Праваслаўная царква абвясціла яе Святой.
    Кірыла Тураўскі.
    Кірыла Тураўскі нарадзіўся ў Тураве ў багатай сям’і каля 1130 г. Дасягнуўшы паўналецця падаўся ў манастыр святога Міколы і стаў яго святаром. На схіле веку Кірыла пакінуў епіс-капскую кафедру і пайшоў у Барысаглебскі манастыр. Памёр Кірыла Тураўскі ў 1184 г.
    Кірыла Тураўскі — выдатны для свайго часу пісьменнік і прамоўца, аўтар, шэрага “слоў”, малітваў, споведзяў, аповес-цей, прытчаў.