Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)
Выдавец: Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава
Памер: 80с.
Гародня 1997
Клімент Смаляціч.
Нарадзіўся ў XII ст. ў Смаленску. Доўгі час быў кіеўскім мет-
12
рапалітам. Як сведчыць летапіс, Клімент быў вялікім кніжнікам. Але захаваўся толькі адзін “Пасланне Фаме прасвітару”. Сма-ляціч быў адным з самых адукаваных людзей. Ён быў знаёмы з творчасцю Гамера, Платона, Арыстоцеля.
Аўрамій Смаленскі.
Гэта быў вялікі царкоўны прапаведнік і кніжнік. У канцы XII — пачатку XIII ст. служыў смаленскім манахам. Каля 1240 г. яго вучань Яфрэм напісаў “Жыццё Аўрамія Смаленскага”, гэты твор з’яўляецца гістарчнай крыніцай з аднаго боку і вялікім літара-турным творам з другога.
2. Вынікі грамадзянскай вайны ў Беларусі. Другое аб-вяшчэнне БССР.
Асноўнымі вынікамі вайны былі крызіс ў прамысловасці, ла-літыцы і эканоміцы.
Гаспадарчы крызіс.
Пераход ад вайны да міру быў вельмі цяжкім на Беларусі ў эканамічных адносінах. 6 гадоў на Беларусі праходзілі ваенныя дзеянні, а гэта сказалася на развіцці сельскай гаспадаркі:
1. Прадукцыя скарацілася ў 2 разы. У 3 разы знізілася пага-лоўе жывёлы.
2. Тысячы сялян заставаліся без жылля, галадалі.
Крызіс у прамысловасці:
1. Адсутнічаў наладжаны рынак, забаронена была свабода гандлю.
2. Скарацілася прамысловасць, рабочы клас быў ахоплены беспрацоўем.
3. Ад голаду і холаду гараджане ўцякалі ў вёску.
4. Транспарт быў ў заняпадзе, былі спалены адступаючымі польскімі войскамі: чыгуначны вакзал, гарадская электрастан-цыя, магазіны.
5. У цяжкім становішчы аказалася асабліва пераапрацоўчая прамысловасць.
Палітычны крызіс:
1. Незадавальненне сялян харчразвёрсткай.
2. Незадавальненне нацыянальнай палітыкай.
3. Праблемы бежанцаў і ваеннапалонных.
4. Распаўсюджванне нелегальных (кантрабандных) ганддё-вых адносін з заграніцай: Польшчай, Латвіяй, Літвой).
Другое абвяшчэнне БССР.
У лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава. Яе га-лава Ю. Пілсудскі аб’явіў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у ме-жах 1772 г. А ўжо ў снежні 1918 г. польскія кіруючыя колы сталі на шлях ажыццяўлення сваіх намераў далучыць землі Украіны, Беларусі, Літвы да Польшчы.
Да пачатку 1919 г. польскія войскі захапілі значную частку Гродзенскай губерні, а потым працягвалі наступленне па трох напрамках:
1. Вільня — Ліда — Маладзечна
2. Баранавічы — Мінск
3. Кобрын — Пінск.
Да сярэдзіны сакавіка ім удалося захапіць Брэст, Ваўкавыск, Слонім, Скідаль, Пінск, Баранавічы.
27 лютага 1919 г. у Вільні адбылося пасяджэнне ЦВК Літоў-скай і Беларускай Савецкіх Рэспублік, якое прыняло рашэнне аб стварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Бе-ларусі (ЛітБел ССР) — афіцыйная назва рэспублікі “ССР Л. і Б.”
4 ліпеня 1920 г. узмоцнены Заходні Фронт (камандуючы М.М.Тухачэўскі) пачаў контрнаступленне ў напрамку Полацка і Мінска. Да жніўня 1920 г. войскі Заходняга фронту вызвалілі ўсю Беларусь і перанеслі ваенныя дзеянні на тэрыторыю Польшчы.
У вызваленным Мінску (11 ліпеня) быў створаны Мінскі гу-бернскі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (старшыня A. Р. Чарвя-коў), які абвясціў аб аднаўленні савецкай улады ў Мінскай гу-берні. 31 ліпеня 1920 г. адбылося сумеснае пасяджэнне Мінска-га губернскага ВРК, ЦК КП (б) Л і Б з прадстаўнікаі іншых арганізацый. На ім была прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Беларусі на асновах, вызначаных Маніфестам ад 1 студзеня 1919 г. У сувязі з гэтым ВРК Мінскай губерні быў ператвораны ў ВРК Беларускай Савецкай Сацыялістыч-най Рэспублікі. Яго старшынёй застаўся A. Р. Чарвякоў.
У пачатку жніўня 1920 г. Чырвоная Армія падышла да Варша-вы, але сіл ддя авалодання ёю было мала. 18 жніўня польскія войскі перайшлі ў контрнаступленне, у выніку якога Чырвоная Армія панесла вялікія страты. 12 кастрычніка 1920 г. паміж РСФСР і Польшчай быў падпісаны “Дагавор аб перамір’і і прэ-лімінарных ўмовах міру”. Паводле яго, на Заходнім фронце ва-енныя дзеянні павінны былі поўнасцю спыніцца 18 кастрычніка.
14
Аднак польскія войскі працягвалі наступаць. 15 кастрычніка яны занялі Мінск, але па патрабаванню савецкага камандвання 17 кастрычніка пакінулі яго без бою.
18 сакавіка 1921 г. у Рызе быў падпісаны мірны дагавор паміж РСФСР і УССР — з аднаго боку і Польшчай — з другога, паводде якога Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. Гэта тэрыторыя складала 108 тыс. кв. км, на ёй жыло больш 4 млн. чалавек.
Рыжскі мірны дагавор выклікаў незадавальненне ў беларус-кага насельніцтва. А гэтае незадавальненне стала прычынай руху на Беларусі. Сяляне сталі падымацца на паўстанні. Адным з такіх было Слуцкае паўстанне 1919— 1920 гг.
Сяляне стварылі:
Органы самакіравання (камітэты);
органы правапарадку (сялянскія міліцыі);
паўстанцы падтрымлівалі ідэю БНР;
выбралі Раду случчыны;
арганізавалі войскі, уступілі ў бой з Чырвонай Арміяй і вялі барацьбу (каля месяца). Паўстанне было разгромлена.
Білеіп 5
1. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага.
13 ст. ддя ўсходняга славянства і суседніх ім балтаў стала адным з самых цяжкіх часоў, калі варожыя зграі — татара-ман-голы з паўднёвага ўсходу, крыжакі з паўночнага захаду — агар-нулі іх зямлю пятлёю, якая пагрозліва суціскалася. У гэтых умо-вах унутрыпалітычныя супярэчнасці адыходзяць на другі план. Пагроза знішчэння вымусіла аб’яднацца.
У першай палове 13 ст. балцкія плямёны, што межавалі з Полацкім, Наваградскім і інш славянскімі княствамі сталі на пе-раддзяржаўным узроўні развіцця. Яны не мелі развітых адміні-страцыйных цэнтраў-гарадоў, а таксама пісьменнасці. Аднак прадумовы дзяржаўнасці ўжо існавалі: падзел грамадства на знаць і просты люд, выдзяленне кіруючай дынастыі — племян-ных князёў («кунігасаў»). Але такі стан грамадства мог захоў-вацца доўга. Для ўтварэння дзяржавы быў неабходны штур-шок. Ім стала знешнепалітычная сітуацыя, якая вымусіла аб’яд-нацца дзеля выжывання этнасу. Ідэя кансалідацыі набывала ўсё
15
больш прыхільнікаў, станавілася звыш актуальнай і на ўсходне-славянскіх землях. 20 удзельных княстваў, што існавалі на Бела-русі ў 13 ст. шукалі цеснага кантакту як у эканамічнай, так і ў сацыяльна-палітычнай сферах.
Полацкае княства, якое ў ліку першых выйшла са складу Кіеў-скай Русі і мела багатыя традыцыі незалежнага, самастойнага існавання, павінна было стаць цэнтральнай фігурай аб'яднання змоглых зямель ад феадальных межусобіц і іншаземных набе-гаў. Але Полаччына на 13 ст. была ужо не такая магутная, як у 11—12 ст. Страта выхаду да Балтыкі, цяжкая працяглая бараць-ба з крыжакамі, аслабілі гэтага волата.
У сярэдзіне 13 ст. цэнтар палітычнага жыцця беларускіх зя-мель пераходзіць у Наваградак, які ў часы барацьбы з крыжа-камі і татара-манголамі быў адносна бяспечнай тэрыторыяй. Навагародская зямля (і суседнія з ёй літоўскія) стала ядром зараджэння новай дзяржавы ў Верхнім і Сярэднім Панямонні, якая атрымала назву Літоўскага княства — Літвы.
Першы князь дзяржавы, Міндаўг, зрабіў Наваградак сталіцай і каранаваўся там у 1253 г. Становішча дзяржавы было хісткім. Толькі аб’яднанасць усходнеславянскіх і балційскіх зямель у барацьбе з ворагамі дазволіла супрацьстаяць агрэсіям з паў-ночнага захаду і паўднёвага ўсходу.
Больш за стагоддзе Літоўская дзяржава ператварылася ў Вялікае Княства. Шляхі ўваходжання беларускіх зямельу склад Літоўскай дзяржавы былі розныя: захопы, дабраахвотныя далу-чэнні, шлюбныя сувязі (пры князе Віцене (1293 — 1316 г.).
У пісьмовых крыніцах у пачатку XI ст. упершыню гаварылася пра Літву. Пад 1253 годзе летапіс прыгадвае Літву, Міндаўга: у XII ст. на Літоўскія плямёны і беларускія землі пачынаюць выс-тупаць нямецкія рыцары (феадалы), якія хацелі захапіць землі і распаўсюдзіць каталіцкую веру. Пагэтаму ўзрасла неабходнасць сумеснай барацьбы насельніцтва Беларусі і Літвы. Існавала пагроза і з боку татара-мангол. Пагэтаму пачалося ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Пасля таго, як крыжакі разбілі Міндаўга, той прыходзіць у Навагрудак, дзе у 1253 годзе кара-нуецца каралем Беларуска-Літоўскага княства, якое паслужыла асновай ВКЛ.
У канцы XIII ст. вялікім князем стаў Віцень, як і яго папярэднікі Войшалк і Транята, ён імкнуўся ўмацаваць Беларуска-Літоўскую
16
дзяржаву. Пры Гедыміне ВКЛ умацоўваецца і пашырае сваю тэрыторыю.
У 1223 годзе вялікі князь перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільна. Гедымін называў сябе каралём Літвы і Русі. Пазней дзяржава пачала называцца ВКЛ, рускае, жамойцкае.
Беларускіе землі ўваходзілі ў склад ВКЛ на працягу XIII—XIV ст.
У выніку заключэння дагавора з XIII ст. Полацкае княства далучаецца да ВКЛ. У XIV ст. князь Альгерд з дапамогай шлюбу атрымаў Віцебскае княства. У XIII—XIV ст. да княства далучыла-ся Менскае, Берасцейскае, Гарадзенскае княствы.
У 1384 годзе гербам стала з’яўляцца пагоня.
3 XIV ст. павялічылася роля шляхты. У княстве ВКЛ была феадальная манархія. Галоўным быў вялікі князь. Важную ролю ў дзяржаўным кіраванні мела гаспадарчая Рада.
У XV ст. узнік новы дзяржаўны орган — сойм. Ніжэйшае звяно ў сістэме кіравання: валасныя старасты і падначальныя феада-лы, соцкія і дзесяцкія.
У XIV ст. абвастрылася барацьба ВКЛ з крыжакамі і Мас-ковіяй.
У 1410 г. адбылася Грунвальдская Бітва, дзе крыжакі былі раз-біты і ВКЛ далучылася да міравога гандлю ў Балтыйскім моры.
2. Палітыка беларусізацыі 20-х гадоў. Дасягненні і пралікі.
Беларусізацыя — палітыка па садзейнічанню нацыянальна-культурнага будаўніцтва. Яна з’явілася ў пачатку 20-ых гадоў.
15 ліпеня 1924 г. II сесія ЦВК БССР прыняла пастанову аб «Практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі». 3 гэтага часу праграма набыла сілу закона. Пад бе-ларусізацыяй у шырокім сэнсе слова разумелася наступнае:
1. Усямернае развіццё беларускай культуры, гэта значыць: стварэнне школ, тэхнікумаў, ВНУ з беларускай мовай навучання, адкрыццё народных дамоў, клубаў, а таксама выданне беларускіх кніг, часопісаў, газет, арганізацыя навукова-даследчай працы па ўсебаковым вывучэнні гісторыі Беларусі.
2. Вылучэнне беларусаў на прафесійную і гаспадарчую ра-боту.
3. Перавод партыйнага, дзяржаўнага, прафесійнага, каапера-тыўнага апаратаў на беларускую мову.
17
У работу па рэалізацыі палітыкі беларусізацыі ўключаліся дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху: Ігнатоўскі, Жылуновіч, Бурбіс, Бяліцкі, Ільючонак.
Асноўныя напрамкі беларусізацыі: