• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)

    Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)


    Выдавец: Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава
    Памер: 80с.
    Гародня 1997
    40.67 МБ
    1.	Перавод навучання на беларускую мову.
    2.	Перавод дзяржаўнага апарату на беларускую мову.
    3.	Перавод часцей Чырвонай Арміі на беларускую мову і ўкамплектаванне іх беларусамі.
    4.	Вылучэнне беларусаў на адказную працу.
    5.	Арганізацыя навукова-даследчай працы па ўсебаковым вывучэнні гісторыі Беларусі.
    6.	Выпуск газет, часопісаў, кніг па беларускай мове.
    7.	Развіццё беларускай літаратуры.
    Зроблена ў выніку беларусізацыі:
    1.	У 1924/25 г.г. на беларускую мову былі пераведзены ўсе пачатковыя школы. Для настаўнікаў ствараліся курсы па выву-чэнню беларускай мовы (10 месяцаў, 1 год). Сярэднія і вышэй-шыя навучальныя ўстановы пры пераводзе на беларускую мову сустракалі некаторыя цяжкасці: недахоп кваліфікаваных настаў-нікаў, падручнікаў.
    2.	Служачыя цэнтральных і акруговых устаноў вывучалі бе-ларускую мову. Павялічылася колькасць беларусаў (з 30,3% да 48%) вылучаных на адказную працу.
    3.	У 1920 годзе ў Гомелі, Віцебску былі створаны аддзяленні Дзяржаўнага выдавецтва РСФСР. У 1922 г. утварылася выда-вецтва «Адраджэнне», якое з 1924 г. атрымала назву “Савецкая Беларусь”.
    4.	25 ліпеня 1924 г, ЦВК і СНК БССР зацвердзілі статут Інбелкульта, ён станавіўся Вышэйшай Дзяржаўнай Навуковай Установай.
    Для вывучэння культуры Беларусі былі створаны наступ-ныя секцыі: беларускай мовы і літаратуры, беларускага мас-тацтва і г.д.
    13 кастрычніка 1928 года Інбелкульт быў рэалізаваны ў Бе-ларускую Акадэмію Навук. У склад прэзідыума ўвайшлі І.М. Ігна-тоўскі, С.М. Некрашэвіч, М.І. Белуга, В. Ластоўскі.
    5.	Развівалася беларуская літаратура, з’явілася паэма Я. Ко-ласа “Новая зямля”, цэлая плеяда маладых пісьменнікаў: Чарот, Чорны, Лынькоў, К. Крапіва.
    18
    6.	Палітыка беларусізацыі стварыла важныя перадумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў Беларусі. Закладваліся асновы для выхавання нацыянальна свядомага пакалення людзей.
    Бііет 6
    1.	Унутраная і знешняя палітыка Вялікага Княства Літоў-скага ў XIV — XV ст.
    Пасля смерці Гедыміна палітыку збірання зямель працягваў яго сын Альгерд (1296 — 1377 гг.). Пры ім межы дзяржавы дася-галі памераў ад Балтыйскага да Чорнага мора, ад Берасцейшчы-ны да Мажайска і Каломны. Пры князе Ягайла (1348 — 1434 гг.) у 1385 г. была падпісана Крэўская вунія Вялікага Княства Літоў-скага з Польскім каралеўствам. Вунія была падпісана з мэтай умацаваць сваё асабістае становішча і сумесна змагацца суп-раць крыжакоў.
    Ягайла стаў каралём польскім і вялікім князем Літоўскім, пры-няў каталіцтва. Пачаўся працэс акаталічвання (каталізацыі) на-сельніцтва. У 1387 г. праваслаўная знаць страціла свае палі-тычныя і эканамічныя правы.
    У 1413 г. праваслаўная знаць дыскрымінавалася ў палітыч-най сферы. Ёй не давялося займаць пасады дзяржаўнага кіра-вання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гэта і выкарыстаў князь Вітаўт (1350 — 1430 гг.), які ў 90-я гады XIV ст. устанавіў незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага.
    Польшча стала толькі знешне-палітычным саюзнікам. У XIV — XVI ст. асноўная пагроза была спачатку з боку крыжаносцаў, якія былі разбіты 15 ліпеня 1410 г., а потым з боку крымскіх татар і Маскоўскага княства.
    Набегі крымскіх татар адбываліся напрацягу ўсяго XVI ст. У 1508 годзе на рацэ Сінія воды крымскія татары былі разбіты. Баявыя дзеянні з Маскоўскай дзяржавай адбываліся з пера-менным поспехам.
    У ходзе вайны ў 1508 годзе адбыўся мяцеж, які выкарыста-вала Маскоўская дзяржава і прымусіла княжаскі ўрад пайсці на эканамічныя змены ва ўнутранай палітыцы. У пачатку XVI ст. шляхта Беларусі і Літвы атрымала роўнасць у правах незалеж-
    19
    на ад этнічнага паходжання, рэлігійнай прыналежнасці. Магна-ты Беларусі мелі магчымасць займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Такім чынам, пасля першага ваенна-абарончага аб’яд-нання ў XIII — XIX ст. адбылося аб’яднанне Беларускіх і Бал-тыйскіх зямель у Вялікім Княстве Літоўскім. У XVI ст. адбылося другое дзяржаўна-палітычнае аб’яднанне грамадства.
    У XIV — XVI ст. адбылося фарміраванне асноўныў органаў кіравання: князь, панарада, а ў XV ст. — вольны сейм. Тэрыто-рыя ВКЛ падзялілася на ваяводствы і паветы.
    У XV ст. пачаўся працэс запрыгонвання сялян, які завяршыў-ся ў XVI ст.
    2.	Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССР. Галоў-ныя вынікі.
    Галоўнай мэтай бальшавікі лічылі будаўніцтва сацыялізму ў краіне. Для гэтага, па іх меркаванням, патрэбна было правесці індустралізацыю.
    Магчымасці для правядзення:
    1.	Наяўнасць сельскагаспадарчай сыравіны.
    2.	Істотны рэзерв рабочай сілы ў сельскай гаспадарцы.
    3.	Вялікія прыродныя багацці (лес, торф).
    Задачы індустрыялізацыі:
    1.	Арганізацыя прамысловасці па перапрацоўцы мясцовай сыравіны.
    2.	Рэарганізацыя капіталістычных элементаў з горада і сяла. Асаблівасці індустралізацыі на Беларусі:
    Развіццё лёгкай прамысловасці замест цяжкай.
    Асноўныя капіталаўкладанні накіроўваліся на патрэбы хар-човай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а так-сама мясной, дрэваапрацоўчай, паліўнай, хімічнай прамысловасці.
    I пяцігадовы план разлічаны на 1928/29— 1932/33 гг.
    Задачы:
    1.	Павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гас-падарцы.
    2.	Развіццё паліўна-энергетычнай базы.
    3.	Стварэння сельскагаспадарчага і агульнага машынабуда-вання.
    Вынікі I пяцігодкі былі значнымі:
    1)	павялічыўся выпуск прадукцыі;
    20
    2)	пабудаваны новыя прадпрыемствы — Магілёўская фаб-рыка штучнага валакна, Гомсельмаш і інш.
    II пяцігодка разлічана на перыяд 1933 —1937 гг.
    Задачы:
    1)	павялічыць валавую прадукцыю прамысловасці ў 3,8 раза;
    2)	развіваць дробнае і сярэдняе машынабудавання.
    У выніку сярэднегадовагы рост прадукцыі аказаўся ніжэй-шым, чым было запланавала.
    Прычыны зніжэння тэмпаў:
    1)	негатыўныя вынікі каманднай эканомікі;
    2)	недапастаўкі сыравіны;
    3)	забарона буйнога капітальнага будаўніцтва паблізу заход-няй граніцы.
    Агульныя вынікі індустрыялізацыі:
    За перыяд 1929— 1940 гг.:
    1)	было пабудавала і рэканструіравана 1863 прадпрыемствы;
    2)	узніклі новыя галіны вытворчасці: станкабудаўнічая, сельс-кагаспадарчая машынабудавання, вытворчасць радыёапарату-ры, маторабудаванняя;
    3)	узніклі новыя індустрыяльныя цэнтры: Мінск, Віцебск, Магі-лёў, Гомель.
    Калектывізацыя.
    Ha XV з’ездзе ВК(б) у снежні 1927 г. быў узяты курс на ка-лектывізацю. Для гэтага патрэбна было:
    1)	павялічыць матэрыяльную дапамогу сельскай гаспадарцы, механізіраваць ручную працу;
    2)	узаконіць агратэхнічныя навыкі.
    Спачатку разлічвалася на добраахвотны прынцып уступлен-ня ў калгас. Але хутка такі шлях быў адменены сталінскім кіраў-ніцтвам. Укаранілася сталінская мадэль калектывізацыі.
    Пад вельмі моцным націскам зверху ўзровень калектывізацыі імкліва павышаўся. Да пачатку студзеня 1930 г. ў калгасах лічы-лася каля 21 % сялянскіх гаспадарак, к пачатку сакавіка — 58%.
    Вынікам націску стала масавае незадавальненне сялян, адк-рытыя пратэсты, ўзброенныя выступленні (1930 г. — 500 выступ-ленняў).
    Вынікі калектывізацыі:
    1.	Ліквідацыя шматукладанасці ў эканоміцы і стварэнне буй-ных калектыўных гаспадарак.
    21
    2.	У калгасы аб’ядналіся 875 сялянскіх двароў.
    3.	3 1935 г. пачалося аднаўленне падорванай сельскагаспа-дарчай вытворчасці.
    4.	Калгасы не мелі самакіравання.
    5.	Цэны на сельскагаспадарчыя прадукты былі вельмі нізкімі.
    6.	Калгаснікі не палучалі пашпартоў.
    7.	Узмацнілася сістэма бюракратычнага камандавання кал-гасамі збоку партыйнага апарату.
    Бііет 7
    1.	Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба Вялікага Кня-ства Літоўскага за захаванне самастойнасці.
    У 1569 г. паміж ВКЛ і Польскім Каралеўствам у г. Любліне была падпісана Люблінская вунія, якая і вызначыла далейшы лёс беларускага і літоўскага насельніцтва. З’явілася новая дзяр-жава — Рэч Паспалітая — адна з самых магутных дзяржаў. Вунія была заключана ў перыяд Лівонскай вайны. Лівонская вайна адбывалася паміж Расіяй і Лівонскім ордэнам, а потым — паміж Расіяй і ВКЛ.
    Асноўныя прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай:
    1.	У ходзе вайны існавала пагроза ВКЛ, таму асноўным саюз-нікам у барацьбе магла быць Польшча.
    2.	Сярэдняя і дробная шляхта хацелі займець тыя ж шляхец-кія вольнасці і таксама кіраваць дзяржавай, як гэта рабіла польская шляхта ў сваёй краіне.
    10	студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі сойм, які працягваўся 6 месяцаў. За гэты час Польшча, не чакаючы згоды ВКЛ, захапіла ў яе Паддяшша, Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. Гэта вымусіла прад-стаўнікоў ВКЛ (Хадкевіча) падпісаць Люблінскую вунію на ня-роўных умовах. Так была створана Рэч Паспалітая, у якой абод-ва гаспадары і абодва народы ўз’ядналіся ў адзіную дзяржаву.
    Умовы аб ’яднання:
    1.	Саюзная дзяржава не мела права праводзіць знешнюю палітыку.
    2.	Усе дагаворы, накіраваныя супраць інтарэсаў адной з час-так другой дзяржавы, павінны быць адменяны.
    3.	На тэрыторыі ВКЛ захоўваўся былы апарат, асобнае зака-
    22
    надаўства; але палітычныя і эканамічныя правы былі больш на баку польскай шляхты і магнатаў.
    Большасць шляхты ВКЛ хацела большай самастойнасці. He былі задаволены і буйныя магнаты. На пряцягу 70 — 80-х гг. XVI ст. у ВКЛ рэгулярна збіраліся агульныя соймы.
    У 1587 г. ствараецца і пачынае дзейнічаць галоўны трыбунал ВКЛ, але самы моцны ўсплеск дзяржаўнай нежалежнасці быў зроблены ў 1588 г. — быў прыняты статут ВКЛ, які па сутнасці скасаваў многія пастановы Люблінскай вуніі, у тым ліку і дазвол палякам мець землі і займаць пасады ў ВКЛ. Такім чынам, існую-чая шляхта ВКЛ мела мэту захаваць як мага больш самастой-насці сваёй дзяржавы ў рамках федэратыўнага саюза з Польшчай.
    У пашырэнні асветы, кнігадрукавання і прапагандзе беларус-кай мовы ў гэты час вялікую ролю адыгралі брацтвы. Але пачаў-ся працэс паланізацыі, і паўсяместна пачынае распаўсюджвац-ца польская мова і каталіцкая вера.
    2	. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў БССР у 30-я гг.
    Бюракратычная сістэма кіравання ў 20-х — 30-х гадах знішчала пачаткі дэмакратыі. Пытанні арганізацыі вытворчасці рашаліся не на калектыўных нарадах, а ў вузкім крузе адміністрацыі. Кал-гасам кіраваў старшыня, а не праўленне. Усе пастановы вышэй-стаячых інстанцый павінны былі выконвацца ніжэйстаячымі. Та-кое кіраўніцтва адмаўляла працоўнаму калектыву ў яго праве кіраваць вытворчасцю, укараняць перадавы метад, пазбаўляючы грамадства магчымасці да дэмакратычнай асновы кіравання.