• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)

    Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)


    Выдавец: Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава
    Памер: 80с.
    Гародня 1997
    40.67 МБ
    3	сярэдзіны 30-х гадоў адбываецца зрошчванне партыйнага апарату з дзяржаўным. У яго руках канцэнтруецца заканадаў-чая і судовая ўлады.
    Саветы стваралі толькі бачнасць улады народа. Спынілася дзейнасць секцый Саветаў і дэпутацкіх груп. Вялікі ўрон панеслі і прафсаюзы — іх тэрытарыяльныя саветы былі ліквідаваны.
    Да канца 20-х гадоў адбылося згортванне ўсіх форм дэмакра-тыі. Але ж усяму гэтаму папярэчыла прыняцце Канстытуцыі СССР у 1937 г. — гэта была канстытуцыя перамогшага сацыялізму.
    У 1937 г. была прынята Канстытуцыя БССР, у якой былі ад-менены многія палітычныя абмежаванні перыяду рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.
    23
    Станоўчыя рысы:
    1.	Усе грамадзяне незалежна ад сацыяльнага становішча і паходжання атрымалі роўныя правы для ўсіх.
    2.	Прамое тайнае галасаванне.
    Адмоўныя рысы:
    1.	He было права выбару.
    2.	Галасавалі за тых, каго назначалі зверху.
    У рэспубліцы стваралася атмасфера нецярпімасці, падазро-насці і варожасці.
    Адбываліся грубыя парушэнні правоў чалавека.
    Пачаліся рэпрэсіі ў пачатку 30-х гадоў. Улады пераводзілі на працу ў Расію вялікую колькасць прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлегенцыі.
    Асабліва вялікая хваля рэпрэсій пракацілася ў 1933 — 1936 гг. Колькасць КП(б)Б скарацілася з 65 тыс. да 32 тыс. чалавек. У 1937 г. пушчана версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалі-наванае антысавецкае падполле, а таксама нацыянальная фашыс-цкая арганізацыя, кіраўніком якой быў Пкала. Аўтарытарная ўлада ператварылася ў таталітарны рэжым.
    Беларусь адна з першых рэспублік у СССР увяла ў 1933 г. усеагульнае пачатковае навучанне.
    За гады даваенных пяцігодак была створана сістэма пад-рыхтоўкі настаўнікаў. Ва ўсіх абласных цэнтрах былі створаны інстытуты. У 1921 годзе быў створаны Беларускі Дзяржаўны Універсітэт і ў 1929 годзе — Акадэмія Навук БССР. У 1941 годзе на Беларусі дзейнічала 25 вышэйшых навучальных устаноў.
    Сярод беларускіх вучоных найбольш вядомымі былі філо-саф С.Я. Вальфсон, эканаміст І.А. Пятровіч, мовазнавец П.А. Бузук, літаратуразнавец І.І. Замонін, біёлаг А.Р. Жабрак, гісто-рыкі У.І. Пічэта і М.М. Нікольскі.
    У БССР выдавалася каля 252 рэспубліканскіх, абласных і раён-ных газет, 19 літаратурных і грамадска-палітычных часопісаў.
    Нацыянальная культура падвяргалася ганенням. У канцы 20-х гг. абвастрылася барацьба з ідэалогіяй нацыянал-дэмакратызму. Сярод бязвінна загінуўшых — Цішка Гартны, Міхась Чарот, Улад-зіслаў Галубок, Максім Гарэцкі і інш.
    Рады інтэлігентаў папаўняліся за кошт прадстаўнікоў рабо-чых і селян.
    У 1935 г. СНК БССР зацвердзіў новы звод, правілаў беларус-
    24
    кага правапісу, які быў падрыхтаваны Інстытутам мовазнаўства.
    Увядзенне ва ўсе сферы дзяржаўнага і культурнага жыцця рэспублікі рускай мовы моцна падарвала духоўны патэнцыял беларускага народа. На змену нацыянальна-культурнаму раз-віццю Беларусі прыйшоў паступовы заняпад.
    Ылет 8
    1.	Культура Беларусі ў 16 пачатку 17 ст.
    XVI ст. — гэта эпоха Адраджэння. Яе тыповай постаццю быў Францішак Скарына (каля 1490 — 1551 гг.) —вучоны, пісьменнік, перакладчык, гуманіст і асветнік, які аказаў значнае ўздзеянне на развіццё бел. культуры, даў беларускаму народу друкаваную кнігу на яго роднай мове. У Празе на працягу 1517— 1519 гг. Ф. Скарына надрукаваў 23 кнігі Бібліі, а ў Вільні заснаваў дру-карню, дзе выпусціў “Малую падарожную кніжыцу” (1522 г.) і “Апостал” (1525 г.). Заснаванне на Беларусі кнігадрукавання адкрыла нябачныя магчымасці для развіцця асветы, навукі і куль-туры. Ф. Скарына, як і гуманісты Італіі, бачыў у ведах сродак барацьбы з руцінай, невуцтвам, шлях да павышэння нацыяналь-най свядомасці і індывідуалізацыі асобы. Высокім духоўным па-чуццём — любоўю да Радзімы — асветлены яго творы.
    У скарбніцу еўрапейскай культуры ўвайшла літаратурная спад-чына беларускага паэта-гуманіста, прадстаўніка новалацінскай літаратурнай школы — Міколы Гусоўскага (1470 каля 1533 гг.) Пяру Гусоўскага належаць 3 паэмы, больш за 10 вершаў, але гімнам Бацькаўшчыне, паэмай жыцця стала “Песня пра зубра”, якую ён напісаў ў 1522 г. у Рыме на лацінскай мове, песняр прыроды, працы і свабоднага чалавека.
    Паэт-гуманіст выказаў гарачую любоў да роднай зямлі, ства-рыў паэтычны вобраз Вітаўта, асуджаў міжусобныя войны. У 1523 г. “Песня пра зубра” была выдадзена ў Кракаўскай друкарні.
    Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня дзейніча-ла ў 1550 — 1570 гг. у Бярэсце пад апёкай канцлера ВКЛ Міка-лая Радзівіла Чорнага. Першая кірылічная кніга ў межах сучас-най Беларусі была надрукавана ў Нясвіжы (1562 г.) У 16 ст. друкарні існавалі і ў іншых мястэчках Беларусі: Заблудаве, Лос-ку, Цяпіне.
    25
    Традыцыі Ф. Скарыны і М. Гусоўскага працягвалі пісьменнікі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі.
    У 1562 г. Сымон Будны ў Нясвіжскай друкарні выдаў на бела-рускай мове “Катэхізіс”, які стварыў для простых людзей, якія імкнуцца да ведаў. У 1572 г. ён выдаў Біблію, у 1574 г. — Новы завет і інш. Сымон Будны заклікаў да развіцця беларускай мовы. Сучаснікамі і аднадумцамі С. Буднага быў Васіль Цяпінскі. Ён на свае сродкі заснаваў друкарню (1570) дзе выдаў Евангеліе і інш.
    У 1570 г. у Вільні заснавана езуіцкая калегія, якая ў 1578 г. была рэарганізавана ў Акадэмію — першую ў ВКЛ вышэйшую навучальную ўстанову.
    Значную ролю ў развіцці культуры Беларусі адыгрывалі пра-васлаўныя брацтвы, прадстаўнікі якіх тэарэтычна абгрунтавалі юрыдычныя правы праваслаўнай царквы. Брацтвы адкрывалі прыходскія школы, арганізоўвалі друкарні і інш.
    Важную ролю у гэты час адыграў Канстанцін Астрожскі, які адкрыў першую грэка-славянскую праваслаўную школу.
    Адно з вядучых месцаў у літаратурным працэсе Беларусі канца XVI ст. першай паловы XVII ст. займала творчасць Мале-цыя Сматрыцкага (1572 — 1633 гг.) Ён займаўся педагагічнай дзейнасцю. У 1619 г. выйшла яго ‘Траматыка славянска”. Гэта навуковая праца абясмерціла яго імя ў вяках.
    У другой палове XVI ст. традыцыйнае летапісанне, па сут-насці, спынілася. Шырокае развіццё атрымала гісторыка-мему-арная літаратура, яна была прасякнута свецкімі матывамі.
    Выдатным дасягненнем усей сярэднявяковай культуры ўсходніх славян былі зборнікі Сімяона Полацкага (1629 — 1680 гг.) “Псал-тыр рыфмаваны”, “Вертограф многоцветный”. У сваіх вершах ус-хваляваў высокае прызначэнне чалавека, асвятляў шматлікія грамадска-палітычныя падзеі.
    Значнае месца ў гісторыі ў гэты час займала архітэктура. Дойліды дасягнулі высокага мастацкага ўзроўню. Быў створа-ны зусім новы стыль — беларуская готыка, узорамі якой сталі цэрквы абарончага характару ў Сынкавічах, Заслаўі. У другой палове XVI стагоддзя на Беларусі пачалі з’яўляцца культавыя пабудовы ў стылі рэнесансу (пратэстанцкі сабор у Смаргоні і каталіцкі касцёл у Нясвіжы). 3 канца XVI ст. уводзяцца бароч-ныя помнікі (езуіцкі касцёл у Нясвіжы).
    У выяўленчым мастацтве Беларусі пашыраюцца іконапіс,
    26
    фрэскі, дэкаратыўная скульптура палацаў і культавых пабудоў. Найбольшую цікавасць з твораў жывапісу таго часу выклікаюць абразы “Адзігітрыі Іерусалімскай” з Пінскай Варварынскай царк-вы. У XV ст. з’яўляюцца творы свецкага жывапісу — партрэты Ганны Радзівіл, Слуцкага князя Алельковіча. 3 канца XVI ст. у жывапісе акрамя партрэтнага ўзнікаюць гістарычны, батальны і іншыя жанры.
    XVI — XVII ст. — час, калі культура беларускага народа, раз-віваючыся на ўласнай аснове, узбагачалася здабыткамі сусвет-най цывілізацыі.
    2.	Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (20 — 30-я гг.). Узяднанне з БССР.
    Па рыжскаму мірнам дагавору (ад 18 сакавіка 1921 г.) да Польшчы адышла значная частка заходнебеларускіх зямель (Гродненская губерня, усходнія раёны Вілейскай і заходнія раё-ны Мінскай губерняў).
    На гэтай тэрыторыі пражывала 3,4 млн. чалавек, з якіх было 70,5 беларусаў.
    У адпаведнасці з дагаворам Урад Польшчы павінен быў даць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву ўсе правы, якія б за-бяспечвалі свабоднае развіццё культуры, мовы, рэлігіі, абрадаў. Але абязацельствы не выконваліся.
    Заходняя Беларусь стала аграрным прыдаткам прамысло-вых раёнаў Польшчы, рынкам збыту, крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы.
    1.	Развівалася пераапрацоўчая прамысловасць (масла, сыр).
    2.	Прыйшлі ў заняпад гарбарная, тэкстыльная, металаапра-цоўчая прамысловасці.
    3.	Рабочыя працавалі 12 — 14 гадзін у суткі. Зарабатная пла-та была ніжэйшая, чым у палякаў.
    Пачалося нацыяналнае беспрацоўе, паланізацыя беларуска-га насельніцтва (закрываліся бібліятэкі, беларускія школы, клу-бы, спыніліся выданні газет, часопісаў). Закрываліся праваслаў-ныя цэрквы, а некаторыя ператвораны ў каталіцкія.
    3	канца 20-х гадоў становішча працоўных мас. Заходняй Беларусі пагоршылася. Гэта было звязана з эканамічным кры-зісам 1929 — 1933 гг., таму абвастрэнне сацыяльных супярэч-насцей прывяло да нацыянальна-вызваленчага руху.
    27
    На працягу 15 гадоў у авангардзе рэвалюцыйна-вызвален-чага руху працоўных Заходніх Беларусі КПЗБ сумесна працава-ла з КП Польшчы.
    Польскія камуністы аказалі дапамогу кадрамі, літаратурай, падтрымлівалі вызваленчы рух працоўных Заходняй Беларусі.
    КПЗБ:
    1.	З’яўлялася ініцыятарам кампаніі салідарнасці ў Заходняй Беларусі з барацьбой польскіх рабочых і сялян.
    2.	Яна выступала супраць антысавецкай знешняй палітыкі польскіх кіруючых колаў у абарону СССР.
    3.	На чале стаяў Лагіновіч, Альшэўскі, Славінскі і інш., а такса-ма кіраўнікі КС МЗБ: Харужая, Прытыцкі, Корж.
    Сярод іх вырасталі вядомыя беларускія пісьменнікі М. Танк, Пестрак, Васілёк і інш.
    Але на КПЗБ і КПП і КПЗУ абрушыўся смяротны ўдар. Былі арыштаваны кіруючыя работнікі КПЗБ, іх абвінавачвалі ўтым, что іх кіраўніцтва з’яўляецца агентамі польскай палітычнай паліцыі.
    У верасні 1939 г. знешнепалітычнае становішча Польшчы рэзка змянілася Лондан і Парыж адказаліся ад рэалізацыі да-гавора 1938 г. аб узаемадапамозе з Варшавай у выпадку аг-рэсіі з захаду. Але канчатковы лёс Польшчы вырашыла заклю-чэнне Сталіным — Молатавым 23 жніўня 1939 г. пакта аб нена-падзе з Гітлерам, а гэта фактычна пакідала Польшчу ў барацьбе з Германіяй сам-насам. Пактз Германіяй быў дапоўнены і сак-рэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы і інш. краін падзяліліся на сферы ўплыву СССР і Германіі.
    Межа Германіі па лініі рэк Нарэў, Буг, Вісла і Заходняя Украі-на прызнаваліся сферамі інтарэсаў СССР.