Адказы на пытанні (білеты па гісторыі Беларусі)
Выдавец: Выдавецтва Ілюшы В. Мельнікава
Памер: 80с.
Гародня 1997
Раніцай 17 верасня Савецкі ўрад аддаў распараджэнне Чыр-вонай Арміі перайсці Савецка-Польскую межу і вызваліць За-ходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.
У гарадах узніклі часовыя ўпраўленні, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі Чырвонай Арміі. Яны бралі кіраўніцтва ўсім палі-тычным, гаспадарчым і культурным жыццём.
У вёсках з’яўляліся сялянскія камітэты.
Да 25 верасня Савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Яны спыніліся па лініі Гродна—Ялаўка—Няміраў— Брэст.
Пасля заняцця Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі, пачало-
28
ся насаджэнне савецкага ладу, праводзіліся рашэнні аб уста-наўленні Савецкай Улады і ўз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР.
22 кастрычніка 1939 г. прайшлі выбары ў Народны сход, які павінен быў вырашыць пытанне аб укладзе. Выбары адбывалі-ся ва ўмовах таталітарнага рэжыму. 28 — 30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі (даклад рабіў Прытыцкі).
Была прынята дэкларацыя аб устанаўленні ў Заходняй Бела-русі Савецкай улады. Сход вынес таксама рэзалюцыю аб ува-ходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, а таксама аб канфіс-кацыі зямель, аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці
Дэлегаты звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР аб прыняцці За-ходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз’яднанні яе з БССР. Нечарговая V сессія Вярхоўнага Савета 2 лістапада 1939 г. пры-няла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР і ўз’яднанні яе з БССР, тэрыторыя павялічылася са 125,5 тыс. км. да 225,7 тыс. кв. км. Насельніцтва ў канцы 1940 г. вырасла да 10 млн. чалавек. Стварылася 5 абласцей (Баранавіцкая, Брэс-цкая, Вілейская, Пінская, Беластоцкая).
Ліквідацыя польскай улады і ўстанаўленне савецкай улады суправаджалася массавымі парушэннямі закону новай уладай:
1. Пачалі высылаць у глыб краіны былых дзяржаўных служа-чых, ганддяроў, рамеснікаў.
2. Ачышчалі край ад буржуазных элементаў, ворагаў народа.
3. Адбываўся палітычны недавер КПБ і КСМЗБ.
4. На кіруючыя пасады назначаліся работнікі, якія прыбылі з усходніх абласцей (14 тыс.)
Заставалася дэмакрацыйная лінія паміж Захадам, дзяленне людзей на западных і ўсходніх.
Білет 9.
1. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў дру-гой палове XVII — XVIII ст.
У другой палове XVII ст. шляхецкая Рэч Паспалітая, у тым ліку Беларусь, якая ўваходзіла ў яе склад, знаходзілася ў стане глы-бокага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызісу. 3 сярэдзі-
29
ны XVII ст. гэта дзяржава ўступіла ў паласу разбуральных вой-наў і ўнутраных міжусобіц.
Цяжкія вынікі войнаў узмацняліся захаваннем і ўмацаваннем фальварка-паншчыннай сістэмы гаспадаркі (асобы тып феадаль-най гаспадаркі, комплекс пабудоў і сельскагаспадарчых угод-дзяў XIV — XVI ст.)
У асабліва цяжкім становішчы знаходзілася сельская гаспа-дарка. Крызіс сельскай гаспадаркі адмоўна адбіўся на развіцці беларускіх гарадоў, унутранага і знешняга ганддю. 3-за недахо-пу заказчыкаў і пакупнікоў у гарадах частка гарадскога насель-ніцтва вымушана была перасяліцца ў вёскі або займацца сель-скай гаспадаркай у горадзе. У сярэдзіне XVII ст. многія бела-рускія рамеснікі перасяліліся ў Рускую дзяржаву і ў першую чаргу ў Маскву, што было выклікана як іх жаданнем жыць сярод перасяляўшыхся туды землякоў і родных, так і імкненнем Мас-коўскага ўрада прыцягнуць у сталіцу, перш за ўсё да царскага двара, высокакваліфікаваных майстроў.
Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай характэры-завалася палітычнай анархіяй, якая ўзмацнялася барацьбой за ўладу паміж магнацкімі групоўкамі. Магнаты і шляхта ВКЛ ураў-ноўваліся ў правах з палякамі, што садзейнічала іх апалячванню і акаталічванню. Гэта вяло да яшчэ большай дыферэнцыяцыі беларускага грамадства, да заняпаду культуры, дзяржаўнасці, сацыяльных асаблівасцей і прыкмет.
Аднак беларускі народ збярог сваю мову і культуру, а яго імкненне да ўз’яднання з Расіяй узрастала, што асабліва ярка праявілася ў гады Паўночнай вайны (1700 — 1721 гг.), якая вяла-ся Расіяй супраць Швецыі за выхад да Балтыйскага мора. Яе саюзнікам у гэтай вайне выступіла Рэч Паспалітая.
Нармалізацыя эканамічнага жыцця на Беларусі пачалася ў сярэдзіне XVIII ст. Пасля многіх гадоў разбурэння паступова ад-наўлялася сельская гаспадарка, хутка расло насельніцтва (калі ў 1717 г. на Беларусі жыло каля 1,5 млн. чалавек, то ў 1791 г. — звыш 3,6 млн.), развіваўся ўнутраны і знешні гандаль, а з ім і таварна-грашовыя адносіны. Знешні гандаль значна пашырыў-ся. Нароўні з традыцыйным вывазам скураных тавараў, воску, мёду беларускія купцы сталі ўсё шырэй экспартаваць лён, пянь-ку, канаплянае і ільняное семя, зерне, лясные матэрыялы, смалу і інш. Асноўнымі пунктамі, куды везлі тавары, былі Гданьск, Кені-
30
гсберг, Рыга. Развіваліся шляхі зносін, пачаліся работы па па-ляпшэнню сухапутных дарог і ачыстцы судаходных рэк. У дру-гой палове XVIII ст. былі збудаваны дзве дарогі — Пінска-Слом-інская і Пінска-Валынская. У 1767 г. віленскі ваявода М. Агінскі пачаў будаўніцтва канала, які злучыў Нёман праз Шчару, Ясель-ду і Прыпяць з Дняпром.
Асобныя феадалы з мэтай павялічэння прыбытковасці сваіх маёнткаў станавіліся на шлях перабудовы вядзення гаспадаркі — паншчыну (абавязковая праца на зямлі феадала), рэнту (пла-та за карыстанне зямлёй) замянілі чыншам (грошавая рэнта). Другая група феадалаў, захоўваючы ў палявой гаспадарцы пан-шчыну, стала заахвочваць прыгонных сялян удзельнічаць у пры-бытковых галінах грашовым узнагароджаннем (у Гродзенскай эканоміі 30 сялян, а таксама 350 рамеснікаў атрымалі грошы).
Сяляне плацілі як асноўныя, так і дадатковыя павінасці (гвал-ты, згоны, падводныя павінасці). Асноўнымі формамі барацьбы сялян былі скаргі, адмова выконваць павінасці, уцёкі, забойствы сваіх уладальнікаў.
Вышэйшай формай барацьбы з’яўляліся ўзброеныя выступ-лені 1740 — 1744 гг. Адбылося паўстанне сялян у Крычаўскім старастве пад кіраўніцтвам Васіля Вашыла. У 1754 — 1756 гг. адбылося паўстанне сялян на паншчыне Мазырскага павета, аднак гэтыя выступленні мелі абмежаваны, стыхійны, разрозне-ны характар. У выніку ўсе яны былі падаўлены.
2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
22 чэрвеня 1941 г. пачалася Вялікая Айчынная вайна. На Савецкі Саюз напала гітлераўская Германія. Фашысцкая армія была добра падрыхтавана, была таксама перевага ў жывой сіле, лепш тэхнічна вааружана, у іх быў вопыт сучаснай вайны, была таксама дакладная інфармацыя (разведка).
Першымі прынялі на сябе ўдар пагранічнікі Брэсцкай крэ-пасці. На смерць стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. На праця-гу 10 гадзін вялі няспынны бой воіны 4-й заставы. Фашысты двойчы прапаноўвалі ім скласці зброю, але яны гераічна змага-ліся да апошняга (капітан Зубачоў, камісар Фамін, майорГаўры-лаў, лейтэнант Наганаў).
Адважна змагаліся лётчыкі ў небе, у першы дзень яны збілі 100 варожых самалётаў.
31
Кокараў таранам збіў варожы самалёт-разведчык. Упартыя баі былі на подступах да Мінска пад камандаванням генерал-маёра Русіянава. Каля Радашковіч здейснілі гераічны подзвіг камандзір авіацыйнай дывізіі капітан Гастэла і члены яго экіпа-жа: Скарабагат і Калінін. Але ж, не гледзячы на ўпартае супраці-ўленне, савецкім войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск.
Штаб Заходняга фронту (камандзір маршал Цімашэнка) на-пружваў усе сілы, каб як мага больш утрымаць праціўніка на рацэ Бярэзіне і не даць яму прарвацца да Дняпра.
Адбываліся баі ў раёне Бабруйск—Барысаў. Савецкае ка-мандаванне не хацела даць немцам фарсіраваць Бярэзіну.
Упартае супраціўленне было аказана пад Оршай, дзе упер-шыню ўступіла ў бой батарэя рэактыўных мінамётаў пад кіраў-ніцтвам капітана Флерава.
Адна з буйнейшых танкавых бітв адбылася ў раёне Лепеля (удзельнічала 1,5 тыс. танкаў).
3 5 па 9 ліпеня бітва за Віцебск.
Напружаныя баі былі за Магілёў (яны ўвайшлі ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны (23 дні) з 4 па 27 ліпеня).
Цэлы тыдзень шлі баі за Гомель, але ж 19 жніўня гітлераўцы захапілі яго.
Але нягледзячы на гэтае супраціўленне, вораг працягваў насту-паць. Было відавочна, што ворага ўтрымаць не магчыма.
Прычынамі паражэння Савецкай арміі ў першыя дні вайны з’явіліся:
1. Непадрыхтаванасць да абароны.
2. He ўлічана магчымасць раптоўнага нападу ворага.
3. Магутныя ўдары немцаў танкавымі і механізаванымі дэві-зіямі пры вялікай падтрымцы авіацыі.
Таму, нягледзячы на гераічнае супраціўленне чырвонаармей-цаў, да канца жніўня была акупіравана ўся тэрыторыя Беларусі. Адказнасць за такі вынік нясуць перш за ўсе Сталін і яго бліжэй-шае акружанне. Але ўсю віну несправядліва ўскладалі на кіраў-ніцтва Заходнім фронтам. Яго камандуючы Паўлаў і іншыя вае-начальнікі былі расстраляны.
Няглячы на неўдалыя баі ў Беларусі, гітлераўцам не дазволі рэалізаваць план маланкавай вайны.
32
Бііепі 10.
1. Палітычны крызіс і падзел Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.
Рэч Паспалітая перажывапа перыяд палітычнага заняпаду. Феадальна-прыгонніцкі лад і шляхецкая анархія стрымлівалі гаспадарчае развіццё краіны. Становішча ўскладнялася нацыя-нальна-рэлігійнымі і сацыяльна-класавымі канфліктамі. Унутра-ную слабасць краіны выкарысталі Прусія, Аўстрыя і Расія, якія ў жніўні 1772 г. дамовіліся аб частковым падзеле яе тэрыторыі. Да Расіі адышла Ладгалія (тэрыторыя Літвы), Полацкае ваявод-ства, Віцебскае, Магілёўскае, Усходняя частка Рэчыцкага павета. 3 Пскоўскай і Магілёўскай губерній было ўтворана Беларускае генерал-губернатарства. Насельніцтва прыводзілася да пры-сягі Кацярыне II. Яно падзялілася на 6 разрадаў: імянітых гра-мадзян, купцоў, іншагародніх, цэпавых, абывацеляў, пасадскіх. Ствараліся гарадскія думы. У беларускіх губерніях была ўве-дзена Расійская падаткавая сістэма. Кацярына II пачала разда-чу беларускіх зямель рускім дваранам. Незадаволеныя польскія магнаты пыталіся арганізаваць барацьбу. Тады Расія і Прусія ўвялі ў Польшчу войскі. У пачатку 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышла цэнтральная частка Беларусі (Друцк — Пінск). У адказ на гэта ў 1794 годзе пачалося паўстан-не на чале з Тадэўшам Касцюшка. Паўстанне было падаўлена. Расія захапіла Берасцейшыну, Гродзеншчыну, Віленшчыну.
У 1795 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Уся тэры-торыя Беларусі была ўключана ў склад Расійскай імперыі.