Акрайчык
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1995
Вам прынёс сягоння зайчык Хлеба лустачку, акрайчык.
Ен духмяны, хрупаткі, Залацісты ўвесь такі.
Дзе раней быў — невядома, А цяпер акрайчык дома.
Паміж гульняў, паміж справаў Каштаваць яго цікава.
I хоць час ідзе паволі, Прамільгне гадок у школе.
Зычым вам — без лішніх слоў — Дарасці да пірагоў!
Ад аўтараў
АКРАМЧЫК
ЧЫТАНКА ДЛЯ 1—2 КЛАСАЎ
Рэкамендавана Навуковаметадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь
Укладальнікі: Г. Каржанеўская, М. Яфімава
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1995
•ББК 81.2Бен93
А40
УДК 808.26(075.2)
Акрайчык: Чытанка для 1—2х кл./Уклад. Г. КарА40 жанеўская, М. Яфімава.— Мн.: Нар. асвета, 1995.— 176 с.: іл.
ISBN 985030247Х.
Чытанка складзена з займальных, разнастайных,па зместу і форме мастацкіх твораў. Усе яны даступныя для ўспрыняцця малодшых школьнікаў і будуць для іх цікавымі. Значная частка матэрыялу можа быць выкарыстана для выхаванцаў дзіцячых садоў.
8080260000—017 A167—95
МЗОЗ(ОЗ)—95
ББК 81.2Бен93
ISBN 985030247Х
© Укладанне. Г. Каржанеўская, М. Яфімава, 1995
© Мастацкае афармленне.
A. А. Іванова, 1995
о
Калі я шчаслівы
Мама, мамачка, матуля... У гучанні гэтых слоў чуюцца пяшчота і цеплыня. Калі побач мама, табе радасна і спакойна. Яна і пагуляе з табой, і казку раскажа, і суцешыць. Маці радуецца першаму твайму малочнаму зубку і першаму слову, вядзе цябе за руку спачатку ў дзіцячы сад, потым у школу... I адусюль ты вяртаешся дадому. Дома — твае родныя: бацькі, брагы і сёстры. I неяк асабліва ўтульна ў сям'і, дзе ёсць бабуля і дзядуля. Як яны ганарацца табою, песцяць цябе...
«Шануй бацькоў сваіх» — такі наказ дае нам усім кніга Божага слова — Біблія. Ніколі не размаўляй з бацькамі няветліва, груба. Спачувай сябрамсіротам — тым, у каго няма бацькі ці маці. Крыўдзіць сірот — вялікі грэх.
Там добра чалавеку, дзе яго любяць. Як сказаў адзін маленькі хлопчык, шчасце — гэта калі ўсе дома.
Калі я шчаслівы
Ніна Галіноўская
люшка са мной, Мячык са мной — Я рухавы.
Сонца са мной, Кветкі са мной — Я ласкавы.
Мурка са мной, Тузік са мной — Я смяшлівы.
Мама са мной, Тата са мной — Я шчаслівы.
Кветкі цягнуцца да сонца, а чалавек да шчасця. ,
Як ты да л юдзей, так і людзі да цябе.
4
Свята
Юрась Свірка
Сёння ў нашай мамы свята, Падарыў ёй кветкі тата.
Пажадаў ён любай маме Быць заўсёды самайсамай —
I прыгожай, і шчаслівай, I вясёлай, і руплівай.
Аж свіціцца мама наша: Атрымаў пяцёрку Саша.
Пастараўся наш Панаска: Ён нацёр паркет да бляску.
Пахваліла мама Аду — У пакоях скрозь парадак.
Тата сам гатуе стравы, Ён старанны і рухавы.
Прыхінае мама кветкі:
— Дзякуй, бацька!
Дзякуй, дзеткі!
Незабыўная нядзеля, Мама як памаладзела.
I з усмешкай кажа тата: — Падарылі мы ёй свята.
5
Стасікава кладка
Міхась Даніленка
У Стасіка захварэла мама. Баліць горла, цяжка дыхаць.
Мама ляжыць у ложку, а Стасік сядзіць каля акна
і чакае доктара, каб маму хутчэй вылечыў.
На дварэ дождж. Шэрае неба. Насупраць пад'езда вялікая лужына. Па ёй скачуць бурбалкі.
3 парасонам і з вялікай сумкай выйшла з дому бабулька Настасся Іванаўна — мабыць, сабралася ісці ў мага
зін. Яна доўга прымервалася, як абысці лужыну. Ступіла раз, другі, паслізнулася і ледзь не ўпала.
Але ўсё ж неяк абышла.
3 вуліцы на матацыкле прыехаў Жора. Добра Жору: не страшная яму ніякая лужына...
«А як жа да нас доктар прыйдзе? — ду
6
мае Стасік.— I Настасся Іванаўна як будзе вяртацца? Замочаць ногі і таксама захварэюць, як мама».
Хлопчык злазіць з падаконніка, ціха выходзіць у прыхожую, апранае дажджавік з капюшонам. Доўга шукае ён на двары дошку. Знаходзіць, цягне да свайго пад'езда і кладзе на дзве цагліны ўпоперак лужыны.^
Пасля праз акно Стасіку відаць, як паціху клыпае з магазіна Настасся Іванаўнаг*Каля кладкі яна на момант прыпынілася, як бы штось успамінае, потым борздзенька тупае ў пад'езд.~
Нарэшце прыходзіць доктар — нізенькі тоўсты дзядзька. —
— Вось мы зараз тэмпературу змераем, парашкі выпішам,— гаворыць ён,— і не дадзім хварэць тваёй маме!
Потым доктар выпісвае рэцэпт, развітваецца, і Стасік бачыць, як ён хутка выходзіць з пад'езда, перабягае па кладцы лужыну і спяшаецца ў суседні дом — да другіх хворых.
Птушка рада вясне, а дзіця — маці.
Матчыны рукі заўсёды мяккія.
Дзетак узгадаваць — не грыбоў назбіраць.
7
Дарагая мамачка
Леанід Пранчак
Словы цёплыя знайду
I пра маму верш складу.
Мілая, пяшчотная —
Мамка мая родная.
Светлая зараначка —
Дарагая мамачка.
Насаджу садок
Іван Грамовіч,
Сам не ведаю, з чаго яно пачалося. Галава цяжкая, балюча ў грудзях... Побач са мною — мама. Яна не спіць. Схілілася нізка. Спагадлівы позірк, ласкавы выраз твару.
— Можа, лепей, сынок? Можа, лягчэй?
— Дзе яно лепш! Але я цярплю. «Лепш» — адказваю.
— Можа, паясі, сынок?
«Не»,— ціха шапчу ў адказ. Мне нічога не міла. Папрасіў толькі папіць. Маці дае мне глынуць салодкага ліпавага адвару і ўгаворвае:
— Засні, сынок! Засні!
8
I раптам яе плечы ўздрыгнулі. «Мама! — кажу я.— Чаго вы плачаце? He трэба плакаць!» Мацней за боль мне шкада яе, родную, дарагую. Я ўжо тады адчуваў, што ёй усім абавязаны.
— Мама, не плачце,— загаварыў я, набіраючы поўныя грудзі паветра.— Паслухайце, як вырасту... буду дужы. Буду ваду насіць. Мама, як вырасту — насаджу садок. I яблыні, і грушы, і вішні. Вялікі... Толькі для вас! От пабачыце. Hi ў кога такога не будзе. Вялікі, зялёны... Як зацвіце!
Матчына рука дакранулася да маёй шчакі:
— Добра, добра, сынок.
— Насаджу садок,— паўтарыў я...
3 мамай
Ніна Галіноўская
3 маёй мамай вы знаёмы?
He?
Шкада, сябры, што не.
Калі мама мая дома, To заўсёды добра мне.
3 мамай кніжка цікавей,
3 мамай я заўжды смялей.
3 мамай сонейка святлей, Нават плакаць весялей.
9
Якіх слоў не хапае!
Міхась Гелер
Будуюць дамы, засяваюць палі, У сінім прасторы вядуць караблі, 3 цымбал высякаюць іскрыстыя гукі, I шыюць, I мыюць Нястомныя ... .
— Што, сябры, для жыта трэба?
— Ну, вядома, трэба глеба.
— А для птушкі?
— Вышыня.
— А для казкі?
— Цішыня.
— Ну, а што для весялосці?
— Каб часцей бывалі ... .
Умелыя рукі — памочнікі навукі.
Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота — там пуста.
Прыглядай гасцей, каб хадзілі часцей.
ю
Будзьце госцем
Леанід Шырын
Хто праз брамку Ўвойдзе ў сад — Стрэнем Я,
Дзядуля, Брат, Мама, Тата, Бабка
I сястрычка Натка. Забягайце.
Шчыра просім.
Кожны будзе Нашым госцем. Сад на ўзгорку, Ля шашы.
Пачастуем ад душы Яблыкам, Чарэшняю, Бэрай самай лепшаю...
Тых, хто ўлезе Праз паркан, Стрэне ў садзе Наш Палкан.
11
Дзень нараджэння
Ганна Іванова
Вы ляціце, птушкі, да нашае дачушкі, Да новае калыскі, да любае Аліскі — бабінай калыханкі, мамінай спадзяванкі, татавай запытанкі, братавай гадаванкі.
Спявайце ад ранку, пасеўшы на ганку!
А я вам дам: жменю ячменю, жыта карыта, мерку пшаніцы, вады з крыніцы!
Птушкам — пачастунак! Дачушкам — падарунак! Сынкам — пацешка! — А нам?
— А вам — усмешка! Насіцесяхваліцеся,
з усімі дзяліцеся!
12
Замаўлянка
Мікола Чарняўскі
— Ой, пірог, ой, пірог,
He хадзі ты
на парог: Насця ў доме жыве, Насця ўміг цябе Зжуе!
— Ой, пірог,
ой, пірог, Ты прыйдзі
на мой парог!
Ты не стынь, He пытай —А на стол завітай. Пад гарачы твой бачок Падсцялю
ручнічок. Разалью у сподкі — Што?
Кісель салодкі!
He аглядвайся ў журбе, Я адна не з'ем цябе — Я табой, я табой Падзялюся з дзятвой! Ці ты згодзен, Ці не?
— Кліч дзяцей да мяне!
13
Лічылка
Уладзімір Мацвеенка
Цеста пыхкала, шаптала:
— Мне у дзежцы месца мала.
Тут замёрзлі мае плечы — Я хачу хутчэй да печы. Як спякуся — даставай, Будзе смачны каравай.
Каравай, каравай, каго хочаш выбірай!
Разумны аловак
Даір Слаўковіч
Тата купіў трьі алоўкі. Прыгожыя. Усе тры аднолькавыя.
— Яны — тры браты,— сказаў TaTa.— Але ніводзін пакуль маляваць не ўмее. Мы іх завострым і паспрабуем навучыць.
Завастрыў тата алоўкі і раздаў: адзін Ірынцы, другі Веранічцы, трэці сабе паклаў.
Узялі паперу, селі за стол. Ірынчын аловак дом намаляваў і дым з коміна. Татаў — зайчыка і лес. А Веранічкін — нічога. Так, рысачкі і крамзулькі розныя.
— Што гэта твой аловак не хоча старацда? — пытаецца тата ў меншай дачкі.
— I сама не ведаю,— адказвае тая.
14
— He здольны, відаць, трапіўся,— сказала Ірынка.
— Трэба выкінуць і купіць новы,— парашыла малая.
— Э, не. Так нельга. Ен жа невінаваты. Яго проста яшчэ не вывучылі.
I пачалі тата з Веранічкай удваіх алоўку паказваць. Веранічка трымае аловак, а тата яе руку. I разам выводзяць.
Аловак урэшце зразумеў, чаго ад яго хочуць, і старацца пачаў. Цяпер вучыла яго ўжо адна дзяўчынка, без таты.
3 гэтага дня кожны вечар яны займаліся вучобай. I з кожным днём атрымоўвалася лепш і лепш.
А неяк Веранічка сказала:
— Паглядзі, тата, які разумны мой аловак: ужо ўмее мячык і грыбок маляваць. А хутка і елачку намалюе.
Змей лятаў
Мікола Чарняўскі
Каляровы папяровы змей лятаў. 3пад аблокаў вечаровых выглядаў: дзе Міхаськабегунок, дзе Адаськавертунок, дзе Настусябалаўніца, дзе Данусяпрацаўніца?
Ці чытаюць,
15
ці гуляюць, ці сядзяць, ці памагаюць?
Калі ж рана леглі спаць, у гульню — не браць!
Татава аўтаручка
Мікола Гіль
Сеў тата пісаць — а ручка не піша. ён яе і трос, і чарніла нанова набіраў — не піша і ўсё. Гукнуў тады Максімку:
— Сынок, ты маёй ручкі не чапаў?
— He, тата, не чапаў...
— Такая харошая ручка была! Прыйдуць мама з бабуляй, трэба будзе ў іх спытаць, мо яны бралі ды незнарок сапсавалі... А ты, сынок, ідзі гуляй.
Максімка паволі пайшоў у свой пакой і гэтак жа паволі зачыніў за сабой дзверы. Тата схіліўся над сталом. Ды неўзабаве Максімка зноў прыйшоў і дакрануўся да татавага пляча:
— А калі мама тваёй ручкі не брала?
Тата ўважліва па
16
глядзеў на сына і, нібы аб нечым здагадаўшыся, сказаў:
— Мабыць, бабуля скінула яе са стала.
— А калі і бабуля невінавата? — не адступаў Максімка.
— To тады і не ведаю, на каго думаць,— развёў тата рукамі.— Ты ідзі, гуляй, сынок, а мне працаваць трэба.
Але хлопчык не адыходзіў. Ен пастаяў, памаўчаў, затым зноў спытаў:
— I ты будзеш на іх сварыцца?
— На каго?
— На маму і на бабулю.
Тата ледзь прыкм