• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акрайчык

    Акрайчык


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 176с.
    Мінск 1995
    79.15 МБ
    от. I ўпала бульбінка ў сад, на мяккую траву. Агледзелася і бачыць: каля слупка расце вінаград.
    — Ого, які ты высокі! — здзівілася бульбінка.— Да цябе не дацягнуцца.
    — Хто гэта пішчыць? — пачулася ў адказ.
    — Гэта я, бульбінка.
    — Адкуль ты тут узялася?
    — 3 Беларусі прыехала. Вельмі стамілася: трэслася ў цягніку, потым у машыне. Цяпер адпачываю.
    79
    — А чаму ты такая шэрая, непрыгожая?
    — Я толькі зверху шэрая, таму што жыву ў зямлі. А знімеш вопратку, я белая, чысценькая.
    Вінаград не паверыў:
    — He, ты шэрая! He тое, што мы, паўднёвыя расліны. Паглядзі сама: жоўтыя дыні, паласатыя кавуны, я, вінаград, зялёны. Куды табе з намі раўняцца!
    Бульбінка падумала і адказала:
    — Праўда, вы ўсе прыгожыя. Але без дынь, без кавуноў, без вінаграду можна абысціся. А без бульбы? I бабка, і каша, і дранікі — у нас усё з бульбы. А які смачны боршч ці суп, калі ў ім ёсць хоць адна бульбінка! У каго ні спытай, усе любяць бульбу. А вінаградам ласуюцца пасля, пад'еўшы. Цяпер ты разумееш, хто з нас болей патрэбен людзям?..
    Чароўны прасік
    Уладзімір Ліпскі
    Жыўбыў прасік. Тоўсценькі такі. Зверху чырвоны, як пажарная машына, a спадыспаду белыбелы як снег. Цэлымі днямі ляжаў ён у шафе на палічцы, быццам нічога не ўмеў рабіць. He любілі яго цацкі, нават пасміхаліся.
    80
    — Прасікгультасік, пойдзем пагуляем у футбол,— пакліча, бывае, мячык.
    — Я не ўмею,— адказвае прасік.
    — Абібок, чырвоны бок, давай песні спяваць,— кажа дудачка і пачынае выводзіць вясёлую мелодыю.
    Прасік адварочваецца ад яе і ціха бубніць:
    — Я не ўмею дудзець.
    — А можа са мной —■ скокскок у агарод? — запрашае завадная курка.
    — He буду я скакаць з табой,— злуецца прасік. Яму нават крыўдна: хіба не ведае курка, што ў яго няма ног?
    Можа, і па сённяшні дзень не любілі б цацкі таўстуна, каб не адзін выпадак.
    Засталася аднойчы ў пакоі лялька Жана. Сядзіць адна на падаконніку і плача.
    — Чаго ты плачаш? — спытаўся ў яе з палічкі прасік.
    — Як жа мне, прасік, не плакаць? Усе на вуліцы гуляюць, а я — дома.
    — Чаму ж ты не ідзеш?
    — У мяне сукенка мокрая. Я ў ваду ўпала! — яшчэ мацней заплакала Жана.
    — Супакойся, я памагу тваёй бядзе.
    Прасік надзьмуўся, яшчэ больш пачырванеў.
    — Давай тваю сукенку.
    6.	„Акрайчык”.	81
    Жана падала прасіку мокрую сукенку.
    — А зараз,— папрасіў ён,— уключы вось гэтую вілачку ў гэтую разетку.
    Лялька так і зрабіла. Прасік спрытна кульнуўся на ляльчына ўбранне і давай разгладжваць. Шыпіць, аж пара зпад яго ідзе.
    Праз некалькі хвілін ён спыніўся і сказаў:
    — На, бяры! Толькі выключыць мяне не забудзься!..
    Сукенка была такая прыгожая, нібы з магазіна.
    — Дзякуй табе, прасік! — узрадавалася лялька.
    Яна надзела сукенку, пабегла да цацак і расказала, які выдатны майстар чырвоны прасік.
    3 таго часу ніхто не крыўдзіў яго. Усе ведалі, што прасік умее рабіць цуд, якога не зробяць ні мячык, ні дудачка, ні завадная курка.
    Ты нахіліўся, каб зрэзаць крамяны баравічок, каб сарваць абмыты расой рамонак. Спыніся на імгненне. Паглядзі, які прыгожы той грыбок, што хітра пазірае на цябе зпад лістка. А танклявы рамонак? Ен зусім як маленечкае сонейка. Над ім трапеча крылцамі матылёк, зумкае нястомная пчала.
    А ці сачыў ты калі за аблокамі, за серабрыстымі перавальчыкамі ручаяі Ці ўслухаўся ў плюскат хваль ракі ці возера, у пошум ветрыку, што аб нечым шэпчацца з каласамі? Ці спыняўся, зачараваны песняй жаўрука?
    Шмат скажа твайму сэрцу родная прырода, калі ты навучышся слухаць, любіць яе, назіраць за ёй. Бо прырода дорыць нам не толькі незлічоныя багацці, але і красу, якая ўзбагачае душу чалавека. Любіць прыроду — любіць родную зямлю.
    Слухай родную прыроду
    Васіль Жуковіч
    любую пару года,
    у пагоду, непагоду слухай родную прыроду — ты пачуеш галасы таямнічае красы.
    3 лесам, з нівай залатою размаўляе ветравей, сонцасонейка — з зямлёю, з цішынёю — салавей,
    з небам — рэкі і азёры, хваля — з ніцаю вярбой... Як і што яны гавораць, слухай, сябра любы мой.
    84
    Як вясна зіму прагнала
    Алесь Асіпенка
    Разляглася ў полі зіма, распусціла сівыя космы. Ляжыць — і ні з месца.
    Служаць зіме верныя слугі — калючы вецер ды пякучы мароз. Абодва сярдзітыя.
    Калючы вецер лісце з дрэў абтрос, траву ў полі высушыў, каб зіме мякка ляжаць было. А пякучы мароз скаваў зямлю і рэчкі лядовымі аковамі. Застаўся ў марозу ды ветру адзін клопат — вартаваць спакой матухнызімы.
    Надакучыла дзецям зіма. Мамы на вуліцу не пускаюць, баяцца, каб не прастудзіліся. Калі ж дазволяць на двор выйсці, дык спачатку так захутаюць, што кроку не ступіш.
    Дзе тая вясна затрымалася?
    Сталі дзеці вясну гукаць: — Вяснакрасна, Залатая каса! Прыходзь, вясна, 3 белай хмаркаю I прыпаркаю, 3 травоймуравой, 3 птушыным граем — Мы цябе чакаем, Вельмі чакаем.
    85
    Пачула вясна, прыбегла на край поля. Стала сонейка ўгору падкідаць. Што ні дзень — усё вышэй. Дарэмна стараўся калючы вецер. Стаміўся, а не можа здзьмухнуць сонейка на небакрай. Палез у чараты, прыціх, лагодным зрабіўся.
    А мароз наўцёкі кінуўся. He азіраючыся, аж да Паўночнага полюса бег. Стаў прасіцца ў белых мядзведзяў:
    — Пусціце вясну і лета перачакаць!
    Махнуў белы мядзведзь лапай:
    — Калі ласка! Мы цябе не баімся.
    Засталася зіма без слуг. Спаўзла з палявых пагоркаў у кусты, прытаілася. А вясна тут як тут. Вясёлая. Ідзе, кветкі па лузе раскідае.
    Заплакала зіма, пытае:
    — Чаго ты прыйшла? Хто цябе клікаў?
    Адказала вясна:
    — Дзеці клікалі. Цяпер я іх забаўляць буду. А ты, бабуля, уцякай.
    Нядобра стала зіме. Скончылася яе ўлада. Прыкульгала яна да рэчкі, села на апошнюю крыгу і паплыла ў акіян.
    Вясна ідзе
    Засмяялася ў небе сонейка і пачало праменямі лічыць на стрэхах ледзяшы.
    — Дзіньдзіньдзінь,— як цымбалы, зазвінелі льдзінкі.
    86
    Забулькалі пад снегам ручаі. На таполі замахаў крыламі чорны грак.
    «Убачыў грака — вясну сустракай»,— кажа прымаўка. Снег у полі пацямнеў, набрак і асеў. На ўзгорках чарнеюць праталінкі. У лесе на дрэвах набухаюць пу~ пышкі, весела звіняць сінічкі на голым вецці, звонка грукае дзяцел на старой асіне. Грукаў, грукаў, аж разбудзіў мядзведзя. Вылез мішка з берлагу, пачухаў за вухам, зажмурыўся ад сонца і зароў на ўвесь лес: «Вясна ідзе!..»
    Выскачыў зпад кусціка маленькі зайка, працёр лапамі вочкі і здзівіўся — лес пацямнеў, елачкі зелянейшыя сталі. Нават маму сваю не пазнаў: скінула яна свой белы кажушок, адзелася ў шэранькую світку і скубе на праталінцы леташні дзяцельнік.
    Наўкол усё булькае, звініць і гукае: «Вясна ідзеее!» Валерый Кастручын
    87
    Ажылі пралескі
    Паўлюк Прануза
    Замець не гуляе, I мароз аслаб.
    Раніцою чутна: Кап... Кап... Кап...
    3 крышталёвым бляскам Звоняць капяжы.
    Верабейка скача: — Жыў!.. Жыў!.. Жыў!..
    Прыляцелі з поўдня Спеўныя шпакі, Зазвінелі ў небе Жаўранкаў званкі.
    На паляне ціхай
    У густым бары Ажылі пралескі — Весніх дзён сябры.
    Загадка
    М. Пазнякоў
    3пад снегу выйшла, Расцвіла, I так, Што аж зіма ўцякла.
    88
    Свята мурашак
    Кастусь Кірэенка
    Толькі што сагнала снег. Наўсцяж у лесе, дзе ні ступі, выступае зпад ног рудая вада.
    Але палянкі прасохлі. Сцяжынкі прасохлі. Прасохлі лясныя ўскраіны. I ўсюды, дзе сонца паспела абсушыць зямлю, пачалося свята мурашак.
    Як жа не свята? Першы раз, мусіць, пасля зімы мурашкі выйшлі на святло, на сонца.
    Што робіцца каля аднае бярозы і на самой бярозе! Ад парэпанага камля, ля якога пачынаецца мурашнік, і да самай вяршыні няма аніводнай галінкі, аніводнай пупышкі, дзе б не сядзелі, не паўзлі, не куляліся мурашкі.
    Чаму ж кінуліся яны на бярозу? Чаму так хвалююцца?
    Па жылах дрэва пайшоў салодкі сок, і ўсе мурашкі спяшаюцца паласавацца ім. Дзень і ноч смокчуць салодкую вільгаць, што цячэ па ствале бярозы, па яе галінках.
    Няспынна шуміць пад бярозаю свята мурашак!
    89
    ЖАЎРУК
    Леў Мароз
    Жаўручок, мой, жаўручок, Сябар мой вясёлы!
    Дзе ж ён, дзе ж ён,
    твой куток, Тут, у полі голым?
    Лапік снегу ды дзірван — Дзе знайшоў прытулак?.. Поўнач скрозь густы туман Холадам падзьмула.
    Ты замоўк...
    Ды знік павеў, Сонца засвяціла — Зноў чуцён
    твой звонкі спеў Над зямлёю стылай.
    Скорагаворка
    Ніна Галіноўская
    Апранае грак Чорнычорны фрак. Будзе дырыжорам У сарочым хоры.
    90
    Жавароначкі, прыляціце...
    Уладзімір Ягоўдзік
    Жаўрукі — найпершыя пасланцы вясны. На Беларусь яны вяртаюцца з выраю ў сярэдзіне сакавіка. Сонца яшчэ не паспела злізаць снег. Раніцою і ўвечары кусаецца мароз. А жаўрукі пяюць ужо, звіняць над полем і лесам, над вёскамі і гарадамі, вітаюць прыход вясны.
    Іх у дружнай жаўруковай сямейцы — чатыры родныя браты.
    Палявы.
    Лясны.
    Чубаты.
    Рагаты.
    He бойцеся, у апошняга з братоў зусім не страшныя рожкі. Проста ў яго на галоўцы тырчаць пярынкі. Імі не надта напалохаеш драпежнага ястраба. Але жаўручок, як расказваюць старыя людзі, паднімецца з саломінкаю ў неба і спявае: «Пайду ястраба біць! Пайду ястраба біць!..»
    Ды вось бяда — саломінка выпадае, і жаўрук каменем ляціць да зямлі. А па дарозе апраўдваецца: «Кій упаў! Кій упаў!..»
    Цяжка жаўруку несці на малых крылах званочкі вясны. Але можна дапамаг
    91
    чы ім. Трэба папрасіць маму, каб яна напякла з цеста чубаценькіх пташак. Потым нядзелькаю выйсці на вуліцу, як мага вышэй падкідваць іх угору над сабою і спяваць:
    — Жавароначкі, прыляціце, Цёпла лецейка прынясіце! Бо зімачка надаела, Усе хлебушкі пераела!
    Паспрабуй, мой маленькі сябар. I ты абавязкова, хоць на адну хвіліну, наблізіш прыход вясныкрасны на родную зямлю.
    Паілачка
    Валерый Кастручын
    Вечарам хмары над лесам сабраліся, маланка бліснула, забухаў цяжка гром...
    Адна кропля •— бум! — ударыла па лісточку, пасерабрыла павучковую сетачку і скацілася ў сподачак старой сыраежкі.
    Кропля за кропляй — моцны дождж пайшоў., сапраўдны лівень.
    Падмачыла портачкі зайчыку, заліло асіную норку, а сыраежка вадой аж да самых краёчкаў напоўнілася...
    Вожык ноччу стаміўся, піць захацеў. Шукаў лужыну ды напаткаў па дарозе
    92
    старую сыраежку. Напіўся і памчаў далей мышэй лавіць.
    Раніцай апусцілася пеначкааўсянка на зямлю: «Фіцьфіць! Піцьпіць!..» Убачыла сыраежку — памачыла дзюбку.
    Цудоўная паілачка ў лесе з'явілася!
    Казка пра канарэйку
    Алена КобецФілімонава
    Ляцела канарэйка 3 дудачкайжалейкай.
    Дудачку згубіла, Песню не забыла.
    Жаласна сп