Акрайчык
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1995
го ты плачаш?
— Есці хачу».
Косця звесіў над братам свае пярэстыя віхры і вышукваў у напісаным недахоп:
— Падбірай словы. А то — «сказаў» ды «сказаў»... Думаць трэба.
Паўлік закрыў далоняй радкі, і Косця, хмыкнуўшы, адышоўся.
«— Ты галодны? — здзівіўся хлопчык.— Хіба ты не ясі зярнят?
— Я не курыца,— прамовіў буслік.— Мая ежа — жабоцькі і рыба.
Хлопчык глянуў на сваё вядзерца, дзе плавала аднаадзіная плотачка.
— Што ж, вазьмі маю рыбку.
Буслік злазіў дзюбай у вядзерца і прыкметна павесялеў. Потым паскардзіўся:
— Зусім тут жабак не стала. Тата расказваў, што раней на месцы гэтага поля было вялікае балота. Усім
151
нам ежы хапала — і дарослым, і малым.
— Але ж і поле патрэбна,— не пагадзіўся хлопчык.— Бачыш, жыта вырасла, людзям хлеб будзе. Хлеб важней, чым жабкі.
— He, жабкі важней!
— Хлеб!
— Жабкі!..»
Хлопчык задумаўся. Нецікавая атрымлівалася казка: ні цудаў, ні здарэнняў у ёй. А галоўнае — ён сам заблытаўся з гэтай спрэчкай. Выходзіла, што ў хлопчыка свая праўда, а ў бусліка — свая. Канец не атрымліваўся. Што ж, Паўлік здасць казку такой, якой яна напісалася. Хай сабе і без канца.
Позна вечарам, уклаўшыся спаць, Паўлік зразумеў, чаго не хапала казцы. Павінен з'явіцца нехта трэці і памірыць бусліка з хлопчыкам. Але хто?
Ужо тады, калі млявасць агарнула цела, уявіўся Паўліку дзядоклесавік. Маленькі такі, смешны, з шапачкай набакір. Пачуў ён гучныя галасы — і тут як тут. Што сказаў дзядок бусліку і хлопчыку — Паўлік не ведае. ён ужо соладка спаў.
152
Цікаўныя сарокі
Анатоль Зэкаў
Ляцелі ў школу на урокі Белалобыя сарокі.
Бачаць:
Проста з возера
П'юць ваду
бульдозеры.
Заглядзеліся сарокі —
I спазніліся на ўрокі.
Чытачы
Яўген Крупенька
Злезла з печы Му ркакошка, Пахадзіла Каля ложка, Прыкмеціла Кніжку, Паклікала Мышку: — Досыць, Мышка, Гуляць, Будзем Кніжку Чытаць.
153
Саўка ды Грышка
Алесь Пісьмянкоў
Саўка ды Грышка Лёталі з гары. Пагублялі кніжкі, Кніжкібуквары. А сабака Рыжык Згледзеў буквары: «Зацягну у будку Ды чытаць там буду!»
He кідаць жа кніжку Так, як Саўка з Грышкам, Бо й суседскі Шарык Марыць пра букварык.
He адна я маленькая...
Павел Кавалёў
Родзічы Ніначкі гаварылі: «Наша Ніначка марудна расце, бо мала есць». А тая ела, як і ўсе дзеці, столькі, колькі хацелася. I ўсё ж прыліпла да Ніначкі — маленькая ды маленькая. Ажно да той пары, пакуль Ніначка ў школу не пайшла.
Сярод сябровак і сяброўпершакласнікаў Ніначка ўпершыню адчула сябе маленькай. Ажно крыўда ахапіла яе. Як ні зірне вакол сябе ў гурце школьнікаў — 154
яна самая малая. Мо сапраўды мала ела?
Але ні настаўніца, ні вучні — ніхто маленькай Ніначку не называў. А толькі па імені — Ніна — ці поўнасцю — Ніна Купрэйчык.
Тым часам у класе з'явіўся новы вучань — Васілёк. Бацькі яго пераехалі з далёкага горада.
Васілька настаўніца пасадзіла на парту недалёка ад Ніначкі. Глядзіць тая на яго і дзівіцца, які ён маленькі. Можа, нават меншы ростам за яе ўдаўся. А як аднойчы на перапынку сталі адзін каля аднаго, Ніначка зусім павесялела: «Не, не адна я маленькая...»
Экзамен
Авяр'ян Дзеружынскі Першакласніку Міколу, Толькі той Прыйшоў са школы, Мама, госці маміны Ладзілі экзамены:
— Дзве цукеркі на, Міколка, Дзве яшчэ I яшчэ столькі.
Колькі ўсіх? — Пытаюцца.
— Аніводнай, з'ем усе, Вельмі падабаюцца!
155
Смяшынкі
Бацька пытае ў свайго сынапершакласніка:
— Ну, падабаецца табе хадзіць у школу?
— Хадзіць падабаецца. Сядзець не падабаецца.
* ¥ *
— Тата, ведаеш, колькі зубной пасты ў тваім цюбіку?
— He ведаю.
— Два метры і чатыры сантыметры. Я толькі што змераў.
¥ ¥ ¥
— He разумею,— кажа настаўніца,— як адзін чалавек мог нарабіць столькі памылак?!
— Я не адзін. Гэта мы ўдвух з дзедам.
Прыйдзе белая зіма
Маша Галямава
Дні становяцца карацейшымі і карацейшымі. Барыс разам з матуляй насушылі вялікую торбу грыбоў і падвесілі іх у каморы на шнурках. На палічках чырза
156
нее малінавае і бруснічнае варэнне. На ніжняй палічцы — торбачка з птушыным кормам.
Барыс — першакласнік.
Кожную раніцу, перш чым закінуць за плечы вучнёўскі ранец, ён насыпае жоўтых семак на дошчачку пад акном, каб іх хапіла сінічкам, пакуль ён вернецца са школы.
3 гнязда вылятаюць чатыры птушаняткі. Адно з іх мае светлаблакітны чубок, як і мацісініца. Яно самае смелае.
Лятае далей за іншых, а пад вечар апошнім вяртаецца дамоў.
Кот перастаў цікаваць пад ялінай, і Барыс можа спакойна сядзець за школьнай партай. Ён ведае, што мамасініца выгадавала птушанят, што яны самі могуць паклапаціцца пра сябе.
157
I калі неўзабаве прыйдзе белая зіма з марозам і мяцеліцамі, хлопчык разам з бацькам павесяць на высокай яліне скрылікі сала.
Гэта будзе як навагодняя ёлка, якая ніколі не асыплецца.
(Пераклад са славацкай)
Школьны ранец
Іван Бурсаў
У МіколкіМікалая
Ранец, Што кладоўка тая.
I чаго няма ў ім
Толькі!
Апельсінавыя долькі, Шайба, Сыр для кошкі, Клюшка, Ад вядра старога Дужка.
Шустры хрушч
У карабку
I прапелер на цвіку.
Ад люстэрка два асколкі, Дзве «Мурзілкі», Тры «Вясёлкі».
Гумкажвачка, Шпулька нітак,
158
Ёсць аловак, дзённік, Сшытак.
Усягоўсяго ў дастатку! Аднаго няма — Парадку.
(Пераклад з рускай)
Літары больш не падаюць
Маргарыта Яфімава
Да Каці ў госці прыехала бабуля. Усе былі вельмі рады, а Кацярынка дык ад яе не адыходзіла. Шчабятала і шчабятала, зазіраючы ў добрыя прамяністыя вочы сваёй бабулі. Гаварыла пра тое, як у іх першым класе прыгожа і ўтульна, як цікава вучыцца, колькі ў яе сябровак...
Раптам дзяўчынка засмуцілася і ціха, каб чула толькі бабуля, сказала:
— А ў мяне бяда.
— Якая, унучачка, бяда? — занепакоілася бабуля.
— Ведаеш, у мяне літары падаюць.
— Як гэта падаюць?
— А вось так: я іх выводжу, стараюся, а яны падаюць то ў адзін, то ў другі бок.
— Нічога, Кацярынка,— супакойвае бабуля.— Гэта ж і дзіця не адразу хадзіць навучыцца.
159
— To ж дзіця, а гэта літары. Яны нежывыя.
— Тактак,— усміхнулася бабуля,— нежывыя. Але паглядзі, Кацярынка: калі напішаш прыгожа літару, дык яна нібыта радуецца і ўдзячна ўсміхаецца табе.
Села за стол Кацярынка, піша і ўважліва да кожнай літары прыглядаецца. Ой! Сапраўды прыгожая літара, нібы ўсміхаецца ёй. А бабуля падбадзёрвае:
— Старайся, унучачка, старайся! Усё ў цябе атрымаецца.
I так цікава стала дзяўчынцы пісаць! А праз колькі дзён, вярнуўшыся са школы, ад самых дзвярэй Кацярынка радасна закрычала:
— Бабуля! Літары больш не падаюць! He падаюць!
— Вось і добра,— адказала тая і лагодна прытуліла ўнучку да сябе.
Забаўлянкіпазнаванкі
Уладзімір Паўлаў
1. Кажа нянька:
— Спі, дзіцятка, Хутка зварыцца Аладка.
— Нянька кажа няправільна. — Чаму?
160
2. У гародзе жыў бурак, Лез пішчом на плот, дзівак. Ну, а брат яго гарбуз Аж па храпку ў дол загруз.
Адбылася блытаніна. — Якая?
3. — Тату з мамаю скажыце: Жаб пайшоў лавіць я ў жыце. Буслік торбу з крука зняў... Можа, ён чаго не знаў?
— Так, не знаў.
— Чаго?
4. У паношаны камзол Сунуў хлеба лусту I пайшоў стары казёл Вартаваць капусту.
— He пускайце, спыніце казла! — Чаму?
Мы ўсё можам
Еўдакія Лось
Гэта праўда, што на свеце ёсць яшчэ такія дзеці, што не ўмеюць маляваць, шыць, ляпіць і пілаваць, лялькам хаткі будаваць?
11. „Акрайчык”.
161
А ці праўда, што на свеце ёсць яшчэ такія дзеці, што лянуюцца спяваць, ў ладкі пляскаць, танцаваць?
Мы што хочаце змайструем, і спяём, і патанцуем.
Хата родная падчас ходзіць ходырам ад нас!
Развітаемся, званок!
Мар'ян Дукса
Сёння ў нас апошні ўрок — ты звіні даўжэй, званок, доўга, радасна звіні жаўранкам увышыні.
Зычна, весела, заўзята абвясці пра наша свята.
Колькі раз ты гучнагучна на урокі клікаў вучняў — далятаў і да сталоўкі, і да шумнай спортпляцоўкі... Сёння ў нас апошні ўрок — развітаемся, званок!
Падары растанне гэта, звонка выпусціўшы ў лета. Сам жа, сцішаны, у зморы спі спакойна ў калідоры.
162
Гэты цуд завецца — кніга!
Сцэнарый ранішніка
Маргарыта Яфімава
У ранішніку ўдзельнічаюць, апрача вучняў, вядучы(ая) і дзед Усёвед. Афармленне святочнае, з выкарыстаннем нацыянальнай сімволікі, арнаменту, кветак, галінак. У цэнтры — партрэт беларускага першадрукара Францішка Скарыны.
Вядучы. Сённяшні наш ранішнік, дзеці, прысвечаны кнізе. Але перш чым мы яго пачнём...
Вядучы спыняецца, бо ўваходзіць хтось з дарослых ці дзяцей і перадае яму тэлеграму.
Вядучы. А гэта што? Няйначай, тэлеграма. (Чытае.) «Будзем на свяце. Чакайце. Сябры». Пачакаем?
Дзеці. Пачакаем!
Вядучы (глядзіць у тэлеграму). Сябры... Хто ж гэта, дзеці, спяшаецца да нас? Цішэй. Здаецца, нехта ўжо набліжаецца да дзвярэй нашай залы. Давайце дружна скажам: «Чакаем!» (Дзеці дружна паўтараюць.) Яшчэ дружней і весялей: «Чакаем!»
Пад марш ці бадзёрую песню выходзяць «кнігі», 5—10. Гэта дзеці, якія трымаюць перад сабой спецыяльна намаляваныя, прыгожыя bo
163
кладкі кніг, на якіх — прозвішча аўтара і назва кнігі. Гэта, напрыклад, «Буквар», «Казкі», «Дударык» Васіля Віткі, «Загадкі» Ніла Гілевіча, «Лемантар» Максіма Танка, «Ці пазяхае бегемот?» Рыгора Барадуліна, «Хата, поўная гасцей» Васіля Зуёнка, «Як Тоня рэха шукала» Алега Лойкі, а таксама новыя кнігі Эдзі Агняцвет, Артура Вольскага, Міколы Чарняўскага, Ніны Галіноўскай і інш. (па выбару настаўніка). Зусім не абавязкова дакладна капіраваць афармленне вокладкі, галоўнае — каб назвы былі буйнымі і ўсім бачнымі.
Вя дучы. Дзеці, вы, безумоўна, здагадаліся, хто прыйшоў да нас у госці. Гэта (усе разам) — кнігі.
Вядучы. Так, кнігі. Кожная з іх — непаўторны дзівосны свет. Ды лепей, каб самі кнігі расказалі пра сябе. Папросім іх.
Дзеці. Просім! Просім!
Кожная «кніга» выходзіць наперад і гаворыць сваё слова.
«К а з к і»:
Тут цябе чакаюць казкі.
Слухай толькі, калі ласка.
«Як Тоня рэха шукала»:
Пакаштуеш маліны і смачных арэхаў,
Як пойдзеш адшукваць няўлоўнае
н; рэха'
«Ці пазяхае бегемот?»:
Раскрыеш ад здзіўлення рот,
164
Як пазяхне ўсмак бегемот...
«Хата, поўная гасцей»:
Завітай сюдьі хутчэй —
У хату, поўную гасцей.
«Ду дары к»:
Сеў у полі на каменьчыку, Узяў дудку на раменьчыку. ДуДУДУ — ДУДа гудзе, Полем водгалас ідзе.
(3 іншых кніг можна чытаць па страфе ці кароткім вершы.)
Вядучы. Вос