• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акрайчык

    Акрайчык


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 176с.
    Мінск 1995
    79.15 МБ
    ракадзіла.
    Выйшаў Гена
    На ўвесь рост:
    Галава
    ! доўгі хвост.
    А зубоў не трэба, Мусіць.
    Яшчэ бабку Гена Ўкусіць.
    3 ,,Акрайчык”.
    33
    Зубры
    Антаніна Баева
    Летнія травы Салодкія, росныя. Ходзяць зубры Самавітыя, грозныя.
    Вось гэта — матуля, А гэта вось — татка, А гэта — дзіця, Зубранянемаўлятка,
    Малое не слухае
    34
    Кару ўсё грызе, Перажоўвае ціха.
    Зубрыха хвалюецда: — Ах ты( малеча!
    Паела б лепш лісця, Капусты заечай.
    Навошта табе Да сасонкі туліцца?
    Страсі са спіны Баравую ігліцу.
    А ў зубраня
    Зубкі першыя, новыя.
    Хрумстае смачна Карьіцу сасновую, (Пераклад з рускай)
    Загадка
    У. Мазго
    Па лясах
    Блукае статак
    Волатаў
    I немаўлятак.
    Гэта
    Пушчы спадары —
    Белавежскія ... .
    35
    Маці
    Рыгор Ігнаценка
    Аднойчы, збіраючы на ўзлессі рыжыкі, я ўбачыў дзвюх кнігавак, якія адна за адною стомлена ішлі па пожні.
    Час быў асенні. Дрэвы і хмызнякі апрануліся ў першую пазалоту.
    Усе кнігаўкі даўнымдаўно паляцелі на поўдзень. А гэтыя дзве чамусьці засталіся.
    За большай, якая крочыла ўперадзе, час ад часу ўзнімаючыся ў паветра, ледзьве пасоўвалася са спушчаным левым крылом меншая кнігаўка.
    Ішлі кнігаўкі ў адным кірунку, нікуды не збочваючы.
    «Маці! — мільганула	здагадка.— A
    кволая, з хворым крылом, яе дзіця».
    Магчыма, хітрая ліска схапіла неразумнае птушаня, ды таму пашчасціла вырвацца з зубоў драпежніцы. А мо які нядобры паляўнічы падстрэліў?
    Як бы там ні было, толькі ў вырай птушаня ўжо не магло ляцець. Але маці не пакінула ў бядзе сваё дзіцяня. Яна пеша павяла яго ў цёплыя краі.
    I вось яны зараз у дарозе. Ідуць разам на той далёкі поўдзень...
    36
    Самая прыгожая
    Васіль Сухамлінскі
    У Савы было малое Савяня. Нязграбнае, шэракрылае. 3 вялікімі вачамі і вялікім ротам.
    Совы лятаюць толькі ноччу. Яны баяцца яркага сонца.
    Сава вучыла свайго сына:
    — He вылятай удзень з дупла. Аслепіць цябе сонца — не знойдзеш дарогі дадому.
    Савяня было вельмі непаслухмянае. Яно выбралася з гнязда, зажмурылася і паляцела на луг.
    Там Савяня расплюшчыла вочы, зірнула на сонца і аслепла. Сядзіць у траве, горка плача. Падыходзіць да яго Чапля.
    — Ты чыё? — пьпае.
    — Я Савяня. Мая мама Сава. Я нічога не бачу. Адвядзіце мяне да мамы.
    — Якая ж у цябе мама?
    — Мая мама самая прыгожая ў свеце. У яе такія добрыя, ласкавыя, пяшчотныя вочы. Hi ў кога няма такіх вачэй, толькі ў маёй мамы... (Пераклад з украінскай)
    37
    Скорагаворка
    Васіль Вітка
    Пайшоў шпак на шпацыроўку, Знайшоў хусткукашміроўку. А шпачыха завязала I нічога не сказала.
    Пайшоў шпак на шашу, Знайшоў шапку малышу. Харошая шапка!
    Дзякуй табе, татка.
    Салодкія сны
    Леанід Шырын
    Ціха, ціха коцік Спіць, Сны салодкія ён Сніць.
    Мурмурлыча Аж да ранку Кошкамама Калыханку.
    — Ну, заснула б Хоць бы трошкі, Падрамала б, Мамакошка...
    38
    А чаму не спяць Матулі?
    Дзеці кажуць:
    — Мы ўжо чулі.
    Дзецям сон салодкі Самы
    Аддаюць заўсёды Мамы.
    Смяшьінка
    — Дзед, чуеш?
    — He. А што?
    — Наш кот заснуў, а матор выключыць забыўся.
    Мама
    Васіль Хомчанка
    Сяргейку прывезлі ў вёску. Там ён пабег на лужок, дзе хадзіла карова Рагуля з маленькім гарэзлівым бычком.
    — Здароў,	белалобы,— павітаўся
    Сяргейка.
    А той узбычыў лабастую галаву і пайшоў на хлопчыка.
    — Букацца хочаш? — спытаў Сяргейка і, нагнуўшыся, выставіў наперад сваю галаву.— Давай.
    Белалобы пабаяўся букацца, павяр
    39
    нуўся і пабег ад Сяргейкі. Сяргейка — за ім. Але не дагнаў і схаваўся за кусцік. Бычок тудысюды, а Сяргейкі няма.
    — He знайшоў! He знайшоў! — закрычаў Сяргейка і выскачыў зза куста.— Цяпер ты хавайся.
    Ен закрыў рукамі вочы, а бычок — бягом у хмызняк. Сяргейка знайшоў яго адразу і застукаў:
    — Бачу, вылазь!
    А белалобы не можа выбрацца з хмызняку — забраўся аж у самы гушчар.
    — Муму! — паклікаў ён маці.
    Рагуля нават не павярнулася на гэты кліч. Скубе сабе траву і скубе.
    — Мумуму! — яшчэ мацней загаласіў 6ьічок.
    Тадьі Сяргейка яму сказаў:
    — Ты не так завеш: не муму, a мама.
    — Муму!
    — Мама,— зноў паправіў Сяргейка і з усяе сілы крыкнуў: —Мама!
    Гэты кліч пачулі адразу абедзве мамы — Сяргейкава і белалобага. Сяргейкава маці абняла цяля за шыю, а Рагуля штурхнула яго пад бок
    40
    пысай, I вывелі белалобага на лужок. — Вось бачыш,— зарадаваўся Сяргейка,— паклікалі як трэба, мамы і прыйш л і...
    Радасць
    Уладзімір Карызна
    Радуецца дзед, Калі пастукаецца сусед. Бабуля не ўседзіць, Калі ўнучак прыедзе — Ласункі, што прыхаваны На зіму, Нясе яму.
    Рады Вова без меры, Калі прыйдзе Сябра Валера... I як гэта добра, Што спрадвеку Рад чалавек Чалавеку!
    Вечарамі казкі баю
    Дзедбарадзед прыйшоў да вас, дзеці, не з пустымі рукамі. У яго чарадзейным кошыку шмат чаго прыпасена: песні, забаўлянкі, заклічкі, загадкі, казкі. Усяго нават не пералічыць! Узніклі яны вельмі даўно, калі яшчэ не было кніг. Складаліся спецыяльна для малых і перадаваліся вусна з пакалення ў пакаленне. I, як бачыце, дайшлі да сённяшніх дзён.
    Песенька Дзедабарадзеда
    Музыка Л. Захлеўнага
    Словы, А. Вольскага
    хаджу па белым свеце I гляджу, як вы жывеце. Калі трэба, памагу, Бо я ўсё рабіць магу.
    Пры пеў:
    Хто я? Дзедбарадзед, Абышоў белы свет, А цяпер у ціхі час Завітаў да вас.
    3 вамі побач буду ўсюды, Трэба цуды — будуць цуды, Трэба казка —раз, два, тры, Вось і казка вам, сябры!
    Пры пеў.
    Вечарамі казкі баю,
    Я ў запасе шмат іх маю.
    А як прыйдзе казка ў сне, Зноў кажыце дзякуй мне.
    Пры пеў.
    Я хаджу па белым свеце — Ваш найлепшы сябар, дзеці, I вядома нават мне, Што вы бачыце ўва сне.
    Прыпеў.
    43
    Калыханкі
    Магчыма, ты яшчэ не забыўся, як соладка засынаецца пад маміну ці бабуліну песеньку — пяшчотную, мілагучную. Песенькі гэтыя называюцца калыханкамі. У многіх з іх героем з'яўляецца каток. Зусім як чалавек ён закалыхвае малога, распавядае яму казкібайкі, ідзе на таржок купіць піражок, ловіць рыбку за хвасток... Малым каток падабаецца — ён такі забаўны, гуллівы, з мяккай, як шоўк, шэрсткай. Некалі існаваў звычай: у новую калыску класці ката. Лічылася, што калі каток добра выспіцца ў калысцы, дык і дзіця ў ёй будзе лёгка засынаць і сніць прыемныя сны.
    А каты мае, каты, У іх шэрыя хвасты. Прасіліся начаваць, Нашых хлопцаў калыхаць
    * ¥ ¥
    А ты, коця, не вурчы, А, Рыгорка, спі, маўчы. На коціка — варкота, На Рыгорку — сондрымота
    44
    Ой, ЛЮЛІЛЮЛІ, Ветры ў полі загулі. Ехаў каток ды па дровы, Загарэлася дуброва. Пайшоў каток ваду насіці, Стаў дубровушку тушыці. Ехаў каток ды па сена, Забалела калена.
    Трэба катка ў хату ўзяці, Каб пеў баінькі дзіцяці. Ой, люлілюлі, Ветры ў полі загулі.
    ¥ * ¥
    Спі, Ванюшачка, не плач, Купім мы табе калач.
    Мёдам памажам, Нікому не пакажам.
    ¥ ¥ ¥
    Пайшоў каток на таржок, Купіў Юрку піражок.
    Пайшоў коцік на вулку, Купіў Юрку булку.
    Пайшоў коцік рэпку рваць, Юрку трэба крэпка спаць.
    ¥ ¥ ¥
    Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток:
    45
    Ці самому есці?
    Ці Андрэйку несці?
    Пайшоў ён дахаткі, Памарозіў лапкі.
    Памарозіў лапкі, Палез на палаткі.
    Палез бы ён вышай, Ды баіцца мышай. А там мышкі дурэлі, Кату хвосцік аб'елі.
    Пачаў коцік плакаць — Сталі слёзкі капаць.
    He плач, коцік, не вурчы, Ты, Андрэйка, спі, маўчы.
    Калыскі
    У чым спіць малое дзіця? Ну вядома ж, у калысцы. Раней іх называлі яшчэ люлькамі, і яны мала былі падобны на цяперашнія пасцелькі.
    Рабілі калыскі з дошак або плялі з лазы, нярэдка калыскай служылі лёгкія драўляныя начоўкі. Бацькі стараліся так прыладзіць калыску, каб яна злёгку гайдалася — і нібы сама закалыхвала дзіця.
    На Беларусі былі калыскі трох відаў:
    46
    гойданка, зыбаўка, качанка. Гойданка і зыбаўка прымацоўваліся на чатырох вяроўках да столі, толькі парознаму. А качанка мела два драўляныя паўкруглыя палазкі, падбітыя лямцам — каб не грукалі.
    Гойданкі і зыбаўкі сёння можна ўбачыць толькі ў музеях, а вось качанкі сустрэнеш і зараз. Толькі на выгляд яны сталі больш сучасныя.
    Загадка
    У. Мацвеенка
    Хто бязгучна мякка ходзіць, Хто без рук павейкі зводзіць? He відаць яго нідзе, А на ложак спаць кладзе.
    Песні, заклічкі, прыгаворкі
    Зайчык маленькі
    — Зайчык маленькі, Чым ты жывенькі?
    — Я і сам дзіўлюся, Чым я жыўлюся.
    47
    Пасадзіў капусту Hi рэдка, ні густа.
    Пайду я рана — Капуста парвана, Пайду я позна — У капусце росна.
    Я гарох малачу
    А чучу, чучу, чучу,
    Я гарох малачу На чужым тачку, На прыгорачку.
    Пакацілася зярно На Марцінава гумно. Марцін — з мяшком, Марцініха — з гаршком.
    Марцінятачкічарцянятачкі Ўдаганятачкі.
    Блінчыкі валочуць, Есці яны хочуць.
    Сонейка, сонца, Выгляні ў аконца, Пасвяці нам трошку, Дам табе гарошку.
    48
    Ідзі, ідзі, дожджыку, Звару табе боршчыку. Пастаўлю пад елкаю, Накрыю талеркаю, Сама пакаштую, Цябе пачастую.
    Слімак, слімак, Выпусці рожкі, Дам мукі На пірожкі.
    Божая кароўка, Што заўтра будзе — Дождж ці пагода, Пень ці калода?
    Пагода — ляці, Дожджык — сядзі.
    Божая кароўка, Паляці на неба, Прынясі нам хлеба. Чорнага, белага, Толькі негарэлага.
    Коцікабармоцік, Доўгія вусікі, Тоўсценькія лапкі, Ходзіць без шапкі.
    4. „Акрайчык”.
    49
    Забаўл я н кі
    Ладыг ладыг ладкі
    Бяруць ручку дзіцяці, стукаюць далонькамі адна аб адну і прыгаворваюць або спяваюць:
    Лады, лады, ладкі, Паедзеш да бабкі, Паедзеш да бабкі Па цёплую шапку, Па новыя боты Харошай работы, Па цёпленькі кажушок, Па кілбаску у мяшок.
    Ідзе каза рагатая
    Той, хто забаўляе, растапырвае два пальцы (ногі і рогі казы), перастаўляе іх і злёгку будыкае дзіця.
    Ідзе каза рагатая, Сядзіць дзіця пузатае, Каго нападзе, таго забадзе — Будык, будык, будык!
    Ідзе каза рагатая За малымі дзіцятамі. Хто кашкі не еў, Малачка не піў — Будык, будык, будык!
    50
    Ідзе Бай па сцяне
    Байказабаўлянка без канца — для капрызных дзетак.
    — Бегаў Бай па сцяне У чырвоным каптане. Добрая мая казка ці не?
    — Добрая.
    — Як табе добрая, то і мне добрая.
    Бегаў Бай па сцяне
    У чырвоным каптане.
    Добрая мая казка ці не?
    — Добрая.
    — Як табе добрая, то і мне добрая.
    Кую, кую ножку
    Стукаюць па пятачцы малога, прыгаворваюць:
    Кую, кую ножку — Паедзем у дарожку. Дарожка крывая, Кабылка сляпая, А ножка малая.
    Туп, туп, Паехалі!
    51
    Чыкічыкі, сарока
    Стукаюць у далоньку дзіцяці і так распавядаюць:
    Чыкічыкі, сарока, Прыляцела далёка, Села ў пана на таку, Меле крупы на м