Акрайчык
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1995
тна ўсміхнуўся:
— Пэўна, буду. Такую добрую ручку сапсавалі.
— Шкада мамы і бабулі...
Максімка ўздыхнуў і моўчкі пайшоў у другі пакой.
Цікаў на стале гадзіннік, адлічваючы секунды і мінуты: ціктак, ціктак... Пад гэта ціканне тату добра працавалася. Ен так захапіўся работай, што не заўважыў, як зноў падышоў сын.
— He сварыся, тата,— паціху прамовіў ён,— не сварыся на маму і бабулю... Насварыся лепей на мяне...
2. „Акрайчык”.
17
Міколка і Маша
Галіна Каржанеўская
У Міколкі сястрычка малая, I яна яму жыць замінае.
To заплача яна не ў пару,
To пабурыць з пясочку гару,
To сандалікі ў Машы зняліся, To цукеркаю з ёй падзяліся...
Ды без Машы таксама не мёд: Цішыня — і ніякіх прыгод.
Чаго крычыце!
Іван Грамовіч
У нядзелю ўсе дома. Паселі абедаць. Бацька, дзеці — усе наўкол стала. A Mani заканчвае завіхацца ля газавай пліты і паведамляе, што засмажыла курыцу з салодкай моркаўкай. Чуваць прыемны пах і шыпенне.
— Мне ножку! — заказвае Юля.
— I мне ножку! — крычыць Галя.
— I мне. Мне мама заўсёды дае ножку! — крычыць Толя.
Дзяніс, самы малодшы, сядзіць спакойна і разважае, як дарослы:
— Ну, чаго вы крычыце? Хіба ж курыца сараканожка?..
18
Скорагаворка
Мікола Маляўка
Рыгорка на падворку Знайшоў скорагаворку:
Печкагняздзечка, Там перапечка.
Ды перапечцы Горача ў печцы, I перапечка Збегла з гняздзечка.
Скажы, скорагаворка, Ці з'еў цябе Рыгорка?
Сястрычка вышывала
Іван Муравейка
У нашага Іванкі — Сарочкавышыванка, Сарочкавышыванка, Вясёлая палянка:
I кветкі расцвітаюць, I матылькі лятаюць, I пчолкі, як жывыя, На кветках мёд збіраюць.
19
Сама сястрычка Валя Сарочку вышывала. Добрая сястрычка, Хоць і невялічка.
Самакат
Мікола Мятліцкі
Змайстраваў старэйшы брат Мне драўляны самакат.
Усміхнуўся, кажа ён:
— Ну, давай, бяры разгон! Хоць імчаць і страшнавата — He магу падводзіць брата.
Піла
Павел Марціновіч
3 братам Янкам Да сняданку Мы пілуем дровы Ўранку.
Хоць не ела, He піла — Весела пяе Піла.
Ну, а што ж яна Пяе?
Лепш паслухаем яе: — Хто пілуе
20
Дрровы, Будзе той Здарровы.
Гэта спррава, Брратка,— Добррая заррадка.
Дзе няма ахвоты, там няма работы.
Дзе гультай ходзіць, там ніва не родзіць.
«Давай яшчэ разік...»
Уладзімір Ліпскі
Просіць Алёнка праспяваць песню «Касіў Ясь канюшыну».
Які з бацькі спявак? Ен дастаў з шафы пласцінкі. Адшукаў песню пра Яся. Алёнка сядзела побач, цярпліва чакала.
— Во яна! — узрадаваўся знаходцы бацька. 3 вясёлым настроем падхапілася і Алёнка.
Бягуць да радыёлы. Ставяць пласцінку. А потым зноў уладкоўваюцца на KaHane.
Хораша спяваюць «Песняры». Алёнка аж не ўсядзела на месцы. Пусцілася ў скокі. To махае рукамі, быццам косіць канюшыну разам з Ясем. To рукі ў бокі і ідзе па крузе.
21
Некалькі разоў паўтаралі мелодыю.
Алёнка ўсё прасіла: «Давай яшчэ разік...»
Потым чыталі казку Васіля Віткі пра вавёрку, у якой забалелі зубкі. Алёнка зноў прасіла: «Давай яшчэ разік...»
Радасна бацьку, што дачка любіць родную песню і родную мову.
Наша сям'я
Міхась Пазнякоў
Раз —
Паперу дастаю!
Намалюю нашу
Дружную сям'ю.
Два —
Аловак прада мной, Тут жа сцірка
Пад рукой.
Тры, чатыры —
Мама, тата!
Пяць —
Сястрычка Ната!
Шэсць —
Сярэдняя Святлана!
Сем —
Старэйшая Таццяна!
Восем —
Брат малодшы Ясь!
22
Дзевяць — Дужы наш Адась. Дзесяць — я. Завуся Борам. Наша ўся сям'я У зборы.
Тата з мамай у кіно
Віктар ІПніп
Тата з мамай у кіно, Я сяджу, гляджу ў акно. Мне ісці на двор пара, Там гуляе дзетвара. Я збудую дом з пяску I аддам яго катку, Што хаваецца ў кусце, 3 белым бантам на хвасце. А як вернуцца дамоў, Я скажу бацькам ізноў: — He хадзіце вы ў кіно, Наглядзеўся я ў акно!..
Смяшынка
— Мамачка, дай грошай,— кажа Люся,— я куплю і падару табе сіні кубачак.
— Дзякую, дачушка, але ў мяне ўжо ёсць сіні кубачак.
— He, мамачка, яго ўжо няма. Я яго ўчора разбіла.
23
Karo больш!
Рыгор Барадулін
Запыталі аднаго Хлопчыка малога: — Любіш больш за ўсіх Каго?
He сказаў нічога.
А сястрычка
У адказ, Пачакаўшы трошку: — Маму,
Кашу, Квас, I сябе, I кошку...
Нашы продкі
Сяргей Тарасаў
Паехалі вучоныя на раскопкі. Асцярожненька здымаюць слой за слоем, на
ват прасейваюць зямлю, каб нічога не прапусціць. I вось першая знаходка — наканечнік кап'я. 3 гэтым кап'ём у даўнія часы паляўні1 чы высочваў дзікага
24
звера, каб было чым пракарміць сям'ю.
А вунь яшчэ адна патрэбная людзям прылада — сярпок. Стары ён, іржой паедзены, бо даўнымдаўно жыта не жаў, без працы занудзіўся. А калісьці ён на славу паслужыў нашым продкам, якія аралі і сеялі на невялікіх лапіках, адваяваных ад лесу.
А там што бліснула — кругленькае, каляровае? Пацерка, прыгожая жаночая пацерка! Разам з іншымі красавалася яна некалі на шыі дзяўчыны. Тая дзяўчына на Купальскае свята песні спявала, шукала чароўную папарацькветку...
Шмат пра што могуць расказаць старажытныя рэчы. Па іх археолагі чытаюць, як па мудрых кнігах...
Дзве каскі
Васіль Хомчанка
У Андрэйкі ёсць дома дзве каскі. Стаяць яны побач на паліцы.
Адна каска салдацкая. Яе з вайны прывёз дзед. Гэта каска ўратавала дзеда ад смерці. Бег дзед у атаку — ён быў тады яшчэ не дзедам, а маладым хлопцам,— і перад ім выбухнула міна. Секанула асколкамі. Адзін асколак і
25 *
трапіў у каску, ударам зваліў салдата на зямлю. Але каска аказалася мацнейшай за асколак. Жывы застаўся салдат.
Другая каска — бацькава. Гэта мірная каска. Андрэйкаў тата працуе на будоўлі брыгадзірам. Шмат дамоў збудаваў ён разам са сваёй брыгадай. У тым ліку і дзесяціпавярховы дом, у якім жыве Андрэйка. Калі хлопчык едзе па горадзе з бацькам, той яму паказвае ў акно: «Вунь мая школа. Палац культуры мой. I твой дзіцячы сад я таксама будаваў».
Бацькава каска ганаровая. Яе называюць залатой каскай і ўзнагароджваюць ёю лепшых рабочых на будоўлях.
Вось гэтыя дзве каскі і стаяць no634. Дзедава — цёмная, сумная, з драпінамі і ўмяцінамі ад куль і асколкаў — напамінае пра баі, калі дзед абараняў ад ворагаў нашу зямлю.
Якое карэнне, такое і насенне. Калі ёсць дзед, ёсць і абед. Адзін дасужы, ды не дужы. Век пражыць — не поле перайсці.
26
Дзядуля
Леанід Пранчак
Мой дзядуля — ветэран, Беларускі партызан.
Ен адважна ваяваў, Перамогу здабываў, Ад захопнікаўфашыстаў Ен Радзіму вызваляў.
Каб квітнеў наш край лясны, Каб не зналі мы вайны.
Дыялогі з унучкамі
Васіль Вітка
Парада
— Ты куды?
— На работу, Юлечка.
— Ой, дзядуля, не ідзі. 3 кім жа я гуляць буду?
— Няможна не ісці. Mae таварышы прыйдуць, а мяне няма.
— А ты ім пазвані, што ты сягоння на пенсіі.
Машаанглічанка
Маша, як паанглійску — кот? — Кэт, а маленькі — кіці.
— А сабака?
— Дог.
— А слон?
Такіх вялікіх слоў я не ведаю.
27
Ступа
— А я ведаю, што такое ступа.
— Што?
— Ракета Бабы Ягі.
Заказ
— Бабка, нарадзі яшчэ адну ўнучку.
Першы дзень вясны
— Сёння першае сакавіка, першы дзень вясны!
— А салют будзе? — спыталася Маша.
Скорагаворкі
Уладзімір Скарынкін
* ¥ ¥
Ёлка сёння ў цёці Лёдзі, ёсць на ёлцы ёрш на мёдзе. ¥ ¥ ¥
— Смачная з булкай смятанка,—
Стасю сказала Святланка.
¥ ¥ ¥
Янка пасярод паляны
Ягады бярэ для Яны.
¥ ¥ ¥
Саша шмат рашыў шарад.
Што за гэта? Шакалад.
28
Абібок
Мікола Хамянкоў
Мама вяжа Рукавічкі, Я ваксую Чаравічкі. А на кухні Дзед з бабуляй Мыюць міскі I каструлі.
He сядзіць без справы Тата —
Робіць санкісамакаты. Толькі коцік, Абібок, Каля грубкі Грэе бок.
Унукі
Ларыса Геніюш
Доўга, доўга бег цягнік, Покуль не спыніўся.
Ен марудзіць не прывык, Вось і замарыўся.
I прыехалі да дзедкі Ўнукімалышы ў адведкі. Глянцам ззяюць клункі — Гэта падарункі:
29
Дзеду — акуляры Ў дарагім футляры. Бабулі — хусцінку,— Вясёлкі часцінку.
Дзед вітае: — Mae дзеткі!
I бабуля:
— Mae кветкі!
I Тарзанчык: «Гаўгаўгаў!»
I кот Мурзік: «Мяўмяўмяў!» Ўнукі цешацца і скачуць, А бабуля з дзедам плачуць. — Гэта з радасці, унукі, Пасля доўгае разлукі.
Як працуе сэрца
Таццяна Мушынская
— Бабуля, а што такое сэрца? — пытаецца малы Петрык.— Калі мы хадзілі ў паліклініку, доктар сказала: «А зараз паслухаем сэрца». Як яна яго слухае?
Усміхнулася бабуля, узяла Петрыкаву далонь і прыклала злева да яго грудзей.
— Чуеш? Нібыта ціхенька стукае нешта... Туктук, туктук...
Сапраўды, Петрык чуў, што ўнутры яго ёсць нешта жывое і рухавае.
— Гэта і ёсць сэрца, унучак. У кожнай машыны ёсць матор, рухавік. Такі і ў ча
30
лавека ёсць матор. Гэта сэрца. Без яго ніхто не зможа пражыць. Сцісні свой кулачок...
Хлопчык паслухмяна сціснуў.
— Які твой кулачок, такога памеру ў цябе і сэрца. У мяне большы, значыць, і сэрца большае.
Петрык задаволены бабуліным адказам. А пасля зноў пытаецца:
— А чаму сэрца так ціхутка стукае?
— Аднойчы вечарам, калі ты ўжо засынаў, за сцяной у суседняй кватэры нехта моцна пачаў стукаць малатком. Ты заснуць не мог. Калі б сэрца моцна стукала, яно б таксама табе ўвесь час перашкаджала. А так працуе сабе паціху, не чуваць яго...
Петрык уважліва слухае. Усё яму цікава, усё хочацца ведаць...
Ой, як смешна
Ніл Гілевіч
Бабка кажа, што калісьці
I яна была малою, I не ўмела гэтаксама Адзявацца раніцою.
I касу ёй запляталі, I вадзілі ў школу рана,
31
I кручкі пісала ў сшытку Па лінеечках старанна.
Ой, як смешна! Наша баба, Што і чуе вельмі слаба, I глядзіць праз акуляры, I бурчыць бесперастанку — Ў кароценькай сукеначцы Бяжыць у школу зранку!..
Ой ты, мілая бабуся, He сярдуй, што я смяюся...
(Пераклад з балгарскай)
Смяшынка
— Толя, раскажы бабулі верш. Ты ля ёлкі расказваў.
— Без ёлкі не магу, забываюся.
Малюта, Бора і Дзюдзя
Алена Лось
У нашай бабулі невялікая гаспадарка: певень, куры, кураняткі, старая каза Малюта, малады казёл Бора і зусім маленькі парсючок Дзюдзя.
Цэлы дзень Малюта і Бора не даюць бабулі спакою. Здаецца, усе варотцы зачынены, каза і казёл сытыя — аж не, знойдуць усётакі шчыліну і ўлезуць у ба
32
біну капусту. А з капусты казла і дубцом не выганіш — бегае навокал і мэкае, дражніць бабулю. Цягне тады бабуля казла з агарода за рогі, а каза Малюта сама ўжо следам ідзе.
Часам бабуля пасвіць сваю жывёлу каля рэчкі. Сядзіць на беражку, галінкай камароў адганяе, парсючок Дзюдзя каля бабулі ў пясочку качаецца, а казёл з казою альшанік ды вербалоз аб'ядаюць. Ад бабулі нікуды не ідуць. Добра ім разам на беражку.
Далей ад бяды
Леанід Шырын
Покуль бабка Ля хлява Козачку даіла, Я сядзеў
і маляваў
Гену