• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акрайчык

    Акрайчык


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 176с.
    Мінск 1995
    79.15 МБ
    лі, што ён — гультай. Але гэта толькі здавалася. Ветрыку ўсё хацелася рабіць, ды не хапала сільі, каб падняць буру ці прымусіць круціцца ветракі. Дарослыя не баяліся Ветрыка. Адно бурчалі, калі даводзілася падымаць з зямлі сарваны капялюш.
    Затое дзеці вельмі яго любілі. Гэта для іх Ветрык гуляў з флюгерамі на дахах дамоў, круціў прапелеры, а самай цікавай была гульня з папяровымі змеямі.
    Праходзіла лета, мінала восень. На дварэ станавілася холадна і няўтульна, і дзеці амаль не выходзілі з дому. Ветрыку рабілася сумна — не было з кім гуляць. ён дзьмуў у коміны, як Вецертата, але замест гуду атрымліваўся пранізлівы свіст. Тады ён пачынаў гуляць з апалым
    67
    лісцем, як Вецермама, але гэта хутка надакучала. I рашыў Ветрык выправіцца ў падарожжа.
    Доўгадоўга ляцеў ён па бязмежнай прасторы і раптам убачыў горы, а на іх вершалінах — белыя капелюшы,
    Як вы здагадаліся, сябры, гэта быў снег.
    Уволю нагуляўся Ветрык са снегам: атрасаў яго з елак і соснаў, зноў абсыпаў дрэвы з камля да макаўкі. Бельім віхрам кідаўся з кручы, пакуль не змарыўся. I тады, сеўшы адпачыць, ён успомніў пра дзяцей, якія не гулялі на дварэ, а хаваліся ў хатах ад марозу.
    Ветрык быў зусім малы, але набраў у свае кішэні столькі снегу, што ледзьве падняўся з зямлі. Прыляцеў дадому, пачаў выварочваць кішэні, вытрасаць снег Долу.
    Спачатку снег падаў павольна, пакрываў зямлю белай коўдрай. А потым заскакаў, закружыўся ў паветры. На вуліцу з шумам і смехам высыпалі дзеці — яны пазналі свайго Ветрыка. I пачалася вясёлая гульня.
    Цяпер кожную зіму Ветрык лётае да белых гор, набірае поўныя кішэні снегу і нясе яго дзецям.
    68
    Лясное дзіва
    Мікола Чарняўскі
    Пад гулкі гром і дожджык шапатлівы Прабегла раптам вестканавіна: Працуе атэлье «Лясное дзіва» — Ад ранку да цямна.
    I тут, на ўзлеску, I ў лясной глушы, Ля ўсіх ялінак, . Хвой, Бяроз, Дубоў
    Прымаюцца заказы ад грыбоў На шапкі, Шапачкі,
    Капелюшы, Панамкі,
    Адмысловыя берэткі — Фасонаў самых модных, Самых рэдкіх.
    Хто клапатлівы, рупны, лоўкі — He прыйдзе ў лета без абноўкі.
    Пачуў на золку вестку Баравік:
    — Хоць я да ўбораў пышных не прывык, Але абноўка, мусіць, не пашкодзіць.
    I праўду ж кажуць — Лета надыходзіць...
    69
    Каб не спазніцца,
    Каб не памыліцца,—
    Рашуча, порстка выглянуў з ігліцы.
    I ўбачыў, што яго ўжо абагналі:
    Страчкі й Смарчкі кучомкі паспраўлялі.
    Нібыта ў коле, круцяцца Вавёркі, Каб дагадзіць, каб не збіраць чаргу: Бяруць заказы, выдаюць абноўкі — На іх у рыжых змалку тонкі густ!
    Страчкі й Смарчкі ўсміхнуліся
    Вавёркам, I іх кучомкі зніклі за пагоркам.
    Сказаў Яловік, ім зірнуўшы ўслед: — Мне б капялюш такі, Як меў мой дзед: Цёмнакарычневы, глыбокі, Каб з вушамі
    Хаваўся ў ім у спёку, пад дажджамі.
    — I мне такі, і мне такі ж брылёк — Азваўся Падбярозавік здалёк.
    — I мне!
    — I мне!
    — I мне!
    За спінай дзесьці
    Грыбы загаманілі, быццам дзеці: Масляк,
    70
    Валуй, Таўстуха, Махавік
    I Падасінавік, прамы, як цвік. Ен, Падасінавік, Таўсматы змалку, рослы, Узяў прымерваць Капялюш дзівосны.
    Таўстуха
    Круць ды верць каля люстэрка — Ей не пашкодзіць лішняя прымерка.
    Да іх маўкліва збочылі са сцежкі Ваўнянка са Свінухай, Сыраежкі. Ваўнянка, усміхаючыся міла, Часопіс «Моды» з дому прыхапіла: — Хачу берэт, каб мяккі быў і вабны. — I я ў берэце буду болей зграбнай,— Свінуха падхапіла нечакана.— Быць моднаю, напэўна ж, не загана?
    Найбольшы клопат, мусіць, у Лісічак.
    Вавёркам верашчаць наперабой:
    — Панамкі можна?
    — Толькі б да спаднічак
    Панамкі пасавалі як адной...
    Перад люстэркам модніцы сакочуць, Нікога блізка падпускаць не хочуць.
    71
    3пад лісця, што ў нізінцы прэла, Прарваўся Грузд:
    — А я хачу самбрэра!
    Цікаўны, не хаваючыся ўглыб, Звярнуў сюды і Парасонікгрыб. Прынёс пад пахай у сасоннік He парасонік ён, a — соннік. — Напэўна, спраўдзіцца мой сон — Набуду новы парасон!
    I змоўк раптоўна, Здзіўлена замёр — Да атэлье прыдыбаў Мухамор! Адціснуў з ганка бледную Паганку: — He бойся, не з'ядуць тваю панамку! Ты пачакай, сястрыца, ты не злуй. Няўжо я горшы, чым жаўцяк Валуй? Будзе новы капялюш — Ох, усіх павесялю ж!
    Пазней за ўсіх прачнулася Зялёнка — Да дня з Апенькамі вадзіла карагод.
    Да атэлье прытупала спрасонку: Дзе ўборы тыя?
    Дзе грыбны народ?
    Як і сяброўка верная Радоўка, Зялёнка з жалю уздыхала доўга.
    Пракапаў дожджык па лістоце зноўку: «Ты не бядуй, Зялёнка, бо не час,—
    72
    Табе я ўвосень прынясу абноўку, He горшай будзе, Будзе ў самы раз!..»
    Пад гулкі гром і дожджык шапатлівы Прабегла раптам вестканавіна:
    Працуе атэлье «Лясное дзіва» — Ад ранку да цямна...
    I я збіраўся, прачытаўшы гэта, Сабе абноўку заказаць у ім, Але спазніўся:
    Скончылася лета...
    Ну што ж, хай будзе Казка на ўспамін.
    Як рабілі вясёлку
    Яраслаў Пархута
    Пры азярыне між кветак і траў гулялі ў хованкі праменьчыкі. Іх было ажно сем — Фіялетавы, Сіні, Блакітны, Зялёны, Жоўты, Аранжавы і Чырвоны. Раптам праменьчык Фіялетавы сказаў:
    — Надакучыла тут. Хачу на другі бераг азярыны!
    Абапёрся адным канцом на купіну, выгнуўся дугою, другі канец апусціў на процілеглы бераг і засвяціўся ад радасці.
    Убачыў праменьчык Сіні, як брат ягоны раскашуе, і таксама сказаў:
    73
    — На той бераг хачу!
    Пераскочыў азярыну, далучыўся да Фіялетавага, і ўжо на пару заззялі яны над зямлёю.
    Зайздросна стала праменьчыку Блакітнаму, і ён, доўга не думаючы, кінуўся да братоў.
    У небе цяпер тры стужачкі каляровыя гарэлі. Праменьчык Зялёны не вытрымаў, шугануў увысь і адтуль гукнуў:
    — Гэй, там, на зямлі! Да нас гайда! Тут прасторна! I відаць далёка!..
    Праменьчык Жоўты павагаўся, а тады ўзяў і таксама пераскочыў азярыну. I атрымаўся ладны паясок — пяцікаляровы.
    «А я хіба горшы?» — падумаў іх брат Аранжавы і кінуўся следам.
    У небе ўжо гарэў шасцікаляровы паясок. Бачачы такое дзіва, праменьчык Чырвоны сказаў:
    — Браты, а мяне прымеце ў сваю кампанію?
    — Прымем! Прымем! — пачуліся галасы.— He марудзь толькі...
    Праз хвіліну ў небе над азярынай павісла незвычайная сяміколерная стужка, радавалася ёй усё жывое на зямлі. А паколькі тая стужка гарэла надзвычай весела, то людзі і назвалі яе вясёлка.
    74
    Неслух
    Аляксей Якімовіч
    На агародзе, за старым плотам, жылі Сланечнік, Кроп і Цыбуля. Памыюцца, бывала, расою, з цёплым сонейкам павітаюцца і пачынаюць адзін аднаму розныя гісторыі расказваць. I пра тое, як сюды, на агарод, трапілі, і пра тое, як з зямлі вырасталі, падымаліся.
    Прачнуліся аднойчы ранараненька, і высокі Сланечнік усклікнуў:
    — А ў нас новы сусед!
    Прыгледзеліся Кроп і Цыбуля: сапраўды, ляжыць каля плота, у разорцы, штосьці кругленькае, зялёнае, паласатае.
    — Мячык гэтаР— расчаравана прамовіла Цыбуля.
    — I праўда,— падтрымаў яе Кроп.— Відаць, суседская дзяўчынка забылася.
    — Давайце спытаемся, мячык ён ці не,— прапанаваў Сланечнік і, сагнуўшыся ў паклоне, прывітаўся: — Добры дзень, сусед. Як цябе завуць?
    — Гарбуз,—• нясмела адказаў той.
    —■ Чаго тьі ў разорцы хаваешся? Да нас ідзі,— паклікала Цыбуля.
    — Баюся,— ледзь чутна прашаптаў Гарбуз.
    Ен быў яшчэ маленькі і таму ўсяго
    75
    ўсяго на свеце баяўся: і сярдзітай пчалы, і калючага асоту, і нават звычайнага матыля.
    — Які ён паласаценькі! — усклікнуў у захапленні Сланечнік.
    — Які ён кругленькі!— дадаў Кроп.
    — Якое ў яго прыгожае імя! — шчыра пазайздросціла Цыбуля.
    Хваляць Сланечнік, Кроп і Цьібуля новага суседа, не нацешацца ім. А ён слухае ды гонару набіраецца. Асмялеў, з разоркі выскачыў:
    — Я самы спрытны, я самы дужы! Я і на плот магу залезці!
    — Навошта на плот лезці? — дзівіцца Сланечнік.— Няўжо табе з намі сумна?
    — Разаб'ешся, — папярэджвае Кроп.— Хіба не бачыш, што ў плоце слупы струхнелыя?
    Гарбуз і слухаць не хоча. Ад гонару як на дражджах расце. Учапіўся хвосцікам за штыкетнік і пакарабкаўся наверх.
    — Куды ты? — крычыць Кроп.
    — Злазь хутчэй,— просіць Цыбуля.— Упадзеш. Вунь які ты тоўсты!
    He слухае Гарбуз суседзяў, лезе на плот і хваліцца:
    — Я ўсё магу. Я самы дужы, я самы спрытны!..
    76
    I тут падняўся моцны вецер, па агародзе памчаўся. Нахіліліся да зямлі Сланечнік, Кроп і Цыбуля, ад ветру схаваліся. Мінуў іх вецер, на плот наляцеў. He вытрымалі струхнелыя слупы, паваліўся плот, а за ім — Гарбуз на зямлю грукнуўся. Ды так моцна, што адразу на кавалкі разляцеўся.
    Казка пра зайца
    Таццяна Красікава
    Заяцшарачок сядзеў на беразе возера, глядзеў у празрыстую ваду і ўздыхаў:
    — Чаму ў мяне няма такога пушыстага хваста, як у вавёркі? Чаму ў мяне не такія тоўстыя лапы, як у мядзведзя?
    Усім зайздросціў заяц—ваўку, лісе, аленю, нават птушкам.
    Надакучыла возеру слухаць ўздыхі. Паслала да яг чароўную рыбку, і сказала тая зайцу:
    — Бяжы ў лес. Да каго са звяроў нешся, на таго і падобны.
    Узрадаваўся
    лес паскакаў. Дакрануў
    77
    ся да вавёркі — і з'явіліся ў яго на вушах кутасікі.
    Пабег далей. А насустрач яму мышка. Узяла ў лапкі свой хвосцік і скача, быццам цераз скакалку.
    «Мне 6 такі»,— падумаў заяц. Дакрануўся да мышкі — і адразу ў яго хвосцік вырас, доўгі і тонкі.
    Бегаў, бегаў заяц па лесе. Нарэшце сталі ў яго лапы тоўстыя, як у мядзведзя, вочы круглыя, як у савы, на спіне крылы выраслі, на галаве — рогі...
    Вырашыў заяц перад сваімі братамізайцамі пакрасавацца. Прыскакаў на паляну. Але як толькі зайцы яго ўбачылі, мігам пахаваліся. I астатнія звяры разбегліся. I птушкі разляцеліся. Ніхто зайца не пазнае.
    Вярнуўся заяц да возера і жахнуўся: глядзіць на яго з вады страшыдла крылатае, насатае, рагатае... Задрыжаў ён і хацеў кінуцца наўцёкі, ды тут чароўная рыбка выплыла і пытае:
    — Ну што, заяц, цяпер задаволены?
    — Дык гэта я?
    — А хто ж? Ты! — рыбка махнула хвастом і знікла.
    Застаўся заяц адзін. Плача на беразе. Слёзы на зямлю падаюць і цякуць у лес, пра гора зайцава расказваюць.
    78
    Пашкадавалі зайца звяры і птушкі. Сабраліся каля возера. Хаця і боязна, a ўсё ж да страшыдла дакрануліся. I зноў стаў ён зайцамшарачком.
    Бульбінка і вінаград
    Ларыса Шыпуля
    Аднойчы ў Ташкент прывезлі бульбу. Калі ехалі па старой вуліцы, кузаў страсянуўся — і адна бульбінка выпала.
    — Ой, ой! — тоненькім голасам закрычала яна.— I так бакі баляць ад доўгай дарогі, а тут яшчэ аб камень стукнулася.
    Ніхто не звярнуў увагі на бульбінку. Толькі маленькі хлопчык, які гуляў непадалёку з мячыкам, падняў яе і шпурнуў за пл