Акрайчык
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1995
ь колькі дзівосаў абяцаюць нам кніжкі! Усіх кніг не назавеш, пра ўсё не раскажаш... А якая з гэтьіх вам больш падабаецца, дзеці? (Дзеці адказваюць.) Добра. Адчуваю, што вы любіце кніжкі. Ці ж можна іх не любіць? А вось за што мы іх любім — пра гэта раскажа нам верш Эдзі Агняцвет «3 табою, кніга добрая».
«Кнігі» садзяцца на крэселкі па баках сцэны (ці залы), наперад выходзяць чытальнікі.
1ы чытальнік. Я добрую кнігу, Як цуда, люблю. Яна асвятляе Людзей і зямлю.
2і чытальнік. На кожнай старонцы Адкрыю сакрэт.
165
Там ветразь пад сонцам, Таемны сусвет.
3і чытальнік. 3 табою, кніга добрая, Ідзём у новы век.
Ты мудрая і
шчодрая, Як добры чалавек!
4ы чытальнік. 3 табой пачынае Дарогу герой, Ен прагна чытае, Сябруе з табой.
5ы чытальнік. Душою прыгожы Расце будаўнік — I жыць ён не можа Без песень і кніг.
1 ьі ч ыта л ь н і к. Я добрую кнігу, Як цуда, люблю. Яна асвятляе Людзей і зямлю.
Чытальнікі ідуць на месцы, адзін з іх натынаецца на скрутак паперы: «Ой, што гэта?»
Вядучы (бярэ скрутак у рукі). Дзеці! Хто з вас ведае, што гэта? (Дзеці адказваюць, як могуць.) Давайце спытаемся ў кніжак. Мне здаецца, што невыпадкова гэты скрутак трапіў на наш ранішнік.
166
«Кнігі» падыходзяць, разглядаюць з розных бакоў скрутак. Потым адказваюць: «Не, не ведаем...»
Кніга «Хата, поўная гасцей». Чакайце! Чакайце! У маёй хаце, поўнай гасцей, быў адзін цікавы чалавек — дзед Усёвед. Пэўна, ён растлумачыць, што гэта такое.
Вядучы і «кнігі». «Дык клічце яго хутчэй!»
Кніга «Хата, поўная гасцей». Дзед Усёвед сам прыйдзе, як толькі пачуе песні, скокі. Ен гэта вельмі любіць.
Вядучы. Дык станавіцеся, дзеці, у круг!
Дзеці водзяць карагод разам з «кнігамі». Уваходзіць, стукаючы кіем і прьітоптваючы, стары прыгорблены дзед Усёвед. Гэта казачная істота, нечым падобная да Лесавіка. 3пад саламянага брыля тырчаць сівыя валасы, да адзення прымацаваны лісты, кветкі, на спіне — торба.
Патанцаваўшы крыху з дзецьмі, дзед Усёвед гулка стукае кіем аб падлогу. Музыка сціхае.
Дзед Усёвед. Весела ў вас. He стрымаўся я, бачыце, прыйшоў на ваша свята. А цяпер кажыце, чаго звалі, чаму спаць не давалі?
Хлопчык. Хочам у вас пра нешта спытацца.
167
Дзяўчынка. Вы ж усёўсё ведаеце, таму і завяцеся дзед Усёвед.
Дзед Усёвед. Так, так, дзеткі мае, доўга жыву, шмат ведаю, амаль пра ўсё сказаць магу.
Вядучы. Дык скажыце, дзядуля, што гэта за скрутак?
Дзед Усёвед (бярэ скрутак, разгортвае). Дык гэта ж, дзеці, кніга.
Нехта з дзяцей. Дзядуля, якая ж гэта кніга? Вось кніга! (Падае яму кнігу.)
Дзед Усёвед (бярэ яе ў рукі). Ведаю, ведаю... Прыгожая, зручная кніга, лісточак з лісточкам склеены, друкаваныя літары роўненька леглі, нібы пасеяны. Вачэй не адарваць. Але ж даўней, дзеткі, зусім не такой была кніга. Вось так яна спачатку выглядала (паказвае скрутак). Ведайце, што першыя кнігі перапісваліся ад рукі. Гэта была марудная, цяжкая і карпатлівая справа. Кніжак было мала, і каштавалі яны вельмі дорага.
Вядучы. Дзядуля Усёвед, затое цяпер у нас кнігі ў кожнай кватэры, у кожнай школе, у бібліятэках...
Дзед Усёвед. Гэта было б немагчымым, калі б не наш славуты зямляк — першадрукар Францішак Скарына.
Вядучы. Ці чулі вы такое імя —
168
Францішак Скарына? (Дзеці адказваюць — «так», «не»...)
Дзед Усёвед. Паглядзіце на партрэт Францішка Скарыны. Запомніце гэта імя.
Вядучы. Давайце паўторым разам — Францішак Скарына.
Дзед Усёвед. Гэта быў вельмі адукаваны чалавек. Нарадзіўся ён у старажытным Полацку. Бацька хацеў, каб ён стаў купцом, але ён стаў славутым на ўвесь свет вучоным.
Вядучы. Шмат краін пабачыў наш славуты зямляк, але ніколі не забываўся пра сваю Радзіму, пра свой народ.
Дзед Усёвед. I кнігі свае Францішак Скарына друкаваў на зразумелай простым людзям тагачаснай беларускай мове.
Вядучы. А ці ведаеце вы, дзеці, як называецца магазін, у якім прадаюцца кнігі?
Дзеці адказваюць, дзед Усёвед абагульняе: так, кнігарня.
Вядучы. А цяпер паслухаем верш «У кнігарні». Напісаў яго паэт Кастусь Цвірка.
1ы хлопчык.
Мы прыйшлі ў кнігарню з мамай, На паліцах — безліч кніг!
169
Тоўстых, тонкіх — розных самых, Цэлы свет — у кніжках тых!
Маці.
— Я куплю табе во гэту... Гэту й гэту варта ўзяць... Ты пра ўсе краіны свету 3 гэтых кніжак будзеш знаць. Пра Аўстралію, Аляску, Чылі, Індыю, Кітай, Пра Еўфрат во нават казка... Толькі, сын, бяры чытай.
1ы хлопчык.
— О, як добра! Дзякуй, мама! Я пра іх чытаць люблю.
Толькі б знаць хацеў таксама Я й пра нашую зямлю.
2і хлопчык.
Пра яе лясы і рэкі, Пра забытыя гады, Пра той шлях з вараг у грэкі I пра казкігарады.
I яшчэ — за што, няйначай, Буду ўдзячны я ўдвайне — Ты купі на мове нашай, Беларускай, кніжку мне. 3і хлопчык.
To ж Айчыны нашай мова, Мова прадзедаў, бацькоў. У той мове што ні слова — Дыямент жывы вякоў.
170
4ы хлопчык.
Ці паляк, ці грэк, ці швед там — Мова ў кожнага свая.
Як усе, хацеў бы ведаць Мову родную і я.
1ы хлопчык.
Невук — хто яе не цэніць.
Ці ж магу я здраджваць ёй:
Я ж не нейкі адшчапенец, Я ж не нейкі чужаземец На святой зямлі сваёй.
Дзед Усёвед. Добра, добра, дзеткі, што вы любіце мову і кніжкі беларускія, што родная мова вам дарагая. Можа, і песню беларускую мне праспяваеце? (Дзеці спяваюць.) Добра, весела ў вас, але і развітвацца пара. На развітанне загадку вам загадаю: хто са мною пасябруе, таму веды падару я. Што гэта?
Дзеці. Кніга!
Дзед Усёвед. Малайцы! Ну, да пабачэння, спяшацца мне трэба.
В я ду ч ы. Развітаемся з дзедам Усёведам. Скажам яму: «Да пабачэння!» Вось і скончылася наша свята, прысвечанае беларускай кнізе.
ЗМЕСТ
Калі я шчаслівы
Калі я шчаслівы. Ніна Галіноўская.............4
Свята. Юрась Свірка...........................5
Стасікава кладка. Міхась Даніленка............6
Дарагая мамачка. Леанід Пранчак............... 8
Насаджу садок. Іван Грамовіч. Скарочана . . . —
3 мамай. Ніна Галіноўская........................9
Якіх слоў не хапае? Міхась Гелер..............10
Будзьце госцем. Леанід Шырын..................11
Дзень нараджэння. Ганна Іванова...............12
Замаўлянка. Мікола Чарняўскі..................13
Лічылка. Уладзімір Мацвеенка..................14
Разумны аловак. Даір Слаўковіч................—
Змей лятаў. Мікола Чарняўскі..................15
Татава аўтаручка. Мікола Гіль.................16
Міколка і Маша. Галіна Каржанеўская ... 18
Чаго крычыце? Іван Грамовіч...................—
Скорагаворка. Мікола Маляўка..................19
Сястрычка вышывала. Іван Муравейка . . . . —
Самакат. Мікола Мятліцкі......................20
Піла. Павел Марціновіч........................—
«Давай яшчэ разік...» Уладзімір Ліпскі .... 21
Наша сям’я. Міхась Пазнякоў...................22
Тата з мамай у кіно. Віктар Шніп..............23
Karo больш? Рыгор БараДулін...................24
Нашы продкі. Сяргей Тарасаў...................—
Дзве каскі. Васіль Хомчанка. Скарочана ... 25
Дзядуля. Леанід Пранчак.......................27
Дыялогі з унучкамі. Васіль Вітка..............—
Скорагаворкі. Уладзімір Скарынкін.............28
Абібок. Мікола Хамянкоў.......................29
Упукі. Ларыса Геніюш..........................—
Як працуе сэрца. Таццяна Мушынская .... 30
Ой, як смешна. Ніл Гілевіч....................31
Малюта, Бора і Дзюдзя. Алена Лось .... 32
Далей ад бяды. Леанід Шырын...................33
Зубры. Антаніна Баева.........................34
172
Загадка. У. Мазго........................35
Маці. Рыгор Ігнаценка....................36
Самая прыгожая. Васіль Сухамлінскі .... 37
Скорагаворка. Васіль Вітка...............38
Салодкія сны. Леанід Шырын................—
Мама. Васіль Хомчанка....................39
Радасць. Уладзімір Карызна...............41
Вечарамі казкі баю
Песенька Дзедабарадзеда.................43
Калыханкі................................44
А каты мае, каты...................... . —
А ты, коця, не вурчы......................—
Ой, люлілюлі............................45
Спі, Ванюшачка, не плач...................—
Пайшоў каток на таржок....................—
Пайшоў каток пад масток...................—
Калыскі..................................46
Загадка. У. Мацвеенка....................47
Песні, заклічкі, прыгаворкі...............—
Зайчык маленькі...........................—
Я гарох малачу...........................48
Забаўлянкі ..............................50
Лады, лады, ладкі.........................—
Ідзе каза рагатая.........................—
Ідзе Бай па сцяне........................51
Кую, кую ножку............................—
Чыкічыкі, сарока........................52
Чукчукчук...............................—
Тратата, тратата......................—
Ладуладуладкі...........................—
Л і ч ы л к і ...........................53
Раз, два, тры, чатыры.....................—
Раз, два, тры, чатыры, пяць...............—
Беглі коні пад мастамі....................—
Эныбэны, фіны, лёк......................54
Загадкі ................................. —
Панародныхматывах........................55
Калыханкахваляванка. Павел Марціновіч —
Дажджавая калыханка. Васіль Жуковгч . . 56
173
Ай і ой. Васіль Вітка......................56
Ножкі. Нэля Тулупава.......................57
Коцік плача. Ганна Іванова..................—
Ехаў Бай. Максім Танк......................58
Казкі.......................................59
Як певень з бараном ваўку страху нагналі —
Мухапяюха. (Казка для тэатра.) М. Яфімава 62
Верныя сябры. Васіль Гурскі................64
Вясёлы ветрык. Сяргей Тарасаў..............66
Лясное дзіва. Мікола Чарняўскі .... 69 Як рабілі вясёлку. Яраслаў Пархута . . . 73 Неслух. Аляксей Якімовіч ....... 75 Казка пра зайца. Таццяна Красікава ... 77 Бульбінка і вінаград. Ларыса Шыпуля . . 79 Чароўны прасік. Уладзімір Ліпскі .... 80
Слухай родную прыроду
Слухай родную прыроду. Васіль Жуковіч ... 84 Як вясна зіму прагнала. Алесь Асіпенка ... 85 Вясна ідзе. Валерый Кастручын...............86
Ажылі пралескі. Паўлюк Прануза ..... 88 Загадка. М. Пазнякоў.........................—
Свята мурашак. Кастусь Кірэенка............«89
Жаўрук. Леў Мароз...........................90
Скорагаворка. Ніна Галіноўская...............—
Жавароначкі, прыляціце... Уладзімір Ягоўдзік 91 Паілачка. Валерый Яастручын.................92
Казка пра канарэйку. Алена КобецФілімонава 93 Бусел і хлопчык. Авяр'ян Дзеружынскі . . . — Блакітны