Акрайчык
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1995
ы. Ажыны — ягады, якія ўмеюць за сябе пастаяць. Галінкі іх шыпамі пакрыты. Колюцца! Каб іх збіраць, не толькі ўменне, але і цярпенне патрэбна. Так і хочацца не рукамі, а чаравікам галіну прыгнуць. Ды маці папярэджвае:
— Асцярожна, асцярожна вакол кустоў хадзіце, і на наступны год сюды заглянем. А не заглянем мы, дык некага іншага гэтая сонечная мясцінка парадуе.
У жнівеньскім лесе збіраем мы апошні падарунак лета — брусніцы.
Брусніцы — у нашых мясцінах ягада рэдкая. Таму яшчэ загадзя, бываючы ў лесе, прыкмячаем мы бруснічныя мясцінкі. Звычайна на сонечных ускрайках бароў, вакол высечак. Яркачырвоныя, з бялюткімі, не кранутымі сонцам бачкамі вісяць брусніцы паміж цвёрдых цёмназялёных лісцікаў. Гронкамі ля самай зямлі...
Пасля кожнага паходу маці варэнне варыць. А мы пенкамі ласуемся ды слоікі завязваем. Потым у сервант ставім. Так слоік за слоікам хаваецца ў нашым серванце лета.
121
Зімовым вечарам уся наша дружная сямейка за сталом збіраецца. Тата батон рэжа, а мама чай па кубках разлівае. Калі разалье, пытаецца:
— Па якія ягады сягоння пойдзем?
— Па суніцы!
— Па ажыну!
— Па маінку! — крычыць маленькая Проська.
— Няхай будзе патвойму,— кажа маці і прыносіць з серванта слоік з малінавым варэннем. Варэнне густое, цёмнаружовае, з залацістымі зярняткамі. Увесь пакой умомант напаўняецца малінавым водарам. Намазваем варэнне на лустачкі батона і п'ём чай. П'ём і летнія паходы ўспамінаем.
122
За акном завіруха шуміць, мароз патрэсквае, а ў нашай хаце лецейка гасцюе.
Загадка
В. Карпечанка
За дрэвы хаваецца, На крыкі адгукаецца, Спявае, рагоча, Сустрэцца не хоча.
Лета надламалася
Рыгор Ігнаценка
Канец ліпеня. Пазней пачало ўставаць сонейка. Ды і грэе яно ўжо не так, як раней.
Большасць птушак прымоўкла. I толькі нямногія зрэдку ўсё яшчэ працягваюць свае спевы. Але што гэта за песні! Куды толькі, здаецца, падзеліся іх весялосць і моц.
Вось на ўзлессі жоўценькая пеначкавяснянка спявае. Яе песенька гучыць неяк абыякава, ціха. Быццам чалавек за працай штосьці сабе пад нос мармыча.
Лета надламалася. I, як сведчанне гэтаму, нене ды і мільгане дзенебудзь у зялёнай кроне бярозы першы жоўты ліст — вястун залатой восені.
123
Верабейкі загартоўваюцца
Мікола Янчанка
Восень.
Шапкі паскідалі Клёны сумныя. Вераб'і аблюбавалі Вербы шумныя.
Ля крыніцы на карыце Сабіраюцца Ды ў халодную вадзіцу Акунаюцца.
Скокнуць і праз момант нейкі Абтрасаюцца.
Толькі юны верабейка He рашаецца.
Так стаяў бы, Ды матуля Дзюбай колкаю Верабейку падштурхнула Ў ванну золкую.
Плюх!
Дзе дзелася трывога Беспрычынная: — Анічога! Анічога! Малайчына я!
Так, пакуль мяцельны снежань Узбунтуецца, Верабейка як належыць Загартуецца.
124
Дзічка
Рыгор Ігнаценка
Паказаў мне яе вясковы пастух. Знаходзілася дрэўца непадалёк ад вёскі ў непралазным драбналессі. Колькі разоў я ў ім быў, а вось жа не трапіла на вочы.
Яблыкі на дзічцы былі буйныя і чырвоныячырвоныя. Вісяць на галінках бы тыя ёлачныя шары.
Усю восень я наведваў дзічку. Прыйду, пасяджу на мяккім сіўцы пад дрэўцам і пайду.
Часам я тут заставаў стракатую сойку, траскатухусароку, дзятла. А аднойчы нават і вожыка сустрэў. Па якой ён тут справе быў, невядома.
Прыйшоў я пад дзічку і зімою. Як і ўсе дрэўцы навакол, яна стаяла голая, глыбока патанаючы ў пульхным снезе. Толькі — вось дзіва! — слядоў пад яблынькай было значна болей, чым пад якім іншым дрэвам.
Значыць, я быў не адзін. Месячнай ноччу адведаць дзічку на палянку прыбягалі зайцыбелякі, нечага тапталіся панурыя дзікі, скакалі рыжыя вавёркі.
А рагачлось дык нават ніжнюю галінку адшчыкнуў, каб пераканацца, што дрэўца не замерзла, жывое.
125
А гэта азначае, што наступным летам яно зноў парадуе ўсё лясное насельніцтва сваімі чырвонымі яблыкамі.
Жолуд
Леанід Шырын
Зімка ўжо He за гарамі. Зайчаняткі Кажуць маме:
— 3 дуба ўпаў вунь Жалудок, Абмарозіць можа Бок.
Засмяяўся
Жалудок, Пад лісток у траўку — Скок...
Зімку спаў ён Пад лістком I ўзышоў вясной Дубком.
Зімовы дуб
Клаўдзія Каліна
Ідзе лесам Лістапад, лісце сыплецца як град, сякуць дажджы касыя, шумяць 126
вятрыскі злыя... Дрэвы нізка кланяюцца Лістападу, сцелюць да ног яго пажоўклае лісце. Адляцелі ў вырай птушкі, звяры пахаваліся ў зацішак, апусцелі палі.
Задаволены Лістапад: усё скарылася яму. Усміхнуўся, паслаў на зямлю бледны сонечны прамень, глянуў зза шэрых хмар лапінкай блакіту. Але што гэта? Вунь на ўзлессі раскінуў вецце магутны Дуб, увесь у мядзянай лістоце.
— Чаму ты не скарыўся мне? — грозна спытаў Лістапад.
— Я зімовы. Таму да вясны буду ў мядзяным убранні.
Угневаўся Лістапад.
— Гэй, вятры буйныя! — паклікаў ён сваіх памочнікаў.— Сарвіце з Дуба яго мядзяны ўбор!
Завылі вятры, зашумелі галіны Дуба.
— Гэй, дажджы халодныя! — гукнуў Лістапад.— Пазбівайце з Дуба лісце!
Секанулі дажджы, забарабанілі па буйным лісці, але Дуб не зварухнуўся.
— Гэй, браце Снежань! — загукаў Лістапад.— Прышлі мне марозу пякучага, завей сыпучых, няхай замарозяць, засыплюць снегам непакорнага!
Прымчалі маразы, прыляцелі завеі, марозілі, снегам секлі, але не скарыўся Дуб.
127
Спахмурнеў Лістапад і адступіўся ад цара лесу...
Усю зіму стаіць Дуб у сваім мядзяным адзенні. Толькі вясною ненадоўга скідае яго, каб пераапрануцца ў новае, зялёнае. За гэта і называюць яго Зімовым Дубам.
Захапленне
Павел Кавалёу
Зіма выдалася марозная, снежная. Волечка зрэдку выходзіла з дому. I вось у нядзелю, бачу, стаіць каля акна і ўвесь час пазірае на Свіслач. А потым замітусілася, пачала апранацца.
— Ты куды? — пытае маці.
— Зараз, зараз...— Волечка пабегла на кухню, адламала кавалак булкі і сунула ў кішэньку.
— Што рабіць збіраешся? — зноў пытае маці.
— Мне шкада іх,— Волечка хітнула галавой на акно і выскачыла з хаты.
Далей усё высветлілася. Гэта ж качкі зімуюць на Свіслачы. I ў мароз туляцца да берага. Волечка падыходзіць блізка да іх і кідае кавалачкі булкі. Качкі ахвотна хапаюць іх, падсі лкоўваюцца.
Вось такое ў Волечкі пачалося захапленне.
128
Сярожкавы сябры
Пятро Сушко
Па садочку заінелым, Па сняжку пушыстым, белым Паміж вішанькаў Сярожка Пратаптаў сваю дарожку.
Важны ў хлопчыка занятак — Падсыпаць штодня зярнятак У птушыныя кармушкі.
Дружаць з ім за гэта птушкі.
Лясная госця
Расціслаў Бензярук
Набліжаўся Новы год. Аднойчы, калі моцна разгулялася мяцеліца, нехта пастукаў у акно. Дзеці адарваліся ад падручнікаў і ўбачылі прыгожую лясную госцю,
— Ей холадна на марозе,— пашкадавала адна дзяўчынка.— Трэба пусціць у клас, няхай пагрэецца.
— Госці, напэўна, цесна будзе ў нашым класе,— заўважыла настаўніца.
— Давайце запросім яе ў спартыўную залу,— пачуліся галасы.— Там прасторна і цёпла.
Так і зрабілі. Абагрэўшыся, лясная госця засумавала.
9 „Акрайчык”.
129
— Хочацца мне да сяброўкі бярозы, да рабіны ў чырвоных каралях,—• сказала яна.
— Давайце ўпрыгожым яе,— прапанавала настаўніца.
Дзеці павесілі розныя цацкі, цукеркі, яблыкі, а наверсе зорку прымацавалі. Але госця ўсё роўна не радавалася:
— Да мяне часта прыбягалі і заяцбяляк, і вавёрачка, і ліса, а зараз нікога няма.
— Будуць у цябе і звяркі,— паабяцалі дзеці.
Яны зрабілі маскі зайца, вавёркі, лісы. А калі прыйшлі Дзед Мароз і Снягурка,
130
пачалі вадзіць карагод, спяваць песні. Развесялілася лясная госця і вырашыла кожны раз пад Новы год прыходзіць да дзяцей.
Думаю, вы здагадаліся ўжо, як завуць лясную госцю.
Бывайг зіма!
Мікола Бусько
Уладарыць сіл няма, I сказала так зіма: — Адпачну я на паляне, Покуль сонейка прагляне, А пасля пайду туды, Дзе і ўлетку Халады.
Прашумеў лес у адказ: — Ну, бывай!
У добры час!
— He забудзь,— Прапелі птушкі,— Сваю коўдру і падушкі!
Пра ўсё раскажа школа
Ці ведаеце вы, дарагія першакласнікі, што наша жыццё — нібы лесвіца, дзе многамнога высокіх прыступак? Гэта маміны рукі, дзіцячы сад, першы клас... Потым іншыя, яшчэ і яшчэ, і кожная ступенька дадасць вам сталасці і розуму.
Школа адкрые перад вамі цудоўны свет ведаў, навучыць і самастойна здабываць іх — з дапамогай кнігі. У школе вы сустрэнеце сяброў, спазнаеце першыя поспехі і няўдачы. Так, так, і няўдачы таксама, толькі іх не трэба баяцца.
Шчаслівага падарожжа па краіне ведаў!
Хутчэй бы ў школу
Міхась Валько
адаюць пытанні дзеці —
Ім цікава ўсё на свеце: Чаму сонейка пячэ?
Адкуль ручаёк цячэ? Куды воблачка плыве? Дзе зімою рак жыве?.. Кажа дзецям дзед Мікола: — Вам пра ўсё раскажа школа.
Адзін пальчык
Клаўдзія Каліна
Віця прысеў каля ганка і тонкім дубцом пачаў маляваць на пяску дом. Гэта быў не звычайны дом, у якім жыў ён і ўсе яго сябры. Віця маляваў школу.
Намаляваў у тры рады шматшмат акон. Гэта паверхі. На сярэдзіне до
133
ма — вялікія дзверы, унізе — прыступкі.
Віця адхінуўся, каб палюбавацца сваім малюнкам, і ўбачыў, як з дзвярэй іхняга дома выйшлі Іра і Галя ў белых фартушках, з букетамі кветак.
Іх праводзіла бабуля.
«У школу»,— падумаў Віця. Цяпер ён застанецца зусім адзін, і не будзе з кім гуляць.
Галя параўнялася з Віцем і прывіталася:
— Добры дзень, Віцечка!
— Добры дзень, малыш,— сказала Іра.
Потым абедзве пахваліліся:
— А мы ў школу ідзём. He сумуй тут без нас.
і да чаго ж крыўдна стала Віцю. Яму толькі праз год трэба ісці ў школу.
Адзін год — гэта ўсяго адзін пальчык.
Калі яго загнуць, год скончыўся.
Віця глядзіць услед дзяўчынкам і то загінае, то выпроствае пальчык. А па вуліцы ідуць і ідуць вучні з партфелямі і вялікімі букетамі ў руках...
У каго веды — у таго і сіла. Навука не мучыць, а жыць вучыць.
134
Схаваю цацкі
Пятрусь Макаль
Я схаваю цацкі ў шафу — I мядзведзя,
I жырафу,
I акулу, і зубра: — Вам на пенсію пара! Адпачніце ў цішыні, Мне цяпер — He да гульні!..
Вось ён —
Новы мой набытак: Карандаш, Буквар
I сшытак.
Вокладка на буквары, Быццам дзверы дома. Ну, а хто тут жыхары? Літары, вядома.
Стракацяць
За радам рад, Нібы выйшлі на парад. Глянеш —
Позірк стоміцца.
Але ўсё ж Я вельмі рад 3 імі пазнаёміцца.
135
Двайное свята Ромы Лукашыка
Мікола Гіль
3 усіх дзён года Рома найбольш любіў дзень нараджэння. Асабліва з таго часу, як паглядзеў па тэлевізары мультфільм пра кракадзіла Гену. Дужа спадабалася хлопчыку песен