• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акрайчык

    Акрайчык


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 176с.
    Мінск 1995
    79.15 МБ
    ка пра чараўніка, які прылятае на блакітным верталёце і пры> возіць у падарунак ажно пяцьсот порцый марожанага.
    Тата кажа, што ў дзень нараджэння чараўнік прылятае абавязкова, толькі ўбачыць яго немагчыма. На тое ён, маўляў, і чараўнік. Вось і знаходзіць Рома пад падушкай ці пад ложкам то машыну новую, то аўтамат, то самаходны, на батарэйках, лунаход...
    Але Рома любіць свой дзень нараджэння не толькі за падарункі. Куды важней тое, што ў гэты дзень ён падрастае на цэлы год. Было яму, скажам, пяць гадоў, доўгадоўга ўсё пяць ды пяць, а тут прачынаецца ■—ужо шэсць. Здорава!
    Рома вельмі хацеў падрасці хутчэй, каб пайсці ў школу. I вось гэты дзень надышоў. Але Рома спачатку нават быў засмуціўся. Чаму? Ды таму, што нарадзіўся ён першага верасня. А сёлета для яго першага верасня і так свята — у школу 136
    ідзе. Выходзіць, што дня нараджэння як бы і няма, прападае.
    Спытаў Рома ў таты:
    — А можна перанесці дзень нараджэння на заўтра ці на паслязаўтра?
    Тата галавою пакруціў:
    — He, сынок, нельга. На тое ён і дзень нараджэння. Адзін у годзе, сам ведаеш.
    — Дык што ж рабіць? — Рома ледзь не плача.
    А тата смяецца:
    — Анічога! Лічы, што ў цябе сёння не два святы, а адно вялікае. У два разы большае. Двайное свята.
    Рома пагадзіўся. Няхай будзе двайное!
    Сабраўся і пайшоў з татам у школу. А там — самае сапраўднае свята. Кветкі
    ўсюды, усе вясёлыя, радасныя.
    Настаўніца — зваць яе Марыя Міхайлаўна — паказала кожнаму месца за napTart. Рому выпала сядзець з дзяўчынкай Ленай. Нічога, харошая дзяўчынка. Акуратная, з белым банцікам у рыжых косках. Толькі важная вельмі!
    137
    Хацеў ён сказаць Лене пра сваё двайное свята, ажно Марыя Міхайлаўна зза стала паднялася. Усміхнулася так хораша і сказала:
    — Ва ўсіх вас, дзеці, сёння вялікае свята. Вы сталі школьнікамі. Вы пачынаеце цікавы і доўгі шлях у навуку. А ў Ромы Лукашыка, акрамя таго, сёння яшчэ і дзень нараджэння. Давайце павіншуем яго.
    Усе дружна запляскалі ў далоні.
    А Рома сядзеў і шчасліва ўсміхаўся. I здалося яму, што ў класе толькі што пабываў той добры чараўнік з песенькі, які прылятае на блакітным верталёце і прывозіць дзецям радасць...
    Верасень
    Сяргей Панізнік
    Мне Верасень
    Руку падаў:
    — Ты ў школу
    Свой партфель сабраў?
    — Сабраў партфель,
    I сам сабраўся,
    I з вольным летам развітаўся.
    — Куды ж цяпер
    Твой дзень імчыцца?
    — Вучыцца, Верасень,
    ' Вучыцца.
    138
    Загадка
    У. Мацвеенка
    Кніжкамі набітыя, На замкі закрытыя Паселі на плечы Школьнай малечы.
    Якіх слоў не хапае!
    Міхась Гелер
    ¥ ¥ ¥
    Раніцою ад парога
    Кліча кожнага дарога: Пагранічніка — ў дазор, Касманаўта — аж да зор, Маці з бацькам —■ у калгас, А мяне — у першы ... .
    ¥ ¥ ¥
    Самае чыстае —Гэта крыніца.
    Самае строгае — Гэта граніца.
    Самае смачнае — Хлеб наш жытнёвы.
    Самае моцнае — Чэснае ... .
    139
    Першакласнік
    Марына Барадзіцкая
    Першакласнік выйшаў рана, Пасвяточнаму прыбраны.
    На здзіўленне малышоў, Нават лужу абышоў.
    Вымыў вушы ён старанна, Чырванее грыб на ранцы, Ды і сам ён, як грыбок, Пазірае часта ўбок:
    Ці ўсе бачаць? Ці ўсе знаюць?
    Ці ад зайздрасці ўздыхаюць? (Пераклад з рускай)
    Смяшынка
    Малая Маша чытае па літарах: «Шычыу... пы... ак».
    — Ну, і што атрымалася? — пытае маці.
    — Рыбіна!—адказвае Маша.
    Загадка
    М. Пазнякоў
    Днём і ноччу я іду, Ранкам вас не падвяду.
    Нават тых, хто моцна спіць, Здольны хутка разбудзіць.
    140
    Мой сябар
    Мікола Чарняўскі
    3 ім я ў працы,
    На уроку,
    адпачынку,
    перапынку.
    3 ім я ў полі, зіму школе,
    3 ім не сумна мне ніколі.
    3 ім вандрую я па свеце,
    3 ім лятаю у ракеце. Чаго сам не адгадаю — У яго я запытаю.
    Ен усё на свеце знае, Мне ва ўсім ён памагае. 3 ім я гутарку вяду 3 ім нідзе не прападу.
    — Хто ж ён гэтакі, скажы? Нам яго ты пакажы. — Незадачлівы ты, Мішка...
    Сябар мой, вось бачыш,—
    кніжка.
    141
    Хітрая літара «Р»
    Уладзімір Ліпскі
    Рос рыс на востраве. А рабінзон Рома марыў вырасціць рэпку. Зрабіў градку пад рабінай, утыркнуў літару «Р», прыгаворваў:
    — Расці, «Р»!.. Радуй Рому!
    I вырасла на градцы рэкордная рэпка.
    Трэба вырваць рэпку. Рабінзон Рома рваўрваў — не вырваў. Рыссю раз'юшанай рысь прыскакала. Рома за рэпку, рысь за Рому — не вырвалі.
    Раптам рабы рабчык прыляцеў. Рома за рэпку, рысь за Рому, рабчык за рысь — не вырвалі.
    Прыпоўз берагам разбойнікрак. Рома за рэпку, рысь за Рому, рабчык за рысь, рак за рабчыка — не вырвалі.
    Раздумваюць, разважаюць: як рэпку вырваць?
    Вынырнуў з нары крот. Рабінзон Рома просіць:
    142
    — Родны кротпрацаўнік, выручай! Рэпку не вырвем...
    — Зараз падгрызу коррань(— прахрыпеў крот і нырнуў у нару.
    Рома за рэпку, рысь за Рому, рабчык за рысь, рак за рабчыка, а крот за корань — рраз! — і вырвалі.
    — Уррра!.. Рэпка наверсе!..
    Разам вячэралі. Елі рэпку рабінзон Рома, рысь, рабчык, рак, крот. Радаваліся: дружным гуртам добра рэпку рваць, прыемна разам вячэраць.
    Пераблыталіся словы
    Пятро Сушко
    На траве
    Блішчыць каса, Свішча
    Вострая раса.
    Баўтануўся ў рэчцы Шпак,
    У садку
    Пяе шчупак.
    Узляцеў
    На пеўня плот,
    Збег ад мышкі ў норку
    Кот.
    Села кветка На пчалу,
    143
    Спілаваў дубок
    Пілу...
    Пераблыталіся словы.
    Хто
    Разблытаць іх Гатовы?
    Смачныя літары
    Еўдакія Лось
    «О» — нібы фасолька, «Т» — нібы грыбок, «I» — нібы гарошына, а пад ёй стручок...
    Літары запомню без лішняй гаманы. Як жа не запомніць: смачныя яны!
    Свята настаўніцы
    Васіль Вітка
    Ужо гатовая ісці ў школу, Юля раптам спахапілася:
    — Ой, сёння ж свята!
    — Якое, Юлечка? — спытала бабка.
    — Дзень настаўніка.
    Позна было шукаць кветак. I бабка зрэзала астры, якія зацвіталі ў гаршчочках на балконе. Букет атрымаўся бедны і
    144
    сіратлівы. Гэта адчувала і ўнучка, несучы яго ў школу.
    Вінавата падышла яна да стала настаўніцы і паклала кветкі. Села за парту і ніяк не магла супакоіцца. Вельмі ж яна любіла сваю настаўніцу. Хацелася зрабіць для яе нешта асабліва прыемнае.
    Юля адкрыла партфелік. О, якая дарэчная знаходка! У партфеліку ляжаў «Залаты ключык» — адзіная цукерка. Дзяўчынка абрадавалася шчаслівай нечаканасці. Яна дастала цукерку і паклала побач з астрамі.
    Настаўніца ўвайшла ў клас. I хаця яшчэ не паспела зірнуць на стол, але так шчыра, так радасна ўсміхнулася,— мабыць, заўважыла Юлін падарунак.
    Буду настаўнікам
    Эдзі Агняцвет
    3 беларускай шчырай мовай Ладзяць нашы галасы.
    Эх, пяюцца самі словы:
    — Бусел,
    верасень, лясы!
    3 Вольгай Паўлаўнай цікава.
    He злуецца, не крычыць.
    10. „Акрайчык ’.
    145
    Мы, як быццам для забавы, Разам вучымся лічыць.
    А бяжым на перапынак, Чуюць хлопчыкі наказ: — Паважайце вы дзяўчынак — Будуць паважаць і вас!
    Падрасту і ўсё згадаю, Вашых слоў мне не забыць: — Дзеці, кожнаму жадаю
    Чалавекам добрым быць!
    У няшчасці друг далёкі, Трапіў у бяду сусед,— He глядзі спакойна збоку, Памажы яму як след!
    Адкрывае школа цуды
    Мне і ўсім маім сябрам. Калінебудзь, можа, буду Я настаўнікам і сам.
    Урок малявання
    Таццяна Гарэлікава
    — Зараз у нас, дзеці, урок малявання,— сказала настаўніца.— У кожнага з вас на парце каляровыя алоўкі і чысты сшытак. Намалюйце тое, што ўмееце.
    146
    Віця не надта любіў гэтую справу. От, каб настаўніца сказала развінціць ці сабраць машыну... А маляваць яму нецікава.
    Алоўкі былі новыя, бліскучыя, добра завостраныя. Віця ўзяў чырвоны, ён любіў чырвоны колер. Але што ж намаляваць?
    Віця зазірнуў у сшытак суседа. Там красаваўся танк. Танк быў вялікі, зялёны, а на баку ў яго палымнела чырвоная зорка.
    Пра танкі Віцю шмат расказваў дзядуля — на вайне ён быў танкістам. А яшчэ бачыў іх Віця па тэлевізары. Толькі тыя танкі былі чорныя. Грукат, дым, полымя — і чорныя танкі...
    Хлопчык перагарнуў старонку, узяў чорны аловак і пачаў вадзіць па белай паперы.
    Настаўніца падыходзіла да вучняў, брала іхнія малюнкі і паказвала класу. На адных былі кветкі і матылькі, на другіх — шматпавярховыя дамы з сонцам у вокнах, машыны ці высокія, аж пад неба, краны...
    — А ў цябе, Віця, што намалявана? — здзівілася настаўніца, глянуўшы ў яго сшытак.— I навошта столькі чарнаты?
    Хлопчык збянтэжыўся і маўчаў.
    147
    — Ну? Чаму ж ты маўчыш?
    — Гэта вайна,— ціха адказаў Віця.— Я ўчора па тэлевізары бачыў.
    Настаўніца ўсё зразумела і ласкава пагладзіла яго па галаве. Якраз як мама.
    А за акном прыветна свяціла сонейка, чырванела гронкамі рабіна, а на ёй усё скакалі неўгамонныя вераб'і.
    Чалавек без радзімы, што салавей без песні.
    Задачка
    Мікола Чарняўскі
    Курка на рынак схадзіла, Жменьку зярнятак купіла.
    Жменьку зярнятак купіла, Дзеткам усё падзяліла.
    Дзевяці кураняткам Дасталося па зярнятку.
    Адно ад чародкі адбілася
    I на дзяльбу спазнілася.
    Колькі было зярнятак?
    Колькі было куранятак?
    148
    Сяргей
    Міхась Пазнякоў
    Клічуць хлопчыкі:
    — Сяргей!
    Ты гуляць выходзь
    Хутчэй!
    Кніжку
    Потым дачытаеш
    I задачку дарашаеш.
    — He, сябры, I вам не раю. Перш я кніжку дачытаю, А затым
    Рашу задачу.
    А пасля галоўных спраў
    Час настане для забаў.
    Няскончаная казка
    Галіна Каржанеўская
    На дом настаўніца задала казку. I не тое каб прачытаць ці перапісаць — прыдумаць самім.
    Казка складвалася цяжка і марудна. Бывала, што і за сталом Паўлік заміраў з неданесенай да рота лыжкай. Тады маці казала:
    — Паўлік, вярніся на зямлю! I пра што ты ўвесь час думаеш?
    149
    Старэйшы брат Косця хмыкаў і ўстаўляў сваё важкае слова:
    — Ён у нас, як маленькі дзядок.
    Косця ўжо ў дзевятым і часам любіць з брата пакпіць.
    Будучая казка спела ў душы, варушылася і не давала спакою. Паўлік, нават мяч ганяючы, памятаў пра яе. Пачатак склаўся сам, і лепшага быць не магло.
    «Жыўбыў хлопчык...»
    Далей заставалася спісваць з сябе.
    «Любіў ён кіно глядзець, у футбол гуляць і лавіць рыбу. Як толькі прыйдзе лета, бярэ ён вуду, вядзерца і хутчэй на рэчку. Ідзе раз з рыбалкі і чуе: плача нехта ў жыце. Расхінуў каласкі, а там...»
    Тут выйшла замінка. Таго, хто сустрэўся хлопчыку ў жыце, бабуля называла «бацян», а ў чытанцы напісана — «бусел». Бусел лепш, вырашыў Паўлік і для сябе зазначыў, што бусел малы. Інакш бы не плакаў.
    «...Адхінуў каласкі, а там буслік. Убачыў хлопчыка і спалохаўся.
    — He бойся, буслік,— супакоіў яго хлопчык.
    150
    — Я і не баюся,— адказаў буслік і выцер слёзы.
    — Цябе пакрыўдзілі? — пытаецца хлопчык.
    — Ніхто мяне не крыўдзіў,— сказаў буслік.
    — А ч