Акрайчык
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1995
айшоў сабе далей.
У садзе камарыкі мак таўкуць, павукі плятуць свае цянёты, пчолкі пылок з кветак збіраюць, мурашкі цягаюць трэсачкі па сваіх мурашыных сцежкахдарожках. У кожнага свае клопаты. А ў скрыню нікому не хочацца.
He будзіце салавейку!
Алесь Бадак
He будзіце салавейку,
не будзіце! He крычыце гэтак моцна,
не крычыце!
106
ён уночы нават крышку
не паспаў,
А ўсё песенькі да раніцы
складаў.
Ну, а заўтра на світанку
На рацэ
Ён даваць будзе сябрам сваім
Канцэрт.
I збяруцца там
I пчолкі,
I жучкі,
! камарыкі,
Стракозкі,
Матылькі.
Ох, і песні,
Ох, і песні загучаць!
Як шкада,
Што вы так любіце паспаць!
Кветкі плачуць
Раніцою бабуля Зося нарэзала на агародзе цэлы жмут півонь. Паставіла іх у гладышыку на стол.
Кветкі былі расянымі, і з іх пачалі падаць на чысты абрус кропелькі вады.
— Бабуля,— заўважыў гэта Андрэйка,— глядзі, яны ж слёзныя, не трэба было зразаць іх, яны ж плачуць...
107
He ўкусіла
Павел Кавалёў
Падышла бабуля Наста з унукам Алёшкам да калодзежа. Каля яго стаіць чыёсьці вядро напалавіну з вадою. У вадзе боўтаецца пчолка. Бабуля падставіла ёй пад лапкі палец і вызваліла з вады. Пчолка варухнула крылцамі і паляцела.
Унук пытае:
— Што, укусіла?
— He...
— А дзякуй сказала?
— He...
— А ты ж яе выратавала!
Загадш
Ніл Гілевіч
Праз горы, даліны, Праз тысячы сёл 3 далёкай краіны Вярнуўся пасол.
Спаважны, чыноўны, Ен стаў на страсе У ботах чырвоных, Каб бачылі ўсе.
* ¥ ¥ Бліснула, зламалася, Дзесьці ўміг схавалася,
108
Hi дагнаць, Hi след пазнаць —Голькі водгулле чуваць.
* 4 ¥
Залатая бочачка
Уранку пакацілася —
Hi стукату, Hi грукату, He ўпала, He разбілася. Калі ж накрасавалася — За цёмны лес схавалася.
Дубзаступнік
Максім Валошка
Злосна жыгалі яркія стрэлы маланак. Навальніца разышлася не на жарт. Здавалася, прарвала неба, буйныя кроплі гулка барабанілі па даху шпакоўні. Шпачанятьі Жаўтароцік і Чарнушка сцішана сядзелі ў сваім доміку, баяліся, што вецер сарве домік і ён паплыве ў каламутным вадзяным патоку, а пасля і зусім патоне.
— Вось каб дзядзькадуб абараніў нас,— загаварыў Жаўтароцік.
— Ён жа так блізка! — ажыла Чарнушка.— I такі магутны!
Нібы пачуўшы праз шум дажджу і
109
грукат грому галасы шпачанят, дуб зашамацеў старым лісцем і нахіліўся да старой ліпы, на якой вісеў домік Жаўтароціка і Чарнушкі.
У гэты момант бляск маланкі асляпіў птушанят. Вогненная страла, здалося, трапіла ў шпакоўню. Страшэнны грукат грому і трэск дрэва абрынуліся на Жаўтароціка і Чарнушку. Шпачаняты аж знямелі ад страху. Забіўшыся ў куток, дрыжалі яны, бедныя, да таго часу, пакуль не сціхла навальніца.
Яркае сонца вясёлкава заіскрылася ў дажджавых кропельках. 3 асцярогаю выглянулі Жаўтароцік і Чарнушка з доміка. Яны не пазналі свайго суседа — дзядзькідуба. Ранейшы велікан здаўся ім бездапаможным інвалідам. Неверагодная сіла распалавініла яго, абсмаліла і абламала шмат галін, нібы нажом, успарола моцную кару. Да самай зямлі цягнуўся па ствале востры, страшны сваёй белізной след, пакінуты маланкай.
Вачам сваім не верылі Жаўтароцік і Чарнушка. А калі 6 маланка ўдарыла ў іх домік?
Радаваліся шпачаняты — засталіся жывыя!
I самотна было — шкада дубазаступніка.
110
Ручаёк
Васіль Зуёнак
Ці ты зблізку, ці здалёк Прыкаціўся, ручаёк?
Дзе ты быў і дзе ты жыў, 3 кім гуляў і з кім дружыў?
Адказаў нам ручаёк: — Я ні зблізку, ні здалёк — Я з высокай хмаркі, Што ляцела шпарка Над палямі, над лясамі I спынілася над вамі. Вецер хмарку абярнуў — Цёплы дожджык сыпануў!
За струменьчыкам струменьчык Дзе травінка, дзе каменьчык У абгонкі скок ды скок, I радзіўся ручаёк.
Непаседавесялун, Гаманлівы булькатун: — Буду з вамі я гуляць, Вам караблікі люляць!
Няма смачней вадзіцы, як з роднай крыніцы.
in
Скорагаворка
Васіль Жуковіч
3 горкігорачкі, дзе грэчка, Ручаёк прыбег да рэчкі.
Прыз за цікаўнасць
Валерый Кастручын
На высокай сасне было дупло — вавёрчына хатка. Аднаго разу з дупла выглянула вавёрачка: вочкігузічкі, вушкіпэндзлікі.
Убачыла вавёрачка сароку. Вельмі цікава. Трэба паглядзець, куды тая ляціць.
Напалову з дупла вылезла. Якраз матылёк ледзь не на нос сеў. Што за птушка такая?
Вылезла вавёрачка з дупла. Султанчыкам хвост падняла.
Вось грыб заўважыла. Ен на сучку
112
вісіць, на другім дрэве. Відаць, мацівавёрка сушыць павесіла. Хітрая, яна ведае: убачыць вавёрачка грыб — абавязкова захоча паласавацца ім.
Сядзіць вавёрачка — на грыб глядзіць. Дабрацца да яго нібыта проста, лапкай падаць. Варта толькі з дрэва на дрэва пераскочыць.
I хочацца, і страшна. Вавёрачка яшчэ ні разу ў жыцці не скакала. Маленькая яна.
Глянула ўніз — быццам бездань перад ёю.
Але ж і грыб вабіць.
«Эх, што будзе!» — адважылася вавёрачка. Зажмурылася — і скокнула.
Прыз — чырвоная шапачка падасінавіка.
За цікаўнасць, за адвагу!
Загадка
Д. БічэльЗагнетава
Пасярод дарожкі Шапачка ў гарошкі. Белую панчошку Нацягнуў на ножку. Калі гэта зухзух, Памары нам мухмух!
8. „Акрайчык”. 113
Чарнічка
Артур Вольскі
У засені сосен, Дзе мох ды іглічка, Расладаспявала Красунька чарнічка.
Калі на світанку He бачыла хмарак, Расой умывала Свой кругленькі тварык.
А потым на сонейку
Плечыкі грэла. Нібы негрынятка, Яна загарэла.
Быў друг у чарнічкі — Зялёны лісточак.
Схаваў ён яе Ад вавёрчыных вочак.
Складала вавёрка Грыбы на палічкі, Але не прынесла Чарняўкічарнічкі.
114
Мікіткаў сон
Лідзія Арабей
На вуліцы было надта горача. Мікітка скінуў і кашулю, і майку, і нават штонікі, застаўся ў адных трусіках і сандалях, але ўсё роўна не было рады ад гарачыні. Сонца пякло, апальваючы скуру, награваючы сцены дамоў, б'ючы ў шыбы і адсвечваючы ад іх новымі гарачымі промнямі. Было так млосна, што не хацелася гуляць ні ў якія гульні, і хлопчыкі ў двары сядзелі як асалавелыя.
I раптам Косцік, які заўсёды быў здатны на выдумкі, зірнуў на ўсіх павесялела і крыкнуў:
— Давайце аблівацца вадою!
3 хлопчыкаў уміг зляцела млявасць, усе ажылі, ускочылі з лаўкі і пабеглі дахаты, па бутэлькі.
Бутэлькі гэтыя былі не шкляныя, а такія, што іх можна было сціскаць рукамі, як гумавыя. У іх налівалі ваду, у корках рабілі дзірачку — і бутэлькапалівачка гатова. Дзеці не раз забаўляліся такім абліваннем, і цяпер, у гарачыню, хіба можна было прыдумаць забаву весялейшую!
Скора хлопчыкі бегалі па двары з тымі бутэлькамі і аблівалі адзін аднаго. Ха
115
лодная вада струменем біла ў разгарачанае цела і паўзла, казычучы бок, спіну, да самых трусікаў. I скора хлопчыкі былі мокрыя з ног да галавы. Яны абліваліся б, мусіць, да вечара, каб кожнага з дому не паклікалі абедаць.
Прыбег дадому і Мікітка. Бабка аж рукамі пляснула, убачыўшы такога мокрага ўнука, пачала яго выціраць, потым пакарміла і загадала:
— Спаць! Пасля абеду — ціхі час!
Прывык Мікітка бабку слухацца. Спаць дык спаць. Лёг у свой ложак і ўміг заснуў.
I прыснілася яму, што бегаюць яны з хлопчыкамі па двары і вадою з бутэлек абліваюцца. I так ім весела, так хораша! I раптам — галасок, тоненькі, кволы. He то скарга, не то песенька:
He магу я з дзеткамі забаўляцца
I вадой з бутэлечкі аблівацца. Прырасла я ножкаю да зямлі, Хоць бы ты, Мікітка,
мяне паліў...
Азірнуўся Мікітка ў сне і бачыць — кветачка, што расла ў іх агародчыку пад акном, апусціла галоўку, абвяла лісточкамі, сагнулася сцяблінкаю ледзь не да зямлі і плача, але плача без слёз. На слё
116
зы вада патрэбна, а кветачка ні кроплі вады не мае, усю высушыла пякучае сонца.
I цікава ў сне Мікітку: няўжо кветачка ўмее спяваць, гаварыць? Хіба яна жывая?
А калі прачнуўся, адразу ў двор і пад акно, туды, дзе і праўда расла кветачка. Глядзіць — ну і дзіва! Зусім як у сне — абвяла кветачка, галоўку апусціла, лісточкі вісяць... I ўспомнілася хлопчыку яе песенька.
Пабег Мікітка дадому, набраў поўную бутэльку вады і назад у двор. Нахіліўся да кветачкі і пачаў струменьчыкам ліць ваду пад яе ножку.
Кветачка прагна піла і ўсё ніяк не магла здаволіцца. Мікітка пабег дадому, каб набраць яшчэ вады. Калі з бутэлькай вярнуўся назад, то ўбачыў цуд. Сцяблінка выпрасталася, лісточкі падняліся ўгору, a вясёленькая кветачка глядзела на Мікітку і ўсміхалася. Так, так, усміхалася!
А тут мама з работы ідзе, прысела каля Мікіткі паглядзець — на што ён дзівіцца. Мікітка ў яе і пытаецца:
— Мама, а хіба кветачка жывая?
— Канечне, жывая,— адказала мама.
117
Павуцінка
Ніна Галіноўская
Хусцінка з павуцінак Вісіць паміж галінак.
На кожнай павуцінцы Па кропельцырасінцы.
Гараць расінкішарыкі На сонцы, як ліхтарыкі.
Загадка
У. Мацвеенка
Крышталёвыя каралі Ранкам на траве ляжалі. Я сабраць хацела ўдзень, Глянула — няма нідзе.
Лета ў серванце
Мікола Янчанка
На зіму мы лета ў серванце хаваем. Як? А вось як.
Чэрвеньскім ранкам, яшчэ да сонейка, узнімае нас маці з ложкаў:
— Уставайце, дзеткі, па ягады пойдзем.
Мы ўстаём. Але сон неахвотна адпускае нас.
Нарэшце выходзім з хаты. Збягаем з горачкі да рэчкі і па роснай звілістай сця118
жынцы ідзём да лесу. Свежае, нібы настоенае на туманах і кветках, паветра праганяе сондрымоту. Ды і маці падбадзёрвае:
— Хутчэй, хутчэй, дзеткі! Летам збярэш, а зімой як знойдзеш.
* * *
А ўслед за суніцамі ў сасновых барах, па нізкіх мясцінах і вакол балацянак паспяваюць чарніцы.
Чарніцы — цёмныя ягады з сіняваташызым адценнем. Кіславатыя на смак. I вельмі цікаўныя. Так і глядзяць на цябе сваімі дапытлівымі вочкамі. Нібы пытаюць: «А хто гэта прыйшоў да нас?» I адразу выдаюць сябе.
Каб збіраць чарніцы, дастаткова мець спрытныя рукі і, вядома, вытрымку.
— Ну што ты чарнічнік топчаш, ад купіны да купіны бегаеш! — сярдуе маці.— Гэта толькі здаецца, што на другой ягад больш.
119
¥ ¥ ¥
Следам за чарніцамі ў сярэдзіне ліпеня заружавелі маліны.
Маліннік высечкі і лагчынкі з рэдкім алешнікам выбірае. Маліна — цудоўная ягадка! I колерам, і пахам, і смакам чаруе. Праўда, адшукаць яе не так ужо і лёгка. У рост чалавека ўзняліся густыягустыя кусты малінніку, хаваючы сваё багацце.
— А вы ціхенька кусцік разгарніце або прысядзьце ды знізу гляньце,— раіць маці.— Знізу відней. Заўважыце коску — за яе і абірайце.
Коску! I сапраўды — доўгая зялёная каса, пацеркамі ягад аздобленая!
¥ ¥ ¥
Гулкі жнівень на прасеках і ў лагчынках ажыны высыпаў.
Няма ягад прыгажэйшых за ажыны! Чырвоначорныя, з таемным бляскам.
120
I смак y ix асаблівы — салодкагаркав