Акрайчык
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1995
явае, Дудачку шукае.
Бусел і хлопчык
Авярян Дзеружынскі
— Бусел, бусел, Клёкаклёка, Дзе ты жыў?
— Я жыў далёка.
За гарамі,
За лясамі, Там, дзе Ніл, На поўдні самым. ■— Што за Ніл? — Рака такая.
93
Нібы мора, Гаманкая. А ў тым Ніле, Хлопчык мілы, Есць страшыдлыкракадзілы. — Як жа ты там, Бусел, жыў?
— Я не жыў — Усё тужыў. Дзе б ні быў, Дзе б ні лятаў, Родны край Успамінаў.
Блакітны буданчык
Фама Рамашка
Нечакана з'явілася цёмнасіняя хмара. Забліскалі маланкі. Восьвось пойдзе дождж.
— Дзе ж схавацца? — пытаецца Любачка.
— У ельніку. Там сапраўдны будан,— сказаў тата.
Ля ельніку — лужок. Гойдаюцца на ветры зоркаўкі, рамонкі, званочкі. Мноства кветак. Блакітных, чырвоных, жоўтых. Мацнее вецер. Нізка схіляюцца кветкі. Ля дзяўчынкі зазумкаў чмель. «Небарака — змокне. Дзе ж яму па
94
дзецца?» — занепакоілася Любачка. Ды тут жа ўбачыла: чмель схаваўся ў званочку.
Прайшоў дождж. Выглянула сонейка. Зазіхацелі кропелькі вады на траве, кветках. Зноў весела зазумкаў чмель і паляцеў. Загойдаўся званочак, быццам развітваўся з чмялём. Любачка асцярожна дакранулася да званочка і сказала:
— Якая прыгожая кветка! А для чмяля — буданчык.
Петрусёў гадаванец
Ядвіга Бяганская
Неяк вясною дзядзька Вінцэсь прьінёс Петрусю маленькае зайчанятка. Пятрусь з радасцю прыняў падарунак і адразу ж пабег па клетку, у якой перад гэтым жыла кульгавая сарока.
— Цеснавата тут,— сказаў Пятрусь свайму новаму гадаванцу,— але затое ніхто цябе тут не пакрыўдзіць. А падрасцеш — выпушчу на волю.
Гадаваў Пятрусь зайчаня па ўсіх правілах. Карміў, паіў, падсцілаў свежай травы. Адно толькі крыўдзіла хлопчыка: зайчанятка баялася яго. Ніколі пры ім не бралася есці, сядзела, забіўшыся ў куточак.
— Ну, чаму ты мне не верыш? Я ж шкадую цябе,— дакараў свайго гадаванца Петрусёк.
Зазелянела на праталінах траўка, вылупіліся з пупышак першыя лісточкі, абазваўся ў небе жаўранак.
«Вынесу зайчанятка ў садок, хай пагрэецца на сонейку»,— падумаў ПятРУеь.
Паставіў ён клетку ля ганка, а сам пабег у агарод пашукаць якойнебудзь траўкі. Вярнуўся назад — а клетка пустая, зайчаняці няма. Відаць, дзверцы былі дрэнна зачынены...
Петрусёк ледзь не плакаў ад гора.
— Ён жа зусім маленькі, загіне адзін, без мамы,— бедаваў хлопчык.
— Нічога, сынку, зайчык твой не прападзе. Ен падрос, сам знойдзе сабе спажыву,— суцяшала Петруся мама.
Зайчанятка і праўда не загінула. Да восені яно вырасла і стала вялікім прь!гожым зайцам.
Фіялка
Клаўдзія Каліна
Увесну пад старою ліпаю расцвіла маленькая Фіялка. Яна з цікавасцю паглядзела навокал і ўбачыла, што ўсе яе
96
суседкі яркія і высокія і над імі кружацца прыгожыя матылькі. А да яе, маленькай кветкі, ніхто не прылятаў, і яна самотна цвіла ў густой траве.
— Ах! — жаласна ўсклікнула Фіялка.— Чаму я такая няшчасная? Hi адзін матылёк не можа знайсці мяне. Лепш бы я зусім не цвіла.
I раптам яна пачула прыемнае гудзенне... Гэта Пчала закружылася над ёю і апусцілася на сінія пялёсткі.
— Як ты мяне знайшла? — спытала радасна кветка.— Я ж такая маленькая і непрыкметная!
— У цябе цудоўны пах,— прагула Пчала.
— Няўжо? — здзівілася Фіялка.— Нават лепшы, чым у тых жоўтых?
— Лепшы. Ты самая цудоўная з pannix кветак. Я буду прылятаць да цябе.
Пчала дакранулася да кветкі, узяла кропельку духмянага нектару і паляцела ў вулей.
! маленькая Фіялка яшчэ пышней расцвіла, павесялела. Яна адчула сябе самай шчаслівай на веснавой зямлі.
7. „Акрайчык”.
97
Адуванчык
Авяр'ян Дзеружынскі
Адуванчык, Дзьмухавец, Кучаравы маладзец. Стаў ён пры дарожцы На даўжэзнай ножцы. Дзьмухнуў вецер — Адуванчык Стаў, нібыта Абарванчык. Адуванчык, Дзьмухавец, Як падстрыжаны хлапец, Бо на макаўцы Ў былінкі Аніводнай Валасінкі.
Загадка
В. Жуковіч
Ля дарогі — шарык белы. Вецер дзьме, а шарык цэлы. А як дзьмухнуць хлапчукі — Пух ляціць ва ўсе бакі.
У родным лесе і куст родны.
98
Шпачынае гняздо
Міхась Пазнякоў
За домам, у якім жыве Вадзік, раскінуўся прыгожы стары парк. Праўда, аб тым, што ён стары, нагадваюць толькі чатьіры таўшчэзныя лілы. У маі ўсе дрэвы ў парку апрануліся ў зялёныя абновы, а гэтыя векавыя ліпы самотна пакалыхваюць сухім голлем. У дупле адной з іх пасялілася шпачыная сям'я. I Вадзік любіць гуляць тут, слухаць птушыныя песні.
Аднаго разу, вяртаючыся са школы, Вадзік пачуў, што ў парку працуе бензапіла. «Зразаюць ліпы!» — апякла раптоўная здагадка. I ён кінуўся да любімай мясцінкі.
Так і ёсць. Адна ліпа, напалову струхлелая ўсярэдзіне, ужо ляжала на траве. Двое рабочых завіхаліся каля другой. За ёю стаяла ліпа са шпачыным гняздом.
— Дзядзечкі! — закрычаў Вадзік і паказаў на дрэва.— Вунь тую ліпу нельга спілоўваць. Там, у дупле, жывуць шпакі.
— Няўжо? — здзівіўся старэйшы рабочы.— А нам загад: спілаваць усе чатыры. Заўтра прыедзе трактар карчаваць пні.
— Жывуць! Жывуць! — захваляваўся
99
Вадзік.— Я ведаю. Шпачыха яйкі выседжвае, а шпак ёй вусеняў носіць.
— Тады вось што,— сказаў рабочы,— бяжы ў дырэкцыю парку. А мы пакуль не будзем чапаць тваю ліпу, Дырэктар парку выслухаў Вадзіка, пахваліў:
— Малайчына! Дрэва пакінем, пакуль шпакі ў дупле. А як адляцяць у вырай, спілуем. Старыя вельмі ліпы. Баімся, каб самі не паваліліся ў буру. Наробяць тады бяды...
Камень
Васіль Сухамлінскі
У лузе, пад густым высокім дубам, шмат гадоў бруілася крынічка. Яна давала людзям ваду. У цяні каля крынічкі адпачывалі падарожныя.
Аднаго разу сюды прыйшоў хлопчык. Ен любіў розныя пустыя забаўкі.
— А што будзе, калі я вазьму гэты камень ды кіну ў крыніцу? От, мабыць, булькне дык булькне!
Падняў камень, шпурнуў яго ў крыніцу. Булькнула моцна. Хлопчык засмяяўся, пабег і забыўся пра сваю забаву.
Камень упаў на дно крыніцы і заткнуў гарлячок.
100
Струменьчык вады спыніўся. Крыніца памерла.
Пасохла трава наўкола крыніцы, і дуб засох, бо падземныя раўчукі пацяклі ў іншае месца.
На дубе перасталі віць гнёзды птушкі. Змоўклі іх песні. Сумна зрабілася ў лузе.
Мінула шмат гадоў. Хлопчык стаў дзедам. Прыйшоў на тое месца, дзе калісьці быў зялёны луг, стаяў густы высокі дуб, спявалі птушкі, вабіла ўсіх да сябе халодная празрыстая крыніца.
He было ні луга, ні дуба, ні птушак, ні крыніцы. Наўкола пясок, вецер падымаў хмары пылу.
— Дзе ж яно ўсё падзелася? — здзівіўся дзядуля. (Пераклад з украінскай)
101
Мая песня
Ніна Галіноўская
Я і рэчцы, і гаю Гэту песню спяваю: — Зеляненькі мой гай, У сяло прыбягай, Ад гарачага сонца Ты мяне засланяй.
Рэчка, рэчка, у спякоту Прыплыві ты да плоту. Буду плаваць, ныраць, На пяску загараць.
He паслухаўся гай, Кажа:
— Сам прыбягай!
Рэчка шэпча:
— He, не, Лепш прыходзь да мяне...
Частуйся, дзяцел!
Фама Рамашка
Юлька ўбачыла ў садзе незнаёмую птушку. Дзядуля сказаў, што гэта дзяцел. Прыгожая і карысная птушка. Дзяцел кожны дзень садзіўся на клён і пачынаў дзяўбці кару.
— Тук! Тук! Тук!
Адпачне крыху. I зноў: туктуктук!
102
Здаецца, восьвось зваліцца яго чырвоная шапачка. Дзяцел так захапіўся сваёй работай, што Юлька падыходзіла да дрэва зусім блізка.
— Дзяцел мошак шукае? — пытала дзяўчынка ў дзядулі.
— Эге,— усміхаўся дзядул я.— Ласун твой дзяцел. Праб'е дзірачку ў кары і пге кляновы сок. Ен жа вельмі салодкі.
— Дрэўцу ж балюча,—■ пашкадавала Юлька.— Я іголкай пальчык укалола і то плакала.
Вырашыла дзяўчынка дапамагчы Дрэўцу.
Назаўтра паставіла ля клёна слоік салодкай вады.
— Частуйся; дзяцел. Толькі клён не крыўдзі! — папрасіла Юлька.
Пра Толіка і пра жабу
Пятро Васючэнка
— Вось і дачакаліся дарагіх гасцей,—казала цётка Наста, сустракаючы Толіка з мамай каля веснічак.
А Толік не паспеў павітацца, як адразу спытаў:
— Цётка Наста, у вашым садзе жабы жывуць?
103
—• Жабы? Нашто яны табе, Толічак?
— У тэрарыум пасаджу,— адказаў Толік.
— А што гэта такое? — насцярожылася гаспадыня.
Тут дзядзька Яўген паправіў акуляры і пачаў тлумачыць:
— Гэта такая скрыня з пяском і вадою. У ёй трымаюць дзеля навукі жабаў, трытонаў, яшчарак, розных паўзуноў...
— А божачкі! — жахнулася цётка Наста.
— Бьіло 6 пра што гаварыць,— спыніла мама цікавую размову.— А ты, Толік, запомні: каб я гэтых жабаў у хаце не бачыла. Іначай павязу назад, у горад. Будзе табе тэрарыум.
Толік не мог уцяміць, чаму дарослыя не любяць жабаў. Яны ж ціхія, не кусаюцца, ловяць розных кузюрак... I пайшоў ён у сад шукаць жабу.
У садзе было цесна ад яблыкаў ды груш, яны ледзьве не пырскалі залацістым сокам. Нават сонца адсюль глядзелася, нібы залатая антонаўка. Адна бяда — жабаў нідзе не відно. Мусіць, па~ хаваліся.
Зазірнуў Толік пад бервяно і бачыць: яна. Бурая, пляскатая, скрозь у бародаў
104
ках. Сапраўдная рапуха. Міргала яна вочкамі ды пазяхала ротам. Горача было беднай.
— Нічога, табе ў тэрарыуме будзе добра,— паабяцаў Толік.
Панёс ён жабу ў хату. Доўга шукаў, дзе 6 яе схаваць падалей ад маміных вачэй. Нарэшце пасадзіў жабу ў скрыню і заставіў скрыню пад ложак.
— Сядзі ціха,— кажа,— а я пайду табе мух налаўлю.
Усе заняліся сваімі справамі. Мама з цёткай Настай завіхаліся на кухні і не заўважылі, як жаба вылезла са скрыні і паскакала па хаце.
Толік тым часам налавіў поўную жменю мух. Прыйшоў, бачыць — каструля з кампотам стаіць на падлозе. Студзіцца. А ў каструлі жаба плавае. Весела пялёскаецца, лапкамі вяслуе, нырца дае. Хораша рапусе. Быццам яна не ў кампоце, а ў цёплым паўднёвым моры. Толькі мора не салёнае, а салодкае.
Цётка Наста як закрычыць ад такой карціны! У дзядзькі Яўгена аж акуляры зваліліся з носа і пабіліся аб падлогу. А маці моўчкі паглядае то на каструлю, то на Толіка.
Сумелася рапуха, што ўсе вакол яе стоўпіліся. Выбралася яна з каструлі і
105
паскакала на ганак, а адтуль — у сад.
Што далей было, пра тое нецікава гаварыць. Настрой у Толіка сапсаваўся ўшчэнт. А тут яшчэ дождж пайшоў, шэранькі, нудны. Заплакалі ў садзе дрэвы і кусты, нібы хацелі, каб і Толік пароў з імі за кампанію.
А пасля дажджу выбліснула сонца. Выйшаў Толік у сад, глядзіць — жаба ў лужыне плавае. Няйначай, тая самая. Сцішылася, паглядае на Толіка залацістымі вочкамі і нібыта хоча сказаць: «Не трэба мне вашага кампоту. He трэба мне ваш тэрарыум. He саджайце мяне ў цесную скрыню».
Паглядзеў Толік на рапуху і не стаў яе чапаць. П