Акрайчык
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1995
ку. А пан кажа — засяку, Ў мяне шабля на баку. — Хоць і шабля на баку, Ад цябе я уцяку! Шухшух, паляцела!
Чукчукчук, Налавіў дзед шчук, А баба — плотак Ды пазвала цётак.
Тратата, тратата, Выйшла котка за ката. За ката катовіча, За Пятра Пятровіча.
Ладуладуладкі.
— А дзе былі? — У бабкі.
— А што елі? — Кашку.
— А што пілі? — Бражку.
52
Бабулька казала, Як нас частавала: — Прыходзьце часцей, Пачастую ляпей:
Дам вам сыраквашкі, Бярозавай кашкі.
Піражкоў у маку I розных прысмакаў.
Л і ч ы л к і
Раз, два, тры, чатыры, Кошку грамаце вучылі: He чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць.
* * ¥
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў зайчык пагуляць, А за зайцам шэры воўк, Воўк у зайцах знае толк.
¥ ¥ ¥
Беглі коні пад мастамі 3 залатымі капытамі.
Дзіньбразь, Выйдзі, князь!
53
Эныбэны, фіны, лёк, Сам Пятровіч бліны пёк. Пёк, пёк, не дапёк, Схапіў шапку і уцёк.
Загадкі
1. Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое — уночы?
2. Што нас корміць, а есці не просіць?
3. Стукае, грукае, а нідзе не відаць.
4. Цераз палі, цераз лугі спусціліся канцы дугі.
5. На дварэ гарою, а ў хаце вадою.
6. Мяту, мяту — не вымету, нясу, нясу — не вынесу.
7. Гукнеш, дык адгукаецца, ад людзей хаваецца.
8. Hi стуку, ні груку — госць на двары.
9. Прыйшла чорна маці, усіх паклала спаці.
10. Стаіць паненачка ў чырвонай сукеначцы, хто йдзе — паклоніцца.
11. He агонь, а пячэцца.
12. Нітак многа, а ў клубок не зматаеш.
13. Скручаны, зверчаны, па хаце скача.
14. На адным паваду сто коней павяду.
54
Па народных матывах
Калыханкахваляванка
Павел
Цёмна, ціха Навакол. Дрэмле неба, Дрэмле дол.
Марціновіч
Хвалі коцяцца
Паволі...
Мо і вам Гуляць даволі?
Толькі плешчацца
Рачулка, Быццам спаць ёй Трохі мулка.
Гэты сказ Пачулі хвалі I ціхутка Прашапталі:
— To ніякія He гулі, Мы пяшчотна, Як матулі, Закалыхваем малых Плотачак: «Калыхкалых...»
Каб не мы, Дык ні адна He заснула 6 Давідна.
55
Дажджавая калыханка
Васіль Жуковіч
Ночка чорнаю бусліхай прыляцела на зямлю. Ходзіць дожджык ціхаціха, шэпча песеньку сваю:
«Спіце, пушчы і палеткі, Спіце, птушкі, мурашы, спіце, дрэвы, спіце, кветкі, шушушу, шышышы...
Гром заснуў у калясніцы і маланак не відаць.
Хай усім цудоўна спіцца, я іду таксама спаць».
Смяшынка
Бабуля ціхенька распачынае калыханку: «Баінькі, баінькі, куплю Светцы валенкі...»
Святланка падпявае:
— I туфелькі, і туфелькі...
Ай і ой
Васіль Вітка
Ладачкіладкі...
А дзё мае тапкі?
56
Ладачка, пашукай. — Ай!
Ах ты, непаслушка, Давай сюды вушка. He хачу гуляць з табой. — Ой, ой, ой!
Ножкі
Нэля Тулупава
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Трэба коніка каваць — У дарожцы начаваць. На галінках птушкі, Жвавыя пяюшкі. Зорачкі на кветках, У калысках — дзеткі.
Коцік плача
Ганна Іванова
Плача коцік на кухні, Ад слёз вочкі апухлі. — I цацкі Сцяпанку, I ладкі Сцяпанку, А мне, беднаму,— Апсік, апсік, апсік!
57
Ехаў Бай
Максім Танк
Ехаў казачнік Бай Цераз сёлы і гай. Баіць ці не?
— Бай!
Ен пытаўся ў мяне:
— Што даць дзецям у сне? Баіць ці не?
— Бай!
Я прасіў: дзецям дай Казкупесеньку, Бай!
Баіць ці не?
— Бай!
Казку, кажа, я дам, Толькі выберу сам.
Баіць ці не?
— Бай!
А найлепшую з іх
Дам для самых малых.
Баіць ці не?
— Бай!
Казку збаю я ў сне
Тым, хто першым засне.
Баіць ці не?
— He!
58
Казк і
Хто з вас, дзеці, не любіць казак! У іх шмат дзівоснага, незвычайнага. Дрэвы, птушкі, звяры размаўляюць зусім як людзі. А чалавек у казцы можа каменем ці дрэвам стаць, птушкай абярнуцца... Можа быць вялізным, як гара, і малюсенькім, як пальчык. Самыя звычайныя рэчы — дудачка, клубок нітак, грабеньчык ці люстэрка — надзелены ў казках чарадзейнай сілай. Слухаў бы і слухаў!
А колькі цікавых казак прыдумана пісьменнікамі! I народныя казкі, і літаратурныя падобныя тым, што ўсе яны звычайна канчаюцца шчасліва. Дабро, праўда, справядлівасць заўсёды ў іх перамагаюць.
Як певень з бараном ваўку страху нагналі
Жылі сабе вол, баран, гусь і пеўнік. Надыходзіла зіма, вол і кажа:
— Ведаеце што? Зіма блізка, холад будзе, паставім давайце хату.
Дык тыя на яго напалі:
— Выдумаў чорт ведае што! Стаў сам, калі хочаш. У нас ёсць пер'е, у барана воўна, то і не памерзнем.
59
— Ну, як сабе хочаце, а я сваё зраблю.
Тыя пайшлі, а вол паставіў хатку, Hanae^ сена, саломь! і ляжыць сабе як пан. А як надышла зіма з маразамі, прьібягаюць да яго пеўнік, баран і гусь:
— Пусці нас, дзядзечка вол, у хатку, пабойся Бога, такі мароз. Мы памерзнем.
дУусак падняў ножку і кажа:
— Бач, дзядзечка вол, якія ў мяне ножкі чырвоныячырвоныя — зараз паадпадаюць.
— Ах вы, гультаі,— кажа вол,— не
60
пушчу! Як хатку стаўляць, дык няма каму, а як пагрэцца, дык ёсць каму.
Але тыя сталі прасіцца:
— А мой дзядзечка, а мой ты такі, а мой ты сякі, а мой гэтакі!
Пашкадаваў іх вол і пусціў. Пеўнік зараз палез на печ грэцца, гусак, ходзячы па хаце, усё тупае, каб ногі разагрэць, баран ілбом у сцяну лупіць — грэецца, а вол ім есці варыць.
Ажно прыходзіць воўкразбойнік, адчыняе дзверы... А баран як вытне яму лбом! Гусак давай шчыпаць, вол рагамі калоць, а певень на печы спалохаўся і ўсё крычаў:
— Кукарэку!
Так воўк ад жаху і асеў! Як панясецца да сваіх ваўкоўпрыяцеляў дый кажа:
— А мае ж вы браткі, мае саколікі, то ж у лесе кавалі хату паставілі — паўнютка кавалёў! Адзін як даў мне молатам, другі — віламі жалезнымі, а трэці давай шчыпцамі ціснуць. А яшчэ адзін недзе з печы крычаў: «Падайце мне яго сюды!» Мала я не абамлеў. Маю шчасце, што той з печы не злез, а так чыста з мяне скуру садраў бы.
61
Мухапяюха
Казка для тэатра
М. Яфімава
Удзельнікі: казачнік, Мухапяюха, Вавёрка, Мышка, Жабка, Заяц, Воўк.
Мухапяюха сядзіць на лавачцы, кожны, хто далучаецца, садзяцца адзін за адным.
Казачнік. Жылабыла Мухапяюха. Мела яна каляску і шэсць камароў. Запрэгла Мухапяюха камароў у каляску дый паехала на пагулянку. Едзе дарогаю, едзе шырокаю — сядзіць на галінцы Вавёрка.
Вавёрка. Добры дзень, пані! Як пані звацьвелічаць?
Муха. Я Мухапяюха. А ты хто?
Вавёрка. А я Вавёркарыжуха, па елках скакуха.
Муха. Сядай, паедзем разам.
Казачнік. Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — бяжыць Мышка.
Мышка. Добры дзень, панове! Як вас звацьвелічаць?
Муха. Я Мухапяюха.
Вавёрка. Я Вавёркарыжуха, па елках скакуха.
Муха. А ты хто?
Мышка. Я Мышкапіскуха, па паліцах скрабатуха.
62
Муха. Сядай, паедзем разам.
Казачнік. Едуць яны дарогаю, едуць яны шырокаю — скача Жабка.
Жабка. Добры дзень, панове! Як вас звацьвелічаць?
Муха. Я Мухапяюха.
Вавёрка. Я Вавёркарыжуха, па елках скакуха.
Мышка. Я Мышкапіскуха, па паліцах скрабатуха.
Муха. А ты хто?
Жабка. Я Жабкарапуха, па сажалках рагатуха.
Муха. Ну тады сядай, паедзем з намі.
Казачнік. Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — бяжыць Заяц.
Заяц. Добры дзень, панове! Як вас звацьвелічаць?
Муха. Я Мухапяюха.
Вавёрка. Я Вавёркарыжуха, па елках скакуха.
Мышка. Я Мышкапіскуха, па паліцах скрабатуха.
Жабка. Я Жабкарапуха, па сажалках рагатуха. А ты хто?
Заяц. А я Заяцшарачок, праз дарогу скокскок.
Муха. Сядай, мы пацяснімся. Разам паедзем.
63
Казачнік. Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — а насустрач Воўк.
Воўк. Добры дзень панам вяльможным! Як жа вас звацьвелічаць?
Муха. Я Мухапяюха.
Вавёрка. Я Вавёркарыжуха, па елках скакуха.
Мышка. Я Мышкапіскуха, па паліцах скрабатуха.
Жабка. Я Жабкарапуха, па сажалках рагатуха.
Заяц. Я Заяцшарачок, праз дарогу скокскок. А ты хто будзеш?
Воўк. А я галодны Воўк, зубамі шчоўк. Ну што, папаліся? Усіх з'ем! Усіх праглыну!
Казачнік. Як скочыць Воўк у каляску! Ды нікога не злавіў, бо ўсе з піскам кінуліся хто куды. Паляскаў зубамі галодны Воўк ды ні з чым пайшоў далей.
Верныя сябры
Васіль Гурскі
Жыў у лесе Заяц. Hi з кім не сварыўся, ні з кім не спрачаўся. Блізка ад яго, пад ядлоўцавым кустом, пасяліўся Вожык. Памяркоўны звярок, нікому вока не запарушыў. Пазнаёміліся Заяц і Вожык, пачалі разам гуляць. Убачыла іх Вавёрка і
64
рассмяялася: такія яны розныя — сябры. Заяц вялікі, імчыцца, нібы вецер. А Вожык — маленькі, павольны, як чарапаха.
— Нядоўга вы будзеце сябраваць,— зацокала Вавёрка.— Лопне ваша дружба пры першай нягодзе, як бурбалка дажджавая.
— Пажывём — пабачым,— сказалі Вожык і Заяц.
Аднаго дня ў лес прыйшла бяда. Галодны Воўк убачыў звяркоў і ўзрадаваўся: адразу з'есць Вожыка, а потым, калі прыбавіцца сілы, дагоніць Зайца.
— Ратуйцеся! Воўкразбойнік набліжаецца! — трывожна зацокала Вавёрка.
Заяц стаў на заднія лапкі і ўбачыў драпежніка, які прытаіўся ў кустах.
— Уцякай, Вожык! — крыкнуў ён і даў драпака.
У Вожыка ножкі кароценькія — не ўцячы яму, небараку. Таму ён скруціўся ў клубочак, выставіў свае вострыя іголкі і замёр.
— Вось і скончылася ваша дружба! — зацокала Вавёрка.— Сапраўдныя сябры ў бядзе пазнаюцца.
А Воўк ударыў лапай Вожыка і аж заскуголіў ад болю — аб іголкі ўкалоўся.
Тым часам вярнуўся Заяц, каб неяк дапамагчы сябру. Воўк кінуў Вожыка — і
5. „Акрайчык”.
65
за ім, даўганогім. Заяц зрабіў па лесе круг, другі. He адстае Воўк, следам імчыцца. Чуваць толькі шумнае дыханне ды цяжкі тупат. I раптам... як заенчыць Воўк, як завые на ўвесь лес! Гэта Вожык кінуўся яму пад ногі, і драпежнік зноў параніў аб калючкі нагу.
Пакачаўся Воўк па зямлі, рану залізаў і неахвотна паплёўся прэч — адступіўся ад звяркоў.
Вавёрка ўсё гэта бачыла. Яна спусцілася з яліны да Вожыка і Зайца, зацокала вінавата:
— Даруйце, што смяялася з вас. Цяпер ведаю, вы — сапраўдныя сябры.
3 чужое бяды не смейся.
Сябра за грошы не купіш.
Баязліўцу і корч — мядзведзь.
Вясёлы ветрык
Сяргей Тарасаў
Надыходзіць зіма. Мароз шкліць рэкі і азёры, скоўвае зямлю, а нам загадвае цёпла апранацца. Ціха і павольна падае пушысты снег.
А ці ведаеце вы, сябры, чаму падае снег і адкуль ён бярэцца? He? Ну, тады паслухайце.
66
Жылі на свеце тры вятры: тата, мама і сын.
Тата быў самы моцны. ён сябраваў з маланкамі і громам, узнімаў буры і тапіў караблі, зрываў дахі дамоў, ламаў дрэвы і дзіка гудзеў у комінах. Гэта быў страшны вецер, і ўсе яго баяліся.
Мама была лагодная. Яна не тапіла караблёў, а, наадварот, напінала ветразі, круціла ветракі, а ўвосень любіла танцаваць з апалым лісцем.
Толькі маленькі Ветрыксын як быццам нічога не рабіў. I ўсе дум