• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акрамя імя  Жак Дэрыда

    Акрамя імя

    Жак Дэрыда

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 104с.
    Мінск 1997
    16.92 МБ
    Man muss noch uber GOlt.
    [...] Wb sol ich dann nun hin?
    Ich muss noch uber GOtt in eine wiisste ziehn.
    Трэба ісці далей за Бога.
    [...] Куды ж павінен я ісці?
    Мушу імкнуць далей за Бога, у пустэльню (I, 7).
    Ці яшчэ:
    Die Einsamkeit.
    Die Einsamkeit ist noth: doch, sey nur nicht gemein: So kanstu iiberall in einer lEiisten seyn.
    Адзінота.
    Адзінота патрэбная, дык будзь жа толькі не з усімі: Тады паўсюль ты зможаш быць у пустэльні (П,
    117).
    А ў іншым месцы гаворка ідзе пра “пустэльны час” (in diser wiisten Zeit, III, 184). Пустэльня — ці не парадаксальны гэта вобраз апарыіі Ніякага пазначанага ці пэўнага пе-
    раходу, ва ўсякім выпадку — ніякага шляху; самае болыпае — сцежкі, якім нельга надта давяраць, дарогі яшчэ не пракладзеныя, калі толькі іх ужо не занесла пяском. Але непракладзены шлях — ці не ёсць гэта таксама ўмовай рашэння або здзяйснення, якое заключаецца ў тым, каб адкрыць шлях, прайсці яго, а значыць — прайсці па-за мяжу? Перайсці апарыю?
    — I значыць, нягледзячы на гэтую пустэльню, тое, што мы называем негатыўнаю тэалогіяй, расце, буяе і культывуецца як памяць, як інстытуцыя, як гісторыя, як вучэнне. Гэта — культура са сваімі архівамі і сваёю традыцыяй. Яна збірае ў сабе акты пэўнае мовы. Гэта якраз, у прыватнасці, і падказвала фраза: “Тое, што згодна з ідыёмай грэка-лацінскага паходжання называюць “негатыўнаю тэалогіяй”, уяўляе сабой пэўную манеру маўлення”. He мае сэнсу нагадваць (хоць гэта якраз і трэба нагадаць, як і нагадаць, што гэта даказвае магчымасць захавання памяці), што негатыўная тэалогія “з’яўляецца” — насуперак сваёй прэтэнзіі на тое, што яна не хоча мець справу з ніякімі з’явамі,— пэўнай манерай маўлення, якая безупынна выпрабоўвае самі межы мовы, і дзеля прыкладу — мовы ска-
    завай, тэарэтычнай або канстатацыйнай...
    — I дзякуючы гэтаму, яйа, відаць, з’яўляецца не толькі пэўнай манерай маўлення і выпрабаваннем мовы, але і, перадусім, самым важкім, самым патрабавальным, самым непадатлівым эксперыментам па “сутнасці” мовы: прамовай пра мову, “маналогам” (у тым гетэралагічным сэнсе, які надавалі гэтаму слову Наваліс ці Хайдэгер), у якім маўленне і мова гавораць пра саміх сябе, канстатуючы, што Die Sprache spricht*. Адкуль і гэтая часам іранічная і заўсёды алегарычная паэтычнасць або мастацкасць, пра якую некаторыя, напэўна, скажуць, што гэта ўсяго толькі форма, уяўнасць, бачнасць... I сапраўды, уся гэтая сухая мастацкая літаратурнасць у той жа час імкнецца зрынуць усякія выявы, вобразы, куміраў, усякае красамоўе. Можна падумаць нават, што гэта нейкая іканаборская літаратура.
    — Значыць, не мае сэнсу й казаць, што, выходзячы па-за межы тэарэмы і канстатацыйнага апісання, мова негатыўнае тэалогіі “з’яўляецца” тым, што перавышае і сутнасць, і самую мову — сведчачы, яна застаецца...
    * Мова мовіць — нлм
    — Што азначае тут "заставацца”? Ці не ёсць гэта пэўнаю мадальнасцю “быць”?
    — He ведаю. Можа быць, гэта азначае якраз тое. што негатыўная тэалогія, відаць, ёсць нішто...
    — Але ж ці не ў гэтым яе таемнае ці непрыхаванае жаданне — быць нічым? 1 чым вы, па-вашаму, кажучы гэтак, ёй пагражаеце? Мы ж з вамі ў нашай размове яшчэ дапускаем. што гэтая тэалогія можа быць нечым (вызначальным), а не нічым, і хоча быць ці стаць хутчэй нечым, чым нічым. Аднак, як мы толькі што ад яе чулі, яна прэтэндуе якраз на адваротнае. ..
    — Гэта праблема прачытання ці слыху. Ва ўсякім выпадку, негатыўная тэалогія была б нічым, проста нічым, калі б гэтае яе перавышэнне або гэтая празмернасць (у параўнанні з мовай) не адбівалася пэўнымі знакамі на своеасаблівых з’явах мовы і не пакідала пэўных рэшткавых слядоў на яе целе...
    — Ці на яе тле.
    — I як толькі такі след застаецца на гэ-
    тым целе, тле, у гэтай сукупнасці моўных з’яваў, ён робіцца сам гэтай сукупнасцю як перажытак апафазісу (большы за проста жыццё і болыпы за проста смерць), перажытак унутранага онта-логіка-семантычнага самаразбурэння: адбываецца абсалютнае разрэджванне, мае месца пустэльня, і нічога не мае месца, апроч гэтага месца. Вядома, “невядомы Бог” (Der unerkandte GOtt, IV, 21), Бог незнаёмы ці непрызнаны, пра якога мы з вамі казалі, не гаворыць нічога; і пра яго не гаворыцца нічога, што было б устойлівым...
    — Акрамя ягонага імя...
    — Акрамя імя, якое не называе таксама нічога, што было б устойлівым, нават баства (GOttheit), нічога, чыё імгненнае знікненне не захапіла б сабой усёй фразы, любой фразы, якая паспрабавала прыраўнаць сябе да яго. “Бог” “ёсць” імя гэтага правалу ў бяздоннае прадонне, гэтага бясконцага выпустошвання, выпустэльвання мовы. Але след гэтай негатыўнай, адмаўленчай аперацыі ўпісваецца ў з ’яву, і на з ’яву, і як з 'ява (ці тое, што з’яуляецца, што маецца і што заўсёды ёсць у адзіночным ліку, тое, што знаходзіць у гэтым кенозе найбольш выра-
    шальную ўмову свайго з’яўлення ці свайго ўзнікнення). Маецца гэтая з’ява, якая застаецца, нават калі гэтае заставанне не больш напоўненае зместам, ані сутнасцю за таго Бога, не больш онталагічна вызначальнае затое імя Бога, пра якое гаворыцца, што яно не мянуе нічога, што існавала б: ні тое, ні гэтае. Пра яго нават гаворыцца, што яно і не тое, што маецца — у сэнсе es gibt: ён не тое, кім нешта даецца, ён па-за ўсёй данасцю (GOtt uber alle Gaben, IV, 30).
    — He забывайце, што гэта гаворыцца падчас пэўнай малітвы. Што ж такое малітва? He, ставіць перад сабой пытанне: “Што такое малітва?” — малітва ўвогуле,— не трэба. Трэба паспрабаваць яе прадумаць, a папраўдзе — выпрабаваць яе (прамаліць яе, калі так можна сказаць, і з пераносам) праз такую вось канкрэтную малітву, менавіта гэтую своеасаблівую малітву, да якой ці за якой імкне малітва ўвогуле. Але ж гэтая (своеасаблівая) малітва не патрабуе нічога, патрабуючы, аднак, больш чым усяго. Яна патрабуе ад Бога, каб ён (вы)даў сябе самога, хутчэй чым даваў бы ўсё, што б там ні было,— данасць: “Giebstu mir di ch nicht selbst, so hastu nichts gegeben ” (“Калі сябе ты мне самога не даеш, тады ты не даеш
    нічога”). Што зноў інтэрпрэтуе Богаву боскасць як тое, што дадзена, ці як жаданне даць. I малітва з’яўляецца такою інтэрпрэтацыяй, самою абалонкай, целам гэтай інтэрпрэтацыі. Вы казалі: “у” і “на”,— а гэта ж, мяркуючы па ўсім, мае на ўвазе пэўны топас (topos)...
    — ... або пэўную хору (khdra) — бесцялеснае цела, цела адсутнае, але цела адзінае і змяшчэнне ўсяго, замяшчэнне ўсяго, інтэрвал, прамежак, прастора). Ці сказалі б вы пра хору тое самае, як толькі што ледзь не шэптам прамовілі: “Акрамя імя”? Тут таемна адыгрываецца ўсё. Бо такая мясціна перамяшчае, у сэнсе “ссоўвае”, а таксама дэзарганізуе нашыя онта-тапалагічныя забабоны, у прыватнасці — аб’ектыўную навуку аб прасторы. Хора — дзесь там, але болей “тут” за ўсякае “тут”...
    — Як вам добра вядома, амаль ва ўсіх сваіх адгалінаваннях — юдэйскім, грэцкім, хрысціянскім ці ісламскім — via negativa увязвае спасылку на Бога, імя Бога з даследаваннем месца. I пустэльня таксама — вобраз чыстага месца. Але вобразнасць увогуле імкнецца да такой прасторавасці, да такой лакалізацыйнай прывязкі слова.
    — Так, і тое самае пра слова (das Wort) кажа Ангелус Сілезіюс, маючы на ўвазе, у тым ліку, і слова Божае, і некаторыя проста перакладаюць ягонае Wort як Бог:
    Der Ort ist dass Wort .
    Der ort und's Wort ist Eins, und ware nicht der ort, (Bey Ewger Ewigkeit!) es wdre nicht dass Wort.
    • Месца ёсць слова
    Месца і слова -— адно, і каб не было месца, (Праз вякі вечныя!) не было б і слова (I, 205).
    — Такое месца не мае нічога аб’ектыўнага, ані зямнога. Яно не звязанае з ніякаю геаграфіяй, геаметрыяй ці геафізікай. Гэта не тое, у чым знаходзіцца суб’ект ці аб’ект. Гэта яно знаходзіцца — само — у нас, адкуль і гэтая двухсэнсоўная неабходнасць прызнаць яго і адначасова яго пазбыцца:
    Der Orth ist selbst in dir.
    Nicht du bist in dem Orth, der Orth der ist in dir: Wirfstu jhn auss, so steht die Ewigkeit schon hier.
    Месца само — y табе.
    He ты ёсць y месцы, a месца ў табе ёсць:
    Адкінь яго, і будзе тут ужо вечнасць (I, 185).
    — “Тут” (hier) вечнасці месціцца там, ужо (schon) там: і ўжо там яно месціць гэты
    кідок ці гэтае адкіданне (Auswerfen — цяжкаперакладальнае: адначасова і аддаленне, і выключэнне, і адкіданне, але перадусім — кідок, які выносіць вонкі, які ўтварае вонкавасць, а значыць, прастору, які аддзяляе (аддаляе) месца ад яго самога, і гэта — хора). Менавіта пачынаючы з гэтага “ужо”, пастскрыптум знаходзіць сваё месца — фатальна.
    — Як у адказ, гэта ўжо знаходзіцца ў адпаведнасці з тым, што Марк Тэйлар пісаў пра “pretext of the text ” wich “is a before that is (always) yet to come ”*. Ці таксама калі ён, не гуляючы, гуляе са словам, даслоўным словам, такім, якім яно мае месца ці выбірае нішу ў мове іншага: “What is the Ort of the W-ort10?”**
    — З’ява застаецца y i на мове, ці to — усярэдзіне i на паверхні, на вонкавай, адкрытай усяму паверхні, якая імгненна перапаўняецца, выліваючыся за межы самой сябе. З’ява застаецца у і на вуснах, на кончыку языка, на берагах вуснаў, праз якія
    * “прэтэкст тэксту”, які “ёсць штось папярэдняе, якое мае (заўжды) яшчэ настаць” — англ.
    ** “Што ёсць Ort у W-ort?” — англ.
    пераліваюцца словы, што нясуць сябе да Бога. Іх нясе, іх адначасова выносіць і зносіць рух нясення (перанясення, суаднясення, несуадноснасці) да Бога. Яны мянуюць Бога, кажуць пра яго, кажуць аб ім, кажуць яму, даюць яму гаварыць у сабе, даюць яму несці сябе, суадносяць сябе (суадносяцца) з тым, што імя дапускае менаваць па-за самім сабой, што можа быць менаваным паза імем, менавальнае неназоўнае. Нібыта трэба адначасова і ўратаваць імя, і ўратаваць усё за выключэннем імя, акрамя імя, нібыта трэба страціць імя, каб уратаваць тое, што носіць гэтае імя ці да чаго мы праз імя імкнемся. Аднак страціць імя не азначае, што яно праз гэта страціць, будзе знішчаным ці знявечаным. Наадварот, гэта азначае проста паважаць яго — як імя. Іншымі словамі: прамаўляць яго, а гэта значыць — перапраўляць яго іншаму, якога яно мянуе і хто яго носіць. Прамаўляць яго, не прамаўляючы. Забываць, згадваючы. (сабе) пра яго прыгадваючы. а гэта значыць — згадваючы ці прыгадваючы іншага...
    — Так, але тады трэба перастаць падганяць мову і імя ў мове (зрэшты, ці знаходзіцца імя — імя ўласнае ці імя ў шырокім сэнсе — у мове, і калі так, дык што азнача-