Акрамя імя
Жак Дэрыда
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 104с.
Мінск 1997
ла б такое ўключэнне?) пад нейкае — любое, якое б там ні было — агульнае тапалагічнае палажэнне, трафарэт або схему. Мы тут з вамі гаворым у і на мове, якая, будучы сама адкрытаю такім нясеннем, гаворыць пра неадэкватнасць суаднясення. недастатковасць ці слабасць ведаў, іх некампетэнтнасць у дачыненні да таго, ведамі чаго яны сябе называюць. Такая неадэкватнасць выяўляе і выдае сабой адсутнасць агульнага сувымярэння паміж адкрытасцю, даступнасцю, выяўляльнасцю, пазнавальнасцю — з аднаго боку, і пэўным абсалютным, не часовым, чужародным да ўсякага знешняга праяўлення сакрэтам. Такі сакрэт не з’яўляецца нейкім патэнцыйным запасам ведаў, нейкай праявай у патэнцыі. I мова сама-адрачэння ці непрызнання не з’яўляецца адмаўляльнай — не толькі таму, што не выказваецца ў форме апісальнай казані і абвеснага сказа з простай устаўленаю ў яго адмоўнай часціцаю (“гэта не ёсць тое”), але таму, што яна гэтак сама, як адхіляе, адначасова і выкрывае; і выкрывае, указваючы; яна прадпісвае пераступіць гэтую недастатковасць, яна загадвае: трэба зрабіць немагчымае, трэба пайсці (Geh — Ідзі!) туды, куды немагчыма пайсці. Ізноў гэтая зацятая цяга да месца. Па-французску я сказаў
бы: il у a lieu* (што значыць “трэба”) выправіцца (пераправіць сябе) туды, куды немагчыма пайсці. Туды, да імя, за імя, паза імя, што ёсць у імі. Да таго, што (ці да таго або той, хто) застаецца — калі адкінуць імя, акрамя імя. Пайсці туды, куды магчыма пайсці. не было б перамяшчэннем або рашэннем, гэта было б безадказным разгортваннем пэўнай праграмы. Адзінае магчымае рашэнне прымаецца праз утрапёнасць невырашальнага і немагчымага: пайсці туды, куды (wo, Ort, Wort) пайсці немагчыма. Прыгадайце:
Geh hin, wo du nicht kanst; sih, wo du sihest nicht: Hor wo nichts schallt und klingt, so bistu wo GOtt spricht (I, 199).
— Дык, значыць, на вашую думку, такое нарматыўнае выкрыццё на фоне немагчымасці, такая мяккая лютасць супраць мовы, такая раўнівая злосць мовы ў сабе і супраць сябе — гэта і ёсць тая зацятая цяга, якая пакідае знак рубца ў гэтым месцы, дзе немагчымае мае месца? Там, па іншы бок свету? Іншы бок свету — ці гэта яшчэ свет, у свеце, іншы свет ці іншае ў свеце (ад свету), усё, акрамя свету?
* даслоўна: мае месца
— Так, знявечанасць, рана, разрэз — якраз тут; там. Ці бывае калі-кольвечы штосьці іншае, што было б чытэльным? Штосьці іншае за след нявецтва? I штосьці іншае, што калі-кольвечы мела б месца? Ці вядома вам іншае азначэнне з’явы?
— Але гэтак сама нішто больш за нявецтва не ёсць і больш нечытэльным. Я падазраю, што чытэльнасць і нечытэльнасць у гэтым месцы не маюць у вашых вачах адрознення. На вашую думку, менавіта гэты след, ва ўсякім разе, і ёсць тым, што становіцца чытэльным, што робіць і робіцца чытэльным: у і на мове, ці то — на краі, па беразе мовы...
— У мове толькі і ёсць берагі... Ці тое, куды адносіць. адноснасць, суаднесенасць. I паколькі заўсёды ёсць толькі такое суаднясенне, непазбежнае суаднясенне, дык гэтаксама можна заключыць, і што тое, што суадносіцца — усё, акрамя імя,— з’яўляецца або не з’яўляецца неабходным. Я гатовы пайсці ў заклад, што ў гэтай сціслай і лёгкай аксіёме і разыгрываецца ўся гісторыя негатыўнае тэалогіі.
— “На краі мовы”, зыходзячы з гэтага,
можа азначаць: “на краі, як (і) мова”,— у адным і тым самым двухскіраваным руху: хавання за краем і сягання праз край. Але паколькі дадзены момант і дадзеная сіла, паколькі дадзеныя рухі паводле прадпісання маюць месца за краем (за бортам), з іншага боку свету, паколькі яны чэрпаюць сваю энергію з таго, што ўжо мелі месца — няхай нават толькі як абяцанне на будучыню,— чытэльна-нечытэльны тэкст, негатыўна-тэалагічная сентэнцыя застаюцца быць за пастскрыптум. Гэта ўжо ад пачатку, па сваім паходжанні — пастскрыптум, ён дзеецца пасля падзеі, з’яўляецца пасля з’явы...
— ...з’явы, якая, калі я правільна разумею, як бы мае форму пячаткі, нібыта яна была здзейсненая, як сведка не пры сведках, пад аховай нейкага сакрэту; з’явы, змацаванай пячаткай і подпісам, які немагчыма расшыфраваць, як нейкае скарачэнне, дапісьмовы, далітарны малюнак.
— Запячатаная з’ява, якая адпавядае праведзенай рысе (выцягнутая лінія, Zug, бераг, край, за-краіна, суаднясенне з іншым, Zug, Bezug, параўнанне з іншым, чым сам, адрозненне), тое, што адбываецца потым,
наўздагон,— гэта і ёсць з’яўленне аднаго пісьма пасля другога: пастскрыптум.
— След таго знявечанага пісьма, якое нясе на сабе стыгматы сваёй жа неадэкватнасці — неадэкватнасці на сябе ўзятай, засведчанай, актыкаванай уласным подпісам...
— ...як і сваёй жа празмернасці, свайго падпісанага такім чынам hybris-. гэта не можа быць нейкай простай, ідэнтычнай самой сабе меткай...
— ...нібытатакія калі-небудзь бываюць...
— Гэта не можа быць нейкім нявыцертым, невыціральным, трывалым да ўсяго подпісам, чытэльным таму (з-за таго), што ён знаходзіцца на паверхні, непасрэдна на носьбіце, які як бы ўтварае з самім сабой адно цэлае, з самім сабою зліваючыся. Нават сама аснова — і тая застаецца малаверагоднаю. Такая метка мае месца, ужо меўшы месца, узнікае, ужо ўзнікнуўшы, у лёгкім, непрыкметным. але магутным руху распаду, разлому на хісткім, няўстойлівым і расколатым краі таго, што называюць мовай. Само адзінства таго, што называюць
мовай, робіцца тут загадкавым і няпэўным.
— I такім чынам фраза: “Тое, што [...] называюць “негатыўнаю тэалогіяй”, уяўляе сабой пэўную манеру маўлення’;— кажа адначасова і занадта, і занадта мала. У ёй ужо няма яснасці і пераканаўчасці цвёрдай аксіёмы, яна ўжо не дае шанцу на дасягненне нейкага кансэнсусу, на выпрацоўку нейкага агульнага дакумента па выніках калёквіюма, яна не пакідае вольнага месца пад нейкае паведамленне.
— He будзем яе пакуль дыскрэдытаваць. Захаваем яе яшчэ на пэўны час як правадную нітку, якая нам нібыта патрэбная, і нібыта ў нас ёсць жаданне ісці далей.
— Але хіба ж не ўсе апафатычныя тэалагемы маюць статус ці, хутчэй, настроенасць, няўстойлівасць такой траекторыі? Хіба не нагадваюць яны тыя стрэлы, дзіды, тую кучную стральбу стрэламі, прызначанымі быць наведзенымі ў аднолькавым напрамку? Але страла — гэта толькі страла, яна ніколі не мэта ў самой сабе. Яна ўсё, апроч таго, у што яна цэліць, апроч таго, у што трапляе, і нават таго, што нявечыць; што і прымушае яе ляцець міма, аж пакуль
яна не дасягне цэлі, якая, такім чынам, пакуль застаецца цэлай...
— Менавіта гэта і кажа Сілезіюс, калі якраз гаворыць пра магчымасць найнемагчымейшага ці большага за найнемагчымейшае (Das iiberunmoglichste 1st moglich). Ён падкрэслівае, як вы памятаеце:
Ты не можаш сваёю стралой дасягнуць сонца, Я ж сваёю магу сонца вечнае ўзяць пад абстрэл
(VI, 153).
— Захаваем пакуль гэты сказ (“Тое, што называюць “негатыўнаю тэалогіяй”, уяўляе сабой пэўную манеру маўлення”). Паспрабуем распытаць яго ў тым, што ён найбольш выразна сабой азначае, at face value. I вернемся датэмы philein, ці скажам лепей — тэмы любоўнасці як пераносу ці перакладу.
— Гэтыя тэмы немагчыма акрэсліць, яны не паддаюцца лакалізацыі, але няхай.
— Будзем лічыць, быццам паддаюцца, добра? Знешні выгляд нібыта дазваляе меркаваць, што выраз “негатыўная тэалогія” не мае ніякага строгага эквіваленту па-за рамкамі дзвюх традыцыяў: філасофіі, або онта-
тэалогіі грэцкага паходжання, і новазапаветнай тэалогіі, або хрысціянскай містыкі. I дзве гэтыя траекторыі, дзве гэтыя, пазначаныя такімі стрэлкамі, трасы, здаецца, перакрыжоўваюцца якраз у асяродку таго, што мы называем негатыўнаю тэалогіяй. Такое перакрыжоўванне...
— Мне здаецца, што ўсё тут crucial*’. скрыжаванне гэтых двух шляхоў; kreuzweise Durchstreichung, пад якой Хайдэгер выкасоўвае слова “быццё” (без якога ягоная тэалогія будучыні мусіла б, як ён казаў, абысціся), і Gevier, да якога ён тады нібыта адсылае’ хрысціянскі крыж, пад якім Марыён, у сваю чаргу, выкасоўвае слова “Бог” (можа быць, як спосаб уратаваць імя Бога, вызваліць яго ад усякага онта-тэалагічнага паклонніцтва: Бог, не будучы ім)...
— Гэта так. Ва ўсякім выпадку, выраз “негатыўная тэалогія” часцей за ўсё азначае пэўны дыскурсіўны занятак, які займае адзін з кутоў, утвораных перакрыжаваннем гэтых дзвюх лініяў. I нават калі адна лінія ў такім выпадку заўжды псрасечаная (cros
* вырашальнае; піпіаральна: крыжападобнае — франц.
sed), гэтая лінія знаходзіцца на гэтай ростані, у гэтым месцы перакрыжавання. Якімі б ні былі пераклады, аналогіі, транспазіцыі, пераносы, метафары, ніколі ніводзін дыскурс не даваў сабе менавіта такой назвы (негатыўная тэалогія, апафатычны метад, via negative) ні ў юдэйскай, ні ў мусульманскай, ні ў будысцкай культурнай думцы.
— А вы ўпэўнены, што хоць адзін аўтар, нават у межах тых дзвюх традыцыяў, якія вы тут згадалі, калі-небудзь сам ужываў гэтую назву, каб пазначыць ёй свой уласны дыскурс?
— Я толькі хацеў выказаць меркаванне, што ў той культурнай ці гістарычнай прасторы, дзе выраз “негатыўная тэалогія” ўяўляецца як нейкая свойская, ручная назва,— груба кажучы, у прасторы той хрысціянскай філасофіі, чый канцэпт, як казаў Хайдэгер, настолькі ж бязглузды і супярэчлівы. як канцэпт квадратнага круга,— у гэтай прасторы апафазіс заўжды ўяўляў сабой нешта накшталт парадаксальнай гіпербалы.
— Вось сапраўды філасофскае і сапраўды грэцкае азначэнне.
— 3 гэтай парадаксальнай гіпербалы пакінем тут толькі тую рысу, якая спатрэбіцца нам для кароткае дэманстрацыі. Будзем сціплыя, абмяжуемся рабочай гіпотэзай. Яна наступная. Тое, што дазваляе ўпісаць негатыўную тэалогію ў пэўную гістарычную мясцовасць і ідэнтыфікаваць належную ёй ідыёму, гэта ж і адрывае яе ад яе каранішча. Тое, што прыпісвае яе да належнага месца, гэта ж і адбірае ў яе ёй належнае і ўцягвае яе тым самым у рух універсалізацыйнага перакладу. Іначай кажучы, гэта тое. што ўцягвае яе ў той элемент дыскурсу, які найбольш шырока падзяляецца ўсімі — напрыклад, такі, як гэтая вось размова ці гэты калёквіюм, дзе перакрыжоўваюцца і хрысціянскія, і нехрысціянскія (юдэйская, мусульманская, індуісцкая, будысцкая і інш.), філасофскія і нефіласофскія, еўрапейскія і нееўрапейскія і г.д. тэматыкі.
— Ці бачыце вы ў такой уцягнутасці штосьці, што родніць яе з тым своеасаблівым сяброўствам, пра якое вы нядаўна казалі з такою ўдзячнасцю?