Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4
Памер: 317с.
Гародня 2003
Бернард Вапоўскі, з'яўляючыся сакратаром Жыгімонта Старога, стаў першым афіцыйным польскім гістарыёграфам [10, s. 544]. Яго галоўны твор «Dzieje Korony Polskiej і WKsL» ахоплівае перыяд з 1386 па 1535 г. і быў выдадзены на польскай мове ў XIX ст. Мікалаем Маліноўскім (I III тамы; астатняя частка на лаціне І.Шуйскім у зб. «Scriptorcs rcrum polonicarum. Т. II») [4; 3], У сваёй працы аўтар абапіраўся ў асноўным на дадзсныя Яна Длугаша. Мацея Мяхоўскага і Эмэрыка Венгра [10, с. 545] Частка, якая ахоплівае перыяд да 1480 г., атрымала назву «длугашавай», г.зн. ісампіляцыі адпавсднай часткі хронікі Длугаша Такая з'ява была характэрна для многіх сярэднявсчных хронік Аднак нельга казаць аб поўнай кампіляцыі хоць бы таму, што гэтыя творы піса-
ліся ў розных гістарычных умовах. Калі ў часы Длугаша (14151480) асноўная небяспека зыходзіла з захаду ад крыжакоў, то ў часы Вапоўскага і Бельскага з усходу ад Маскоўскай дзяржавы і з поўдня ад Крымскага ханства. Мснавпа таму ў Вапоўскага зменсны ацэнкі адпаведнай па часс часікі хронікі Акрамя таго, некаторыя звесткі ён браў з прускіх хронік і актавых дакументаў |7, с. 65], 3 ацэнкі пагрозы з усходу зыходзіць у яго і нсабходнасць яднання ВКЛ і Кароны праз унію. На думку аўтара, яна была заключана «да вялікай радасці і весялосці польскага і літоўскага народаў» [цыт. па: 7, с. 65]. Аднак Вялікаму княству Літоўскаму і яго знсшнім праблемам Вапоўскі надае менш увагі, чым гісторыі Польшчы, асабліва ў II і III частках хронікі. Больш падрабязныя звесткі з'яўляюцца пры апісанні падзей з канцаХУ ст., калі маскоўска-літоўскія адносіны, наогул, набываюць большую напружанасць. Лічачы Вялікае княства Літоўскае часткай Кароны Польскай, Вапоўскі ўвесь час вядзе да думкі, што інтарэсы Польшчы важней. Напрыклад, ён часта шкадуе аб тым, што Казімір накіроўвасцца ў ВКЛ і «бавіць» там час [4, с. 147], Больш увагі ў творы надаецца ўсё ж прускім, венгерскім і дынастычным справам Польскага Каралеўства. Такім чынам, аўтар выступае з пазіцыі дзяржаўных інтарэсаў Польшчы. Са зместу хронікі вынікае, што Казімір больш часу надае Кароне, чым Вялікаму Княству. Магчыма, таму і былі прагледжаны такія сур’ёзныя змены ў сітуацыі на ўсходняй мяжы.
3 1510 па 1515 г. Бернард Вапоўскі знаходзіўся пераважна ў Рыме, дзе разам з каронным канцлерам Янам Ласкім выдаў збор пахвальных песень у гонар Аршанскай перамогі 1514 г. над маскоўскім войскам [Lukas S. Rozbiyr podlugoszowej сгкіьсі Kroniki Bemarda Wapowskicgo. Krakow, 1880. S. 13/ Цыт. na: 7, c.65], Аршанская бітва падрабязна апісана і ў апошняй частцы яго хронікі [3, s. 121 122],
Твор Бернарда Вапоўскага ўсё ж можна назваць хронікай. Ён падобны да больш позніх гістарычных прац. Пагадовыя запісы, характэрныя для летапісаў і хронік, тут усё больш замяняюцца сюжэтна-тэматычнай падачай матэрыялу. Праца гісторыка разглядалася ім не толькі як навуковая дзейнасць, а як грамадскагістарычная місія [7, с. 66J.
Акрамя таго, Б.Вапоўскі быў аўтарам карты «Паўднёвая Сарматыя» (1:2 900 000; 60x42 см), на якой былі адлюстраваныя Паўднёвая і Цэнтральная Польшча, Венгрыя, Паўночная частка Балканскага паўвострава. Паўднсвая Беларусь, Крымскае ханства і частка зямель Вялікага княства Маскоўскага. На тэрыторыі су-
часнай Беларусі туі былі абазначаны Бабруйск Глуск, Гомель. Лоева гара. Ма зыр, Рэчыца. Свіслач і інш. Бачна густая сетка рэк: сярэдняс і ніжняс цячэннс Дняпра. Бсразіна са Свіслаччу, Пры пяць з прытокам Цецсраў Нёман паказаны як возера. якое пачынаецца з балоцістых мясцін Другая група рэк. Лясная. Мухавец, Нараў і Яссльда, паводлс карты . выцякаюць з багністага возера Прысутнічае тут і гістарычная інфармацыя ў выглядзе мініяцюрных малюнкаў. Напрыклад, ніжэй Гомеля на ўсходнім беразе Дняпра ў малюнках і з адпаведным подпісам адлюстравана Аршанская бітва [8. с. 219].
«Хроніка ўсяго свету» Марціна Бельскага ў значнай ступені абапіралася на дадзсныя Б. Вапоўскага. Мацся Мяхоўскага, атаксама Дэцыя 110, с. 43], Бельскі першым пачаў пісаць гістарычныя творы не на лацінс. а па-польску. У сваім творы ён упершыню знаёміць чытача Кароны і ВКЛ з сусветнай гісторыяй і геаграфіяй. Аплаціў і натхніў яго працу Жыгімонт Аўгуст.
У III выданні яго хронікі з явілася IX кніга, якая была названа «Аб маскоўскім альбо рускім народзс. Аб пасольствс Васіля да Папы рымскага. Аб Літвс. Аб Ліўлянцкай зямлі. Аб татарах». Амаль увесь гэты раздзел кампіляцыя з розных хронік, пераважна з «Запісак аб Масковіі» Жыгімонта Герберштэйна 11. с. 185 192], геаграфічная частка з «Трактата аб дзвюх Сарматыях» М.Мяхоўскага [7, с. 84], Хоць яўныя кампелятыўныя моманты тут прысутнічаюць, аднак, пры апісанні многіх падзей аўтар звяртаўся да ўласных назіранняў. Да ўласных належаць яго назіранні наконт бітвы пад Сокалам (1519 г.), пад Мохачам (1526 г) [9, с. 9].
Як для Вапоўскага, так і для Бельскага характэрна ўвага да дробязяў, гістарычных анекдотаў і паданняў, часам ва ўрон гістарычным фактам. Так, у Вапоўскага ёсць звесткі аб тым, што жанчына нарадзіла 7 дзяцсй, што нявіннаму чалавеку палач вострай сякерай нс мог адрубіць галаву і г.д. [4. с. 157, 158, 159].У Бельскага з'яўляецца лсгенда аб тым, што палякі пачалі галіцца пасля няўдалай валашскай выправы 1496 г., калі валахі палонных вешалі за бароды [6, с. 897(907)], аб тым, што ў 1518 г. на беразс Дзвіны з'явіўся св.каралевіч Казімір і паказаў брод польскім войскам, дзякуючы чаму яны разбілі маскоўскія [5, с. 1001 1003], і г.д. Наогул, маскоўска-літоўскія адносіны ў абедзвюх хроніках выступаюць як польска-маскоўскія У абедзвюх частках часта ўзгадваецца аб набегах крымскіх татараў на польскія «рускія» землі (Валынь і Падолле). У Аршанскай бітве Бельскі вялікую ролю надае гюльскім войскам ]5, с. 971] Як і ў Вапоўскага, падзеі падаюцца з пазіцыі «рацыі стану» Польшчы. Бсльскі адзначае,
што пасля Аршанскай перамогі польска-літоўскія войскі доўга бавілі час, не выкарысталі фактар нсчаканасці і таму нс змаглі вярнуць Смаленск (прасочвасцца аналопя з Грунвальдскай бітвай). «1 як часта здараснца. не змаглі выкарыстаць вынік сваёй перамогі», -пішааўтар |5. с. 0771. Наогул. бачны адкрыты дакор шляхце, якой «лягчэй пусціць энсргію на любую іншую справу, чым на карысць Бацькаўшчыне» |5. с. 990|
У хроніцы даволі падрабязна апісаны падзсі маскоўскалітоўскіх войнаў, крымскія напады. дыпламатычныя перамовы. выступ Міхала Глінскага і г.д.
Аднак дагэтуль не устаноўлена аўтарства часткі хронікі, прысвсчанай гісторыі Польшчы і ВКЛ У 1575 г. сын Марціна Іахім выдаў асобна 8 частку выдання (1564 г.) «Хронікі свету» пад назвай «Хроніка Польская Марціна Бельскага», часткова перарабіўшы, пашырыўшы твор бацькі і давёўшы падзеі да 1586 г. [7, с. 86: 10, s. 42, 43], Таму цяжка казаць, чые ацэнкі выказаныя ў тэксце: бацькі ці сына. Калі твор бацькі прасякнуты рыцарскім і пратэстанцкім духам, то ў сына гучаць шляхецкія матывы [10, с. 42J. Хоць нічога новага для гісторыі ВКЛ твор І.Бсльскага не даў. аднак, аўтар выкарыстаў больш шырокае кола крыніц. Пераважаюць у яго дадзеныя Кромэра (да моманту апісання смерці Аляксандра Казіміравіча). Дэцыя (паводле яго апісана Аршанская бітва) [7, с. 88], Хоць аўтар меў доступ да дакументаў кароннай і вялікакняжацкай канцылярый, з'яўляючыся сакратаром Жыгімонта Вазы, але ў сваёй працы іх амаль не выкарыстоўваў.
Такім чынам, хронікі Б.Вапоўскага і М.Бельскага, нягледзячы на пэўныя недахопы, маюць каштоўнасць як крыніцы і адначасова як гістарычныя творы. Яны даюць пэўную інфармацыю для вывучэння гісторыі маскоўска-літоўскіх узасмаадносінаў другой паловы XVпершай трэці XVI ст.
І.Р. Кулевіч г.Гродна
УТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА: ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ПРАБЛЕМЫ
Беларускі наныянальны рух першай чвэрці XX ст. быў нсад’емна звязаны з фарміраваннсм бсларускага войска. Гэты працэс адбываўся па розных напрамках, у залежнасці ад ваеннай сітуацыі на Беларусі і палітычнай канюнкіуры дзяржаў Антанты. Полыпчы і Расіі.
Першымі працамі па гэтым пытанні, якія адначасова з яўля юцца крыніцамі, былі сведчанні ўдзельнікаў тагачасных падзсй успаміны X. Данілюка. Фр. Кушаля А. Луцкевіча, А Цвікевіча, Ул. Пракулсвіча [ 1 ]. Утварэннс войска падаецца імі з нацыянальна-патрыятычных пазіцый у кантэксце фарміравання беларускай дзяржаўнасці, як жаданне беларускага народа мець сродак барацьбы за сваю незалежнасць
У савецкай літаратуры пытанне стварэння беларускага войска разглядалася ў кантэксцс барацьбы камуністычнай партыі супраць контррэвалюцыі, таму асобныя аспекты гэтага пытання закранаюцца ў працах па гісторыі кампартыі Беларусі і БССР, псрш за ўсё М. Какурына, А. Сідарэнкі. М. Шкляра, У. Казлова, П Мурашкі, А. Зюзькова, С. Ісачанкі, I. Майданава [2]
Пасля перабудовы стала магчымым больш грунтоўнае выву чэнне праблсм, звязаных з беларускім нацыянальным рухам. Пы танне аб беларускім войске закранаецца ў абагульняючых працах пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці гісторыкаў I. Ігнаценкі, М. Сташкевіча, Р Платонава, У. Круталевіча [3|. Аўтары прыходзяць да высновы, што спробы стварыць беларускас войска рабілі неаднойчы: спачатку беларусы-вайскоўцы ў ходзе рэвалюцыйных падзей 1917 г., а потым беларускія дзеячы паланафільскага кірунку падчас польска-савецкай вайны. Больш падрабязна гэтыя акалічнасці разглядаюцца ў даследаванні У. Ладыссва і П Брыгадзіна [4], А ў манаграфіі С. Рудовіча акцэнтуецца ўвага на дзейнасці ваенных камітэтаў Заходняга фронту [5].
Асобнас кола прац прысвечана вайсковай і арганізатарскай дзейнасці генсрала С. Булак-Балаховіча [6J, Трактоўка Слуцкага паўстання пазбавілася аднабаковасці. Калі раней. напрыклад, A Грьшкевіч характарызаваў яго як контррэвалюцыйны мяцеж. то зараз называе збройным чынам [7], А даследчыца Н. Стужынская. параўноўваючы паўстанне на Случчыне з аналагічным Антонаўскім мсцяжом на Тамбоўшчыне, галоўнай прычынай яго ўзнікнення лічыць супярэчнасці палітыкі «ваеннага камунізму» і называе сялянскай вайной [8|.
У іншым сваім артыкуле Н Стужынская дыскутуе з I. Барысавым наконт вайсковай арганізацыі «Зялёны дуб» |9] Яна не пагаджаецца з пазіцыяй аўтара, лічыць неправамсрны.м ужываць іранічна-здзеклівы тон і называць арганізацыю тыпова бандыцкай. Н. Стужынская заклікас больш крытычна і асцярожнаставіцца да крыніц з архіваў КДБ з прычыны іх асаблівай спецыфікі.