• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4

    Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

    стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4

    Памер: 317с.
    Гародня 2003
    95.11 МБ
    ў гісторыі Еўропы // Беларускі пстарычны агляд 2000. I 7 Сш.2 (13). ( 44Х-475.] У апошнія гады з'явілася таксама шмат работ, прысвсчаных асобным нассленым пунктам ці невялікім рэгіёнам. якія ўтрымліваюць элементы мікрапстарычнага аналізу і знаходзяцца як бы на мяжы мікрапсторыі і краязнаўства
    Але ці існус на сённяшні дзень у беларускай гістарыяграфіі пільная патрэба ў правядзенні мікрагістарычных даследаванняў? Па-сутнасці, мы не маем такога крызісу сацыяльнай гісторыі, які спарадзіў мікрагістарычны падыход у заходнссўрапейскай гістарыяграфіі. Kajii параўнаць бсларускую гістарыяграфію, напрыклад, з французскай. то ў нас пакуль адсутнічаюць падобнага ўзроўню даследаванні «структур паўсядзённасці» на макраўзроўні Таму лагічна было б снвсрдзіць, што час для мікрагістарычнага падыходу яшчэ нс наспеў. Аднак, на маю думку. мікрагісторыя всльмі патрэбна менавгга цяпер. В.Насевіч трапна акрэсліў яе як «мінулае ў чалавечым вымярэнні». Менавіта гэтага чалавечага вымярэння востра бракавала савецкай пстарычнай навуцы, на што, зразумела, былі свас важкія ідэалагічныя прычыны. I гэты дэфь цыт не знікас, на жаль, і сёння.
    Цікава, што пры існуючым у нашым грамадствс кульце «простага чалавека», гісторыя гэгага самага чалавека ў нас па-сутнасці адсутнічае. Па вялікаму рахунку, мы маем гісторыю. напісаную найперш з пункту гледжання эліт, ці то кіруючых грамадствам. ці апазіцыйных уладзе. Гэта, на маю думку, датычыць нават савецкіх даследаванняў дарэвалюцыйнага перыяду, хаця яны і прасякнуты эгалітарысцкім духам. Калі ўзяць, напрыклад, работы па гісторыі Беларусі XIX ст., то маштаб разгляду мінулага фактычна адпавядае таму, якой бачыў тагачасную рэчаіснасць, скажам, віленскі генерал-губернатар ці міністр унутраных спраў імперыі, да якіх сцякалася інфармацыя ад ніжэйшых структур разгалінаванага дзяржаўнага апарагу Натуральна. што гісторык мусіць звяртацца да гэтай велізарнай па свайму аб’ёму базы дакументальных крыніц і падвяргаць яе крытычнаму аналізу, каб ствараць гісторыю ў нацыянальным маштабе. Аднак ён мас пры гэтым справу з ужо выбудаванай канструкцыяй, дзе на некалькіх узроўнях праведзены адбор і адсеў інфармацыі.
    Натуральна. што нашы разважанні датычаць найперш даследаванняў сацыяльнага і гаспадарчага кірунку. Трэба адзначыць, што беларускімі даследчыкамі ў гэтай сферы адноснатаго ж XIX ст. назапашаны і апрацаваны велізарны статыстычны матэрыял, які адлюстроўвае змены сацыяльных структур і развіццё экана-
    мічных працэсаў. Алс ён складаецца амаль выключна з сярэднсстатычных дадзсных адносна асобных губерняў і павстаў. якія мала надаюцца для вытлумачэння матываў паводзін і ўчынкаў людзей на ўзроўні асобнай вёскі ці мястэчка. 3 гэтых прац немагчыма, напрыклад, даведацца. чым адрознівалася ў дэталях штодзённас жыццё селяніна на пачатку XIX ст. і на пачатку XX ст._ апроч таго. што пасля рэформы 1861 г. знікае паншчына. He атрымаем мы таксама ўяўлення пратую складаную сетку сацыяльных сувязяў і ўзаемаадносін. патэнцыяльных магчымасцяў і пагроз. ва ўмовах якой дзейнічаў індывід і мусіў раз-пораз рабіць няпросты выбар.
    Культура штодзённага жыцця элітаў тагачаснага грамадства надасцца да аналізу з дапамогай даволі багатай мемуарнай літаратуры. Зусім інакш выглядас справа адносна сялянскага насельніцтва ці «маўклівай болыпасці». Гэтая дзядзіна трад ыцыйна была аддадзена на водкуп этнографам. Аднак апошнія звычайна засяроджваліся на апісанні абраднасці. фальклору. асаблівасцяў матэрыяльнай культуры. Практычна нават не рабілася спробаў распрацаваць на базе гістарычнага матэрыялу мадэль сялянскага мікрасоцыума ці сістэму традыцыйнага светапогляду. як гэта рабілася ў замежнай этналогіі і культурнай антрапалогіі. Фактычна всды пра духоўнае жыццё бсларускай вёскі засталіся на ўзроўні XIX ст.. калі тагачаснымі этнографамі быў сабраны велізарны аб’ём матэрыялаў. Тут варта агаварыцца. што такія падыходы дыктаваліся ідэалагічнымі патрабаваннямі да гуманітарных навук. Аб'екгыўны аналіз мікрасацыяльнай рэальнасці непазбежна прывёў бы да вынікаў. якія б супярэчылі загадзя вызначаным схемам. Існаваў пэўны вобраз беларускага селяніна, парушаць які не рэкамендавалася. 3 гэтай менавіта прычыны з вялікімі цяжкасці дайшла да чытача праца М Улашчыка.
    Хацелася б таксама падзяліцца некалькімі высновамі з вопыту ўласных мікрагістарычных даследаванняў двух мікрарэгіёнаў вёскі Бсршты і мястэчка Скідзель. На маю думку, даследаванні такога плану асабліва псрспсктыўныя на сённяшні дзснь. Праўда. у параўнанні з французскімі, італьянскімі ці англійскімі гісторыкамі беларускія даследчыкі маюць перад сабой куды бяднейшую базу пісьмовых крыніц. Для рэканструкцыі эканамічнага жыцця ў найбольшай ступені надаюцца гаспадарчыя інвентары маёнткаў. Пры ўмове някепскай захаванасці яны дазваляюць будаваць мадэль эканамічнага развіцця вёскі з дынамікай зменаў на працягу даволі вялікіх храналагічных адрэзкаў. Таксама вельмі перспектыўным з’яўляецца кірунак вывучэння сялянскай двора-
    гаспадаркі. Важна адзначыць. што гаспадарчыя інвентары ўтрымліваюць таксама звесткі дэмаг рафічнага характару. Дэмаграфічныя працэсы адлюстраваны ў царкоўных метрычных кнігах і матэрыялах рэвізскіх псрапісаў. Т ’этыя маіэрыялы даюць магчымасць збудаваць мадэль дэмаграфічнага развіцця, а таксама асвятліць сацыяльную структуру вясковага насельніцтва на ўзроўні мікрарэгіёну. Метрычныя кнігі адлюстроўваюць у пэўнай ступені прасторавыя параметры лакальнага сялянскага свету і дазваляюць, праўда, у абмежаванай сту пені рэканструяваць сетку сацыяльных узаемаадносін. Асабліва перспектыўным з'яўляецца комплскснае вывучэнне названых крыніц
    Сацыяльнае жыццё беларускай вёскі, якое ўключае ў свой змест узаемаадносіны людзей, іх паводзіны ў розных сітуацыях, канфлікты, знаходзіць больш поўнай і шматбаковае асвятленне ў канцы XIX на пачатку XX ст. у матэрыялах валасных і міравых судоў, «землеустронтельных» камісій, дакументах натарыяльных кантор. Гэты масіў крыніц ужо дазваляе даследчыку з большым ці меншым поспехам рэканструяваць мікрасацыяльную рэчаіснасць, ставіць і шукаць адказы на пытанні пра асаблівасці ментальнасці вясковых жыхароў. Разам з тым інфармацыя пра гаспадарчае жыццё вёскі становіцца больш сціплай. Натуральна, што падобнага тыпу даслсдаванне патрабуе апрацоўкі, у тым ліку і матэматычнай, вялізнай колькасці дакументаў. якія да таго ж на пачатку неабходна адшукаць. Менавіта надзвычай высокая працаёмкасць нярэдка адпалохвае даследчыкаў ад мікрагістарычных даследаван няў.
    Безумоўна, асаблівую каштоўнасць вынікам лакальных даследаванняў надае параўнаннс з сярэднестатыстычнымі паказчыкамі адносна больш вялікіх рэгіёнаў і ўсяго беларускага этнічнага абшару. Мікрааналіз не павінен быць адарваны ад агульнага гістарычнага кантэксу. Трэба разумець, што менавіта з мірыядаў нязначных. здавалася б, учынкаў звычайных людзей фармуюцца тыя самыя макраструктуры, якія становяцца аб'ектам даследавання гісторыкаў у нацыянальным маштабе Увогуле мікрасацыяльныя даслсдаванні даюць вельмі багатую глебу для параўнання. Прычым гэта асабліва актуальна для беларускай рэчаіснасці з яе феноменам полікультурнасці. Менавіта на лакальным узроўні ўяўляецца всльмі перспектыўным параўнаўчы аналіз суседніх і блізкіх паводле прыроднага асяроддзя мікрарэгіёнаў з розным паводле этнічнага паходжання і канфссійнай прыналежнасці нассльніцтвам. Натуральна. што вынікі такога даследавання будуць мець
    пэўнае значэнне толькі для гэтага рэгіёну, але яны беч сумнення будуць вельмі карыснымі ў правядзенні больш маштабных даследаванняў. Ды гэта і з’яўлясцца адной з важнсйшых задач мікрагісторыі узбагаціць і скарэктавань нашы всды, атрыманыя на макраўзроўні.
    Асабліва цікавым. на нашу думку, перыядам для мікрагі старычных даследаванняў заходнсбсларускай всскі з'яўляюцца 1920-я гады. Гэта быў час. калі бсларускае сялянства актыўна далучылася да надлакальных нацыянальных і палітычных працэсаў. Пры даследаванні акрэсленых працэсаў на мікраўзроўні даследчык можа звярнуцца да трох асноўных корпусаў крыніц: матэрыялы мясцовай польскай адміністрацыі, беларускага друку і матэрыялаў «вуснай псторыі». Напрыклад, мною было праведзена даслсдаванне асабістых лёсаў ўсіх актывістаў беларускага руху ў названых вышэй мясцовасцях. I вынікі гэтага даследавання, на маю думку, засведчылі жорсткую дэтэрмінаванасць іх асабістага выбару. Прычым выбар для сябе працы ў нацыянальным кірунку патрабаваў фанатычнай самаадданасці і амаль поўнага адрачэння ад жыццёвых даброт. Гэта было галоўнай прычынай заняпаду бсларускага руху ў вёсцы ў 1930-я гады.
    Таксама вельмі цікавым перыядам для мікрагістарычных даследаванняў з’яўляецца час устанаўлення на вёсцы савецкай улады і калгаснае будаўніцтва. Аналіз розных жыццёвых стратэгій сялян ва ўмовах кардынальнай змены жыццёвага ўкладу ўяўляецца нам надзвычай актуальнай праблемай. I тут таксама неабходна супастаўленне афіцыйных матэрыялаў з «вуснай гісторыяй».
    Як ужо адзначалася вышэй, важнейшай асаблівасцю мікрагістарычнага аналізу з яўляецца змена маштабу погляду на аб'ект даследавання. Гэтая змена дае магчымасць як бы патрапіць з адной гісторыі ўдругую, таксама, як пры павелічэнні маштабу, скажам, газетнай ілюстрацыі мы атрымліваем ужо зусім іншую выяву. Аднак паміж гэтымі гісторыямі няма неадольнага разрыву. Яе персанажы дзейнічаюць у адзіным кантэксце, толькі па-рознаму ўяўляюць сабе акаляючую іх рэчаіснасць. Аналіз гэтай рэчаіснасці на ўзроўні мікрарэгіёну ці мікрасоцыуму дае нам новыя веды, неабходныя для лепшага разумення развіцця гістарычных працэсаў у нацыянальным маштабе.
    ВЛ. Вйрская
    г Мйнск
    ОТЕЧЕСТВЕННАЯ НСТОРНЯ В УСЛОВНЯХ ОБІДЕСТВЕННЫХ ТРАНСФОРМАЦМЙ ПЕРЕХОДНОГО ПЕРНОДА
    «Узяўшы ў рукі ліхтарык павінны мы крок за крокам абысці мінулае нашай Бацькаўшчыны» [ I ] напнсав этн слова в 1921 г. в прсднсловнн ко второму нзданлю своего «Кароткага нарыса псторыі Беларусі», В.Нгнатовсклй представлть дажс не мог, что опрсделенныс нм задачл с новой актуальностью будут поставлены в серсднне 80 начале 90-х г.
    Утвержденле прлнцлпа гласностл л протлворечлвость обшественного развлтля на рубеже 80-90-х г. самым непосредственным образом сказаллсь на трансформацлл лсторлческлх взглядов как в академлческой науке, так л в вытекаюіцнх лз нее преобразованнй в сфсре нсторячсского образованля Бслорусснн. В этом контекстс особый ннтерес представляют днскусснн, которые развернуллсь на страннцах республнканской печатн л сталн своеобразным феноменом персстройкл.