Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
Мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі і нарысы, інтэрв’ю з мастакамі, рэпартажы з выстаў жывапісу
Віцебск «Misericordia» 2013
Аўтары-ўкладальнікі кнігі выказваюць удзячнасць спадарам Любаміру Рэгаку, Аляксандру Мілінкевічу, Іне Кулей за падтрымку гэтага выдання
Пушкін : мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі і нарысы, інтэрв’ю з мастакамі, рэпартажы з выстаў жывапісу. — Віцебск : Misericordia, 2013. — 248 с.
Зборнік артыкулаў журналістаў і мастацтвазнаўцаў прадстаўляе шырокаму колу чытачоў і аматараў жывапісу рознабаковую творчасць Аляксандра Пушкіна.
Кніга прысвечана багаццю беларускіх мастацкіх талентаў, у ёй адлюстравана глыбокая плынь духоўнага супрацоўніцтва, выяўлена прыгажосць і напоўненасць унутранага свету гістарычных персанажаў і нашых сучаснікаў.
Уступ
Алесь Пушкін — адзін з шэрагу сучасных беларускіх мастакоў нон-канфармістаў, якія паслядоўна і непахісна адстойваюць у мастацтве ідэі нацыянальна-культурнага адраджэння, ствараюць гістарычныя рэканструкцыі, вяртаюць да жыцця партрэты выбітных дзеячаў культуры, ваяроў, герояў Полацкага княства, ВКЛ і Рэчы Паспалітай, дзеячаў БНР насельнікаў старажытнай і сучаснай беларускай дзяржавы.
Яго творчасць працягвае традыцыі беларускіх жывапісцаў XIX стагоддзя — В. Ваньковіча, А. Гараўскага, Ф. Рушчыца, М. Сільвановіча, якія, атрымаўшы фундаментальную адукацыю ў сценах Акадэміі мастацтваў у Пецярбурзе, станавіліся акадэмікамі жывапісу, развівалі традыцыі лірычнага пейзажу, пісалі выдатныя партрэты, стваралі праўдзівыя вобразы герояў свайго часу.
Па велічы задумаў і маштабу дзейнасці праца Пушкіна сугучная ідэям майстроў эпохі Высокага Адраджэння. Роспіс і аздабленне вялікіх паверхняў грамадскіх і культавых памяшканняў, стварэнне вобразу гарманічнага, духоўна і фізічна дасканалага чалавека, спалучэнне натуральнасці выявы з ідэалістычнасцю задумы — гэтыя рысы ўласцівы і нашаму сучасніку Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну.
Пушкін — мастак, якому па сілах любыя тэмы і новыя задачы. Ён раскрыўся як адораная асоба, што
жывіцца неўміручым духам нацыяналыіай культуры. Ён спалучае ў сваёй творчасці рысы высокага прафесіяналізму, духоўнай шчырасці і няўтольнай прагі наватарства. Яго партрэтная галерэя славутых сыноў Бацькаўшчыны адзначана псіхалагізмам і раскрыццём унутранай велічы і моцы. Такімі паўстаюць Францішак Скарына, Сафія Слуцкая, Багуслаў Радзівіл, Вінцэнт Гадлеўскі і іншыя выбітныя асобы.
Творам Алеся Пушкіна ўласціва філасофскае і алегарычнае асэнсаванне мінулага і сучаснага Радзімы, аптымістычны позірк у будучыню. 3 тонкім пачуццём у творчасці ўвасоблены ўзнёслы ідэал жаноцкасці і прыгажосці.
У той жа час Алесь Пушкін, як хрысціянін па перакананні, працягвае адну з асноўных творчых ліній па рэканструкцыі і аднаўленні хрысціянскіх святыняў.
Творы мастака дэманстраваліся ў Літве, Нямеччыне, Польшчы, Швецыі, Украіне, знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у музеях іншых краін, прыватных зборах і калекцыях. У 2009 годзе Алесь Пушкін быў узнагароджаны прэміяй «За свабоду думкі».
Некаторыя з нарысаў кнігі апавядаюць пра калегаў, сяброў і паплечнікаў А. Пушкіна па суполцы «Пагоня» Саюза беларускіх мастакоў — А. Марачкіна, Г. Драздова, М. Купаву, пра яго творчы асяродак.
Выданне носіць культурна-асветніцкі, мастацтвазнаўчы, праваабарончы і катэхізічны характар. Кніга паказвае пераемнасць духоўных традыцыяў вернікаў і мастакоў, апавядае пра няпросты сацыяльны асяродак, у якім даводзіцца працаваць сучасным творцам.
Алесь Пушкін
Малюнкі дзяцінства
— На Божы свет я з’явіўся 6 жніўня 1965 года, a літаральна праз некалькі дзён, калі мяне збіраліся ў першы раз купаць,здарыўся вельмі цікавы і містычны выпадак. Да нас прыйшоў міліцыянер. Побач з мястэчкам здарылася нейкая аварыя, і ён высвятляў усе абставіны. Я даволі часта думаю пра гэты Знак. Шмат хто перакананы: пры першым купанні трэба ўважліва сачыць за ўсім, што адбываецца, бо нешта можа сведчыць пра далейшы лёс немаўляці.
Нсвыпадкова беларусы лічаць, што купанне трэба праводзіць у прысутнасці дзеда і бабы. Класці залатую манетку ў ванначку. Альбо пакласці пад яе кніжку, каб дзіця расло разумным і цягнулася да ведаў. Гэта вельмі важная рэч.
Мабыць, той выпадак паказвае, што ўсё жыццё будзе супрацьстаянне дзяржаўнага чалавека і мяне.
Тата, Мікалай Іванавіч Пушкін, меў тады сорак адзін год. Ён нарадзіўся ў мястэчку Бобр (Крупскі раён Мінскай вобласці) у 1924 годзе, а памёр у 2007м. Пражыў тут усё жыццё. Дарэчы, адсюль усе нашы
Мікалай і Ганна Пушкіны і іх дзеці
продкі па яго лініі. Дзед Іван Дамэнтавіч Пушкін жыў з 1898 па 1978 год, прадзед Дамэнта Канстанцінавіч Пушкін таксама нарадзіўся і памёр у Бабры. Тут са сваімі дзецьмі цяпер жыву і я. Так што як мінімум пяць пакаленняў Пушкіных паходзяць з мястэчка Бобр.
Вельмі каштоўна, што, нягледзячы на дзве сусветныя вайны, калектывізацыю, часы «чорных варанкоў», Курапатаў, паездак на цаліну і г. д„ наш род жыве на адным месцы на працягу пяці пакаленняў. Ганаруся гэтым і цаню. Мне прыемна, што я хаджу па зямлі, па якой хадзіў мой прадзед, збіраю грыбы ў тым лесе, дзе мой дзед вязаў мётлы, гляджу на рэчку, дзе тата некалі лавіў рыбу.
Тата працаваў электрыкам на Бобраўскім лесапільным заводзе, што вырабляў дэталі для піяніна «Беларусь». Гэта быў філіял вядомага барысаўскага завода, а дрэвы для распілоўкі туды прывозілі з Усходняй Сібіры — цудоўныя елачкі, якія вытрымалі вельмі моцныя маразы. Вагонамі — у Беларусь, каб тут працягваліся «прыродныя спевы».
Маці звалася Ганнай Іпалітаўнай Пушкінай (дзявочае прозвіпіча — Сільмановіч). Яна з вёскі Ухвала, што ў 30-ці кіламетрах ад Бабра ў бок Бялыніч. Калі я нарадзіўся, яна ўжо не працавала. Інвалід другой групы.
Чаму? Адразу пасля вайны яна працавала на падсочцы і збірала смалу. У вялікія снежныя пасляваенныя зімы хадзіла ў гумовых ботах. Яе бацькоў нават «да начальства» выклікалі за тое, што яна прыдумала і спявала ў школе частушку: «Слава Сталнну-грузнну, что он выдумал резііну»...
Гумовыя боты, што яна надзявала на ногі, каб збіраць смалу, з якой потым на каніфольнай фабрыцы рабілі серпанціну, шкіпінар, каніфоль, і сталі прычынай поліартрыту. Мяне і сястру выхоўвала ўжо хворай.
Святлана, на год старэйшая за мяне, таксама жыве ў Бабры. Я вельмі рады, што мы часта сустракаемся ў бацькоўскай хаце, дзе зараз месціцца мая майстэрня, вечарамі разам п’ем гарбату і пра нешта гаворым. Для нашага часу гэта даволі рэдкая з’ява. Часцей бывае так, што адзін ва Уладзівастоку альбо Алма-Аце, а другі, скажам, у Брэсце.
У мяне быў яшчэ старэйшы брат Сяргей, які ў 37 год, на жаль, памёр ад гарэлкі. А яшчэ быў — Аляксандр Мікалаевіч Пушкін. Нарадзіўся ён у 1960 годзе і пражыў толькі адзін годзік. На нашых могілках ёсць магіла менавіта з такім надпісам.
Праз чатыры гады яго імя далі мне. Цяпер трэба пражыць за дваіх.
Першыя фарбы
Прыкладна з 6-ці гадоў я пачаў маляваць. I быў такім дзіцём, якое не вельмі цягнецца да кампаній. Усе дзеці хадзілі на рэчку альбо ў кіно, а я заставаўся дома і маляваў. Калі мне было 13 гадоў, у нашым раённым цэнтры праходзіў нейкі конкурс, куды прысхаў мастак з Мінску. Дакладней, са школы-інтэрната па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка, што зараз называецца Рэспубліканскім каледжам мастацтва. Звалі яго Пётр Пятровіч Шарыпа. Тады ён быў у нашым раёне ў камандзіроўцы. У райцэнтр сабралі таленавітых дзяцей з вясковых школ, і ён праводзіў тэсты — мы рабілі кампазіцыі, нацюрморт, малявалі алоўкам, акварэллю, а з тыльнага боку пісалі свой хатні адрас і асабістыя дадзеныя.
У траўні 1978 года мы атрымалі запрашэнне прыехаць у Мінск на Валгаградскую, 1а (зараз вуліца Макаёнка) і прайсці другі
тур экзаменаў на паступленне. Заснаваў гэтую школу-інтэрнат знакаміты Рыгор Шырма ў 1962 годзе, а мэта — сабраць туды з усёй краіны таленавітых дзяцей. Спачатку яна месцілася пры Оперным тэатры, а ў другой палове шасцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя пабудавалі асобны будынак. У ім яна размешчана і сёння. Жывапіснае месца, парк Чалюскінцаў, пяць карпусоў, якія пераходамі злучаюцца паміж сабой. Гэта побач з дзіцячай чыгункай і насупраць шпіталя КДБ.
Школа была закрытага тыпу, дзе нас выпускалі за яе межы толькі з дазволу выхавальніцы. Як салдат у арміі.
Бацька мой паступіў мудра — магчымасць вучыцца ў сталіцы ён вітаў вельмі шчыра. Так пасля пяці класаў сярэдняй школы вёскі Бобр я стаў працягваць вучобу ў Мінску.
Да таго ж мой тата бачыў, што ў нашым раёне ёсць адзін мастакафарміцель, які малюе леніных-марксаў, атрымлівае шмат грошай і можа купляць тыя ж цукеркі «Мішка на поўначы» амаль кілаграмамі альбо піць самы дарагі каньяк. Ён марыў, каб такім жа багатым, заможным стаў і я. Ён так і казаў — навошта табе ўсё жыццё цягаць дошкі на станок на нашым лесазаводзе, вывучышся, будзеш пісаць нешта накшталт «Слава КПСС!» і зажывеш вельмі добра.
Мы паспяхова здалі тры экзамены, а ў жніўні прыйшоў ліст, дзе пісалася, што я залічаны ў гэтую вучэльню. He скажу, быццам бы для маёй маці гэта было нечым асабліва радасным. У нашым мястэчку «школа-інтэрнат» выклікала пэўныя асацыяцыі з «неблагополучнымн семьямн», і ёй не вельмі хацелася аддаваць туды свайго сына. Аднак бацька на гэты конт быў непрыступны — вучыцца.
Пётр Пятровіч Шарыпа стаў маім першым настаўнікам. Дзякуй Богу, ён жывы і сёння і дагэтуль там выкладае. He так даўно мы бачыліся на пасяджэнні суполкі «Пагоня» і дамовіліся ў будучым кантактаваць рэгулярна.
Вучыўся я да 1983 года, і калі была абарона маёй дыпломнай працы («Вясковыя ганчары» паявіліся пасля паездкі ў Івянец), менавіта ён быў маім кіраўніком і даў характарыстыку на паступленне ў тагачасны Беларускі Дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, які зараз стаў Акадэміяй мастацтваў Беларусі.
Адвучыўся ў школе восем гадоў. Капітальныя адукацыя. Мы малявалі там цэлымі днямі і начамі. У класе было 16 чалавек -
шэсць хлопцаў і дзесяць дзяўчат. За межы школы-інтэрната выходзілі даволі рэдка. Думалі толькі пра мастацтва.
Палітра жыцця
У Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце мая вучоба цягнулася сем гадоў. Чаму так доўга? Таму што ў іх уваходзяць два гады вайсковай службы. Пасля першага курса мяне прызвалі ў знакамітую 40-ю агульнавайсковую армію, якая ваявала ў Афганістане. Дакладней, у 181-ы верталётны полк, што месціўся ў Кундузе. Служыў з 1984 па 1986 год.