• Газеты, часопісы і г.д.
  • Алесь Пушкін

    Алесь Пушкін


    Выдавец: Misericordia
    Памер: 248с.
    Віцебск 2013
    52.16 МБ
    Зрабіць так, каб у нашых мясцінах жылі не п’яніцы і разбойнікі, якія могуць спусціць раз’юшаных сабак, а добрыя, пабожныя людзі.
    Нам дадзена духоўнае заданне ад самага нараджэння, не толькі працаваць на зямлі, але і маліцца, садзейнічаць духоўнай працы ў межах сям’і, вёскі, уваходзіць у добрыя справы...
    У доме святара было ціха. Айцец Юзаф паставіў вялікія талеркі на стол, узнёс падзяку Пану Езусу і пачаставаў гасцей бульбай ды хлебам з мёдам.
    На паліцы ў яго стаяла вялікая чырвоная Біблія. Другая тоўстая кніга на польскай мове — «Жыцці ўсіх святых па календару». На сценах віселі партрэты святароў.
    У вазоне рос мажны кактус.
    У веры, як і ў ведах, трэба ўвесь час удаскапальвацца, — кажа ксёндз Юзэф. — Развіваць і мацаваць сваю веру. Трэба заахвочваць моладзь да касцёла, каб яны ведалі духоўныя законы, маральныя чыннікі жыцця. Аднойчы я запытаўся ва ўдзельнікаў экскурсіі: «Ці можа хто з вас пералічыць адразу 10 прыказанняў Божых?»
    Але ніхто не назваў усе. 3 навакольных сем’яў хлопцы і дзяўчаты бываюць на ішмы, яны з дзяцінства выхаваны ісці ў нядзелю да касцёла, ведаюць, дзе трэба ўкленчыць, як уступіць у сувязь з вышэйшым светам. Але стаўшы студэнтамі, часам забываюцца, што трэба зноў зайсці ў храм».
    Святар адораны магутнай сілай і творчай энергіяй. Ён піша вершы і выдаў некалькі кніг па-беларуску. У маладосці Юзэф хацеў стаць рэжысёрам, але не здолеў паступіць. Ён працаваў кінамеханікам, меў вольныя дні, якія мог спакойна прысвячаць малітве, калядным і іншым святам.
    Госпад павёў іншым шляхам — пан Юзэф скончыў Гродзенскую духоўную семінарыю. Святар — лекар душаў.
    Сонца ў нядзелю стаяла высока. Ліпы асыпалі сваю квецень на дол. Лёгкі ветрык казытаў галінкі, праносіўся над галовамі. У
    Крыж ля касцёла у Вішйева
    небе над суседняй царквой Кузьмы і Дзям’яна кружыліся чацвёра буслоў Старэйшыя вучылі малодшых лятаць. Мастак паказаў старажытную царкву і стогадовую ліпу побач.
    Ён носіць у сабе спакой Хрыстовы. Жыве ў супакоі Хрыстовым.
    «Супакой мой даю вам, — сказаў Госпад вучням. — He такі, як свет дае».
    Гэтыя словы — «СУПАКОЙ ВАМ» — вышытыя на тканіне, якая пакрывае святарскую кафедру ў касцёле. А пад літарамі — голуб, які трымае зялёную аліўкавую галінку.
    Увосень мы зноў прыехалі ў Вішнева. Краявіды былі надзвычай жывапіснымі. Па дарозе на возеры ля вёскі Сакаўшчына над цёмна-сіняй халоднай вадой выгіналі шыі лебедзі.
    Клёны ўздоўж шашы красаваліся ў барвяным, чырвоным і жоўтым адзенні. Каля хатаў узносілі важныя галоўкі вяргіні і бархатцы. У гародах саспелыя гарбузы грэлі на сонейку жоўтыя бакі. Гусі на двары пані Францішкі важна гагаталі, куркі сур’ёзна дзяўблі зярняткі. Гаспадар, пан Раман, карміў птаства кашай з гарбузоў.
    На рацэ зранку плавалі на лодцы рыбакі з закінутымі вудамі.
    У нядзелю пані Францішка, у якой звычайна балелі ногі, і таму яна не магла далёка ходзіць, апранула прыгожую баваўняную сукенку ды туфлі і з кіёчкам загадзя рушыла да касцёла. За ёй, пакарміўшы курак і закрыўшы хату, у святочным пінжаку крочыў пан Раман. Жанчынкі пад’язджалі на роварах. Бабулек было надзвычай шмат, яны былі ў бліскучых серабрыстых і каляровых хусцінах. Кожная хустачка — як букет кветак: на светла-зялёным полі мільгацелі барвяныя вяргіні, ружовыя пялёсткі шыппіыны, памаранчавыя агеньчыкі бархаткаў.
    Жыхары вёскі Слайкоўшчына на каталіцкія Пакровы паклікалі ксяндза, прыслалі за ім машыну, сабраліся ля Крыжа і маліліся аб здароўі і спакоі сем’яў.
    Залачэнне вянцоў
    — Трэба, каб так было ў кожнай супольнасці, — кажа ксёндз.
    Напачатку кастрычніка мастак завяршыў пакрываць новым слоем пазалоты вянцы іконаў Божай Маці Вастрабрамскай.
    7 кастрычніка 2011 года была завершана рэстаўрацыя паўночнай і паўднёвай капліц касцёла, іконы атрымалі свой удасканалены выгляд, былі ўмацаваны вянцы, усталяваны алтары. Сабралася касцельная грамада, гудзеў арган, напаўняючы храм велічнымі, узнёслымі гукамі.
    Эла Дзвінская
    Марыя Язэпауна Трапашка
    Гучаў арган
    У вёсцы Вішнева Валожынскага раёна касцельная грамада павіншавала ксяндза-пробашча Ю. Мільдзюка з 12-годдзем пастырскага служэння, павітала з 70-гадовым юбілеем спявачку і музычнага кіраўніка.
    Калі глядзіш у вялікія вочы пані Марыі, думаецца: колькі душы і сардэчнага цяпла ўкладаюць жанчыны ў сваё служэнне! Марыя Язэпаўна Трапашка большую частку жыцця пражыла на Валожыншчыне. Яна выкладала беларускую мову, музыку і спевы. У яе ёсць унукі і праўнукі.
    — Калі час стаў болып спрыяльны да веры, мы пачалі спяваць з дзецьмі-сіротамі, я вучыла іх рэлігійным спевам. Два разы мы выступалі з імі з канцэртамі ў Мінску на Залатой горцы, у Чырвоным касцёле, бралі ўдзел у фестывалі «Магутны Божа» ў Магілёве.
    Маці калісьці прыводзіла мяне сюды, у Вішнеўскі касцёл, да споведзі, — узгадала пані Марыя. — По-
    тым я думала, што можна верыць у душы і не хадзіць у касцёл. «Калі ты аддаляешся ад касцёла, — кажа пан пробашч, — карані твае падсыхаюць». Так, тое было аддаленне. Праз 40 гадоў споведзь паўтарылася. Спавядаў мяне ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі.
    Потым ён падараваў мне малітоўнік «Голас душы», выдадзены ў 1949 годзе ў Рыме, які стаў маёй настольнай кнігай. Я над ім малілася, плакала, паказвала людзям. I песні там былі, мы спрабавалі іх спяваць. Сама я іграла на баяне, на фартэпіяна. Арганіст Міхась вучыў мяне, усадзіўшы побач.
    «У мяне слёзы падсту-
    Скульптура Божай Маці ў маладым вішнёвым садзе
    паюць, калі вы спявае-
    це», — казаў пан Уладзіслаў. Ён быў яркай натурай. Умеў ладзіць з людзьмі, шкадаваў людзей, быў моцны, добры, памяркоўны.
    Былы арганіст Міхал Бурачэўскі, сціплы інтэлігент сялянскага складу, многа ведаў варта ўзгадаць яго добрым словам. Увесь касцёл спяваў, і гучаў цудоўны арган XVIII стагоддзя. Усё жыло, захавалася. Зараз мы граем на фісгармоніі, арган трэба аднавіць.
    Некаторыя песні забыліся, мы іх прыгадалі. Былі часы, калі песенек не хапала, памаленьку сама іх складала.
    Пані Марыя надрукавала зборнічак касцёльных спеваў на беларускай мове і прысвяціла яго Ул. Чарняўскаму».
    «Ксёндз-ахвярнік, руплівец на ніве беларушчыны, пераклаў на беларускую мову «Новы Запавет», некалькі кніг Старога Запавету, «Жыцці святых». Усе гэта апрабату Апостальскай сталіцы», — напісала яна ў прадмове. — Будзем маліцца штодня на роднай мове,
    дадзенай Тварцом. Будзем ахоўваць Яго бясцэнны святы дар, каб нашчадкі нашы зведалі радасць ад чысціні і велічнай прыгажосці роднага беларускага Слова».
    Ты нам надзеяй, Ты нам ратункам, О, як бязмежна міласць Твая!
    Нашага краю Ты апякунка, О, Маці Божая Вішнеўская.
    — Прыгожы наш касцёл, у яго трэба ўкласці сэрца. Хай Бог дапамагае нашаму ксяндзу Юзэфу ўсё аднавіць і ўдасканаліць!— жадае шчырая мясцовая жанчына.
    Эла Дзвінская, фота аўтара «Наша слова», ліпень 2011 года
    Дапамога святых
    Я веру, што у кветак ёсць душа, Якая адгукаецца, жывая.
    Генадзь Бураўкін
    — Пані Марыя, а ці не маглі бы Вы ўзгадаць якінебудзь выпадак з жыцця, калі б Вам дапамагалі святыя патроны Вашай сям’і?
    Дакладна ведаю, як мне дапамог падрэ Піа. Яго вельмі любяць суседскія людзі. Вядомы ў свеце манах-капуцын падрэ Піа (Франчэска Фарджонэ) нарадзіўся ў вобласці Апулія на поўдні Італіі ў 1887 годзе. 3 1916 года ён жыў у невялічкім паселішчы пад назвай Сан-Джавані-Ратонда. Цяпер у гэтай мясцовасці па яго праекце пабудаваны шпіталь. Падрэ Піа няспынна з любоўю дапамагаў простым людзям, лячыў іх, будаваў прытулкі і бальніцы. Ён здзейсніў за сваё жыццё шмат цудаў.
    Ксёндз Юзэф Мільдзюк
    У час Другой сусветнай вайны паселішча бамбардзіравалі. Амерыканскія лётчыкі распавядалі, што як толькі яны набліжаліся да дадзенай мясцовасці, то перад самалётам узнікала фігура раз’юшанага манаха, і яны былі змушаны мяняць курс. Пасля вайны пілоты прыехалі ў Сан-Джавані і пазналі ў падрэ Піа таго манаха. Караль Вайтыла тройчы ў сваім жыцці сустракаўся з падрэ Піа і атрымліваў ад яго параду і дапамогу.
    — Айцец Уладзіслаў Чарняўскі, — успамінае пані Марыя, — аднойчы вярнуўся з Ватыкана і прывёз мне з Італіі
    фота святога айца Піа. Увосень 1968 года ён бачыў яго жывым. Падрэ Піа насіў на руках і нагах стыгматы, дзіры ад ран, як у Ісуса Хрыста пасля распяцця, якія не загойваліся на працягу 50 гадоў. Яны пастаянна крыватачылі і зніклі толькі за дзве гадзіны да яго адыходу ў вечнасць.
    Пазней святар даў мне паправіць кніжачку пра цуды святога Ilia. Напісана, што ён бачыў наскрозь чалавека на сповсдзі. Нагадваў пра забытыя і не спавяданыя грахі. Адна жанчына ўтаіла, што кінула немаўлятка ў возера. Св. Піа сказаў ён па споведзі: «Схадзі на возера, паглядзі». Зазірнуўшы з берага на ваду, яна адразу ўзгадала свой грэх. Іншай кабеце сваёй малітвай вярнуў да жыцця дзіця.
    Тыя аповеды запалі мне ў душу. Пазней жанчына прывезла абразкі св. Піа з Барунаў. 23 верасня адзначаецца яго памяць. Па малітвах да святых ласка прыходзіць на сям’ю, родныя звяртаюцца да веры — у гэтым я пераканалася! Аднойчы, калі я малілася святому Піа на ружанцы, стоячы на каленях, маёй дачушцы стала лягчэй. Высокая тэмпература, якая панавала яшчэ з папярэдняга вечара, знізілася, яна адчула прыліў бадзёрасці, сказала па
    тэлефоне: «Мама, мне стала значна лепей, я хуценька прыбрала ў хаце».
    Падрэ Піа прадказаў Яну Паўлу II яшчэ ў 1947 годзе, што ён будзе «папам па крыві». Аднойчы Ян Павал II звярнуўся да святога з лістом, з просьбай памаліцца за хворую на рак горла жанчыну, якая ў вайну знаходзілася ў канцлагеры. Манах палічыў такую дапамогу неабходнай. Праз некаторы час Ян Павал II падзячыў у лісце манаху за ўдзел у ацаленні жанчыны.
    Працэс прылічэння да ліку святых даволі доўгі. Для падрэ Піа ён пачаўся ў 1983 годзе. Перад беатыфікацыяй вядомага манаха было сабрана 6 тысяч старонак у шасці тамах. Пры такіх абставінах у Ватыкане складаецца камісія з лекараў і сведак. Калі яна дае станоўчы адказ, то асоба атрымлівае званне блажэннага. Пасля надання гэтага звання трэба чакаць яшчэ аднаго цуда, якое з’яўляецца Божым знакам, што Госпад згодны з гэтым рашэннем. У студзені 2000 года адзін італьянскі хлопчык выздаравеў пасля цяжкой формы менінгіту. Увечары 20 студзеня ён убачыў у сне манаха-капуцына.
    Эла Дзвінская
    Алесь Пушкін рэстаўруе роспісы Фердынанда Рушчыца