Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
Жывапіс Андрэя Рублёва вызначаюць асобая чысціня колеру, высокасць танальных пераходаў, уменне перадаць каларыту светаноснасць ззяння. Святло лучаць не толькі залатыя фоны, арнаментальныя асісты, але і пяшчотная плаўкасць светлых лікаў, чыстыя
адценні охры, ясна-блакітныя, ружовыя і зялёныя тоны адзення анёлаў. Сімвалічнасць колеру ў іконе адзначаецца ў гучанні сіняга і блакітнага.
Спасцігаючы прыгажосць і глыбіню зместу, імкненне да міру і згоды, да маральнага ўдасканалення, мы далучаемся да ўнутранага свету Андрэя Рублёва, спасцігаем думкі, укладзеныя ў яго творы.
Для мяне каштоўнымі з’яўляюцца таксама рэлігійныя працы Сальвадора Далі. Некалькі гадоў таму ва Львове праходзіла выстава сучасных абразоў, рэлігійпа-духоўнага мастацтва ў розных формах: габелен, аб’ект, інсталяцыя. На Захадзс такая творчасць развіта сярод пратэстантаў. У касцёлах Чэхіі я таксама бачыў мадэрнісцкія матывы. На Беларусі ёсць непаўторна аформлены касцёл у Смаргоні. Манахі-салезіяне працуюць з моладдзю, прымаюць розныя формы рэлігійнага мастацтва. Сучасныя творцы, як Уладзімір Кандрусевіч, таксама інспіруюць людзей думаць пра Бога.
Сёння лепшыя майстры па мазаіцы, леўкасах, разьбярству зноў сканцэнтраваны ў манастырах, і гэта правілыіа.
— Якая Ваша мэта ў мастацтве?
— Мая мэта ў мастацтве... Якая мэта можа быць у спевах салаўя, прыгажосці кветкі, прыроды? He ведаю, як адказаць на гэтае пытанне... Я бываю найбольш шчаслівы і задаволены сабою і жыццём, калі малюю свае карціны. Вось дзеля гэтага і жыву. Вядома ж, разумею, што жыву і павінны знайсці сваё месца ў вялікім, сур’ёзным свеце прафесійнага мастацтва, з яго болып чым чатырохтысячагадовай гісторыяй. Адпаведна, мэта мая — быць патрэбным, любімым і паважаным у гэтым сур’ёзным свеце.
— На якой ступені развіцця знаходзіцца сучаснае беларускае мастацтва?
Сучаснае беларускае мастацтва зараз знаходзіцца на высокай ступені развіцця, калі параўноўваць яго з самім сабою (па ўсёй гісторыі прынамсі беларускага мастацтва). Але ў параўнанні з сучасным сусветным працэсам, які вядзе мастацтва XX стагоддзя да нейкага завярівэння, то ёсць пэўнае адставанне. Яно і на дабро, бо поўнасцю не знішчаецца і не нівелюецца свая мастацкая школа, якая была і на працягу стагоддзяў (разьбярства, фрэскавыя
размалёўкі, іканапіс, кераміка), так і зараз — напрыклад, графіка, рэалістычны нацюрморт, партрэт, краявід, разьбярства (не блытаць са скульптурай). Дрэнна, што няма: а) структураванага артрынку, б) мастацтвазнаўчага разгалінавання, в) попыту на ўсё гэтае з-за беднасці краіны, г) галерэй, куратараў ды мецэнатаў.
— Ці ў стане асоба мастака змяніць ход развіцця мастацтва?
Вядома, у стане. Але не з ног на галаву, не кардынальна. Маё мастацтва мае грамадзянскае значэнне. Мастак рэфлексуе на тэмы сённяшняга дня.
— Ці рэальны ў Беларусі шырокі мастацкі рух?
Рэальны. Ён ёсць, толькі вельмі кволы і слабы.
— Якія віды выяўленчага мастацтва Вашы ўлюбёныя?
Роспісы і аздабленне інтэр’ераў хрысціянскіх пабудоваў, станковы жывапіс, сцэнаграфія, перформансы, касцюм, плакат. Дый лад жыцця.
3 гутарак з журналістамі
«Маці, мальвы і сланечнікі*, 2000 г.
Пад шапаценне ліпаў і хвой
— Пётр Пятровіч Шарыпа праводзіў адбор у інтэрнат, ён быў маім выкладчыкам на працягу шасці гадоў і зараз па-ранейшаму выкладае ў каледжы імя Ахрэмчыка, — прыгадвае Алесь Пуіпкін. — Выбар педагога быў падмацаваны цвёрдым рашэннем майго бацькі, каб я вучыўся ў Мінску.
Інтэрнат быў у некаторым сэнсе закрытай установай, на працягу тыдня заняткі працягваліся, выходзіць у горад было непажадана, а па заканчэнні вучобы праводзіліся практыкі і пленэры ў Ратамцы, Крывічах, Чэхаўшчыне. Там мы малявалі пейзажы з натуры. Вучні пісалі эцюды, малявалі ў парку, вакол школы. Выязджалі на Высокі Бераг на Нёмане, у Каралінава, Нясвіж. Прырода і архітэктура выклікала захапленне.
Клас «А» рыхтаваў музыкаў, клас «Б» — мастакоў. Са мной у класе «Б» вучыліся мастакі Алесь і Ірына Сільвановіч, яны зараз працуюць у Гродна, Ларыса Журавовіч з Бялынічаў, якая скончыла аддзяленне графікі Акадэміі мастацтваў.
іВясковыя ганчары*.
Фрагмент дыпломнай работы, 1983 г.
У класе «А» вучыліся Ігар Сацэвіч, джазавы выканаўца, які выступае ў гурце «Яблычны чай», і Аляксандр Сапега, цудоўны музыкант (на 2 гады старэйшы за мяне).
Непадалёку ад школы-інтэрната цягнулася алея са старажытнымі ліпамі, што, магчыма, былі пасаджаны ў часы Ваньковічаў
якія валодалі блізкімі мясцінамі.
Побач быў парк Чалюскінцаў, былы лес Ваньковічаў. Увосень клёны пачыналі жаўцець, лісце кружылася ў паветры, навяваючы задумлівы настрой, падалі жалуды і каштаны.
Першая мая жывапісная праца называлася «Вясковыя ганчары». Яна захоўваецца ў школьным музеі. Да 90-годдзя Максіма Багдановіча ў 1981 годзе я падрыхтаваў партрэт маладога лірыка.
Дыпломнай працай быў роспіс роднай школы-інтэрната. Роспіс сцен і столі займаў 215 квадратных метраў, стварэнне яго доўжылася паўгода. Ён зроблены палівініла-ацэтатнай тэмперай, добра захаваўся на столі, на сценах — меней. Роспіс перадае гісторыю
школы.
Там былі выявы нашых духоўных настаўнікаў з мінулага і сучаснасці: Ф. Скарыны, М. Агінскага, А. Міцкевіча, А. Таркоўскага, У. Высоцкага. За гэту працу мяне прынялі ў Саюз мастакоў СССР. На здачы прысутнічалі прафесары Акадэміі мастацтваў, майстар старадаўніх інструментаў Уладзімір Пузыня. Мой бацька і сястра Святлана прыязджалі на гэту падзею.
Гутарыла Эла Дзвінская
Шляхам Ваньковіча і Рушчыца
Алесю Пушкіну пашанцавала ў тым, што яго акружалі сардэчныя людзі. Адзін з іх — выкладчык каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка Пётр Пятровіч Шарыпа. Пётр Пятровіч быў гэтыя гады Алесю як родны, клапаціўся пра яго.
Сам каледж нібы прытулак музаў: на сценах — безліч карцін, партрэтаў. У інтэрнаце захоўваюцца дыпломныя працы мастакоў і скульптараў.
— У тыя часы ў нас былі камандзіроўкі па адборы талентаў, — узгадвае Пятро Пятровіч. — У адзін з дзён я накіраваўся ў Крупкі. Мне прывялі 20 дзяцей, я даў ім заданне выканаць кампазіцыю і пасля адабраў лепшыя працы. Сярод іх быў і малюнак Пушкіна. Па выніках экзамену мы выклікалі дзяцей на вучобу. Пушкін быў прыняты ў каледж у 6-ы клас. Ён патрапіў у маю групу на жывапіснае аддзяленне і так да канца школы заставаўся пры мне.
Алесь вельмі многа працаваў самастойна. Цяпер дзяцей у майстэрню не загнаць, а тады яны самі
Фрагменты роспісаў каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка ў Мінску
імкнуліся. Алесь пачаў настойваць, каб уваход у клас дазваляўся да 21-й гадзіны, зладзіў забастоўку і перамог. Такі дазвол быў дадзены.
У інтэрнаце ўсё знаходзіцца блізка: і сталовая, і бібліятэка — можна не выходзіць за межы. Побач клас гісторыі мастацтваў, ёсць аўдыторыя замежнага мастацтва, кабінет анатоміі. Выхаванцы штудзіравалі сусветны і айчынны жывапіс. Ад мастакоў ва ўсе часы патрабуецца бездакорнае веданне анатоміі, дасканаласць святлаценяў, мадэліроўкі, прыгажосць і пругкая энергія штрыха. Дзеці не толькі зубрылі косткі і мускулы, а даведваліся, як яны ўздзейнічаюць на тыя ці іншыя душэўныя рухі чалавека. У карцінах Рафаэля не былі б дасягнутыя суразмернасць і гармонія, каб ён не быў выдатным знаўцам анатоміі.
У Акадэміі мастацтваў Алесь Пушкін атрымліваў Скарынаўскую стыпендыю для выдатнікаў, у першаю чаргу дзеля гэтага трэба было мець вышэйшыя адзнакі па прафесійных прадметах.
Мы вазілі дзяцей у гістарычныя вандроўкі — у Хатынь, Белавежскую пушчу, потым у Кіеў, Вільню, Маскву, Ленінград на тры дні. Міністэрства адукацыі выдаткоўвала сродкі на дарогу, каб
дзеці маглі далучыцца да скарбніцы мастацтваў, пабачыць сусветныя іпэдэўры жывапісу.
Перш за ўсё адчуваеш адказнасць за вучняў. Гэта ж дзеці, яны прыйшлі спасцігаць мастацтва, ім трэба ў час дапамагчы, падтрымаць. Яны яшчэ мала ведаюць, работа ідзе сумесна, палову робіць настаўнік. Вядома, ёсць і задавальненне. Значная частка выхаванцаў паступаюць у Беларускую акадэмію мастацтваў. Нашы былыя вучні прыйшлі сюды працаваць настаўнікамі. Дырэктар заўсёды казаў: нашу школу праславіла Святлана Гарбунова, якая ўсталявала ў Нясвіжы помнік Сымону Буднаму.
Роспіс Пушкіна «Парнат» — незвычайны. Гэта фрэска, змешаная тэхніка.
Пушкін хадзіў, збіраў фарбы па інтэрнаце, па майстэрнях, бо грошы яму не давалі.
Тут адлюстраваны нашы настаўнікі, дзеткі, і я тут. Побач вучні музычнага аддзялення са скрыпачкай, з кантрабасам, ля фартэпіяна, усе — канкрэтныя асобы. Каля іх напісаны вядомыя беларускія музыкі і кампазітары сучаснасці: Яўген Цікоцкі, Мікалай Аладаў, выкладчыкі музыкі ў каледжы і вучні. Пушкін зрабіў так смела, што быў намалявапы былы дырэктар школы. Там, дзе рушацца ідалы мінулага, звяргаюцца сімвалы былых часоў.
У верхняй частцы — людзі, якія праславілі мастацтва, — Леанарда да Вінчы з палітрай у руках, мастакі Беларусі: В. Ваньковіч, М. Сільвановіч.
Наш былы настаўнік Уладзімір Слабодчыкаў паставіў помнік у Верхнім горадзе В. Ваньковічу каля яго музея. Ён прысвяціў калегу з мінулага мемарыяльную дошку, бюст і іюмнік. У двухстах метрах адсюль знаходзіліся дом і майстэрня Ваньковіча. Ён сябраваў з Манюшкам і Міцкевічам, пісаў партрэты беларускіх шляхціцаў ды магнатаў і пакінуў свой след у салонным зрэзе культуры. У Ваньковіча была багатая сядзіба, калекцыя работ, сярод іх знаходзіўся партрэт Альберта Дзюрэра, пасля рэвалюцыі ўсё згінула ці было прададзена.
Ненаўторным майстрам пейзажу быў Фердынанд Рушчыц. Значная частка яго жывапісу, у асноўным, зроблена ў мястэчку Багданава Валожынскага раёна. У Полыпчы ён займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, тэатрам, а пісаў часцей краявіды родных мясцін.
Вядомай постаццю ў беларускім пейзажным жывапісе з’яўляўся Апалінар Гараўскі. Мастак нарадзіўся ў Мінскай губерні, адукацыю атрымаў у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, дзе яго здольнасці прыцягнулі ўвагу выкладчыкаў. Пасля заканчэння акадэміі ён быў узнагароджаны залатым медалём. Пейзажы А. Гараўскага былі прыкметны жыццёвай праўдай і высокім тэхнічным майстэрствам. Мастак быў вядомы не толькі ў Расіі, але і за мяжой, ён атрымаў званне акадэміка жывапісу. А. Гараўскі, асабісты сябра рускага мецэната П. Траццякова, дапамагаў у збіранні яго славутай калекцыі. Некаторыя работы беларускага мастака зараз знаходзяцца сярод экспанатаў Траццякоўскай галерэі.