• Газеты, часопісы і г.д.
  • Алесь Пушкін

    Алесь Пушкін


    Выдавец: Misericordia
    Памер: 248с.
    Віцебск 2013
    52.16 МБ
    Адразу пасля звальнення ў запас аднавіўся на другі курс. Гэта ўжо быў час (сапраўдны росквіт) перабудовы. У 1990 годзе я зрабіў дыпломную работу «Гісторыя сваёй школы», якая там ёсць і сёння. Больш за 20 гадоў. Дарэчы, менавіта за яе мяне прынялі ў Саюз мастакоў СССР. Чырвоная скураная кніжачка захавалася дагэтуль.
    Беларусь быццам бы прачнулася ад сну і пачала хутка адраджацца. Гэтая хваля свабоды літаральна захліснула мяне. Я ездзіў на выставы ў Рыгу, Вільню, Маскву, Санкт-Пецярбург. Першыя Вальныя соймы маладзёвых суполак. Паяўленне «Талакі», «Майстроўні», святкаванне «Гукання вясны» ў парку Янкі Купалы. На базе чацвёртага курса я стварыў першую суполку БНФ (1988 г.).
    На гэты ж час прыходзіцца і першая «адсідка». Арыштавалі мяне за ўлёткі, якія клеіў на фасадзе нашага інстытута перад «Дзядамі» 1988 года. 15 сутак. Колькі іх будзе потым, я нават і не лічыў. Затым было святкаванне 25 сакавіка 1989 года 71-ай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі. Я стварыў Дэкларацыю сацарту. Асабіста напісаў 12 плакатаў якія мы хацелі несці на плошчу Леніна, але дайсці далі толькі да Дома друку. Там і пахапалі. Арыштавалі 130 чалавек. За гэта мне тады далі два гады ўмоўна і пяць гадоў «пораження в правах», але вучоба працягнулася.
    Тата гэтага зразумець не мог. У іх час мяне б у лепшым выпадку адправілі ў Сібір «валіць лес», а тут такая дэмакратыя. Словам, на сваім лёсе я адчуў што ў краіне нешта змянілася.
    У 1990 годзе мяне размеркавалі ў Віцебск і адразу ўзялі на ўлік у мясцовай міліцыі. Працаваў у мастацкім камбінаце, рабіў
    персанальныя выставы. Напэўна, цяпер такой адноснай свабоды ў Беларусі ўжо няма. 3 вучэбнай установы выключылі б адразу...
    Чаму абраў менавіта гэты горад? Таму што ў Віцебска цудоўная гісторыя. Там працавалі Малевіч і Шагал. Спачатку я там уладкаваўся на працу ў мастацкі камбінат і нават атрымаў інтэрнат. Потым знайшоў сабе майстэрню, купіў мальберт і пачаў рыхтаваць першую выставу, якая называлася «Сацарт. Дэкларатыўнае мастацтва». Напісаў адпаведны маніфест і зрабіў перформанс: сеў на асла і з голубам у руцэ 25 сакавіка (Дзень Волі) пад гукі духавога аркестру праехаўся па Віцебску. I адразу са словамі: «Ен прынясе нам свабоду!» гэтага голуба адпусціў. Ніякіх «дазволаў» на такія мерапрыемствы з боку ўлады тады не існавала. I ўвогуле — час быў іншы.
    Мне дазволілі адкрыць першую ў горадзе, і адну з першых у краіне, прыватную галерэю. 50 квадратных метраў. Недалёка ад музея Марка Шагала. Лабараторыя эксперымента «У Пушкіна» праіснавала да 1997 года, калі цэнзура вярнулася зноў.
    Паралельна некаторы час працаваў мастаком у Віцебскім акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа. I чатыры з паловай гады ездзіў кожны тыдзень у Магілёў. Тры гадзіны язды на цягніку. Туды мяне запрасіў Фелікс Янушкевіч. Дакладней, Беларуская каталіцкая грамада, якую ён узначальваў. Гэта быў час адраджэння храмаў — каталіцкіх і праваслаўных.
    Я рэстаўраваў і аднаўляў там архікатэдру Святога Станіслава, цяпер гэта Кафедральны касцёл Унебаўзяцця Святой Дзевы Марыі. Велічэзны.
    Тыдзень працаваў у Магілёве, а на выходныя ехаў у Віцебск. Сілаў хапала на ўсё.
    Магілёў — прыгожы горад, і час тады быў вельмі цікавы. У горадзе рэстаўравалі каля двух з паловай тысяч квадратных метраў фрэсак, стварылі фестываль «Магутны Божа», правялі шмат выстаў. У тым ліку і маіх.
    Дарэчы, менавіта там я пазнаёміўся з будучай жонкай Янінай Дэмух. Яна працавала настаўніцай у сваім Стаўбцоўскім раёне і прыехала ў наш касцёл на вакацыі. Жонка — каталічка, муж — праваслаўны. Вельмі ўласціва нашай Беларусі.
    Мы бралі шлюб у 1997 годзе. Выхоўваем дваіх дзетак.
    Колеры будучыні
    Мястэчка Бобр паходзіць з 1516 года. Гэта афіцыйнае ўзгадванне ў летапісе. Думаю, з’явілася яно крыху раней. У Бабры «да камуністаў» было дзве сінагогі, касцёл і праваслаўная царква. У 1936 годзе яе разабралі і прадалі на дровы.
    Зараз у нашым мястэчку жывуць 1100 жыхароў, з якіх 78% пенсіянеры. 50 чалавек раней былі асуджаныя. У школе вучыцца 150 хлапчукоў і дзяўчынак, а ў дзіцячы садзік ходзіць усяго 30 дзяцей. I адзін — мастак. Прыемна.
    Невыпадкова тата, калі адрадзілі царкву, з гонарам сказаў: «Яе будзе распісваць мой сын». Так і павінна быць у жыцці. Прызначэнне чалавека ў тым і заключана, каб вяртаць «даўгі» зямлі, якая яго нарадзіла і выхавала.
    На жаль, менавіта з гэтай царквой звязана найбольш сумная падзея апошніх 15-ці гадоў майго жыцця. Яна з’яднала мой з Янінай лёс. Там я хрысціў сваіх доўгачаканых дзетак (Міколку чакалі шэсць год). Адпяваў маму і тату... 3 таго, што я зрабіў у сваім жыцці, гэта работа была самай важнай.
    17 лютага 2011 года, з дзвюх да чатырох гадзін раніцы, яе не стала. Калі ў 8 гадзін я туды прыйшоў, убачыў адны галавешкі і тры званы, якія засталіся на званіцы. Усе абразы згарэлі, а фрэскі абсыпаліся. Мароз тады быў — мінус 25. Пажарныя палівалі са шлангаў, усё цякло па сценах і замярзала, а потым разбуралася і абсыпалася. Уявіце — на гарачыя сцены льецца ледзяная вада...
    Патрэскалася нават падлога, хаця і была зроблена з керамічнай пліткі.
    Мабыць, такой была Божая воля. Нават калі пажару «дапамаглі» нейкія спецслужбы, без жадання Яго нічога б не адбылося. Як кажуць, факт застаецца фактам. Гэтую царкву адраджалі ўсёй вёскай. Прастаяла 15 гадоў. Зараз усяго гэтага зноў няма. Трэба пачынаць з нуля. Быццам бы ўсім нам нехта кажа — калі вы любіце сваю краіну, мястэчка і верыце ў Бога, рабіце ўсё наноў. Атрымліваевда своеасаблівая «перазагрузка». Але і мая віна ёсць! Грэшны...
    Так, былі памылкі. Так, царква распісвалася ў 1996 годзе, калі я эмацыйна рэагаваў на падзеі. Канешне, было і лукаўства, калі ў «Судным дні» намаляваў пэўных людзей. Паказваў гэта
    журналістам, якія зубаскалілі і задавалі складаныя пытанні бацюшку. Той чырванеў і не ведаў, што адказаць.
    Вакол кіпела шмат страсцей. Была рацыя. На фрэсцы па правым баку ад Хрыста стаялі праведнікі, па левай — грэшнікі. Анёл трубіў у трубу, і пад ёй — людзі. Усё было вельмі пазнавальным. Дзякуючы таму, што дакументы былі ў парадку, а эскіз зацвердзілі, сем гадоў яе ніхто не чапаў. Пасля таго, як у 2005 годзе яе паказалі «Вестн неделн» (РТР), літаральна на наступны дзень у Бобр прыехалі протаіерэй Мінскай епархіі Мікалай Коржыч і з ім два невядомых чалавека. Фрэску замалявалі валікамі.
    Цікава, як я ўвогуле пачаў там працаваць. 1995 год. Пасля слоў таты, я зрабіў і прынёс на пасяджэнне царкоўнага камітэта праект на трох планшэтах (зараз іх ужо няма). «Дваццатка» (колькасць чальцоў) усё гэта ўважліва разгледзела, бабулі пасадзілі мяне ў машыну (тры селі побач) і павезлі на споведзь да благачыннага айца Івана Місіюка, які тады быў галоўным у нашай акрузе. Споведзь, як у першых хрысціян, была публічнай, і калі я нешта спрабаваў замаўчаць пра сваіх дзяўчат, бабулі адразу задавалі адпаведныя пытанні. Толькі пасля гэтага благачынны даў блаславенне і зацвердзіў яго пячаткай. Гэта потым выратавала і дазволіла фрэскам пасля існаваць да «цэнзарскіх валікаў».
    ...Зразумела, што пасля таго, як царква згарэла, людзі казалі з-за Пушкіна, таму што там быў намаляваны Лукашэнка. Магчыма, і так. Але менавіта яны вырашылі, што адраджаць фрэскі буду таксама я.
    Жартую, што пасля пажару ў мяне было тры шляхі.
    Першы. Спіцца, паламаць пэндзлі, выкінуць палітру, бо такая Божая воля і Яму не да спадобы такое мастацтва.
    Другі — з’ехаць у эміграцыю, бо ў Беларусі нрацаваць мне не даюць.
    Трэці шлях. Зноў брацца за работу па аднаўленні нашай царквы. Яго і абраў.
    Гутарыў Аляксандр Тамковіч
    3 кнігі «Лёсы»
    Прыярытэты ў мастацтве
    «Прызначэнне мастацкай вучэльні — рабіць культуру на шырокіх прасторах, каб яна не была сканцэнтравана ў Мінску, а каб выпускнікі ехалі ў свае гарады, упрыгожвалі родныя мястэчкі, плошчы, вуліцы, пісалі пейзажы, распісвалі школы і дзіцячыя садкі, ставілі помнікі, — лічыць Пушкін.
    — У Магілёве ёсць цудоўны музей таленавітага беларускага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, які працаваў у канцы XIX стагоддзя і развіваў традыцыі лірычнага пейзажу, — распавядае Алесь Пушкін. — Эмацыянальным і змястоўным творам мастака характэрны мяккі каларыт.
    Ёсць галерэя Паўла Масленікава, які нарадзіўся ў вёсцы Нізкая Вуліца на Магілёўшчыне і падарыў у канцы жыцця 140 карцінаў Магілёўскаму мастацкаму музею.
    Сёння ў Бялынічах натхнёна працуюць Ларыса Журавовіч, мая аднакласніца, скульптар Андрэй Ве-
    раб’ёў. У Гародні гарадское асяроддзе ўпрыгожваюць Сяргей Грыневіч, Вікторыя Ільіна, Аляксандр Сільвановіч. Скульптар Валеры Янушкевіч стварыў помнікі Ф. Скарыну, К. Каліноўскаму, М. К. Агінскаму, паэту Адаму Міцкевічу ў Наваградку.
    3 Віцебскіх мастакоў вельмі паважаю Ісака Бароўскага — цудоўнага мастака-партрэтыста, які прайшоў вайну. Генадзь Шутаў акварэліст сталага веку, стварыў школу акварэлі ў Віцебску. Цікавыя працы ў Васіля Васільева, канцэптуаліста, Алеся Мемуса, лірычнага тонкага мастака.
    Мне вельмі падабаюцца сучасныя пейзажы Валерыя Шкарубы, Аляксандра Грышкевіча.
    Значныя творы ў каваля Юрася Мацко.
    У Мінску ўражвае саламянымі інсталяцыямі Артур Клінаў. Багатая творчасць у мастачкі Вольгі Сазыкінай, Руслана Вашкевіча.
    3 творцаў савецкага часу вельмі паважаю Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанку за яго сумленнае служэнне беларускаму мастацтву. У яго творах заўсёды адчуваўся агонь, захопленасць і моц. У 1968 годзе, у тыя далёкія часы, ён адлюстраваў нашых асветнікаў у Доме настаўніка ў Мінску. Манументальная праца запачаткавала нашых дзеячаў у мастацтве, што было смелым на тыя часы.
    Гаўрыіл Вашчанка і Алег Хадыка былі маімі аўтарытэтамі ў савецкі перыяд. Гаўрыілу Харытонавічу зараз 84 гады, выкладчыцкай дзейнасцю ён займаўся 38 гадоў, узначальваў кафедру. Палотны яго захоўваюцца ў Траццякоўцы, у Пушкінскім музеі. I, канешне, на Захадзе. Ён мае персанальную галерэю на Гомельшчыне. Гаўрыіл Харытонавіч частку карцінаў падараваў землякам.
    — Хто з класікаў жывапісу з’яўляецца для Вас найбольш дарагім?
    — 3 сусветных майстроў цаню Андрэя Рублёва, Рэмбранта, Яна Вермеера Дэльфтцкага, Веласкеса, Эль Грэка.
    Люблю манументальны жывапіс — фрэскі захоўваюцца стагоддзямі. Карціны і выявы, напісаныя на дошках, на жаль, падвяргаюцца разбурэнню, раструшчванню.