Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
дабраславіў на святарскі подзвіг, — айцец Андрэй Лемяшонак, які заснаваў Свята-Елізавецінскі манастыр пад Мінскам.
Значна пазней, у час развіцця камунікацый, духоўным дзецям удалося ўдакладніць некаторыя факты з жыцця любімага старца.
Айцец Мікалай Гур’янаў нарадзіўся 24 мая 1909 года ў пасёлку Чудскім, у купецкай сям’і. Скончыў Гатчынскі педагагічны тэхнікум, вучыўся ў Ленінградскім педагагічным інстытуце, адкуль быў выключаны за выступ супраць закрыцця аднаго з храмаў.
М. Гур’янаў выкладаў матэматыку (1929-1931), фізіку і біялогію ў школе, служыў псаломшчыкам у Тосна, быў псаломшчыкам у Свята-Мікольскім храме вёскі Рэмда Сярэдкінскага раёна (цяпер Пскоўская вобласць). У часы рэпрэсій Мікалай Гур’янаў быў арыштаваны, знаходзіўся ў ленінградскай турме «Крыжы», адбываў зняволенне ў лагеры ў Сыктыўкары Комі АССР.
У час Вялікай Айчыннай вайны ён не быў мабілізаваны ў войска, таму што пакалечыў ногі на цяжкіх работах у лагерах, знаходзіўся на акупаванай тэрыторыі.
15 лютага 1942 Мікалай Гур’янаў стаў святаром. Пасля вызвалення айцец Мікалай не змог атрымаць прапіску ў Ленінградзе і выкладаў у сельскіх школах Тосненскага раёна Ленінградскай вобласці.
3 1958 ён служыў у Пскоўскай епархіі, быў прызначаны настаяцелем храма св. Мікалая на востраве Талабск (Заліт) на Пскоўскім возеры, з’яўляўся ім нязменна да самай смерці.
Ён валодаў пранікнёным голасам, служыў у царкве прыгожа, натхнёна, увесь свяціўся. Айцец Мікалай быў незвычайным прыхільнікам царквы. He быўшы манахам, ён жыў больш строга, чым манах, ва ўсім — і ў харчаванні, і ў стаўленні да людзей, і ў малітве.
Сюды, на гэтую маленечкую частку сушы, на працягу доўгіх гадоў лодкі і караблі перавозчыкаў дастаўлялі паломнікаў. Маршрут ніколі не мяняўся: вялікая зямля — востраў — хатка протаіерэя Мікалая Гур’янава.
Існуе аповед пра тое, што айца Мікалая спыталі: «Да вас прыходзілі тысячы людзей, вы ўважліва ўглядаліся ў іх душы. Скажыце, што вас больш за ўсё турбуе ў душах сучасных людзей — які грэх? Што для нас цяпер найбольш небяспечна?» На гэта ён адказаў: «Бязвер’е». I дадаў: «Нават у хрысціян».
Мікалай Гур’янаў пражыў 93 гады, за сваё доўгае жыццё ён прынёс святло ў тысячы душаў, многіх натхніў на шлях духоўнага служэння.
Эла Дзвінская
Любоў Хрыстова аднаўляе краявід
Шаша ў накірунку старажытных паселішчаў Крэва, Баруны, Гальшаны вілася паміж сасновымі лясамі і далінамі, мінала высотныя шпілі Пяршаяў, стрэлы-вежы Івянца, прывяла нас у Вішнева, дзе вядзецца рэстаўрацыя ўнікальнага 370-гадовага касцёла, закладзенага на сродкі Храптовічаў.
Касцёл на беразе шырокай, але зарослай чаратамі рэчкі Альшанкі быў узведзены ў 1641 годзе на сродкі графа Юрыя Храптовіча на месцы былога драўлянага храма. Гэты храм асвечаны ў гонар свята Адведзінаў Найсвяцейшай Паннай Марыяй св. Альжбэты.
У XVIII стагоддзі храм быў дапоўнены бакавымі капліцамі, якія надалі яму выгляд крыжа. Убранства касцёла непаўторнае сваёй дэкаратыўнай драўлянай скульптурай, якую рабілі народныя майстры, і гіпсавай скульптурай, накладной арнаменталь-
Рэстаўрацыйныя працы вядзе А. Пушкін
най разьбой па дрэве, мастацкай коўкай, датаванай яшчэ 1619 годам, фрэскавымі пано. Цудоўныя рысы спалучаюць стылёвыя якасці Рэнесансу, маньерызму, ранняга і позняга барока і ракако. Тут тры жывапісныя часткі роспісаў выконваў у XIX стагоддзі Фердынанд Рушчыц у той час, калі ён быў студэнтам Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.
4 чэрвеня 2011 года навукова-метадычнай радай па ахове помнікаў культуры і дойлідства Міністэрства культуры Беларусі кіраўніком рэстаўрацый-
нага праекту прызначаны вядомы мастак Алесь Пушкін. Пад яго кіраўніцтвам будзе ісці рэстаўрацыя Вішнеўскага касцёла з дабраславення пана пробашча касцёла Юзэфа Мільдзюка.
«Мы маем планы аднавіць і добраўпарадкаваць бакавыя капліцы, умацаваць і адрэстаўраваць жывапіс Фердынанда Рушчыца на сценах галоўнага нефа і пафарбаваць касцёл з фасаду. Каб можна было з гонарам прымаць замежных турыстаў, усіх гасцей і дабрачынцаў. Старажытны духоўны цэнтр Беларусі ўваходзіць у турыстычныя і краязнаўчыя маршруты.
Дыпламатычны корпус Ізраіля ўжо аднойчы праяўляў цікавасць да гэтых мясцін. У 1998 годзе на сваё 75-годдзе прыязджаў у роднае мястэчка былы прэм’ер-міністр Ізраіля, выхадзец з Беларусі Шымон Перас. Ен пазнаў студню, з якой у дзяцінстве браў ваду, яна захавалася, а хату перабудавалі па-іншаму», — распавёў сп. Алесь Пушкін.
Міністэрства культуры ўхваліла планы па ўсталяванні ў касцёле мемарыяльных дошак з барэльефамі ксяндза-марыяніна Уладзіслава Чарняўскага і мастака Фердынанда Рушчыца.
«Тут ёсць шмат дзівосаў і памятных месцаў, — расказвае мастак. — Непадалёку — магіла Сымона Буднага. А вось тут, Ka-
ля званіцы, на якой званы з 1927 года, — апошні прытулак Ул. Чарняўскага.
Айцец Уладзіслаў Чарняўскі яшчэ ў тыя глухія 60-я гады вёў службу на роднай мове.
Вось бачыце, які прыклад для беларусаў — паўстагоддзя пражыў тут, вёў службу на беларускай мове, выканаў свой пастырскі і чалавечы абавязак, пайшоў на 86-годдзе, і тут пахаваны — ляжыць побач са сваім народам. Яго добра памятаюць і сёння людзі, якія з ім разам рупіліся дзеля касцёла».
У Вішневе жыў і ў 1593 годзе памёр Сымон Будны. 3 Вішнева родам жонка Янкі Купалы
Абраз Божай Маці Вастрабрамскай (да рэстаўрацыі)
Уладзіслава Францаўна. У пачатку XX стагоддзя ў мястэчку жыла і пахавана беларуская паэтка Канстанцыя Буйло.
Бруіцца серабром крыніца
Вішнеўскую зямлю палюбіў і ўшанаваў ксёндз-пробашч Мінскага Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк. Ён у свой час апекаваўся Уладзіславам Чарняўскім, даглядаў яго ў шпіталі як роднага бацьку. Таму і вырашыў добраўпарадкаваць месца яго служэння, вусце цудатворнай крыніцы і набярэжную ракі Гальшанкі. На схіле пагорка высаджаны малады вішнёвы сад з трохсот дрэваў, а пасярод яго — скульптурная кампазіцыя Маці Божай у кветках.
У 1414 годзе на гэтым месцы аднаму пабожнаму чалавеку з’явілася Прачыстая Дзева і сказала: «Няхай будзе тут асвечана месца ў хвалу Сына Божага».
3 таго часу людзі атрымалі Божыя ласкі і цудоўныя ацаленні. На знак удзячнасці за атрыманыя даброты ў 10-ю гадавіну падзеі 31 траўня 1424 года была пабудавана і асвечана велічная драўляная
святыня. 3 часам яна ўжо не змагла змяшчаць усіх наведвальнікаў, і ў 1637—1641 гадах быў узведзены каменны касцёл з ласкі фундатара Юрыя Храптовіча. У 2009 годзе крыніцу асвяціў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у прысутнасці святароў каталіцкага і праваслаўнага веравызнання.
Ксёндз Юзэф Мільдзюк вядзе служэнне на беларускай мове. У час набажэнства ён звяртаецца да парафіянаў з просьбай парупіцца, каб прыдбаць духоўныя якасці, сеяць дабро ў душы людскія, добрым учынкам засведчыць веру, далучыць дзетак да касцёлу.
— Калі бачыш тут аблупленыя муры, хочацца зрабіць лепей, прыгажэй, — сказаў нам ксёндз-пробашч. — У касцёле знаходзіцца старажытны арган, ён з’явіўся таксама з ініцыятывы Храптовічаў і яшчэ дзесяцігоддзе таму гучаў. — Мясцовы арганіст Міхал граў на ім, але ён памёр, і арган занядбаны. Варта было б запрасіць замежных майстроў прывесці яго ў належны выгляд, давесці да ідэалу, можа хтосьці зможа дапамагчы.
Кіраўнік рэстаўрацыйнага праекту Алесь Пушкін мае значны досвед выканання каталіцкіх і праваслаўных абразоў, аздаблення архітэктурных забудоваў жывапісам і мазаічнымі пано.
Пад эгідай Магілёўскай дыяцэзіі ён рабіў роспісы ў Магілёўскім архікатэдральным касцёле, упрыгожыў фасад капліцы св. Яна Хрысціцеля ў Мінску і іншыя святыні. Зараз ён аднаўляе роспісы Ф. Рушчыца. Вонкавую афарбоўку будынку будуць весці яго памочнікі.
Эла Дзвінская, фота аўтара
«Наша слова», ліпень 2011 года
Вішнеўскія раніцы
Упершыню Алесь Пушкін пабываў у Вішневе з ксяндзом-пробашчам Чырвонага касцёла Уладзіславам Завальнюком.
Здзівіла веліч сабора, уразіла барокавая разьба, роспісы. Думаў пра тое, як усё будзе выглядаць пасля рэстаўрацыі. Потым была цярплівая падрыхтоўчая праца. Збор дакументаў, ліставанне і сустрэчы з адказнымі асобамі.
У чэрвені мастак пасяліўся ў дамку ў пані Францішкі і яе мужа Рамана Садоўскага.
Пані Франя паходзіць з Ашмян, а гаспадар — з гэтых мясцінаў. Іх трое дарослых сыноў жывуць у Валожынскім раёне. Рупнасцю і стараннасцю пані Францішка кожнаму з сыноў назбірала грошы на вучобу, гадавала кабанчыкаў трымала кароўку. А потым прышлі часы, калі грошы дашчэнту абясцэніліся. I так некалькі разоў.
Але ўсё людзі перажылі, усё вытрывалі.
Гаспадыня гатавала Алесю Пушкіну бульбачку з алеем. Ён уставаў на досвітку, доўга плаваў у рацэ,
Набярэжная ракі з боку касцёла
ішоў па роснаму лугу, гледзячы на тоўстыя каржакаватыя пні ад старых магутных дрэваў, любаваўся праменнямі сонца. Глядзеў, як пчолкі старанна віюцца вакол кветачак, збіраючы нектар. Пасля сняданку працаваў над эскізамі. Цягаў камяні для ўмацавання набярэжнай.
— Калі майстар збіраецца пісаць роспісы і абразы, святар першапачаткова чытае над ім літанію. Мы молімся разам са святаром. Бывае, што молімся разам удвух халоднымі вечарамі, калі больш нікога няма з вяскоўцаў. Пасля заканчэння працы святар акрапляе абразы святой вадой.
Нядзеля
Залатыя промні сонца праліваліся на алтарныя рамы ў пазалоце. Бабулі ў светлых хусцінках энергічна спявалі хвалебныя гімны Божае Маці.
Да 12-ці гадзін касцёл запоўніўся маладымі і сярэдняга веку кабетамі, саліднымі і пажылымі мужчынамі.
— Ці думаем мы пра тое, каб духоўна удасканальвацца? — сказаў ксёндз-пробашч на імшы. — Каб мы паглыбіліся ў малітву, магчыма, Госпад паслаў бы дождж на высушаную зямлю, і вы выратавалі б колькі гектараў хлеба. Альбо зрабілі б добрыя ўчынкі, якія сеюць дабро ў душы людскія, ці звярнулі б моладзь да касцёла ці царквы. Дык ці не крадзе ў нас злы дух з сэрцаў пасеянае Госпадам слова?
Ксёндз Юзэф чытаў малітву за сем’і, якія дапамагаюць касцёлу. Ён узносіў просьбы аб здароўі Гражынаў, Дамінікаў, Гэнуэфаў Вандаў і Язэпаў, якія ахвяравалі на рэстаўрацыю і рамонт будынка, маліўся за сястрычак-маргарытак, якія ўзялі абавязак падтрымліваць малітоўна святароў, і за ўсіх братоў і сёстраў.
Мы ўсе можам удзельнічаць у справах дабра, упарадкаваць наш лес, дарогу.
Барокавае ўбранства касцёла