Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
Мы ўвайшлі ва ўнутраную легенду. Я сустрэў Валерыя Мазынскага, ён спытаў: «Сем месяцаў рэпетавалі, і яшчэ не прыняў мастацкі кіраўнік? Што вы там рэпетуеце?»
Мая ідэя наконт местачковых музыкаў выклікала непрыняцце, спрэчку. Хто там былі музыкі? Магчыма, габрэйскія. Выконвалі спектакль з імі, без іх, іншы раз зноў з імі. Пушкін прыдумаў эскізы касцюмаў. «Мы — з Віцебска, там быў Шагал, былі габрэйскія музыкі...»
Звазілі спектакль у Мінск. У Мінску ён быў паказаны ў адшліфаваным выглядзе, Зміцер Бартосік быў уражаны. Акцёры ўзгадваюць гэту працу па глыбіні, пранікнёнасці, немалаважную ролю ў тым адыграў Пушкін. Гэта было здорава!
Алеся трэба выпускаць на сцэну як артыста, які павінен напаўняць энергіяй, асвятліць гэту прастору. Яго тэатральная зорка павінна была толькі разгарацца. Ён павінен быць запатрабаваны.
Яшчэ мы хацелі паставіць Лорку, Шэкспіра, «Палкоўніку ніхто не піша» Маркеса.
Быў зроблены макет дэкарацыяў, запланаваны рэпетыцыі, заключаны дамовы. Але нешта перашкодзіла. Мне не зразумела, чаму такую фігуру Адраджэння, як Пушкін, не выкарыстоўваць?
У Пінску я ажыццявіў пастаноўку «Маленькнх трагеднй». Мне здавалася, што там незашораныя людзі, не забітыя стэрэатыпамі. Алесь Мікалаевіч прыязджаў на прэм’еру. Па сапраўднаму, яму трэба было б працаваць з добрымі рэжысёрамі.
— Над чым Вы самі працуеце зараз? Што новага зараз у тэатры?
— 3 2004 года працую над сабой, свабодны рэжысёр. Стаўлю спектаклі час ад часу па запрашэнні, на жаль, часцей у Расіі. У Беларусі, дзе б я ні грукаўся ў дзверы, у вялікія і малыя тэатры (як Маладзечна), шмат дзе атрымліваю адмову. Натхняюся той дум-
кай, што я не павінен пакідаць сваёй прафесіі і мушу пераадольваць перашкоды.
Дзіўна, бо ў тэатрах шмат пустых вакансій. He хочацца быць нядобразычліўцам, аднак у беларускім тэатры пануе пэўны крызіс. Акрамя, бадай, Купалаўскага. Існуе кадравая фільтрацыя. Бадай, адзін Мікалай Пінігін за кошт свайго аўтарытэта дасягае вынікаў.
Быў час, калі мы з Пушкіным прыходзілі ў тэатр Янкі Купалы, прапаноўвалі свае ідэі, п’есы, але атрымлівалі адмову. На тварах у іх было напісана: «Гэтыя людзі са сваімі аўтарскімі задумамі нам не падыходзяць».
Суседняя Літва сёння — тэатральная Мекка. Столькі таленавітых рэжысёраў, новых імёнаў: Рымас Туманіс, Эймунтас Някрошус, Аскар Каршунавас, Ёнас Вайткус! У Рызе ёсць свае выдатныя асобы.
Калі вы прыязджаеце на тэатральны фестываль, украінскі тэатр вас уразіць. А чаму не ў росквіце тэатр беларускі? Мы на самай справе перажываем за яго. Калі б нас паклікалі, мы б з Пушкіным адкінулі ўсё свае крыўды і працавалі б зноў.
— Як існаваць рэжысёру ў такіх умовах, яго сям’і?
— Знаходзіш творчую нішу. Год я працаваў у каледжы са студэнтамі, там, дзе яшчэ не трэба вялікіх матэрыяльных укладанняў, дэкарацый. Ствараеш з трох стулаў цэлае кола, абгрунтоўваеш яго псіхалагічна, прывучаеш моладзь думаць.
I ў нашай сітуацыі можна заставацца ў крытэрыях сваёй прафесіі, не хлусіць, не паддавацца на сумнеўныя аўтарытэты. Унутраны патэнцыял ёсць, але патрэбна свежае паветра, каб ён разгарнуўся.
Віцебскі перыяд Пушкіна быў насычаны. Усе артысты пад яго ўплывам ажывалі, пасміхаліся, запальваліся спадзяваннем, пахмурныя будні прасвятляліся. Ён умее стымуляваць —гэта яго ўнікальная якасць. Становіцца зразумела, як у акцёрскім, часам меркантыльным, асяродку можна быць вольным, шчаслівым мастаком і прыстойным чалавекам.
Гутарыла Эла Дзвінская
Фрэкен Юлія
і іншыя героі сцэны
— Новы мастацкі кіраўнік тэатра імя Я. Коласа прапанаваў мне папрацаваць з ім над пастаноўкай трагедыі Шэкспіра «Кароль Лір». Мяне ўсцешыла, што рэжысёр, пра якога я шмат чуў, робіць мне такую прапанову. Аднак і бянтэжыла, і я шчыра спытаў:
«Вы ведаеце, я манументаліст, пішу фрэскі, але ніколі не працаваў над сцэнаграфіяй». Рэжысёр адказаў: «Гэта менавіта тое, што трэба». Маўляў, наш «Кароль Лір» будзе зусім не такі, якім яго любяць ставіць. He будзе замкаў, герольдаў, гарнастаяў, камінаў, Лір будзе пазачасавы, можа, з 27-га стагоддзя. I дадаў: «Вось табе палітра — сцэна, артысты твае фарбы і фантазіі».
3 узаемнай дамоўленасці я распрацоўваў аб’ект, які нагадвае ракавіну, потым гэта ўвайшло ў танэльтрубу ці вялікі кулёк, які выходзіць на цэнтр сцэны і
Эскізы да спектакля «Палкоўніку ніхто не піша»
знутры свеціць цёплым святлом. Адтуль павінны, па задуме рэжысёра, з’яўляцца персанажы п’есы. А ў самой трубе — шум ветру, пах бору, прыветнае сонца... Макет быў зацверджаны.
Аднак распрацаваная сцэнаграфія падверглася затым істотнай пераробцы. Нечакана для мяне з’явіліся абломкі верталёта, якія павінны былі палепшыць сцэнаграфію.
3 усіх распрацаваных мною касцюмаў цалкам маімі засталіся два — Ліра і Альбані.
Я горды чалавек, мне цяжка ісці на кампраміс, тут мог адбыцца разрыў паміж мной і рэжысёрам. Але я спавядаю ідэю стварэння, a не разбурэння. Я зразумеў: у калектыве, у тэатры, каб нешта стварыць, дайсці да прэм’еры, трэба падпарадкавацца адной волі — рэжысёрскай. (Калі працаваў над рэстаўрацыяй, Храм навучыў мяне быць дысцыплінаваным, забываць сваё асабістае «я»). А таму гонар свой павінен выказваць не тут, у калектыўнай працы, а ў сваёй майстэрні, над сваімі карцінамі, сам-насам з фарбамі і палатном.
Мне вельмі падабалася прачытанне В. Маслюком майго любімага твора — на пяць балаў. Таму я працягваў працаваць у імя стварэння, каб значная, неардынарная задума не папоўніла кладзішча ідэй. На прэм’еру прыйпюў як на свята. Рады, што свята
адбылося: завершана праца, якая ўзбагаціла наш горад, нашу культуру-
Мастацкая з’ява ў тэатры можа нараджацца толькі пры такіх умовах:
1) калі рэжысёру і сцэнографу падабаецца драматычны матэрыял; 2) калі яны працуюць з задавальненнем; 3) у іхных узаемаадносінах ёсць шчырасць, супадаюць іхныя менталітэты, каштоўнасці. Нарэшце, харошы калектыў: ад акцераў, вытворчых службаў да фарбавальніка тканіны. Усё гэта — выснова майго першага ўрока супрацоўніцтва з тэатрам, — распавядаў Пушкін у інтэрв’ю газеце Беларускага драматычнага тэатра імя Я. Коласа ў студзені 1995 года.
Потым у мастака быў яшчэ шэраг эксперыментальных пастановак з рэжысёрам Антонам Грышкевічам. У 1997 годзе ставілі п’есу Аўгуста Стрынберга «Фрэкен Юлія», потым — Ёжэна Янэску «Крэслы». Затым была праца па адным з ранейшых твораў Габрыэля Гарсія Маркеса, рамане «Палкоўніку ніхто не піша». У творы, напісаным у 1961 годзе, адчуваўся ўплыў Эрнэста Хэмінгуэя.
П’есу, аднак, на распараджэнне Міністэрства культуры знялі з вытворчасці. Бо палкоўнік у трактоўцы рэжысёра быў нацыянальным героем Беларусі, які пасля Другой сусветнай вайны з’ехаў у Бразілію і там чакае свайго прызнання на радзіме.
— Мы знайшлі своеасаблівую нішу, — дзяліўся думкамі мастак з карэспандэнтам «БДГ» у сакавіку 2001 года. — Намі кіраваў пошук сучаснага героя, цікавасць да камуфляжу. Мы хацелі стварыць на сцэне вобраз чалавека гонару, палкоўніка, які ў свой час удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях. Ён вымушаны жыць у краіне, дзе кіруе несвабода. Адзіная дазволеная свабода — бой пеўняў. Стары чалавек, які захаваў ідэалы маладосці, ходзіць у порт і чакае тэлеграму — вестку аб пенсіі, аб радзіме. Гэта зборны вобраз беларуса — Барыса Рагулі ці Кастуся Езавітава, які жыве дзе-небудзь ва Уругваі і якому ніхто не піша.
Паводле матэрыялаў друку
Натхненнем Святога Духа Ты азараеш думкі мастакоў, паэтаў, геніяў навукі. Сілай Звышсвядомасці яны па-прароцку спасцігаюць законы Твае, раскрываючы нам бездань творчай мудрасці Тваёй.
Іх справы міжволі кажуць пра Цябе: які Ты вялікі ў Тваіх стварэннях, які Ты вялікі ў Чалавеку.
Мітрапаліт Трыфан (Барыс Туркестанаў). «Слава Богу за ўсё»
Архікатэдральны касцёл
Унебаўзяцця Найсвяцейшпй Панны Марыі ў Магілёве
Роспісы ў Магілёве
«Выстава «Касцёл у мастацтве» незвычайная і першая такая ў горадзе. Яна прымеркавана да 300-годдзя Магілёўскага касцёла святога Станіслава — унікальнага на Беларусі помніка архітэктуры, гісторыі і мастацтва, які быў пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Два гады таму гарадскія ўлады аддалі нарэшце вернікам святыню. Увесь гэты час ішлі рамонт і абсталяванне разрабаванага і запушчанага храма, а таксама — рэстаўрацыя. Аўтарам мастацкай канцэпцыі рэстаўрацыі касцёла з’яўляецца Алесь Пушкін.
Нездарма зараз з кіраўніцтвам гарвыканкама ўрачыста адкрывалі выставу пробашч касцёла св. Станіслава ксёндз Уладзіслаў Блін, госці магілёўскай парафіі з Польшчы, каталіцкіх абіачын СНД, праваслаўныя святары з Магілёва. Можна прывесці некалькі назваў работ розных памераў і жанраў: «Маці Сусвету», «Святы
Ясафат Кунцэвіч», «Ікона Бялыніцкай Божай маці», «Лёс майго бацькі», «Акорд вольнасці», «Ноч над Віцебскам», «Нікольская царква ў Магілёве». Выстава размясцілася на Першамайскай вуліцы ў абласной выставачнай залі», — пісаў М. Ножнікаў у газеце «Ратуша», кастрычнік 1992 года.
«Шэраг адкрыццяў, якія маюць вялікую мастацкую каштоўнасць, зроблены ў Магілёўскім кафедральным касцёле падчас рэстаўрацыйных работ, якія Беларуская каталіцкая грамада праводзіць з 1992 года. Перш за ўсё гэта вяртанне да жыцця шматлікіх фрэсак, вызваленых ад тынкоўкі. Тэме рэстаўрацыі касцёла будзе прысвечана выстаўка віцебскай арт-галерэі «У Пушкіна». Наведвальнікі пазнаёмяцца з праектнымі работамі па аднаўленні і вырашэнні інтэр’ера сабора. Прадстаўленыя на выстаўцы фотаздымкі адлюструюць этапы рэстаўрацыі храма», — адзначаў Марат Урублеўскі ў газеце «Добры вечар», 13 красавіка 1994 года.
Алесь Пушкін прыгадвае тыя часы:
Магілёўская каталіцкая грамада запрасіла нас з Феліксам Янушкевічам узяць удзел у роспісах Магілёўскай архікатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Касцёл быў заснаваны айцамі-кармелітамі 31 ліпеня 1700 года. 3 16 жніўня 1992 да 16 кастрычніка 1996 года вяліся рэстаўрацыйныя работы.
Спачатку мы кватаравалі ў інтэрнаце ўпраўлення будаўнічага трэста № 12, — успамінае мастак. — Пасля жылі ў былым доме архіепіскапа Георгія Каніскага, свяціцеля Магілёўскага, манаха, прафесара і філосафа. У 1757 годзе Г. Каніскі адчыніў у Магілёве духоўную семінарыю і арганізаваў тыпаграфію пры епіскапскім доме. Ен быў збіральнікам літаратурных помнікаў, яго бібліятэка налічвала больш за тысячу тамоў.