Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
Авторамй первого вернйсажа «У Пушкйна» сталй художнйкй йз Вйтебска, Мйнска, Полоцка й Могшіёва. Экспозйцйя даёт представленйе о состоянйй современного йскусства й, несомненно, найдет в городе свойх почйтателей.
Прысвячэнне таварыству вольных літаратараў (фрагмент)
Первая прыватная галерея — само no себе прйметное событйе в Вйтебске. Прйехалй гостй йз Рйгй, Мйнска, Могйлева, Белостока. Хозяйн галерей устройл маленькйй празднйк с фанфарамы, прйветственным словом, с фейерверком.
Празднйк удался, открытйе состоялось, й теперь в Вйтебске есть первая частная галерея. Думаю, она откроет вйтебчанам не только современное йскусство, но й положйт начало созданйю другйх прйватных галерей».
Васіль Федасеенка ў газеце «Знамя юностп» адзначаў:
«Открытйе частной галерей Пушкйна состоялось 24 марта. Свой работы представйлй в основном молодые авторы — 19 человек, no одному пройзведенйю каждый. Работы — самыеразные: жйвопйсь, скульптура».
Газета «ЛіМ» 24 верасня 1994 года пісала:
«Работы дванаццаці мастакоў з Мінска, Полацка, Гародні, Свіслачы досыць арганічна стварылі ёмістую экспазіцыю жывапісу і скульптуры ў галерэі Пушкіна. Вядома, можна гаварыць пра суб’ектыўнасць падбору работ. Але ніводнага
разу немагчыма адмовіць Аляксандру Пушкіну, як мастаку і трымальніку галерэі, у адчуванні толькі ўзнікшых перспектыў і невядомых імёнаў, у гусце стварэння экспазіцыі і яе абаснавання».
Газета «Чырвоная змена» 30 красавіка 1994 года распавяла сваім чытачам:
«Паэтычная акцыя «Новая ініцыятыва», якая днямі адбылася ў Віцебску, сапраўды насіла наватарскі характар, бо стала «першай ластаўкай» у развіцці нетрадыцыйных формаў паэтычнага мастацтва. Таварыства вольных літаратараў выступіла ў якасці арганізатараў акцыі. Усё адбывалася ў доме-майстэрні беларускага мастака Алеся Пушкіна ў будынку былой гарадской гімназіі. Ініцыятыўную групу складалі Алесь Аркуш, Сяржук Мінскевіч, Алесь Туровіч і Сяргей Патаранскі. Сябры ТВЛ расказвалі пра сваю дзейнасць і эстэтычныя пошукі. I, вядома, гучалі вершы».
Адам Друцкі-Любэцкі напісаў у газеце «Пагоня» № 13, 29 сакавіка 1996 года:
«Яго без перабольшання можна назваць «Байранам беларускага жывапісу», гэткім сучасным рамантыкам-змагаром. Але ён не падобны да аскета-пустэльніка. Алесь Пушкін — каталізатар і рэалізатар вольных мастацкіх ідэй і вялікіхакцый, якія падбадзёрваюць і натхняюць творцаў. Чалавек, які, не зважаючы на сваю жыццёвую неўладкаванасць і прэсінг «вертыкальшчыкаў», здольны дапамагаць пачынаючым талентам і аб’ядноўваць вакол сябе незалежных літаратараў, мастакоў і музыкаў.
Яскравым сведчаннем гэтага стала свята «Арт-прагноз’96», якое адбылося ў Віцебску напярэдадні Дня незалежнасці».
— У 1994 годзе пачаўся ціск на ўсіх, хто мае беларускую пазіцыю, — завяршае аповед спадар Алесь. — Пачалі падвышаць кошты на арэнду, на электрычнасць, тэлефон, плата стала расці з кожным месяцам. Я зразумеў, што хутка буду вымушаны падняць рукі ўверх. Перасталі дазваляць рабіць перацяжку-рэкламу праз вуліцу. Калі пачалося задушэнне галерэі, я зразумеў, што рана ці
Побач з месцам галерэі віцебскія мастакі ладзяць выставы
позна мяне выціснуць — так рэзка памянялася пазіцыя. Успомнім, да гэтага Анатоль Лябедзька адкрываў «Славянскі базар» у 1994 годзе як прадстаўнік прэзідэнта, афіцыйна звяртаўся да гасцей: «Шаноўныя спадары і спадарыні...» Быў адкрыты помнік Караткевічу ў Віцебску, адкрываў яго Мечыслаў Грыб. Потым усё было згорнута.
У той час мне прапанавалі правесці першы з’езд нацыяналістаў у Віцебску. Сябры гаварылі: «Ды ты што, закрыюць!»
Закрыюць, — вырашыў я, — але лепей зачыняцца гучна, чым мы на каленях будзем вымольваць нейкую прэферэнцыю. Мы прайшлі шэсцем ад помніка Караткевічу. Адбыўся з’езд. Нас схапілі, галерэю закрылі. Мяне пасадзілі на 15 сутак.
Юрыст Павал Няфёдаў прыйшоў у турму і сказаў: «Усё, Аляксандр Мікалаевіч. Вы парушылі дамову. Вам далі памяшканне для правядзення мастацкай дзейнасці, а вы зрабілі палітычнае мерапрыемства. Вам трэба вызваліць памяшканне. Калі хочаце вярнуць грошы, можаце падаць у суд».
Я цвёрда вырашыў, што ні ў якім разе не буду ў суды звяртацца. А потым я прыйду ў гарсавет, калі надыдуць спрыяльныя часы, і пастаўлю пытанне — вярнуць галерэю! Збяру ўсе дакументы, уз-
дымем пытанне ў гарсавеце, і няхай дэпутаты гарсавета паставяць на галасаванне. Бо памяшканне на балансе дзяржавы, а яна можа перадаць нам зноў...
Я забраў калекцыю карцін, бронзавую шыльду, усё перанёс на вуліцу Крылова. 3 таго моманту мы пачалі праводзіць выставы ў мастацкай школе. Там жа прайшоў і «Арт-прагноз’96». Кася Камоцкая, Лявон Вольскі, Зміцер Вішнёў, Людміла Сільнова былі ў нас у гасцях. Вось такія акцыі ў нас былі там. У 1997-м атмасфера стала зусім невыносная. 3 усіх залаў папрасілі. Пачаў шукаць машыну, усё загрузіў і адвёз у Бобр, дзе за год да гэтага купіў домік за заробленыя грошы.
Віцебскі перыяд доўжыўся з кастрычніка 1990 да канца 1996 rofla — пачатку 1997-га.
Вынікам віцебскага перыяду былі не толькі карціны.
Тут у мяне нарадзілася дачушка Даша. Яе мама Маргарыта працавала мастаком на дывановым камбінаце. Даша вырасла прыгожай і добрай, яна вучыцца на аддзяленні фармакалогіі ў Віцебскім медуніверсітэце, Мы з яе мамай рассталіся і доўгі час не бачыліся. За гэты час дачушка падрасла, пасталела. Цяпер мы больш сябруем, сустракаемся. Але дзяўчо перажывае, што ёй не хапала ўвагі таты ў маленстве.
Л етам 1997 года я пасватаўся да Яніны Дэмух, з якой пазнаёміўся ў Магілёве падчас роспісаў. 10 жніўня 1997 з вяселля з пані Янінай пачаўся бобрскі перыяд.
Эла Дзвінская
Ён духам напаўняў спектакль
У кавярні на вуліцы Суворава, паблізу ад дома, дзе знаходзілася прыватная галерэя А. Пушкіна, мы гутарылі з сябрам Алеся, тэатральным рэжысёрам Антонам Грышкевічам. За столікам каля букіністычнай кнігарні сябры ўзгадваюць тыя часы.
— Нагадайце, калі ласка, пра перыяд, калі Вы супрацоўнічалі на сцэне Беларускага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа. Раскажыце пра гэтыя спектаклі.
У Мінск я прыехаў у 26 гадоў і паступіў на тэатралыіы факультэт. Там ужо ведалі пра Пушкіна, ён быў студэнтам, які прыцягваў увагу.
Нашым рэжысёрска-акцёрскім курсам кіраваў Валеры Васільевіч Маслюк. Лепшыя яго спектаклі адзначаліся яркай метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, раскрыццём акцёрскай індывідуальнасці. Пазней ён узначаліў Акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа. Некалькі выпускнікоў курса прыехалі ў Віцебск.
Сябры каля будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа
У 1993 годзе адбывалася адкрыццё мастацкай галерэі А. Пушкіна. Гэта была незвычайная падзея. He афіцыйная, не заангажаваная, але па тым, колькі людзей прыйшло, з якім інтарэсам за ёй назіралі, яна канкуравала з афіцыйным мерапрыемствам. Мяне кранула шчырасць, мастацкая значнасць таго, што адбывалася.
3 той пары мы заўважалі, што Пушкін ёсць у Віцебску.
У хуткім часе ён стаў афармляць «Караля Ліра» ў майго майстра Валерыя Маслюка. Валеры Васільевіч сам абраў Пушкіназ-за той аўры, якая існавала вакол яго. Выбраў яго як асобу, якая можа свабодна дзейнічаць у мастацтве.
Як вы памятаеце, былі часы гіасля перабудовы. Новая ступень існавання, свабоды ў грамадстве і творчасці. Пушкін не быў падобны на іншых. У Маслюка быў тады таксама складаны перыяд. Ён перажываў за свой сыход з Рускага тэатра. Ён задумаў «Караля Ліра», і ўсё вырашыў укласці туды: усе свае перажыванні, спадзяванні. Яны з Пушкіным як быццам гаварылі на паралельных мовах. Так ідзе працэс у рэжысёра і мастака: запісы, эскізы.
Уражвала тое, што ён — мастак з вялікай літары, чалавек са сваім унутраным светам. Пра спектакль былі розныя думкі. Mho-
гае залежыць ад рэжысёра-пастаноўшыка, але астатнія сутворцы нейкім чынам павінны ўмець падпарадкавацца адной ідэі. Былі ўнутраныя пытанні. Першы вопыт прайшоў з вынікам.
Добра было б працягнуць яго. Мы пазнаёміліся, я запрашаў Алеся на першыя прэм’ерныя спектаклі па Даніілу Хармсу.
— Чым вызначалася сцэнічнае афармленне «Караля Ліра»?
— Гэта была шэкспіраўская гісторыя, перанесеная ў новы час. Сітуацыя, калі быццам бы ядзерная вайна адбылася. На сцэне быў выкарыстаны верталёт. На сцэне ішла адаптацыя і трансфармацыя ідэй. Эскізы касцюмаў перарабляліся.
Па «Каралі Ліры» Пушкін зрабіў у фае выставу тэатральных эскізаў і малюнкаў — «з якога смецця растуць кветкі». Гледачу заўсёды цікава паглядзець малюнкі касцюмаў, макет, потым у залі пабачыць увасабленне ідэяў.
Тады мне хацелася працягу тэатральнай гісторыі з ім. Для мяне ён сам быў нейкім тэатрам, са сваім перформансам.
Настаў момант, калі мне было прапанавана паставіць п’есу «Фрэкэн Юлія» шведскага пісьменніка Аўгуста Стрындберга.
Трэба было знайсці мастака-сцэнографа для пастаноўкі. Я прапанаваў супрацоўніцтва Пушкіну, і ён згадзіўся. Перыяд быў дастаткова складаны. Алесь — глыбока адукаваная асоба, адзін з яго канькоў манументаліста — падрабязная адукаванасць, а для тэатра гэта не зусім падыходзіла. Ён прынёс эскіз — у ім настолькі ўсё было дакладна, нават перагружана. Цяжка было ўявіць сабе нейкую вольную прастору для акцёраў.
Мы размаўлялі, седзячы ў кабінеце, і разважалі, як знайсці падыходзячы вобраз.
Стол стаў вобразам жыцця, з бытавога кухоннага стала ён стаў доўгім — на 12 метраў, мы перацягвалі яго з месца на месца. Я памятаю, як Пушкін прыслухоўваўся да тэатра. У «Каралі Ліры» быў парыў, тут ён прыслухоўваўся да дзеі, перарабляў макет, слухаў акцёраў.
Мяне і дагэтуль здзіўляе спалучэнне ў асобе Пушкіна поўнай свабоды і дысцыплінаванасці. Тэатр — калектыўная творчасць, ён немагчымы без дысцыпліны. Хачу адзначыць адну важную для мяне дэталь у Пушкіна.
Ён духам напаўняў спектакль. Жанчыны станавіліся больш далікатнымі, мужчыны падцягваліся. Ён пытаў мяне: «Што рабіць далей?» «Стварай настрой, Пушкін, ідзем далей!» — казаў я. Ён
сам стаў адным з удзельнікаў спектакля. Выходзіў у старым паліто Стрындберга і расказваў пра старажытную сімфаніолу.
У пастаноўцы не існавала ідэалагічных клішэ. Акцёрская гульня не выклікала сумневу, заўсёды ёсць аўтарытэтныя людзі, якія бачаць прафесійныя якасці. Перамога адназначна была наша. Людзі дзейнічалі, прасякнутыя ідэяй. На ўзроўні эстэтыкі быў заўважны выбух, на той момант мастацкі кіраўнік Баркоўскі не мог патлумачыць, у чым быў яго сумнеў. Ішла палеміка.