• Газеты, часопісы і г.д.
  • Алесь Пушкін

    Алесь Пушкін


    Выдавец: Misericordia
    Памер: 248с.
    Віцебск 2013
    52.16 МБ
    Па слядах Рушчыца
    У васьмі кіламетрах ад Вішнева знаходзіцца мястэчка Багданава. Тут у сядзібе Багданава ў 1870 годзе нарадзіўся вядомы мастак-пейзажыст, графік, тэатральны дэкаратар, педагог Фердынанд Рушчыц. Ён пакінуў глыбокі след у выяўленчым мастацтве Беларусі і Польшчы. Багданаўскія ваколіцы адлюстраваныя ў разнастайных творах. Тут ён адчуў сябе мастаком і ўвабраў творчую моц зямлі і прыроды. Яго выхаванцамі былі Язэп Драздовіч, Пятро Сергіевіч, Язэп Горыд.
    Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц нарадзіўся 10 снежня 1870 годаў маёнтку Багданава Ашмянскага павета. Ён аказаў значны ўплыў на далейшае развіццё жанру пейзажу ў беларускім і польскім мастацтве, матэрыялізаваў магутны нацыянальна-патрыятычны імпульс, характэрны для мастацтва мяжы ХІХ-ХХ стагоддзя. Вельмі цэльная па духу творчасць Рушчыца мела непасрэднае дачыненне да фарміравання нацыянальна-рамантычнага пейзажу канца XIX — пачатку XX стагоддзя і найбольш ярка адлюстроўвала
    яго мастацкую праблематыку. У яго творчасці знайшлі адлюстраванне жыццё і побыт беларускага народа, адбіліся традыцыі беларускага рэалістычнага жывапісу. Дачка мастака Яніна Рушчыц сцвярджае, што яе бацька заўсёды лічыў сябе «тутэйшым» — гэта значыць беларусам.
    Род Рушчыцаў паходзіў з-над Буга і належаў да гербу «Ліс». Дзядуля і бабуля — Фердынанд і Ганна з Чаховічаў — мелі 9 дзяцей. Бацька Рушчыца, Эдвард, быў капітанам царскай арміі, абсальвентам брэсцкага кадэцкага кор-
    Фердынанд Рушчыц
    пуса. Маці, Альвіна з дому Мюнхаў, датчанка паводле паходжання, нарадзілася ў Нексё на востраве Борнхальм. Яе бацька Маркус Мюнх быў уладальнікам гандлёвага карабля. Бацькі Фердынанда сустрэліся ў Лібаве (Латвія), дзе служыў Эдвард. Пасля паразы паўстання Кастуся Каліноўскага Рушчыцы на нейкі час былі вымушаны пакінуць сваё радавое гняздо. Толькі ў 1888 годзе яны вярнуліся ў маёнтак Багданаў з Мінска. У Рушчыцаў было пяцёра дзяцей: чатыры дачкі і малодшы сын Фердынанд.
    Дзяцінства і юнацтва будучага мастака прайшлі ў Мінску. У 1883 годзе 13-гадовы Фердынанд паступіў у мінскую класічную гімназію, якую скончыў у 1890 годзе з залатым медалём. Тут жа ён атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю ў выкладчыка Кузьмы Якаўлевіча Ермакова, выхаванца Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў.
    Бацька, Эдуард Рушчыц, не ўхваляў захапленне сына, лічачы, што маляваннем не заробіш на жыццё, і настойваў, каб той пайшоў па слядах дзеда. Увосень 1890 года Фердынанд паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе на працягу двух гадоў старанна вучыўся, і толькі ў 1891 годзе падаў прашэнне ў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў з просьбай залічыць яго вольным слухачом на аддзяленне жывапісу.
    4 лістапада 1897 года Рушчыц скончыў Акадэмію і атрымаў званне мастака. У 1898 годзе, на вясновай выставе ў Акадэміі, маскоўскі калекцыянер і мецэнат Сава Марозаў купіў карціну «Зімовы млын», што дазволіла маладому мастаку здзейсніць працяглае вандраванне па Заходняй Еўропе. За два месяцы ён наведаў Берлін, Дрэздэн, Кёльн, Парыж, Брусэль, Мілан, Верону, Венецыю, Вену. Пасля доўгі час жыў у сядзібе Багданава, якую пасля шматгадовага заняпаду давёў да ладу яго бацька, зрэдку падарожнічаў па Беларусі і Расіі. У 1899 годзе прайшла яго першая выстава ў Вільні. Рушчыц браў удзел у грамадскім і культурным жыцці горада, супрацоўнічаў з тэатрам.
    Ён прымаў эпізадычны ўдзел у аб’яднанні «Свет мастацтва», удзельнічаў у выставе ў Маскве ў 1902 годзе. У 1900 годзе ў Кракаве ўвайшоў у кола ўдзельнікаў таварыства польскіх мастакоў мадэрнісцкай арыентацыі «Штука» (пол.: «sztuka» — «мастацтва»),
    3 1904 Фердынанд Рушчыц стаў прафесарам Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве. У 1907 годзе Рушчыца запрасілі загадваць кафедрай пейзажнага жывапісу ў Кракаўскую Акадэмію мастацтва, але інтрыгі ў Акадэміі і разлады сярод кракаўскіх мастакоў вымусілі яго ўжо ў 1908 годзе адмовіцца ад пасады. У тым жа годзе Рушчыц пераехаў з Кракава ў Вільню, каб у меру сваіх «сіл служыць справе ўздыму мастацкай культуры гэтай частцы краю».
    Фердынанд Рушчыц аддаваў перавагу светлым матывам. Мастак любаваўся роднай зямлёй. Майстар краявідаў, ён бачыў тэмы для сваіх прац у кожным фрагменце беларускай прыроды, так і называў свае карціны: «Млын», «Берагі Вілейкі», «Лясны ручай». У пейзажах — такіх, як «Пустка» і «Стары млын», — адчуваюцца жывыя чалавечыя перажыванні. Шматлікія пейзажы Рушчыца адзначаны экспрэсіяй, драматызмам і манументальнасцю формаў, ім уласціва востра індывідуальная своеасаблівасць. Яго малюнак заўсёды выразны, а пластыка аб’ёмаў аголеная. Кампазіцыі палотнаў Рушчыца простыя і лаканічныя, аднак у іх заўсёды ёсць адчуванне рэальнай прасторы. Яны вельмі матэрыяльныя, паветраныя.
    Стары драўляны млын недалёка ад Багданава, касцёлы ў Багданаве і Вішневе, роднае гняздо Рушчыцаў — упадабаныя матывы, да якіх Фердынанд ахвотна вяртаўся і пісаў у розныя часы дня і года, кожны раз адкрываючы ў іх штосьці новае. Любімай парой аўтара
    была раішяя вясна, калі прырода абуджалася ад зімовага сну. Сярод усёй творчасці вылучаецца т. зв. «Багданаўскі цыкл». Крытыкі адзначалі выключны талент Фердынанда Рушчыца як каларыста, а мастацтвазнаўцы завуць мастака «майстрам чатырох стыхій».
    «У 2012 годдзе ў Багданаўскім касцёле ўстанавілі мемарыяльную дошку ў памяць славутага мастака Фердынанда Рушчыца (1870-1936 гг.), вядомага майстра сімвалічнага пейзажу, арганізатара мастацкай адукацыі і аніматара пластычнай культуры міжваеннай Віленшчыны», — паведаміў сайт www.catholic.by.
    Рупіцца пра належнае ўшанаванне памяці вялікага багданаўца каталіцкая і мастацкая інтэлігенцыя Беларусі пачалі каля 10 гадоў таму. Тады гэтай справай актыўна апекаваўся пробашч багданаўскага касцёла ксёндз Станіслаў Лугоўскі. Але праз грамадскую апатыю, якая тады паступова агортвала краіну, гэтая ініцыятыва амаль заняпала. I толькі нядаўна адрадзілася зноў.
    3 Божай ласкі да справы падключыліся фундатары — унук мастака, таксама Фердынанд Рушчыц, і ягоны сын Эдвард. Ахвяраваныя сродкі дазволілі беларускаму скульптару Валерыю Калясінскаму скончыць гэтую пачэсную працу. Да яе рэалізацыі таксама істотна спрычыніўся цяперашні багданаўскі пробашч кс. Ігар Лашук і мастацтвазнаўца, прафесар Яўген Шунейка.
    У мемарыяльнай кампазіцыі Калясінскага адлюстраваны партрэтны вобраз Рушчыца ў своеасаблівым картушы, які нагадвае абрысы дрэва пад парывамі ветру. У хуткім часе ў двары касцёла, на тым самым месцы, з якога Фердынанд Рушчыц намаляваў у 1899 г. сваю вядомую карціну «Ля касцёла» (у калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея), будзе ўсталявана другая шыльда ў памяць пра стварэнне гэтага жывапіснага шэдэўра, а трэцяя будзе ўмацавана на каменным муры вакол касцёла, што быў узведзены 110 гадоў па фундацыі Рушчыцаў.
    Варта задумацца пра стварэнне своеасаблівага санктуарыя або запаведніка Рушчыца ў гэтых мясцінах. Нават са стратай улюбёнага дома мастака, які быў яго частым «героем», і быў знішчаны летам 1944 г. гітлераўцамі пры адступленні, навакольны пейзаж, які мала змяніўся за 70 гадоў, прымушае ўспомніць кампазіцыі многіх ягоных карцін, пачынаючы ад геніяльнай «Зямлі».
    Паводле матэрыялаў інтэрнэта
    Рэха з жывых муроў
    Непадалёку ад горада Слоніма можна пабачыць адно з самых дзівосных збудаванняў на Беларусі — Сынкавіцкую царкву. Яна высокая — здаецца, дастае да аблокаў. Сцены — з чырвонай старадаўняй цэглы, нібыта абпалены полымем шматлікіх войнаў, што пракаціліся па нашай шматпакутнай зямлі. Цяжка адарваць вочы ад гэтага надзвычай прыгожага помніка дойлідства.
    Сынкавіцкая царква — царква-крэпасць. Сведчаннем таму маўклівыя байніцы ў сценах Божага храма. За яго сценамі прашчуры не толькі тварылі малітву Усявышняму, але пры неабходнасці бараніліся ад ворагаў.
    Падобная бажніца ёсць яшчэ толькі ў вёсцы Мураванка, што таксама знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці. У абодвух помніках увасоблены лепшыя рысы беларускага характару: мы — людзі мірныя і гасцінныя, але, калі трэба, умеем пастаяць за сябе, за сваю зямлю.
    Сынкавіцкая царква, на думку некаторых даследчыкаў даўніны, збудаваная ў пачатку XV стагоддзя. Паданне кажа, што заклаў яе сам вялікі князь Вітаўт. I здарылася гэта вось з якой нагоды...
    У 1377 годзе памёр вялікі князь Алыерд, які, па словах летапісцаў «не столькі сілаю, колькі ўмельствам ваяваў». I пакінуў ён пасля сябе наступнікам любімага сына Ягайлу, які неўзабаве стаў каралём Польшчы. Пайшоў Ягайла вайною супраць свайго роднага дзядзькі вялікага Кейстута і сына яго князя Вітаўта. Аднак не змог іх адолець. Тады замысліў ён жорсткую хітрасць. Запрасіў да сабе дзядзьку і брата і пакляўся, што не зробіць ім зла. А як толькі яны, паверыўшы ў клятву, прыехалі ў Вільню, паланіў абодвух. Вітаўта спачатку каля сабе пакінуў, а вялікага князя Кейстута загадаў у ланцугі закаваць і кінуць у вежу Крэўскага замка. Яіпчэ праз некалькі дзён служкі Ягайлавы забілі слаўнага Кейстута. Потым у Крэўскі замак прывезлі і Вітаўта з жонкаю...
    Далей «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» расказвае:
    «Сядзеў вялікі князь Вітаўт у Крэве пад моцнаю вартаю. Штовечар дзве кабеты прыходзілі пасцілаць пасцель яму і княгіні. A пасцяліўшы, выходзілі. За дзвярыма пакоя неадступна стаяла варта. Пачула вялікая княгіня ад людзей: «Калі Вітаўт не ўцячэ з вязніцы, дык тое самае з ім учыняць, што і з бацькам ягоным Кейстутам». I навучыла яна мужа свайго князя Вітаўта пераапрануцца ў адзенне адной з кабет, што прыходзіла ім слугаваць, а з другой — выйсці непрыкметна з пакоя. Паслухаў жонку князь Вітаўт, надзеў на сабе жаночае ўбранне, незаўважна спусціўся з замка і ўцёк да немцаў у Прусію...»
    Але, як сведчаць другія летапісцы, Вітаўт не адразу накіраваўся ў Прусію. Заблытваючы сляды, ён пусціўся наўцёкі ад Ягайлавых служак зусім у адваротны бок — да старажытнай Літвы, што знаходзілася тады за Наваградкам. I непадалёку ад Слоніма, у ціхай лясной вёсачцы, князь Вітаўт знайшоў сабе надзейную сховань пад сялянскай страхой. Потым, перачакаўшы варожую пагоню, сабраў надзейнае войска, пачаў перамагаць клятваадступніка Ягайлу і ўрэшце стаў адзіным уладаром Вялікага Княства Літоўскага.
    Праз дваццаць пяць гадоў пасля ўратавання ад немінучай пагібелі вялікі князь загадаў пабудаваць у вёсачцы каля Слоніма храм: у знак удзячнасці Богу і тутэйшым людзям, якія захавалі яму жыццё. Невядомыя таленавітыя дойліды выканалі волю Вітаўта і