Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
Таксама напісана фрэска «Святая Цэцылія» (1993 г.) плошчай 4 м2 і «Святы Арханёл Міхаіл» плошчай 9,5 м2 (1994 г.) у левым бакавым нефе касцёла. Уверсе першага левага бакавога алтара напісана невялікая (0,5 м2) фрэска «Святы Апостал Юда-Тадэвуш», зроблена залачэнне ляпніны абапал гэтай фрэскі (1995 г.).
У ліпені 1996 г. кардынал Казімір Свёнтак правёў кансекрацыю Магілёўскага архікатэдральнага касцёла. Храм поўнасцю адрэстаўраваны і здадзены ў эксплуатацыю.
2) У чэрвені-жніўні 2001 года быў напісаны галоўны храмавы абраз «Lactasti SACRO UBERE» для парафіі ў Раўбічах (касцёл Святога Мацвея). Абраз выкананы пад навуковым кіраўніцтвам архітэктара Аляксея Яроменкі.
3) У ліпені-жніўні 2002 года выкананы вітраж алтарнай часткі рыма-каталіцкай капліцы Святога Яна Хрысціцеля, што ў Сера-
бранцы (Мінск), плошчай 2 м2. Работы вяліся пад наглядам і пры ўзгадненні з архітэктарам капліцы Аляксеем Яроменкам. Копія дамовы дадаецца.
4) 3 1995 па 2000 год працаваў над роспісам сваёй роднай царквы святога Міколы ў мястэчку Бобр Крупскага раёна. Распісана болып 2 000 м2 паверхні; столь тэмперны роспіс, сцены — фрэска. Эскізы ўзгоднены і бласлаўлёны благачынным цэркваў Барысаўскай акругі протаіерэем Іаанам Місеюком
Галгофа (Вішнёва) 25.07.1995. Работы вяліся пад
наглядам настаяцеля царквы айца Віталя Мяшко. У гэтыя ж гады напісаны галоўны храмавы абраз Маці Божай для Бобрскай царквы.
17 лютага 2011 года царква згарэла, увесь жывапіс і абразы
страчаны...
5) У 2002 годзе напісаны і ўстаноўлены абраз Маці Божай Вастрабрамскай у касцёле Хрыста Валадара вёскі Карэвічы (Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці).
6) У траўні 2004 года напісаны страчаныя абразы двух бакавых алтароў касцёла Арханёла Міхаіла вёскі Міхалішкі (Астравецкі раён Гродзенскай вобласці) — «Маці Божая Ружанцовая» і «Святая Ганна». Устаноўлены і асвечаны 30 мая 2004 года.
7) 13 чэрвеня 2007 года напісаны і ўстаноўлены абраз Святога Антонія Падуанскага на фасадзе касцёла ў г. Талачыне (Віцебская вобласць).
8) У жніўні-верасні 2008 года выканана мазаіка «Святы Ян Хрысціцель — Анёл Пустэльні» на фасадзе капліцы Яна Хрысціцеля, што ў Серабранцы, у Мінску. Плошча — 2 м2, у тэхніцы рымскай мазаікі.
9) У чэрвені 2009 года адрэстаўраваны галоўны храмавы абраз «Сэрца Езуса», напісаны ў 1943 годзе жаўнерам Вермахта I. Шус-
сэ ў Ваўкавыску для касцёла Хрыста Валадара вёскі Карэвічы (Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці).
10) У верасні 2009 года адрэстаўравана і пафарбавана каплічкаўвёсцы Геруцева (Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці).
11) Летам 2011 года ў касцёле Дзевы Марыі ў м. Вішнева (Валожынскі раён) была праведзена рэканструкцыя бакавой правай капліцы касцёла ў імя Пана Езуса. Адрэстаўравана драўляная
Эскіз вітража «Св. Цэцылія* для касцёлаў Вішневе, 2011 г.
скульптура XVIII ст. «Езус Укрыжаваны», зроблены роспіс тэмперай за ім — «Галгофа» плошчай 8 м2, выкананы вітраж «Святая Цэцылія» ў тэхніцы «тыфані», плошчай 1 м2.
У 2011 годзе, 7 кастрычпіка, устаноўлены зацверджаны Навукова-метадычнай радай Упраўлення па ахове гісторыкакультурнай спадчыне і рэстаўрацыі Міністэрства Культуры РБ, згодна мной пададзенаму праекту, алтар Маці Божай Вастрабрамскай у паўночнай, левай капліцы касцёла. У ім знаходзяцца мной адрэстаўраваныя абразы — Святога Арханёла Міхаіла і Маці Божай Вастрабрамскай.
12) Напісаны абраз для Вішнева «Святы Томас Бекет»
13) Лета 2012 года — адрэстаўраваны вітражы вокнаў Цэнтральнага алтара касцёла ў Вішневе.
14) У 2012 і 2013 гады — працы па рэстаўрацыі царквы Арханё-
ла Міхаіла ў Сынкавічах.
«Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта», 2005 г.
Дзяржаўныя дзеячы, навукоўцы, мастакі
Пушкіна цікавяць героі розных эпохаў мінуўшчыны. Ен чэрпае досвед і натхненне ў вывучэнні жыцця і дзейнасці нашых славутых суайчыннікаў, аднаўляе іх аблічча і робіць іх больш блізкімі і зразумелымі сучасным беларусам. Адна з карцін Алеся Пушкіна называецца «Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта». Якой была гэта слынная навучальная ўстанова на працягу чатырох стагоддзяў? Якія людзі вышлі з яе сцен?
— На карціне адлюстраваны 25 партрэтаў выпускнікоў Віленскага ўніверсітэта XX стагоддзя, — распавёў аўтар. — Сярод іх — Пётра Сергіевіч, Барыс Кіт, Лідзія Каўшанка, Адам Дасюкевіч і іншыя. Я напісаў гэту карціну і падарыў яе Музею прафесара Анатоля Белага ў Старых Дарогах. У яго прыватным мастацкім музеі экспануецца каля 1700 твораў жывапісу, графікі. Прадстаўлены партрэты князёў,
палкаводцаў, гетманаў, дзяржаўных, рэлігійных і культурных дзеячаў Беларусі і яе дыяспары. У музеі сабрана вялізная калекцыя барэльефаў медальернага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Вялікую павагу выклікала дзейнасць прафесара па ўстаноўцы помнікаў Максіму Багдановічу, Францішку Скарыну, Міколе Гусоўскаму, Ефрасінні Полацкай, Васілю Цяпінскаму, Сымону Буднаму,Ларысе Геніюш і іншым волатам беларускага духу. У 2005 годзе Анатоль Белы ўзнагародзіў мяне ганаровым медалём «Рупліўцы твае, Беларусь».
Віленскі езуіцкі калегіум і Віленская акадэмія
Бліскуча разгалінаваная сістэма адукацыйных установаў — калегіумаў з выкладаннем асноў катэхізіса, лацінскай, грэчаскай моваў, рыторыкі, філасофіі і прыродазнаўчых навук дапамагла братам-езуітам узняць аўтарытэт каталіцызму ў перыяд павелічэння ўплыву пратэстантызму ў XVI-XVII стагоддзі.
На аснове парафіяльнай школы езуіты 27 верасня 1570 года заснавалі ў Вільні калегіум, разлічаны на 160 навучэнцаў. 7 ліпеня 1578 года ў Львове Стэфан Баторый выдаў першы прывілей, які надаваў калегіуму такія самыя правы, што мелі акадэміі і ўніверсітэты, але без вялікай або малой пячаткі ВКЛ прывілей не меў сілы, у той час вялікай пячаткай распараджаўся канцлер Мікалай Радзівіл Руды, кальвініст па веравызнанні. 1 красавіка 1579 Стэфан Баторый выдаў другі прывілей, згодна з якім езуіцкі калегіум мусіў пераўтварыцца ў акадэмію (лац. Almae Academia et Universitas VilnensisSocietatisJesu), a кароль i вялікі князь прызначаў дзеля гэтага адпаведныя сродкі. Канцлер зноў адмовіўся прыкладаць вялікую пячатку, але Стэфан Баторый пераканаў падканцлера Яўстафія Валовіча, таксама кальвініста, прыкласці да прывілея малую пячатку і тым самым надаць дакументу юрыдычную моц. Ужо 30 кастрычніка 1579 папа Рыгор XIII сваёй булай зацвердзіў гэты прывілей.
Мовай выкладання ў акадэміі была лаціна, як тады был о прынята ў Еўропе, а выкладчыкі паходзілі з розных частак Рэчы Паспалітай. Першым рэктарам стаў Пётр Скарга. Акадэмія першапачаткова складалася з двух факультэтаў — філасофскага і тэалагічнага. У 1641 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза выдаў прывілей на
заснаванне медыцынскага і юрыдычнага факультэтаў — у тым жа годзе юрыдычны факультэт быў створаны. У 1735-1737 гадах пасаду рэктара займаў Кароль Бартольд.
Віленская акадэмія была адзінай вышэйшай школай у ВКЛ. Да найбольш вядомых навукоўцаў, звязаных з гэтым перыядам вучэльні, належалі Мацей Сарбеўскі — паэт, які пісаў па-польску і па-лацінску, гісторык Войцех Віюк-Каяловіч, а таксама Марцін Сміглеўскі — аўтар папулярнага па ўсёй Еўропе падручніка логікі. Акадэмія была важным цэнтрам контррэфармацыі ў ВКЛ. У XVIII стагоддзі ў акадэміі былі распрацаваныя правілы літоўскай мовы і ўпершыню распачаты друк на ёй у межах ВКЛ. У 1753 была адкрытая абсерваторыя, а пры ёй — фізічны і астранамічны факультэты. У 1773 годзе ордэн езуітаў быў скасаваны, а Акадэмія перайшла ў валоданне дзяржавы.
Галоўная школа Вялікага Княства Літоўскага
Пасля скасавання Ордэна езуітаў (1773) Віленская акадэмія ў 1781 годзе ператвараецца ў Галоўную школу Вялікага Княства Літоўскага (лац.: Schola Princips Magni Ducatus Lithuaniae) — свецкую вучэльню, рэфармаваную Адукацыйнай камісіяй. Пачынаецца выкладанне на некаторых факультэтах літаратуры і гісторыі ІІольшчы і Літвы, прыродных і матэматычпых навук. Афіцыйна школа па-ранейшаму называецца па-лацінску «Academia et Universitas Vilnensis», толькі без азначэння «Societatis Jesu». Але менавіта ў гэты час яе сталі часцей называць універсітэтам, а не акадэміяй, як раней. Гэты — перыяд час пэўнага росквіту навучальнай установы. У той жа час школа мела найлепшы ў Рэчы Паспалітай медыцынскі факультэт, створаны Ёганам Петэрам Франкам з Вены. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай яна была перайменаваная ў Галоўную віленскую школу і на нейкі час страціла свае былыя статус і всліч.
Імператарскі Віленскі ўніверсітэт
4 (16) красавіка 1803 года імператар Расійскай імперыі Аляксандр I падпісаў акт, паводле якога Галоўная віленская школа была пераўтворана ў Імператарскі Віленскі ўніверсітэт і зрабілася
Вялікі двор Вікнскага ўніверсітэта і касцёл св. Яна ў (1840-1850-я гады)
цэнтрам адукацыі для васьмі губерняў — Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Валынскай, Падольскай, Кіеўскай.
Ганаровым папячыцелям і патронам універсітэту становіцца князь Адам Чартарыйскі. Да паўстання 1830-1831 гадоў універсітэт зазнаў час росквіту. Да найбольш вядомых навукоўцаў гэтага часу, звязаных з універсітэтам, належалі Ян Снядэцкі, Анджэй Снядэцкі, Іахім Лялевель, Міхал Ачапоўскі, Сімонас Даўкантас і Ёзэф Франк. Вучыліся тут Адам Міцкевіч, Юліуш
Славацкі. Колькасць студэнтаў узрасла ад 290 асобаў у 1804 годзе да 1321 у 1830-м. У 1823 годзе вучэльня стала найбуйнейшай у Расіі і Еўропе, пераважаючы па колькасці студэнтаў Оксфардскі ўніверсітэт.
Універсіт.эт складаўся з чатырох факультэтаў — фізіка-матэматычнага, медыцынскага, маральна-палітычнага (з багаслоўем), літаратурнага з мастацтвамі. Было 32 кафедры, выкладалася 55 прадметаў. Да ўніверсітэта належалі: батанічны сад, анатамічны музей, клініка, фізічная і хімічная лабараторыі, бібліятэка на 60000 тамоў.
Тут дзейнічалі тайныя студэнцкія арганізацыі філарэтаў, філаматаў. У 1823 годзе па справе аб прыналежнасці да іх былі арыштаваныя дзясяткі навучэнцаў, сярод якіх і Адам Міцкевіч, і пасля доўгатэрміновага трымання за кратамі высланыя ў розныя гарады Расіі. Пасля гэтага была паступова ўведзена руская мова.
У розны час тут вучыліся літаратар і калекцыянер Аляксандр Жыркевіч (1857 1927), польскі дзяржаўны дзеяч Юзэф Пілсудскі (1867-1935), актор Васіль Качалаў (1875-1948), мастак Мсціслаў Дабужынскі (1875 1957), кампазітар Канстан-