Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
цін Галкаўскі (1875-1963), тэарэтык літаратуры Міхаіл Бахцін (1895-1975).
3-за непасрэднай ці ўскоснай падтрымкі шматлікімі студэнтамі і выкладчыкамі паўстання 1831 года рэскрыптам Мікалая I 1 мая 1932 года ўніверсітэт цалкам скасоўваецца. Медыцынскі і тэалагічны факультэты ператвараюцца ў Медыка-хірургічную акадэмію, якая потым перадаецца Кіеўскаму ўніверсітэту св. Уладзіміра, і ў каталіцкую Духоўную акадэмію, з часам пераведзеную ў Санкт-Пецярбург. 3 1855 у будынках універсітэта знаходзіцца Музей старажытнасцяў, потым Публічная бібліятэка, архіў, а таксама дзве мужчынскія гімназіі.
Паводле матэрыялаў інтэрнэта
Сафія Слуцкая», 1997г.
«Святая благаверная княгіня
Святая Сафія Слуцкая
Княгіня Сафія Слуцкая была апошняй з роду князёў Слуцкіх і Капыльскіх, нашчадкаў вялікага князя Альгерда (па лініі кіеўскіх князёў Алелькавічаў). Некаторыя з гэтага роду сядзелі на кіеўскім троне, іншыя былі князямі Ноўгарада Вялікага. Родапачынальнікам князёў Слуцкіх быў унук Альгерда — Алелька Уладзіміравіч. Уладальніца Слуцкага княства — апошняя княгіня горада Слуцка, якую ўшаноўвае царква.
Яна нарадзілася 1 мая 1585 года і была адзінай дачкой князя Слуцкага Юрыя Юр’евіча і Барбары, дачкі Мікалая Кішкі. Яна рана засталася сіратой, адышлі і яе дзядзькі Аляксандр і Ян-Сімеон. Паводле дзедава запавета, Сафія стала яшчэ княжной Капыльскай. Дзяўчынка была самай багатай нявестай у Рэчы Паспалітай. Апеку над ёй узялі Хадкевічы, родныя па жаночай лініі. Маленства і юнацтва яна праводзіла ў
Берасце і ў Вільні. Спачатку дзяўчынку апякаў стараста жамойцкі Юры Хадкевіч у Вільні, потым віленскі кашталян, берасцейскі стараста Еранім Хадкевіч.
20 ліпеня 1600 года жаніх Сафіі Януш звярнуўся да Папы Рымскага па дазвол узяць шлюб з князёўнай і самому заставацца ў каталіцызме. Разам з тым вядома аб прыналежнасці Януша Радзівіла да кальвінісцкай галіны пратэстантызму. Вянчанне адбылося 1 кастрычніка 1600 года ў адным з сабораў Берасця. Як законапаслухмяная жонка, Сафія запісала ў Наваградскім судзе на мужа (пасля смерці) усе свае зсмлі і ўладанні.
У хуткім часе пасля вяселля князь Януш Радзівіл адправіўся на вайну са Швецыяй (1660 1605), а затым з Масквой (1609-1612). У гэты час слуцкая княгіня ўсю сваю любоў і клопат перанесла на зацвярджэнне і захаванне праваслаўя ва ўмовах націску ўніі, які ў той час нарастаў пасля абвяшчэння ў 1596 годзе царкоўнай уніі з Рымам.
Княгіня актыўна займалася царкоўнымі справамі, дапамагала праваслаўнай царкве. У гэты час ёй належаў Слуцк, і княгіня абараняла інтарэсы праваслаўных. Жыхары горада згуртаваліся вакол сваіх святых у Слуцкае Брацтва Ператварэння Гасгюдняга. Княгіня Сафія пераканала свайго мужа атрымаць у караля грамату, якая б забараняла прымушаць яе падданых да уніі. Януш Радзівіл пацвердзіў дадзеныя правы Слуцка назаўсёды. Разам з мужам Сафія займалася дабрачыннасцю. Архівы захоўваюць граматы аб ахвяраваннях Радзівілаў. 3 удзелам Сафіі горад Слуцк заставаўся цвярдыняй праваслаўя. Пад яе абарону сцякаліся гнаныя адзінаверцы. За свае сродкі Сафія пабудавала Пакроўскі храм на Мір-Гары Язельскага павета Бабруйскага ўезда. Княгіня Сафія сваімі рукамі вышывала святарскія рызы для цэркваў.
Святая княгіня Сафія Слуцкая ўяўляе сабой вобраз жанчыны, вонкава далікатнай і слабай, але па жыццяпісе мы ведаем, колькі дабра яна зрабіла для свайго народа, для сваіх людзей. Натхпяе сучаснага чалавека тое, што святая была міратворыцай, умела сваім тактам і сваёй самаадданасцю прымірыць абодва бакі, якія ваявалі. Дзеля гэтага яна і ўступіла ў шлюб. I яна з’яўляецца заступніцай шлюбу.
Сафія Слуцкая памерла пры нараджэнні дзяўчынкі ва ўзросце 26 гадоў 19 сакавіка 1612 года. Яс ўладанні адышлі да мужа, у род
Радзівілаў: 7 крэпасцяў і палацаў, каля 32 вёсак. Адразу пасля адыходу ў вечнасць княгіня Сафія Слуцкая пачала ўшаноўвацца як святая апякунка хворых жанчын, якія рыхтуюцца стаць маці. Мошчы яе сталіся нятленнымі, і каля яе труны пачалі адбывацца цуды. У 1848 годзе крыжовы ход з мошчамі выратаваў горад ад халеры. Згодна з яе прароцтвамі, на вуліцы Юр’еўскай ніколі не было пажару.
Беларускі народ вякамі захоўвае паданне аб дапамозе і заступніцтве святой Сафіі Слуцкай. Яе прызнаюць патронкай пабожных шлюбаў, парадзіх, немаўлят, дзяцей, заступніцай і міратворыцай. Яе нятленнае цела спачывае ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. Да 400-годдзя Сафіі Слуцкай ёй быў устаноўлены помнік у адным з новых прыходаў Мінска на вуліцы Казінца. Летам 2012 года ў памяць аб жыцці і справах св. Сафіі адбыўся крыжовы ход вернікаў з Мінска ў Слуцк.
Мастак на карціне выявіў велічнасць, духоўную стойкасць і жаночую прыгажосць праведнай княгіні Сафіі Слуцкай, яе адданасць веры. Твор знаходзіцца ў Дзяржаўным музеі Гісторыі рэлігіі (г. Гродна) з 2011 г.
Паводле матэрыялаў інтэрнэта
Ваяр і мецэнат
Бліскучы арыстакрат, адзін з самых багатых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, вядомы грамадска-палітычны дзеяч Багуслаў Радзівіл (1620-1669), імя якога непарыўна звязана з гісторыяй горада Слуцка, нарадзіўся ў Гданьску ў сям’і князя Януша Радзівіла, віленскага кашталяна, і прынцэсы Лізаветы Сафіі Гагенцолерн.
Януш Радзівіл глыбока паважаў сваю першую жонку Сафію з роду Алелькавічаў, але праз некаторы час пасля яе адыходу ажаніўся ў другі раз. Багуслаў Радзівіл і быў ягоным еынам у другім пілюбе.
Багуслаў сваё дзяцінства правёў разам з маці ў бацькоўскіх маёнтках у Прусіі і Франконіі. У 1628 годзе маленькі Багуслаў вярнуўся ў Літву. Пад апекай свайго знакамітага дзядзькі Крыштафа Радзівіла (1585-1640), вялікага гетмана літоўскага, Багуслаў атрымаў бліскучую адукацыю ў
кальвінісцкіх гімназіях Вільні і Кейдана. Тут ён навучаўся разам са знакамітымі еўрапейскімі арыстакратамі таго часу, такімі, як сілезскі князь Хрысціян Легніцкі, якія лічылі за гонар атрымліваць веды ў ВКЛ. Адна з такіх гімназій, заснаваная бацькам Багуслава Радзівіла, дзейнічала і ў Слуцку.
У 1637-1648 гадах Багуслаў Радзівіл працягпуў сваю адукацыю падчас традыцыйнага для тагачасных беларускіх магнатаў Grand Tour («вялікі ваяж») па
Заходняй Еўропе, падарожнічаў па Нямеччыне, Нідэрландах, Францыі і Англіі. Князь навучаўся ў знакамітых галандскіх універсітэтах Гронінгена, Франекера і Утрэхта, прыватных «рыцарскіх акадэміях» у Парыжы, браў удзел у ваенных выправах галандскіх і французскіх войскаў супраць іспанцаў.
Багуслаў Радзівіл наладзіў сетку шчыльных кантактаў з прадстаўнікамі пануючых дамоў Еўропы: Гагенцолернамі, Аранскімі-Насаў, Бурбонамі, Пфальцамі, Сцюартамі, ГесэнКасэлямі, Анхальтамі — сувязі, якія нярэдка былі падмацаваныя і дынастычным сваяцтвам. Так, нават знакаміты Людовік XIV «Ка-
роль Сонца» звяртаўся да яго няйначай, як «наш дарагі і ўлюбёны стрыечны брат...»
Багуслаў Радзівіл вярнуўся на радзіму з пачаткам паўстання казакоў на Украіне пад ка.мандай Б. Хмяльніцкага. Атрымаў ад Яна Казіміра пасаду генерала каралеўскай гвардыі, камандаваў палкамі ў войсках Кароны і Вялікага Княства, удзельнічаў у бітве пад Берасцечкам.
У 1652 годзе ён дамогся ў караля і вялікага князя Магдэбургскага іірава для Слуцку і Капыля. Забяспечыў Слуцк новымі фартыфікацыйнымі збудаваннямі — цытадэллю і сценамі з бастыёнамі і 4 брамамі. Размясціў у горадзе войскі ў 1 тысячу чалавек, што дало магчымасць месцічам вытрымаць аблогу і штурм маскоўскага войска ў 1655 годзе. Сабраў у Слуцку архіў, бібліятэку, дзе зберагаліся каштоўныя рукапісы. Яго каласалызы
Карціна ў інтэр’еры гатэля «Эверэст» у Вэнгруве
збор жывапісу ў Любчы налічваў каля тысячы твораў мастацтва, у якім толькі работы аднаго слыннага Лукаса Кранаха складалі 24 адзінкі, а ў кнігазборы князя пачэснае месца заіімаў і знакаміты «Радзівілаўскі» летапіс XV стагоддзя.
Багуслаў Радзівіл збіраў творы мастацтва, падтрымліваў кальвінісцкія зборы і школы, складаў рэлігійныя гімны. На службе ў Багуслава Радзівіла былі многія навукоўцы, дзеячы культуры, у тым ліку Ю. Нарановіч-Наронскі, С. Незабытоўскі.
Ён — аўтар замалёвак з панарамамі беларускіх гарадоў, эскізаў і чарцяжоў нацыянальных збудаванняў. Многія з іх захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Дзякуючы яго падтрымцы працавала кальвінісцкая гімназія, а таксама школы пры праваслаўным Праабражэнскім брацтве ў Слуцку.
Слуцк быў пярлінай уладанняў Багуслава Радзівіла і адной з яго галоўных рэзідэнцый. Менавіта ён ператварыў Слуцк у адзін з самых вялікіх, заможных і квітнеючых гарадоў ВКЛ з насельніцтвам больш за 7 000 чалавек. Манаграма князя на гербе Слуцка складаецца насамрэч не з двух, а з трох літар: BRD — Boguslaus Radzivil Dux (Князь).
«Сакальнічы», 2009 г.
Мудрасць, высакародства, адвага і мужнасць — гэтыя рысы прачытваюцца на партрэце Багуслава Радзівіла. Шляхта ўсур’ёз успрымала яго кандыдатуру на трон пасля таго, як сышоў Ян II Казімір. He ўсё задуманае ўдалося ажыццявіць князю Багуславу, бо ён пражыў усяго 49 гадоў, здароўе яго было падарванае вайсковымі паходамі і хваробамі. «Аўтабіяграфія» Б. Радзівіла засталася недапісанай. Рэдкі дакумент быў перавыдадзены на Беларусі ў 2012 годдзе.
Нашчадкі цэняць Багуслава Радзівіла яшчэ як за-
снавальніка горада Жодзіна. «Князь Радзівіл мог бы стацца галоўным героем добрага тузіна авантурніцкіх раманаў кшталту «Трох мушкецёраў» Аляксандра Дзюма і дзясятка экранізацыяў — лічыць Уладзімір Сіўчыкаў. — He можа не ўражваць ягоная працавітасць, цягавітасць і мабільнасць — маршруты вандровак і вайсковых паходаў палягаюць па палове Еўропы! He выпадае сумнявацца ў тым, што ён быў героем свайго складанага і шматмернага часу».
«У 2009 годзе я быў на пленэры ў Падляшшы, і там уладальнік прыватнага гатэлю «Эверэст» Войцех Гарэцкі прапанаваў мне напісаць 4 партрэты, — успамінаў Пушкін. — Тэмат быў абумоўлены: “Людзі Падляшша”, таго прыгранічнага з Беларуссю рэгіёна. Князь Багуслаў Радзівіл меў дачыненне да той мясцовасці, як жа яго не было напісаць!»
У Вэнгруве, у Мазавецкім ваяводстве, захоўваюцца чатыры карціны Алеся Пушкіна. Горад, які быў заснаваны ў XV стагоддзі, знаходзіцца на рацэ Лівец.
3 першай паловы XVI стагоддзя Вэнгрув стаў уладаннем князёў Радзівілаў.
Да нашых дзён захавалася рэзідэнцыя Радзівілаў, якая была пабудавана ў XVII стагоддзі, у хуткім часе пасля заключэння Люблінскай уніі.