Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
паднялі да нябёс Сынкавіцкую царкву-крэпасць, што і па сённяшні дзень зачароўвае людзей сваёй стрыманай суровасцю і казачнай прыгажосцю.
Таўшчыня сцен храма дасягае 1,5 метра. Высокі двухсхільны дах надае будынку стройнасць і лёгкасць. Чатыры вежы, размешчаныя па вуглах, адрозніваюцца памерамі і архітэктурнымі формамі. Дзве заходнія вежы стаяць на квадратных фундаментах, з трох бакоў іх падтрымліваюць контрфорсы. Верхняя частка вежаў уяўляе сабой васьміграннік з трыма ярусамі байніц. На працягу шасці вякоў храм быў месцам абароны ад духоўнай і рэальнай бітвы.
У архітэктуры будынка выяўляюцца рысы раманскага і гатычнага стыляў. У шчыце франтона ёсць неглыбокія, розныя па форме і памерах атынкаваныя і пабеленыя нішы. Яны здымаюць уражанне цяжкаватасці і масіўнасці.
У 2011 годзе на паўднёвай сцяне храма пад слаямі фарбы і тынкоўкі былі знойдзены старажытныя графіці, якія ўтрымліваюць цытату з Евангелля на старажытнагрэчаскай мове.
Летам 2012 года Алесь Пушкін вёў рэстаўрацыйныя працы па зняцці алейнай зафарбоўкі 1990 года ў інтэр’еры царквы абарончага тыпу імя Архангела Міхаіла в. Сынкавічы, Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Яшчэ ў 1997 годзе творцу зацікавіў унікальны помнік беларускай архітэктуры XV стагоддзя ў Сынкавічах. У тыя часы ён скончыў працаваць над аднаўленнем Магілёўскага катэдральнага касцёла (1992-1996), дзе набываў першы вопыт пад кіраўніцтвам слынных рэстаўратараў В. Лукашэвіча і А. Ліпскага.
У далейшы перыяд ён распісваў Бобрскую царкву Мікалая Цудатворцы, працаваў над рэстаўрацыяй абразоў Міхалішскага, Талачынскага, Карэліцкага касцёлаў.
27 чэрвеня 2012 года паступіла прапанова ад айца-настаяцеля Арсенія аб пробах па расчыстцы цэнтральнай алтарнай абсіды ад алейнай зафарбоўкі сцен у 1990 годзе. Тое паслужыла пачаткам работ па выкананні пробных расчыстак рознымі хімрэагентамі, пры дапамозе кансультацый хіміка ТАА «ПраектРэстаўрацыя» Алены Міхайлаўны Краўчук. Гэтыя работы былі патрэбныя для таго, каб выявіць, ці ёсць якія-небудзь фрэскі, роспісы на сценах царквы пад слоем алейнай фарбы 1990 года.
Дзейнасць праводзілася ў рэспіратары і гумовых пальчатках, пры добрым праветрыванні апсіды — неабходная ўмова працы з агрэсіўнымі і шкоднымі для здароўя чалавека рэчывамі, згодна нормаў тэхнікі бяспекі.
«Напрыканцы ліпеня я знайшоў абвестку Алеся Пушкіна, — узгадвае адзін са старэйшых удзельнікаў групы, Алесь Шэршань, з запрашэннем да працы ў Сынкавіцкай царкве па расчыстцы алейнай расфарбоўкі мінулых стагоддзяў.
Вечарам 24 ліпеня мы апынуліся ў Сынкавічах. Выгляд самой царквы мяне вельмі прыемна здзівіў чырвоным колерам цаглянай кладкі, адчуваннем непарушнай моцы і трываласці яе кутніх вежаў-байніц. Як быццам бы яна была не збудаваная на зямлі, a вырасла з яе.
Расчыстка сцен алтарнай часткі царквы — гэта толькі пачатак маштабнай рэстаўрацыі старадаўняй царквы пад патранатам БПЦ і міністэрства культуры Беларусі.
Праз пэўны час мы закончылі неабходную расчыстку. Сцены і купал алтарнай часткі царквы з цёмна-сініх сталі светлабэжавымі — набылі першапачатковы колер XV стагоддзя. Здаецца, што зараз алтарная частка не толькі святлейшая, але і вышэйшая за астатнія часткі царквы. Пройдзе некаторы час — і ў ёй узнікне выява Архангела Міхаіла. Але гэта будзе толькі пачатак працяглага ўзнаўлення».
Паводле матэрыялаў інтэрнэта, газеты «Наша слова», 26 верасня 2012 года
Маці Божая Бялыніцкая, 2012 г.
Серабрыстая лілея
Бялыніцкі абраз Божай Маці шануецца каталіцкім, праваслаўным і ўніяцкім насельніцтвам Усходняй Беларусі як цудатворны.
— Цэлы год я пісаў на дошцы ікону Божай Маці Бялыніцкай, спавядаўся, прычашчаўся, каб з чыстай душой яе напісаць. Ікону асвяціў айцец Віктар з Бабра, — распавёў Алесь Пушкін. — Бялыніцкая ікона Божай Маці з’яўляецца нашай рэгіянальнай святыняй. Яна была ў маёй мамы ва ўшанаванні. Другі абраз, нядаўна завершаны мною, — «Дабрадатнае неба».
3 самім арыгіналам Бялыніцкай іконы Божае Маці звязана шмат гісторыяў і легендаў.
Існуюць два розныя паданні — праваслаўнае і каталіцкае, якія апавядаюць пра гісторыю абраза. Праваслаўнае паданне мае дзве версіі. Адна з іх сцвярджае, што пасля разгрому Кіева татарскімі
войскамі Батыя некалькі манахаў, узяўшы з сабой старажытны абраз візантыйскага пісання, сышлі, ратуючыся ў лесе. Свой доўгі шлях яны завяршылі на ўзвышшы ля ракі Друць — правам прытоку Дняпра, дзе і заснавалі царкву св. Іллі Прарока і мужчынскі манастыр. Ужо ў першую ноч на абраным месцы ад іконы пачало зыходзіць незвычайнае ззянне. Цуд паўтараўся і ў наступныя ночы, якія сталі ад ззяння белымі. У памяць пра гэты цуд мястэчка, дзе быў заснаваны манастыр, нібыта і атрымала назву Бялынічы. Пазней абраз быў выкрадзены манахамі-кармелітамі.
Па іншай версіі, ікона была выкрадзена каталікамі з варот праваслаўнага Аршанскага Куцеінскага манастыра і перададзена ў кармеліцкі манастыр. Касцёл і кляштар каталіцкага манаскага ордэна кармелітаў быў заснаваны вялікім канцлерам літоўскім Львом Сапегам у 1622 годзе. Лічыцца, што фундацыя былазнакам падзякі Богу за перамогу ў 1618 годзе над войскамі маскоўскага цара.
Версіі каталіцкага падання гавораць, што абраз з’явіўся ў кармеліцкім Бялыніцкім кляштары цудоўным чынам. Выявы Прасвятой Багародзіцы і Дзіцятка напісаў пілігрым-жывапісец падчас спеваў манахамі літаніі Божай Маці.
Большасць гісторыкаў схільныя лічыць, што цудатворны абраз у Бялынічах быў напісаны ў 1634-1635 гадах невядомым мастаком. На думку даследчыка Аляксандра Ярашэвіча, спалучэнне рысаў сведчыць аб прыналежнасці абраза да беларускай іканапіснай школы, заснаванай на дзвюх вялікіх мастацкіх традыцыях хрысціянскага Усходу і Захаду, расквітнелай у першай палове XVII стагоддзя.
У час вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай кармеліты ў 1655 годзе перавезлі абраз ва ўмацаванае мястэчка Ляхавічы, якое доўгі час потым знаходзілася ў аблозе войскаў цара Аляксея Міхайлавіча. Аблога Ляхавіч была знятая пасля перамогі польска-літоўскіх войскаў пад Палонкай 2 ліпеня 1660 года.
У 1660-м, калі ўзнікла ваенная пагроза, законнікі вырашылі адвезці абраз з усім срэбрам і касцёльным начыннем у Кракаў. Аднак Бог у бясконцай сваёй дабрыні, відаць, не захацеў, каб гэты абраз з Літоўскага краю быў аддалены. Ён зрабіў так, што калі законнікі з абразом праязджалі міма Ляхавіцкай фартэцыі, яны былі затрыманы невядомай сілай, і коні ніяк не маглі пайсці да-
лей. Вестка пра гэты цуд дайшла да Станіслава Міхала Юдзіцкага, генерала каманды ў Ляхавіцкай фартэцыі, які, выйшаўшы з духавенствам, прыняў абраз і праводзіў яго да фартэцыі. Два законнікі засталіся пры абразе для яго аховы, а астатнія з касцёльным срэбрам паехалі ў Кракаў.
Вызваленне Ляхавіч было прыпісана камандзірам крэпасці Міхаілам Юдзіцкім цудоўнай сіле Бялыніцкай іконы Божай Маці, перад якой быў выкананы падзячны гімн «Те Deum» («Цябе, Божа, хвалім»). Камісіі Віленскага біскупа ў 1755 годзе было прад’яўлена 9 сведчанняў цудаў Бялыніцкай іконы.
Абраз знаходзіўся ў Ляхавічах да 1760-га. У 1760 годзе абраз урачыста перанеслі ў Бялынічы ў наноў пабудаваны касцёл. Яшчэ падчас знаходжання цудатворнага абразу ў Ляхавічах біскуп Віленскі Міхаіл Зяньковіч атрымаў у 1754 дазвол і булы Папы Рымскага Бенедыкта XIV на каранацыю абраза. Залатыя кароны з гербамі Сапегаў і Агінскіх былі выраблены на сродкі гэтых мапіацкіх родаў.
Урачыстая каранацыя абраза адбылася 20 верасня 1761 года. Для правядзення свята перад домам Агінскіх пабудавалі альтанку з трыумфальнымі варотамі, куды быў змешчаны абраз. Каранацыю па даручэнні біскупа Зяньковіча здзейсніў біскуп смаленскі Ежы Мікалай Гільзен. Казанне вёў вядомы дамініканскі прапаведнік — Ваўжынец Аўлачымскі.
Пасля ўскладання карон ікона была перанесена ў храм. Свята працягвалася цэлы тыдзень. У ім прымалі ўдзел жыхары Шклова, Мсціслава, Оршы і Віцебска.
Каранацыя пашырыла славу цудатворнай Бялыніцкай іконы Дзевы Марыі. У манастыр у святы Ушэсця Гасподняга, Сашэсця Святога Духа, Шкаплернай Божай Маці, св. Іллі і Раства Багародзіцы ішлі шматлікія групы паломнікаў з Галоўчына, Кудзіна, Царкавішча, Эсьмон, Цяцерына, Бялевіч, Княжыч.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1773 г.) Бялынічы ўвайшлі ў Расійскую імперыю. Паўстанне 1831 года паслужыла падставай да закрыцця ў 1832-м толькі ў Магілёўскай губерні 23 каталіцкіх манастыроў, у тым ліку і ў Бялынічах. Пасля польскага паўстання 1863-1864 гадоў многія касцёлы былі зачынены і перададзены праваслаўнай царкве.
У 1876 годзе адбылася перадача Бялыніцкага касцёла з цудатворнай іконай Рускай Праваслаўнай царкве. Лічаць, што апошні парафіяльны святар ксёндз Люцыян Гадлеўскі схаваў арыгінал і пакінуў у касцёле копію. «Арыгінал жа, — піша ксёндз Тадэвуш Крагель (Беласток), — па здагадцы некаторых, знаходзіцца ў ВоліГутоўскай».
Глыбокая пашана беларусаў да цудатворнага Бялыніцкага абраза знайшла адлюстраванне ў створаных шматлікіх жывапісных копіях, эстампах, якія беражліва захоўваюцца ў хрысціянскіх храмах і сем’ях. Перад абразом Найсвяцейшай Багародзіцы моляцца аб вылячэнні ад хвароб, аб суцяшэнні ў скрусе.
Сучасны творца пранікнуўся глыбінёй набожнай гісторыі і трапяткім чынам перадаў у фарбах пашану і веліч Бялыніцкага абразу Божай Маці.
Паводле матэрыялаў інтэрнэта
Gloria in Excelsis Deo
Ілічыць вёрсты зорны мастак, Якімі йсціме
Ўсятворцу ўкленчыць
Р. Барадулін
Апісанне праведзеных работ, прадстаўленых для атрымання сертыфікату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі.
Мной, Аляксандрам Пушкіным, 1965 года нараджэння, сябрам Саюза мастакоў Беларусі, праведзеныя наступныя працы ў касцёлах і цэрквах Беларусі:
1) 3 1992 па 1996 год працаваў над рэстаўрацыяй і рэканструкцыяй насценнага жывапісу Магілёўскага архікатэдральнага касцёла ў складзе спецыялістаў Беларускай каталіцкай грамады. Навуковы кіраўнік рэстаўрацыі — рэстаўратар І-й катэгорыі Віктар Лукашэвіч.
За гэты час ачышчана ад алейнай зафарбоўкі, прамыта, адрэстаўравана і замацавана каля 2 500 м2 на-
Мазайка на фасадзе Мінскага касцёла Яна Хрысціцеля
сценнага жывапісу XVIII— XIX ст., зроблены копіі ў натуральны памер вызначаных фрагментаў створаны праект рэканструкцыі насценнага жывапісу капліц, нефаў, прэзбітэрыя і нартэксаў, базаў калон касцёла. Напісаныя новыя рэканструкцыі фрэсак у капліцы Святога Антонія Падуанскага (левая) і Святога Язэпа (роспіс плафона «Глорыя кардыналу Свёнтку»). У 1995-1996 гг. зроблены гэты роспіс плафона (1996 г.) у капліцы Святога Язэпа плошчай 40 м2.