Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
На другім партрэце з гэтага цыклу намаляваны паўстанец 1863 года. «Я ведаў, што ля Вэнгрува была вялікая баталія Паўстання 1863 года. Баталію паўстанцаў яшчэ называюць «Вэнгруўскімі Тэрмапіламі», і там устаноўлены помнік-валун (яго можна разглядзець на дальнім фоне партрэта паўстанца 1863 года).
На іншым партрэце напісаны Сакальнічы — бо вельмі ж славіцца той край паляўнічымі ўгоддзямі!
«Кашталян» — гэта герой паданняў пра замак у Ліве (замак у 10 км ад Вэнгрува)».
Пасада кашталяна існавала ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім. Ён першапачаткова кіраваў замкам і выконваў некаторыя судовыя функцыі.
Пасля стварэння Рэчы Паспалітай кашталяны ўвайшлі ў склад Сената.
Пасаду займалі звычайна прадстаўнікі княжых радоў — Радзівілаў, Хадкевічаў, Тышкевічаў, Гальшанскіх.
Партрэты былі створаны летам 2009 года.
Паводле матэрыялаў інтэрнэта
Нязломныя
Тут гісторыя, народжаная любоўю, Харобрасцю і сэрцам, поўным святла.
А. ІІагасян
Мастацтвазнаўцы зазначаюць, што ў эпоху Адраджэння творцы імкнуліся адлюстраваць у асобах усё вялікае. Калі пісалі партрэты мужчынаў — усе яны былі выключна гераічныя і паказаныя звышлюдзьмі.
Увагу мастака таксама прыцягваюць гераічныя персоны. У мужчынах Пушкін падкрэслівае незалежны характар, цвёрдасць волі, непахіснасць перакананняў.
Былому ваяру зразумелы стан душы такіх асобаў. Ён сам неаднаразова трапляў у падобныя сітуацыі.
Блізкі псіхалагізм Васіля Быкава, калі чалавек у крытычных сітуацыях выпрабоўваецца на вытрымку, мужнасць, нязломнасць, мусіць зрабіць свой маральны выбар, не здрадзіць. Пушкін напісаў партрэты герояў алеем, а іх паслядоўнікі XX стагоддзя — словам.
Васіль Быкаў
Творчасць Быкава добра вядомая Пушкіну, зразумелыя стан чалавека на вайне, суровая мужчынская проза быцця, блізкія сціпласць і сумленнасць беларуса.
Пушкін пісаў партрэт Васіля Уладзіміравіча на 1 Міжнародным мастацкім пленэры, прысвечаным Васілю Быкаву.
«Класік сусветнай літаратуры. Франтавік і фронтавец. Чалавек, які напісаў усё пра вайну. Малады Быкаў вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. На скулыітара — ляпіць людзей. 18-гадовым трапіў на фронт. Быкаў, камандзір стралковага ўзвода і батарэі легендарных «саракапятак», быў паранены. Бацькам нават прыйшла пахаронка, а пад Кіраваградам дагэтуль яго імя — на надмагіллі. Але ён выжыў.
Разам з вайной Быкаў прайшоў палову Еўропы: Украіну, Румынію, Вугоршчыну, Аўстрыю. Гэта потым, у палітычнай эміграцыі, ён атрымае прытулак у Фінляндыі, Чэхіі і той жа Нямеччыне. А ягоныя кнігі абыдуць увесь свет: больш за 3 мільёны асобнікаў на 72 мовах.
Быкаў пісаў пра Беларусь і беларусаў, дазволіў чалавецтву ўбачыць вайну вачыма беларусаў. Ваенная проза Быкава стэнаграфічна дакладная. Адкрыццё чалавека з яго грахамі і страхам, з воляю і вераю — з усім, што ў ім.
У творах Быкава ўражвае гранічная яснасць чалавечага выбару. Момант ісціны, да якога ідзеш след у след за ягонымі героямі.
Кнігі Быкава падрывалі галоўныя падмуркі імперыі зла камуністычную ідэалогію, сістэму хлусні аб чалавеку, вялікі міф аб вайне. Быкаў дажыў да таго часу, калі праўду назвалі праўдай.
Бітву працягваюць кнігі Быкава. Бо Васіль Быкаў, геній нацыі, пісаў праўду пра вайну вечную. Вайну ўнутры кожнага з нас. Вайну супраць страху, хлусні і смерці».
«Космас Васіля Быкава. Ёп сілкуе дух беларускай нацыі. Ен дазваляе зрабіць небасхіл нашага слова далёкім і глыбокім, неба нашага слова ўдумлівым і высокім, сцежкі слова нашага прыступнымі і роднымі, — пісаў Рыгора Барадулін. — Космас Васіля Быкава недасяжны і хатні. Вёска на ўшацкай зямлі з брыклівым імем Бычкі дала свету і беларускаму чалавецтву чалавека, які ўвасобіў сабой сумленне і інтэлект Беларусі».
«Летам 2004 я быў запрошаны на пленэр памяці Васіля Быкава, — успамінае Пушкін. — Мы прыехалі ў Бычкі, там стаялі палаткі, мы там жылі, купаліся ў возеры. I я напісаў партрэт.
У канцы студзеня 2005 года карціна была прадстаўлена ў Віцебску ў Цэнтры сучаснага мастацтва, на выставе, у якой узялі ўдзел 26 мастакоў.
Праз 4 дні карціна была знятая з выставы з-за зместу дальняга плану палатна. Цэнзура не дазволіла яе далей трымаць. У знак пратэсту іншыя мастакі таксама знялі свае карціны. Потым партрэт дэманстраваўся ў Чырвоным касцёле. Твор набыў беларускі калекцыянер Дзмітрый Асташэнка, бацька 3-х дзяцей».
Кастусь Каліноўскі
Малады Каліноўскі, з шырока разгорнутымі плячыма, светлым ілбом, адлюстраваны ў момант прыняцця рашэння.
Кастусь Каліноўскі. «Кастусь», 2009 і.
«У кожнай нацыі абавязкова ёсць такі легендарны паўстанец. Малады. Ідэаліст. Змагар супраць акупацыі, які церпіць паразу, але не скараецца.
Пра Каліноўскага дарэчна сказаць: годны сын беларускага народа. У 25 гадоў ўзначаліў паўстанне, ужо ў 26 загінуў.
Шляхціч з захаду Беларусі. Студэнт Піцерскага філфаку. Лідар моладзі. Незалежнік. «Яськагаспадар з-пад Вільні». Абаронца уніі... Каліноўскі кінуў выклік усёй імперыі і яе генерал-губернатару Мураўёву-вешальніку.
«Бог стварыў чалавека, каб ён карыстаў з вольнасці справядлівай», — пісаў Каліноўскі ў «Мужыцкай праўдзе».
Рашучы, цвёрды, жалезнае вытрымкі іваярскага духу. Каліноўскі быў чырвоны. Радыкальны колер каліны. Насуперак белым кансер-
ватарам, ён ставіў на рэвалюцыю: «Далоў самадзяржаўе!», «Зямлю сялянам!», «У нас няма дваранаў — усе роўныя». Але вясковаіі Беларусі, пазбаўленай мовы, гісторыі і гораду, былі патрэбныя яшчэ і выбух свядомасці, і чыстая эліта, і светлае духовае адраджэнне. Беларусь чакала бел-чырвона-белага!
Кастусь Каліноўскі — галоўны герой нацыянальнага адчаю. Паўстанне ад пачатку было асуджанае на правал: самі сяляне потым лавілі і здавалі мяцежнікаў. Параза была непазбежнай не толькі таму, што імперыя валодала несувымерна большай сілай. Проста Беларусь заўсёды перамагала не гвалтам, не зброяй, а духам і словам.'
I ўсё-такі мужнасць ёсць мужнасць, і воля ёсць воля», — так пісаў пра К. Каліноўскага ў сваёй энцыклапедыі Беларуіпчыны Павал Севярынец.
Партрэт Каліноўскага быў напісаны Пушкіным у 2009 годзе для імпрэзы ўшанавання памяці героя ў Вільні. 24 сакавіка 2009 года ў Вільні студэнцкая арганізацыя каліноўцаў «Беларуская нацыянальная памяць» на чале з Анатолем Міхнаўцом ладзіла шэсце. Са сцягамі, знічамі моладзь нсвялічкай калонай рушыла па горадзе.
«Каліноўскі — гэта сімвал Беларусі, сімвал моладзі, імя, святое для людзей», — пракаментаваў падзею Анатоль Міхнавец.
Побач з юнакамі Пушкін пранёс партрэт ад Лукішскага пляца да Губернатарскага палаца і гары Гедыміна. Ушанаванне памяці Каліноўскага супала з сусветным Днём паэзіі. Стоячы наверсе гары, паэт Алег Мінскін прачытаў свае вершы, выступілі студэнты.
Партрэт К. Каліноўскага захоўваецца ў майстэрні мастака. Яго жонка, спадарыня Яніна, дэманструе яго дзецям у школе, калі яны вывучаюць адпаведную тэму на ўроках гісторыі.
Вінцэнт Гадлеўскі
Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі нарадзіўся ў 1888 годзе ў Поразаве на Гарадзеншчыне. Ен быў ідэолагам беларускага нацыянальнага руху 1920-х — пачатку 1940-х гадоў. Удзельнік Усебеларускага з’езду 1917 года, сябра Рады БНР, аўтар праграмных тэкстаў БХД.
Вінцэнт Гадлеўскі, 1999 г.
Вінцэнт Гадлеўскі стаў нефармальным лідарам БХД і нацыянальнага руху каталіцкіх святароў. Япічэ тады, напачатку страшнага веку гвалту, ён выбраў найцяжкі крыж — праводзіць у Беларусі палітыку Ісуса Хрыста.
«Напамінаць грэшнаму, навучыць ненавучанага, даваць добрыя парады, пацешыць самотнага, цярпліва зносіць прыкрасць, шчыра дараваць крыўды, маліцца за жывых і памерлых...»
Вінцэнт Гадлеўскі ведаў, з чаго пачаць. Для касцёлу ён пераклаў на беларускую мову Новы Запавет
і пачаў служыць імшу ў Мінску па-беларуску.
В. Гадлеўскі быў апосталам нацыянальнай ідэі тады, калі Беларусь руйнавалі дзве сусветныя войны, рвалі рэвалюцыі, тапталі таталітарныя рэжымы.
Простаму беларускаму пробапічу было неймаверна цяжка пасярод бітвы супрацьстаяць і фашызму, і камунізму.
Партрэт Вінцэнта Гадлеўскага быў створаны Алесем Пушкіным у 2004 годзе. Ен хацеў, каб выява святара прысутнічала ў Поразаве Свіслацкага раёна, дзе той душнастырстваваў.
Янка Быліна
Беларускі паэт і каталіцкі святар Янка Быліна (сапраўднае імя — Ян Семашкевіч) нарадзіўся 30 кастрычніка 1883 года ў вёсцы Лакцяны Свянцянскага павета. 3 1933-га ён служыў на Беласточчыне — у Янаве-ІІадляскім (1933-1937), Ялоўцы (1937-1939), Міхалове (1939-1946), Бомблі (1946-1956).
Янка Быліна — адзін з найменш вядомых пісьменнікаў у гісторыі беларускай літаратуры. У 1907 годзе ён скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Служыў ксяндзом на Вілейшчыне, Ашмяншчыне, Віленшчыне і Беласточчыне. За карыстанне бела-
рускай мовай у казаннях Янка Быліна пераследаваўся польскімі ўладамі.
Яго творчасць, якая прыйшлася на канец дзясятых — трыццатыя гады XX стагоддзя, засталася амаль не даследаванай літаратуразнаўцамі. А між тым, Янку Быліну як паэта высока цанілі ў дваццатыя гады яго сучаснікі. Публікавацца пачаў ён з 1917 года ў газеце «Гоман», перыядычных выданнях Заходняй Беларусі, у тым ліку часопісе «Маланка». Ен — аўтар паэтычных зборнікаў «На прызбе» і «У чырвоным куце», рэлігійных твораў «Ружанец да Найсвяцейшае Дзевы Марыі», «Дарога крыжа». Пісаў Янка Быліна і вершаваныя апавяданні, гутаркі, а таксама перакладаў на беларускую мову рэлігійную літаратуру. Адышоў у лепшы свет пісьменнік у 1956 годзе.
Грамадскае аб’яднанне «Вільняр» арганізавала ў Лакцянах, на бацькаўшчыне паэта, мастацкі пленэр і краязнаўча-літаратурныя чытанні ў жніўні 2003 года. На пленэры ў Астравецкім раёне быў створаны яго партрэт. Там мастак больш падрабязна даведаўся пра жыццё і дзейнасць святара і катэхізатара. У 20-я гады Янка Быліна жыў у вёсках Міхалішкі, Лакцяны, Масцяны. Да яго сярод іншых прыязджаў Янка Купала з Паўлінай Мядзёлкай. На пленэры пра святара распавяла Алена Глагоўская, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта.
Янка Быліна, 2003 г.
Беларускі рэзістанс
Шэраг партрэтаў мастака прысвечаны героям беларускага нацыянальнага і антыкамуністычнага супраціву. Сярод іх — Уладзіслаў Родзька, генерал Міхал Вітушка, малады барацьбіт Расціслаў Лапіцкі, Юрка Моніч. «Гэтыя карціны можна разглядаць як канцэптуальныя партрэты, якія былі выкананы ў лепшых традыцыях