• Газеты, часопісы і г.д.
  • Алесь Пушкін

    Алесь Пушкін


    Выдавец: Misericordia
    Памер: 248с.
    Віцебск 2013
    52.16 МБ
    Потым было згаданае размеркаванне ў Віцебск, агульнабеларуская вядомасць, падтрыманая працай першай беларускай прыватнай мастацкай галерэі «У Пушкіна» з дзясяткам мастацкіх праектаў, якія курыравалі цягам 1993-1996 года Ларыса Міхневіч і Міхась Баразна. Першае ў Беларусі каранаванне помнікаў Марксу і Леніну (у Віцебску) цернямі з калючага дроту 17 год таму. I зноў — адносна беспакарана, калі не лічыць затрымання міліцыяй.
    Аўтапартрэт, 1983 год
    Яшчэ да адкрыцця галерэі ў 1991 годзе ў Віцебску Пушкін наладзіў выставу экзатычнага для Беларусі соц-арту «Артэфакты дэкларатыўнага мастацтва». Побач з цудоўнымі манументальнымі палотнамі, як «Лёс майго бацькі», «Эпітафія дзеду», «Партрэт маці» экспанаваліся актуальныя інсталяцыі. «Беларусь народная» — постаць у вышываным нацыянальным касцюме. «Беларусь савецкая» — нязграбны калгаснік у ватоўцы. Калі выстава даехала да Мінску (пасля забароны ў прамежкавым пункце маршрута, у Гродне), дадалася «Беларусь сучасная» — паўаголеная постаць, абклееная
    дробнымі грашыма і талонамі на муку, цукар, гарэлку.
    (Актуальнае развітанне «з найлепшым у савецкай спадчыне», ад чаго дагэтуль не можа адмовіцца сучаснае кіраўніцтва Беларусі. За іпто яно на 5-годдзе яго кіраваішя 21 ліпеня 1999 года атрымала ад Пушкіна падарунак падчас чарговага перформансу вазок каровінага гною. Кажуць, ахова прыняла яго... за фларыста, а не за «бамбіста». А тым больш не за мастака. Ужо ў гарадскім судзе мінскі перформер Віктар Пятроў здолеў давесці, што Пушкін учыніў не палітычную, а мастацкую акцыю.)
    Нават звяртаючыся да выключна класічных мастацкіх форм, Пушкін звычайна застаецца актуальным. Чэрвень 2007 года, разам з сябрамі Алесь малюе старую Гародню. Малюе не для турыстаў, а таму, што сучасныя рэстаўратары, як і іх савецкія папярэднікі, руйнуюць стары беларускі горад. Зробім невялікую заўвагу — для чытача, які можа зацікавіцца, а як жыве мастак у нашай краіне з яе эрзац-савецкай афіцыйнай свядомасцю? Ён не атрымлівае прафесарскіх акладаў. Яму не прадставілі майстэрні ў Віцебску, якую ён меў атрымаць як сябар Саюза мастакоў, замест гэтага здымаючы памяшканне сваім коштам. Як ён жыве — у сябе на Радзіме,
    у Бабры, гадуючы двух дзетак і клапоцячыся пра жонку, з якой павянчаўся ў 1997 годзе ва ўласнаручна распісанай фрэскамі мясцовай царкве?
    А жыве як мастак — з рамяства. Так стагоддзямі жылі яго папярэднікі. Распісвае храмы — адзін з першых і самых значных яго фрэскавых цыклаў паўстаў у Магілёве пры рэстаўрацыі і частковым аднаўленні роспісу сабора Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (1992-1996). Алесь Пушкін — мастак-манументаліст паводле адукацыі, і яму найбольш «з рукі» рабіць роспісы. Бываюць замовы і свецкіх, і рэлігійных устаноў і асобаў. Неўзабаве Алесь скончыць мазаіку на франтоне новага касцёла ў Серабранцы ў Мінску. А апрача таго — ён выконвае і афармленне спектакляў, і кніжную графіку. Ніколі не працягвае руку дзяржаўнаму дзядзьку — ні беларускаму, ні замежнаму.
    Можа таму Пушкін дазваляе сабе ў станкавых карцінах, якія мне асабліва падабаюцца, глядзець на навакольны свет як бы трошкі з вышыні. 3 пункту гледжання салдата воінства, ачоленага прыгаданым напачатку артыкула Архангелам Міхаілам. Гэта спецыфічны погляд, добра вядомы яшчэ па карцінах Піцера Брэйгеля ці па абразах — погляд зверху, калі краявід у кампазіцыі пачынае нагадваць панараму альбо дэталізаваную, павялічаную карту зямлі. I тады карціна набывае рысы абраза — як гэта добра відаць на ўжо прыгаданых партрэтах маці і бацькі мастака. Намаляваных, ці не наўмысна, у тэхніцы іканапісу — тэмперай.
    Можа, у гэтым і ёсць загадка прыцягальнасці творчасці Алеся Пушкіна — у здольнасці сказаць пра надзённае і важнае асабістым, уласцівым толькі яму, але зразумелым для многіх голасам падкрэсліўшы пры гэтым першынство адвечных чалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў.
    Аляксей Хадыка
    Ільвінае сэрца
    Пушкіна вельмі любяць жанчыны і вельмі не любяць улады. Жанчыны любяць Алеся за тое, што тактоўны і гаспадарлівы, дасціпны і вынаходлівы, любяць за рамантычны арэол (нават у натоўпе здалёк відаць шырокі капялюш мастака з фазанавым пяром) і за тое, што не ўжывае тытуню і гарэлкі (аргумент, вядома, спрэчны). Але ўсё ж галоўны сакрэт абаялыіасці Пушкіна найбольш трапна сфармулявала мая маці: «Алесь — з тых людзей, на якіх трымаецца свет». Мне даспадобы гэты вобраз мастака як метафізічнага атлета, трох сланоў у адной асобе.
    Свет трымаецца на тым, хто сам трымаецца за яго. Пушкін — рэаліст у вышэйшым сэнсе гэтага слова. Ен нс наракае на лёс, не хаваецца ў нірвану чорных квадратаў альбо ў сувенірнае мастацтва, каб перачакаць нашэсце шклоўскіх барбараў, а ўжо потым рабіць штосьці ад шчырага сэрца. Гэта адзін з нямногіх мастакоў у нашым «згубленым» пакаленні, які жыве ўсур’ёз, жыве ва ўсю глыбіню душы паўсюль, куды б яго ні закінула карма.
    Паводле натуры Алесь — вечны нацыяналіст. Калі б нарадзіўся ў іншую эпоху альбо ў іншай краіне — рабіў бы штосьці адэкватнае абставінам, каб праславіць сваю новую радзіму. Калі б нарадзіўся расейцам — стаўся б вялікадзяржаўным шавіністам, калі б нарадзіўся габрэем — маляваў бы перамогу Давіда над Галіяфам арабскага свету. Патрыётамі былі ўсе класікі, на якіх Пушкін арыентуецца ў сваёй манументальнай творчасці (гэта, найперш, італьянцы ад Рафаэля да Т’епала і Джакома Манцу). He менш паўплывала на яго і служба ў Афганістане. Алесю пашчасціла нікога там не забіць, ён даглядаў гелікоптары (мабыць, таму Алесь потым скарыстаў разбіты гелікоптар у сцэнаграфіі спектакля «Кароль Лір» Віцебскага драматычнага тэатра), але ўсё ж пачуцця віны перад афганскі.м народам хапіла, каб узненавідзець канаючую імперыю і адмовіцца ад дзяржаўных узнагарод.
    Я служыў у войску ўтыя самыя гады, што і Пушкін (1984 1986). На Каўказе, дзе я служыў, тады яшчэ не стралялі, але ўсё адно падалося, што трапіў на іншую планету. Тагачаснае савецкае войска, дзе маладога салдата магло абараніць ад свавольства «дзядоў» альбо іншапляменнікаў толькі заступніцтва землякоў, ператварылася ў кузню нацыяналізму (найбольш салідарнымі былі, вядома, хлопцы з паўднёвай крывёю — казакі і горцы). Ледзь не першае пытанне, з якога пачыналі размову незнаёмыя салдаты, было: «Ты хто паводле нацыі?». Менавіта ў тыя гады разам з гарбачоўскай перабудоваю пачаўся распад СССР, газеты сталі навыперадкі выкрываць злачынствы бальшавіцкага рэжыму, моладзь падзялілася на секты «нефармалаў», выбухнуў Чарнобыль... Мы вярнуліся са службы не ў тое жыццё, з якога нас забралі ў войска. Памятаю, шмат месяцаў я нс мог чытаць кнігі і спакойна слухаць лекцыі ў інстытуце: мне здавалася, што ўсе «гаспадары думак» — пісьменнікі, выкладчыкі, палітыкі — альбо хлусяць, альбо памыляюцца. Напэўна, тое самае адчуваў і Алесь.
    Бальшыня нашых раўналетак па вяртанні з войску страціла сэнс жыцця. Давялося шукаць яго самім — у рэлігіі, грошах, палітычнай барацьбе альбо ў каханні і дзецях. Пушкін знайшоў сябе ў палітычным мастацтве. Свой тагачасны стыль Алесь называе «беларускім соц-артам». Легальныя творы мастацтва тады мусілі мець «нацыянальную форму і сацыялістычны змест». Пушкін вынайшаў цалкам супрацьлеглае сацрэалізму эстэтычнае
    рэчышча: нацыяналістычны змест, паяднаны з постмадэрновай формай.
    Дарэчы, на вайну Алесь мог і не трапіць: дастаткова было сказаць на перасылыіым пункце, што вучыўся ў Тэатральна-мастацкім інстытуце (нас прызвалі пасля першага курсу) на мастака, і мог бы спакойна служыць пісарам пры якім-небудзь штабе. Пушкін выдатна разумеў гэта, але хавацца ад небяспекі за чужымі спінамі не ў ягоным характары. Ён назваўся акторам — і, па вялікім рахунку, не схлусіў, бо ўжо праз некалькі гадоў стаўся пайболып вядомым беларускім перформерам.
    Некаторыя калегі называюць перформансы Пушкіна занадта эпатажнымі і дэкларатыўнымі: маўляў, перформанс — мастацтва суперэлітарнае, ягоная ідэя павінна заставацца няўцямнай не толькі для публікі, але і для самога аўтара. Алесь згодны, што яго вулічныя акцыі эстэтычна не надта дасканалыя. Але гэта для яго не галоўнае: ён паказвае людзям не абстрактныя нраблемы абстрактнага свету, а цалкам рэальны боль сваёй душы — боль за радзіму, што тры стагоддзі курчыцца «пад расейскімі ботамі» (назва адной з ягоных карцінаў).
    «Я шукаў вялікую ідэю, якую можна было б кінуць у натоўп, і знайшоў яе ў БНР. Праблема незалежнасці Беларусі дагэтуль застаецца нявырашанай. Я выбраў сваю, зямную ідэю, за якую можна пазмагацца. У свой час, напэўна, так паўстала хрысціянства: прыйшоў на зямлю Хрыстос са сваёй ідэяй, яго закатавалі, але ягоную ідэю падхапілі іншыя людзі, якія таксама потым прынялі пакутніцкую смерць — і так разгойдаўся маятнік. Чым больш было рэпрэсіяў — тым далей распаўсюджвалася новая вера. Тое, што адбылося 25 сакавіка 1989 года, — гэта таксама першы штуршок маятніка. Дастаткова было зрабіць плакаты, прайсці з імі 30 метраў — і тым самым утварыць прэцэдэнт: далей маятнік рушыў сам, бо ідэя (напэўна, Бог мяне асяніў) была вартая».
    Прэзентацыя беларускага соц-арту — хэпінінг «Дзень Беларускай Народнай Рэспублікі» — адбыўся напярэдадні першых адносна свабодных выбараў у Вярхоўны Савет СССР. Каб забяспечыць максімальны рэзанапс, Пушкін прайшоў у гарадскі выканкам і папярэдзіў улады, што рыхтуе несанкцыянаваную антыўрадавую маніфестацыю (гэтым прыёмам ён не аднойчы карыстаўся і пазней). Падобным жа чынам нашыя продкі-варагі колісь дасылалі
    непрыяцелю, каб дэмаралізаваць яго, папярэджанне: «Сцеражыся, я іду!» (усе ведаюць пра балцкі субстрат беларускага этнасу, але не варта забываць і пра скандынаўскі (рускі) суперстрат).
    Мабыць, не выпадкова было абранае і месца для акцыі: паміж Тэатральна-мастацкім інстытутам і старым Домам друку, дзе тады месціліся рэдакцыі цэнтральных газет. («Выставаў і фестываляў ладзіцца шмат, яшчэ больш лунае ў паветры ідэяў, але бальшыня з іх бясследна знікае ў пясках часу. 70% усялякай справы — засведчыць яе дакументальна. Пакуль будзем штосьці рабіць і не афармляць — застанемся ў гісторыі белаю плямай».) Ужо назаўтра ўсе дзяржаўныя газеты надрукавалі (вядома, з санкцыі ЦК КПБ) падрабязны рэпартаж пра хэпінінг. He абазнаныя ў сучасным мастацтве, журналісты назвалі невядомы ім жанр «хэпі-эндам», хоць насамрэч канец акцыі быў далёка не шчаслівы.