• Газеты, часопісы і г.д.
  • Алесь Пушкін

    Алесь Пушкін


    Выдавец: Misericordia
    Памер: 248с.
    Віцебск 2013
    52.16 МБ
    — Як Вы думаеце, як удаецца Вашаму калегу Пушкіну спалучаць барацьбу за гістарычную праўду, бой з цемрай, з працай над роспісамі, якая патрабуе ўнутранага спакою, міру, любові?
    — Ён перш за ўсё — хрысціянін. Яго хрысціянскія погляды трывалыя, ён выдатны прафесіянал, добра ведае гісторыю хрысціянскую культуру, канфесіянальны кантэкст, ён трапяткі бацька. У іх сям’і захоўваецца традыцыя веры, якую ён успрыняў ад бацькоў. Ён адчувае, што царква — духоўна-сакральны асяродак, які ўплывае на душу.
    Бывае пытанне: чаму духоўны чалавек займаецца палітыкай? Гэта не зусім палітыка. Хрыстос, калі бачыў як гандлявалі ў храме, з храму зрабілі вертэп, не ўпрошваў іх — браў вяроўчыну і разганяў іх. Так і ён.
    У царкве таксама гаворыцца пра барацьбу дабра і зла. Ёсць Страшны суд, ёсць злыдні і грэшнікі, вырачаныя на пекла, ёсць праведныя людзі, якія дабрадзейнічалі, пакутавалі, цярпелі, — яны атрымаюць вянец Боскай славы.
    Алесь вельмі перажываў калі царква ў родным Бабры згарэла ад рук ілжэсведкі і манюкі. Ён уклаў сваю энергію ў гэтую царкву.
    Ён — адзін з тых, хто пастаяіпга гутарыць са святарамі, з людзьмі, пераконвае, каб служба і казанні вяліся на беларускай мове.
    Гутарыла Эла Дзвінская
    Генадзь Драздоу і фрагмент з нізкі «Беларускае барока»
    Мастацтва павінна адстойваць нацыянальныя інтарэсы
    Генадзь Драздоў ачольвае суполку «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў. Мастак нарадзіўся 11 сакавіка 1959 года ў вёсцы Паддуб’е Гомельскай вобласці Рагачоўскага раёна. 3 1983 па 1989 год ён вучыўся ў Беларускай акадэміі MacTan,тваў на аддзяленні станкавай графікі. Мастак працуе ў галіне графікі, жывапісу, керамікі. Мы пагутарылі са спадаром Генадзем пасля яго вяртання з Дзён беларускай культуры ў Вроцлаве, на выставе «Паралельная размова» ў Мінскай бібліятэцы імя Пушкіна.
    — Дні незалежнай беларускай культуры ладзіліся другі год запар, і мы ўдзячныя іх арганізатарам. На іх былі запрошаныя мастакі суполкі «Пагоня». Прымалі ўдзел Аляксей Марачкін, Кацярына Сумарава і я. Адбылася выстава, палякі і беларусы горача прымалі Віктара Шалкевіча, Лявона Вольскага і гурт «Рэха».
    Нашай мэтай было прапагандаванне беларускага мастацтва за межамі Беларусі. У тыя ж дні ў Вроцлаве ладзілася палітычныя канферэнцыя з удзелам А. Мілінкевіча, дзе абмяркоўвалася палітычная і эканамічная сітуацыя — цэлы комплекс праблем, якія ёсць у нас у краіне, — а таксама культурніцкія пытанні.
    — Як Вы ацэньваеце інтарэс да мастацтва ў Польшчы?
    — Глабальная праблема сёння ў тым, што цікаваць да выяўленчага мастацтва падае. У свеце зачыняецца шмат галерэяў — і ў Амерыцы, і ў Маскве.
    Падае ўзровень культуры ў грамадстве, змяняюцца каштоўнасці, зніжаецца інтарэс да выяўленчага мастацтва як да формы культуры. У Вроцлаве ёсць некалькі маленькіх галерэяў, аднак арт-рынак слабы. Мастакі арыентуюцца на суседнюю Нямеччыну.
    — 3 нядаўняга часу Вы ўзначалілі суполку «Пагоня». Ці ёсць у Вас пэўная праграма дзейнасці?
    — Мы абапіраемся на нацыянальную царкву, мову, гісторыю, літаратуру.
    Лепшыя мастакі суполкі — Мікола Купава, Аляксей Марачкін, Георгій Скрыпнічэнка, Алесь Пушкін — грунтоўна зарэкамендавалі сябе як асобы ў беларускім мастацтве, якія свядома стаяць на пазіцыях нацыянальных каштоўнасцяў у выяўленчым мастацтве. Кожныя тры гады ў нас адбываюцца перавыбары старшыні суполкі.
    3 Алесем Пушкіным мы адначасова паступалі вучыцца ў інстытут, разам жылі ў інтэрнаце, нас звязваюць даўнія таварыскія і сяброўскія адносіны.
    — Як Вы сябе адчуваеце пасля інцыдэнту ў Смаргоні?
    Чатыры мастакі загадзя напісалі партрэты Расціслава Лапіцкага, прыехалі ў Смаргонь, замовілі паніхіду ў храме. Прайшлі па тым горадзе, дзе герой жыў. У 50-я гады юнак наважыўся стварыць моладзевую суполку, якая змагалася са сталінізмам. Менавіта такія героі ствараюць сапраўдную гісторыю, гісторыю супраціву русіфікацыі.
    Пасля таго, як мы прайшлі з партрэтамі Лапіцкага па Смаргоні, жыхары горада пабачылі, што ёсць мужныя і смелыя мастакі, якія не баяцца выказваць свае думкі.
    Мы атрымалі штрафы (а Пушкін — 10 сутак арышту) за шэсце, гэта сведчыць пра тое, што дзяржава не зацікаўлена ў свядомых re-
    роях, яна рэкламуе пустышкі, а не тых, каму сапраўды трэба ставіць помнікі. Каб паставіць помнік, патрэбна грамадская ініцыятыва і згода мясцовага кіраўніцтва.
    У кожнай нацыі ёсць такія героі, якія адстойваюць незалежнасць краіны, іх імёны ўшаноўваюцца належным чынам, іх партрэты вісяць у музеях.
    Зараз ідзе здрада краіне па многіх пазіцыях: эканамічнай, палітычнай і культурнай. Ідзе размыванне нацыі, русіфікацыя ў сферы адукацыі, у СМІ...
    — Якія ідэі ў творчасці для Вас найбольш важныя?
    — Нас, беларусаў, можа выратаваць толькі вернасць нацыянальнай ідэі і хрысціянства. У мяне ў творчасці шмат хрысціянскіх і біблейскіх тэмаў. У бліжэйшыя дні буду адчыняць выставу ў Музеі гісторыі і атэізму ў Гародні на духоўную тэму.
    У 90-я гады мінулага стагоддзя мы ездзілі з калегамі па Польшчы, пісалі іканастасы, цалкам распісвалі цэрквы ад пачатку і да канца. Гэта праца вельмі цяжкая фізічна і адказная, досвед за плячыма — вялікі.
    Сёння ёсць такая тэндэнцыі ў беларускім і ў замежным мастацтве — так званае актуальнае мастацтва (contemporary art). У яго ўкладваецца шмат фінансаў. Разам з выразнасцю абстрактных вобразаў яно нясе разбуральныя тэндэнцыі.
    Ідзе вынішчэнне 2000-гадовай школы, якая вякамі напрацавала фундаментальныя эстэтычныя прынцыпы, і адмаўляцца ад базы акадэмічнага мастацтва вельмі небяспечна.
    Калі разглядаць гэтыя тэндэнцыі з пазіцыі хрысціянскай, паўстае пытанне: а што б хацеў бачыць Бог? Што творыць мастак? Сілы зла стараюцца зрабіць дамінанту на актуальным мастацтве, каб выцесніць мастака, які думае пра тое, што адбываецца ў грамадстве, адказнага за жыццё, які мае вопыт, нясе ў свет станоўчае. Глыбокае мастацтва, якое разважае, хочуць падмяніць чыста забаўляльным. Такія тэндэнцыя бачны ў нас і ў свеце.
    Беларускі саюз мастакоў не мае выхадаў на каналы беларускага тэлебачання. Сёння неабходна інфармаваць грамадства пра падзеі ў мастацкім жыцці.
    Гутарыла Эла Дзвінская, «Наша слова», кастрычніка 2012 года (у скарачэнні)
    Героі беларушчыны і вобразы Караткевіча
    На дзень Беларускай вайсковай славы 8 верасня адчыніў выставу сябра суполкі «Пагоня» Мікола Купава. Экспазіцыя знаходзіцца ў Галерэі Саюза беларускіх мастакоў па вул. К. Маркса, 4 ў Менску.
    Адно з цэнтральных месцаў займае каляровая літаграфія гетмана Канстанціна Астрожскага. Вобраз беларускага ваяра адбіўся на паштоўках, якія можна набыць ў галерэі. Выстава знаёміць з ілюстрацыямі на тэму казак Уладзіміра Караткевіча.
    Спадар Мікола Купава праілюстраваў кнігу казак У Караткевіча «Лебядзіны скіт» у 2007-2008 гадах. Кніга выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў канцы 2009 года. Трохтысячны наклад хутка разышоўся па розных гарадах. Мастак хацеў бы, каб частка асобнікаў патрапіла ў Оршу, на радзіму пісьменніка.
    «Для кнігі я зрабіў 57 ілюстрацый: застаўкі, канцоўкі і вокладку, — пракаментаваў Мікола Купава. — Лагічна прысутнічае па вернісажы акварэль «Альшанскі замак», яна тэматычна звязана з У Караткевічам. Ён любіў вандраваць, неаднаразова бываў у пушчы. У пушчы я адкрыў дом графа Тышкевіча, які вы бачыце, прадстаўніка Гарадзенскай галіны роду Тышкевічаў, паўстанца 1861 года. Ён пераследваўся, будынак быў не ў добрым стане, але захоўваецца, адноўлены. Для нас важны дух памяці і асаблівасці архітэктуры, яны нагадваюць пра гісторыю.
    У адной з казак я асацыятыўна паказаў наш стары Менск. Вядомая казка «Скрыпка дрыгвы і верасовых пустэчаў» натхніла не толькі музыкаў, але і мяне. Тут вы бачыце паліфанію, шмат чаго з казачнага палатна Караткевіча. Казкі Караткевіча сталі класікай, якая пранікае ў іншыя жанры».
    У мінулым годзе Мікола Купава разам з Алесем Пушкіным удзельнічаў у падарожжы мастакоў на Грунвальдскае поле. Беларускія мастакі адрадзілі сцягі трох харугваў — Віленскай, Менскай, Вялікага Княства Літоўскага. Алена Лось, мастачка па баціку, удзельнічала ў рэканструкцыі сцяга.
    Тэма князя Вітаўта — у мастака ў распрацоўцы. Спадар Мікола стварыў 4 партрэты князя. Некалькі з іх дэманстраваліся на Грунвальдскай выставе ў Менску ў Палацы мастацтва і ў Оршы ў 2010 годзе.
    «Творчасць Міколы Купавы заўсёды вызначалася высокай нотай патрыятызму і духоўнасці, — пісала мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская. — Па меры паслядоўнасці, маштабу і грунтоўнасці грамадзянскага мыслення кніжная і станкавая графіка М. Купавы не можа быць пераацэнена. Графікам закладзены высокі камяртон служэння справе асветы, культуры, рэстаўрацыі страчаных старонак беларускай мінуўшчыны».
    Карціны мастака ўдзельнічалі ў 90 персанальных, нацыянальных і міжнародпых выставах. Пераможца конкурса «Вечныя гарады», ён быў узнагароджаны паездкай у Рым.
    Эла Дзвінская
    «Наша слова», 15 верасеня 2011 года
    Пленэр у Іародні, 2008 г.
    Краявіды сталі гісторыяй дзякуючы мастакам
    Да грамадзянскай кампаніі «Выратуем Гародню» далучыліся беларускія і замежныя мастакі. У нядзелю, 10 чэрвеня, у Гародні адбыўся адкрыты мастацкі пленэр-акцыя «Мастакі супраць разбурэння Гародні».
    Узяць удзел у пленэры выказалі жаданне больш за 20 айчынных мастакоў — Алесь Пушкін, Аляксей Марачкін, Міхал Анемпадыстаў і інш. Група творцаў нрыехала з краінаў Еўразвязу. Мастакі пакінулі на палотнах выявы Старога горада, гістарычныя будынкі, якія гродзенскія ўлады вызначылі пад знос. Алесь Пушкін, мастак з вёскі Бобр, на пленэры «Мастакі супраць разбурэння Гародні» не толькі маляваў, але і зладзіў перформанс.
    «Маляваў я толькі ўдзень, а калі сцямнела, зладзіў невялікі перформанс. Называўся ён «Захаванне». Сцэнар наступны: мастак у сярэднявечным строі no634 са сцяною, на якую падаецца святло, захоўвае ў
    «Шляхетны дворыку Сухэй»
    зямлі камень або аскепак ці капсулу. Гэта сімвалізуе захаванне для будучых пакаленняў энергетыкі Старой Гародні. Усё адбылося пад спевы Віктара Шалкевіча. Наша сіла — у тым, што творчыя людзі аб’ядналіся дзеля такой вартай справы».
    Мінскі мастак Аляксей Марачкін лічыць, што такім чынам мастакі падтрымаюць у першую чаргу моладзь, якая бароніць старасветчыну Гародні. Мастак прыгадвае гісторыю, што здарылася з ім у Гурзуфе ў 70-я гады. Ён маляваў старыя вулкі, што вельмі захапілі сваёй непаўторнасцю. Мінак зрабіў яму заўвагу, маўляў, што вы гэту старызну малюеце, даўно ўжо яе трэба было зруйнаваць! На пытанне, чаму ж дагэтуль не зруйнавалі, месціч адказаў: «У 20-я гады тут вядомыя рускія мастакі малявалі, то пасля гэтыя краявіды сталі гісторыяй, і іх пе даюць чапаць». Аляксей Марачкін упэўнены, што калі б не Напалеон Орда ды Язэп Драздовіч, сучасныя беларусы шмат бы чаго не пабачылі з гістарычных помнікаў.