• Газеты, часопісы і г.д.
  • Алесь Пушкін

    Алесь Пушкін


    Выдавец: Misericordia
    Памер: 248с.
    Віцебск 2013
    52.16 МБ
    За гэты час выстава паспела пабываць у Парламенце Эстоніі, музеях і вядомых фундацыях Нью-Ёрка і Вашьшгтона, дзе прыцягвала ўвагу публікі да праблем беларускай культуры і сітуацыі ў Беларусі.
    Ратуша Осла — сімбалічнае і значнае месца ў Нарвегіі, дзе ўручаецца Нобелеўская прэмія міру. 10 снежня 2011 года дадзеная прэмія менавіта тут будзе ўручана прэзідэнту ЗША Бараку Абаме. А крыху раней адбудзецца яшчэ адна падзея, якая злучыць Беларусь і ЗША: выстава беларускіх мастакоў нон-канфармістаў адкрыецца 23 лістапада ў Кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне.
    Выстава ў нарвежскім Осла арганізавана Кангрэсам новай беларускай дыяспары Эстоніі і ЗША ў партнёрстве з «Маладымі лібераламі» Нарвегіі, Беларускім музеем у Ныо-Ёрку, эстонскай арганізацыяй «Новы Шлях для Беларусі», Беларускім моладзевым рухам Амерыкі і супольнасцю «Трэці Шлях».
    www.belmuseum. org
    Выстава ў ЗША
    23 лістапада 2009 года ў холе Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, будынку Рэйбурн (Вашынгтон), адкрылася выстава беларускіх мастакоў «Мастацтва супраць дыктатуры».
    На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Амерыцы, працаўнікі Кангрэса 3 Ш А, Дзярждэпартамента, амеры канскіх няўрадавых арганізацый, прэса і прыватныя калекцыянеры сусветнага сучаснага мастацтва.
    На выставе дэманструецца каля сарака палотнаў і графічных лістоў адзінаццаці мастакоў, якія жывуць у розных краінах свету: Алеся Пушкіна, Алеся Шатэрніка, Аляксея Марачкіна, Рыгора Батальёнка, Генадзя Драздова, Міколы Купавы, Юліі Шатэрнік, Юрыя Платонова, Янкі Рамановіча, Алены Тылькінай і Сяргея Ардэна, а таксама скульптурныя кампазіцыі Алеся Шатэрніка, у тым ліку бюсты вядомых беларускіх дзеячаў — Тадэвуша Касцюшкі,
    Ефрасінні Полацкай і Васіля Быкава. Тэма твораў — Беларусь і яе гісторыка-культурная спадчына.
    Арганізатарамі экспазіцыі выступілі Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША, Беларускі музей у Ныо-Ёрку і суполка «Трэці шлях». Выстава арганізаваная пры падтрымцы Фонду Джорджа Маршала і Хельсінскай камісіі Кангрэса ЗША.
    Паводле матэрыялаў інтэрнэта
    «Варштаты культуры» ў Любліне
    У верасні 2011 года група прадстаўнікоў беларускай культуры наведала Люблін ў рамках сустрэчы пад дэвізам « Bialorus — artysci jeszcze s$». Яны прынялі ўдзел у выставе, сустрэліся з рэдактарам польскага інтэрнэт-часопіса «Kultura Enter» Паўлам Лаўферам.
    Калі немагчыма рабіць штосьці ўнутры краіны, трэба звяртацца да асяродкаў па-за яе межамі, каб вынесці творчы працэс вонкі, — распавёў Павел Лаўфер. — У нас была сустрэча з некаторымі вашымі мастакамі, журналістамі і пісьменнікамі, на якой былі Алесь Пушкін, Севярын Квяткоўскі, Таццяна Нятбаева, Максім Жбанкоў. Сустрэча мела назву «Мастакі яшчэ ёсць». У вашай сітуацыі, калі няма нармальных умоваў для працы, культуру можна ствараць у іншых краінах, куды мастакі выязджаюць, напрыклад, вучыцца, і там ствараюць карціны, робяць сабе партфоліа.
    Пушкін у Любліне, 2011 г.
    А потым надыходзіць час, калі гэтае мастацтва вяртаецца з эміграцыі дамоў, бо запатрабаванае на радзіме. Ал е ствараць мастацтва, культуру за мяжою можна з дапамогай партнёрскіх арганізацый, якія, як мы, напрыклад, могуць знайсці сродкі ў еўрапейскіх фондах і падзяліцца з вамі. Можна гэта зрабіць у межах сеткі, у якую мы ўваходзім, што дае магчымасць прэзентаваць творы ў розных краінах, на розных мастацкіх пляцоўках. Зноў жа, у сучасным свеце існуе выдатны інструмент, дзякуючы якому можна прасоўваць уласныя праекты, — інтэрнэт. Тое, што ваша культура не цікавая ўладам, не азначае, што ёй не цікавяцца ў іншых краінах. Беларуская культура, як мне падаецца, жыве ў платонаўскай пячоры.
    Гадоў сем таму я напісаў праграмны дакумент пад назвай «Капітал ці комплекс?». Гаворка ў дадзеным выпадку пра Люблін як «усходні» горад, што доўгі час было нашым комплексам (некалі Люблін называлі другасным горадам, Польшчай «Б», «усходняй сцяной»). Цяпер гэта зрабілася нашым капіталам, брэндам, мы вядомыя ў Еўропе. А адбылося гэта дзякуючы культурным акцыям.
    У нас змянілася стаўленне да культуры, калі Польшча ўвайшла ў Еўрасаюз, тады змяніліся акцэнты. Люблін зразумеў, што мусіць зрабіць пэўную рэвізію і рэфармаваць сябе і з боку культуры.
    Асабліва відавочна змены праявіліся ў 2007 годзе, калі распачалася падрыхтоўка да ўдзелу ў конкурсе «Еўрапейская культурная сталіца — 2016».
    Мы зразумелі, што сродкі, укладзеныя ў культуру, потым вяртаюцца. Выдаткі на культуру былі павялічаныя ў тры разы. Хоць мы і не перамаглі, але цудоўна сябе зарэкамендавалі, таму што быў прадстаўлены вельмі добры план, ёсць досвед. I цяпер у Еўрасаюзе ведаюць, што Люблін — адзін з найважнейшых партнёраў у праграме Усходняга партнёрства, — адзначыў Павел Лаўфер.
    Пасля сустрэчы з польскімі сябрамі Алесь Пушкін даў інтэрв’ю для «Gazety wyborczaj».
    У сваім артыкуле Гжэгаж Ёзэфчук назваў мастака «zawsze usmechniety Puszkin» за яго аптымізм.
    Гэта першы беларускі мастак, перформанс якога ў 1999 годзе паказала ва ўсіх галоўных навінах польскае тэлебачанне, — узгадаў Вальдэмар Татарчук, дырэктар люблінскай галерэі «Лабірынт». Польскія крьшіцы паведамлялі, што славуты артыст Алесь Пушкін вядомы як выдатны спецыяліст манументальнага мастацтва і рэстаўратар.
    Паводле матэрыялаў інтэрнэта
    
    «Я не забыў, дзе мой выток»
    Калі хочаш магутнаю быць, Беларусь, свае таленты беражы!
    Генадзь Бураўкін
    Сцяжынка ад станцыі да дому на вуліцы Горнай вядзе праз вільготны імшысты лес. На купінах пад дрэвамі восенню чарнеюць россыпы брусніцаў Вялізныя вольхі і цёмныя яліны ціха перашэптваюцца. Сядзіба над ракой Бобр падобна на музей. 3 гары адкрываецца маляўнічы краявід.
    Вось чаму Пушкін не з’язджае ні ў Галандыю, ні ў ІІольшчу, ні ў Нямеччыну! — каментуе гаспадар сядзібы, стоячы над крутым узгоркам, пад якім выгінаецца плынь ракі Бобр. Тут, у Бабры, карані нашага роду. Мой прадзед, дзед і бацька жылі тут. Міколка — гэта ўжо пятае пакаленне.
    Да 500-годдзя Бабра я прапанаваў мясцовым уладам праект рэканструкцыі і добраўпарадкавання. Хацеў бы зрабіць мазаіку, герб мястэчка згодна з выявай 1762 года. Ёсць ідэя стварыць скульптуру — фан-
    тан «Мажны Бабёр», можна арганізаваць пленэр скульптуры — запрасіць скульптараў, аб’явіць тэндэр для распрацоўкі эскізаў дзеля ўпрыгожвання парку ў цэнтры мястэчка. Каб мастацтва ўплывала на рэгіянальнае развіццё.
    Я нрапаную адрэстаўраваць былую сталовую і пераабсталяваць яе пад моладзевы цэнтр, побач стварыць Цэнтр дзіцячай творчасці імя М. Агінскага. Маю жаданне прыцягнуць мастакоў, скульптараў, фітадызайнераў дзеля комплекснага добраўпарадкавання. Наша справа — сеяць разумнае, добрае, вечнае. Дзейнічаць не рэвалюцыйна, а эвалюцыйна.
    Планшэт з праектам Пушкіна размясцілі ў будынку сельсавета на абмеркаванне. Мы ідзём па вуліцы Горнай ад дома Пушкіных да цэнтру мястэчка, каб паглядзець яго.
    Першыя ўзгадкі аб мястэчку датуюцца 1516 годам. У 1900 годзе ў Бабры жылі 3 тысячы чалавек, — распавядае Пушкін, калі мы праходзім міма сквера, крамы і бібліятэкі. — Цяпер у Бабры 1100 жыхароў, з якіх 78% — пенсіянеры. 50 чалавекзнаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. Тут ёсць ферма, на якой жанчыны працуюць даяркамі і свінаркамі. Недалёка ад цэнтру жыве ветэрынар — паважаны чалавек на вёсцы. Ёсць сярэдняя школа, якая мае 120 гадоў і носіць імя наркома Луначарскага, ёсць дзіцячы садок. 1 мастак, сябра Саюза беларускіх мастакоў прыходзіцца на 32 000 жыхароў, на Талачынскі і Крупскі раён, адзін Пушкін, — са скрухай канстатуе гаспадар. — Раней у цэнтры мястэчка на плошчы ўзвышаўся касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. За рэчкай знаходзіліся дзве сінагогі. У былыя вякі ў гарадку ішоў бойкі габрэйскі гандаль. Есць звесткі, што ў мястэчку Бобр жыў цадзік — праведны габрэй. На могілках знаходзіцца яго магіла. Слова «цадзік» уваходзіць у склад біблійнага імя Мельхіседэк. Лічылася ў габрэяў, што цадзік, які выконваў запаведзі Торы, асвячаў зямлю, на якой жыў, і служыў як бы таліс.манам мястэчка, адпрэчваў Боскую кару. У хасідызме цадзікі ператварыліся ў духоўных лідараў (рэбэ), да якіх людзі ішлі за парадай. Хасіды наведвалі цадзікаў па суботах, на святы і ў дзесяць дзён пакаяння...
    He аднойчы Пушкін настойліва раіў мясцоваму кіраўпіцтву заняцца добраўпарадкаваннем Бабра. Безыніцыятыўнасць і маруднасць сяльчанаў змусілі яго на незвычайны крок. Імправізатар і аматар розных прыгодаў ён перад выбарамі ў снежні 2010 года
    Праект рлканструкцыі ^абра
    склаў ультыматум, дзе напісаў, што можа спыніць цягнік Саратаў — Берлін, і тым самым нагадаць пра пастаянны транзіт праз нашу тэрыторыю, які мог бы прыносіць сродкі для ўпрыгожвання зямлі, і даслаў ліст ў сельсавет.
    За той «жарт» Пушкін атрымаў 13 сутак арышту. Начальства, ведаючы пра яго перформансы, успрыняло ліст сур’ёзна і вырашыла ізаляваць Пушкіна на час выбараў.
    Дзеля затрымання Пушкіна быў выкарыстаны неаднаразова судзімы Віктар Лазарэвіч. Ён быў падасланы ў двор Пушкіных і пачаў набівацца да Алеся з размовамі. Яніна Пушкіна кажа, што той спрабаваў справакаваць яе мужа на ўжыванне сілы. Мастак на правакацыю не паддаўся і акуратна выставіў яго за вароты. Мясцовыя міліцыянты, зацікаўленыя ў затрыманні Пушкіна, пару разоў стукнулі ў нос Лазарэвічу. I той у хуткім часе пісьмова засведчыў, што яго пабіў Пушкін. Мастак быў змешчаны ў пастарунак і прывезены ў суд.
    Пра той выпадак падрабязна пісала ў газеце «Народная воля» ў студзені 2011 года Алена Малочка.
    Цяпер Пушкін падыходзіць да справы сур’ёзна, паколькі яго хвалюе будучыня мясціны, у якой ён жыве, растуць яго дзеці. Яму неабыякава, якім будзе навакольнас асяроддзе, якія паўстануць культурныя дамінанты. Пушкін распрацаваў дэталёвую канцэпцыю добраўпарадкавання, напісаў афіцыйны ліст старшыні Бобрскага сельсавета Бучылку К. В. і старшыні Крупскага райвыканкама Часныку I. М. Праект размясцілі ў залі пасяджэнняў дзе збіраюцца дэпутаты сельсавета на свае нарады. Вядома, што і яны захочуць бачыць Бобр шляхетным і чыстым.
    сДзеці зімой», 2009 г.
    Увасобіць праект у жыццё магчыма з дапамогай сяброў, грамадскіх арганізацый, варта было далучыць мясцовых прадпрымальнікаў ці іншых выхадцаў з гэтых мясцінаў.
    Пушкін звяртаўся да мясцовай інтэлігенцыі, да дырэктара школы, праваслаўнага святара і евангельскага пастыра, каб пашырыць ужытак беларускай мовы ў царкве і ў школе. He! — сказалі яны. He! — сказалі бацькі дзяцей. Яны баяцца. Пушкін настаяў, каб яго сын навучаўся па-беларуску. У гэтым пытанні дырэктар згадзілася і аддала загад навучаць хлапчука на роднай мове. Пушкін заахвочвае інпіых бацькоў праявіць патрыятычныя пачуцці.